Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
Практыкаванне 285. Складзіце 9 сказаў, каб у іх былі неазначальныя займеннікі з часцінамі абы, небудзь, сьці.
Практыкаванне 286. Спішыце тэкст. Адкажыце, да якога разраду адносяцца выдзеленыя займеннікі. Замест кропак устаўце адпаведныя літары, дапішыце канчаткі.
Мален...кі Тубі ўвесьсвой мален...кі век пражыў на бераз... мора. Заўсёды перад яго вачамі была б... змежная прастора — то ціхая, 112
ласкавая, то бурная, злосная. Сонца кожны дзень вылазіла з вады з правага боку, праходзіла над самай галав... і хавалася ў ваду з левага боку. І ўсё сваё жы...ё Тубі чуў, як хвалі наб...галіда ні...кі п...счаны бераг і спявалі сваю песню. 3 ёю ён уставаў, з ёю ён клаўся спаць, яе ён чуў, калі прачынаўся ўначы, не заціхала яна і ў п...кучы поўдзень, калі ўсё жывое хавалася ў цень. Ён і ўявіць сабе не мог, што дзенебудзь можа быць такое месца, дзе не чуваць гэтай песні. Часамі, калі ўздымалася бура, гэтая песня пераходзіла ў злосн... выццё, але маленькі Тубі зусім не баяўся гэтага выцця, як не баялася вунь тая чайка, што лётае над морам.
(Я М а ў р.)
Практыкаванне 287. Прачытайце і ўкажыце аднародныя члены сказа і складаныя сказы. Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку.
1) Крыніца чорнай паласою на свет зірнула лёд прабіла у старых карчах загаманіла. (Кс.) 2) Зямля млела пад сонцам на дарогах вецер замятаў пыл. (С.) 3) Зноў заспявала зайграла загаманіла вясна. (Бр.) 4) Чырвань кранула жоўтыя ягады рабін лёгкі пух адуванчыкаў лётае па полі. (Бр.)
ДЗЕЯСЛОЎ.
§ 81. Агульнае паняцце аб дзеясловах.
Дзеясловамі называюцца словы, якія абазначаюць дзеянне ці стан прадмета і адказваюць на пытанні што рабіць? што зрабіць?, напрыклад: малоць, змалоць; спаць, заснуць. Дзеясловы малоць, змалоць абазначаюць дзеянне прадмета, a дзеясловы спаць, заснуць— стан прадмета.
Дзеясловы змяняюцца па часах, напрыклад: пішу, пісаў, буду пісаць.
Практыкаванне 288. Да выдзеленых у тэксце слоў пастаўце пытанні і адкажыце, якой часцінай мовы яны з’яўляюцца; падкрэсліце ў іх корань.
1) Яблыкі паспелі. 2) Аб спеласці яблыкаў сведчыў іх колер і прыемны пах. 3) Мы здымалі спелыя яблыкі і клалі іх у скрынкі. 4) На стале ляжалі кнігі, сшыткі, карандашы. 5) Доўгае ляжанне ў пасцелі развівае ляноту. 6) Пад ляжачы камень і вада не цячэ. (Прк.) 7) Перад вечарам мы заўсёды купаліся. 8) Купанне рабіла нас бадзёрымі. 9) Купальныя касцюмы былі ўжо гатовы. 10) Усе радаваліся прыходу вясны. 11) Радасны настрой ніколі не пакідаў нас. 12) Радасць і шчасце — жыць у Савецкім Саюзе.
8 М. I. Жыркевіч, ч. I
113
§ 82. Правапіс часціцы не з дзеясловамі.
Часціца не з дзеясловамі пішацца раздзельна, напрыклад: не размаўляць, не бегаць, не забываць, не прапускаю, не сяджу.
Выключэнне складаюць тыя дзеясловы, якія без не (ня) не ўжываюцца: ненавідзець, недамагаць, нездаровіцца, няволіць, няможацца, непакоіць.
Часціца ні з дзеясловамі заўсёды пішацца асобна.
Практыкаванне 289. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Пішыце часціцу не асобна або разам.
1) У калгасе працаваць — гора і бяды (не) знаць. (Прк.) 2) Лапік на лапіку, а іголка (не) была. (Начан капусты.) 3) (He) сціхае гоман лета на палетках, паплавах. 4) Дзеда (не) пакоіла думка аб доме, аб Панасе. (Кс.) 5) Хто пытае, той (не) блудзіць. (Прк.) 6) Што напісана пяром, тое (не) высечаш тапаром. (Прк.) 7) Мы (не) навідзім падпальшчыкаў вайны. 8) Работа (не) ганьбіць чалавека, а корміць і поіць яго. (Прк.) 9) Як зграі з’явіліся з гвалтам, прымусам, (не) здаўся народ Беларусі, (не) стаў на калені, (не) паў, (не) сагнуўся, а ворага стрэціў ударам мяча. (Бр.) 10) Рос калгас. Мацнелі справы, (не) пазнаць зусім сяла. (Бр.) 11) Камуністы ўпустую прысяг (не) даюць. (Панч.) 12) На лузе (не) ўнімаецца звон пчол і чмялёў. 13) 3 песні слова (не) выкінеш. (Прк.)
Практыкаванне 290. Спішыце сказы, устаўляючы часціцу не перад дзеясловамі.
У з о р. He будзеш чытаць кніг — не навучышся правільна выказваць свае думкі.
1) Будзеш чытаць кнігі — навучышся правільна выказваць свае думкі. 2) Рана ўстанеш — многа зробіш. 3) Падумаеш над задачай — рашыш яе. 4) Добра зямлю апрацуеш — багаты ўраджай збярэш. 5) Займешся спортам — умацуеш сваё здароўе, будзеш вынослівым.
§ 83. Дзеясловы неазначальнай формы.
Дзеяслоў мае пачатковую форму, якая называецца неазначальнай.
Дзеяслоў неазначальнай формы толькі называе дзеянне, але не паказвае ні часу, ні ліку, ні асобы, ні роду.
Дзеяслоў неазначальнай формы адказвае на пытанні што рабіць? або што зрабіць?, напрыклад: пісаць, напісаць; ехаць, прыехаць; вязаць, звязаць.
Неазначальная форма дзеяслова мае ў канцы суфіксы ць, ці або чы, напрыклад: вазіць, пісаць; месці, несці; бегчы, берагчы.
114
Дзеясловы неазначальнай формы могуць мець на канцы часціцу ся (цца), напрыклад: адзявацца, купацца, стрыгчыся, берагчыся.
3 а ў в а г а. Каб атрымаць аснову неазначальнай формы дзеяслова, трэба адкінуць суфіксы ць, ці, чы, напрыклад: чытаць, прывезці, берагчы.
. Практыкаванне 291. Спішыце, падкрэсліце дзеясловы ў неазначальнай форме; замест кропак у адных выпадках устаўце прапушчаныя літары, у дру. гіх—дапішыце канчаткі.
I. Важнейш... задача арганізацыі юных пі...нераў —дапамагаць школ..., настаўніку ў барац...бе за высок... пасп,..ховасць і дысцыпліну, за глыбок... і трывал... веды вучн..., выхоўваць у школьнік... дапытлівасць і цікавасць, настойлівасць і працавітасць, прывіваць дзецям павагу і любоў да фізічн... працы, навыкі сам...абслугоўванн..., уменне выконваць любую пасільную працу. (Палажэнне аб дзіцячай камуністычнай арганізацыі юных піянераў імя У. I. Леніна.)
II. 1) Лішн... гаварыць — толькі справе шкодзіць. (Прк.) 2) Мы будзем расціць малад... сады, палі засяваць, будаваць гарады. (М. Т.) 3) Нам песня жыць, бўдаваць памагае. (Л.К.) 4) Ніколі не трэба спыняцца на дасягнутым. 5) Умеў памыліцца, умей і паправіцца. (Прк.) 6) Вучыцца ніколі не позна. (Прк.) 7) Трэба ўмець запрэгчы і каня ў калёсы. 8) Падарожнікі рашылі раней легчы і заснуць, каб заўтра раней паехаць. 9) Кожны павінен берагчы кнігі. 10) Як добра між кало...я затаіцца, глядзець удаль, і слухаць, і чакаць. (Іс.)
Практыкаванне 292. Дадзеныя ніжэй дзеясловы, якія стаяць у 1ай асобе цяперашняга ці будучага часу, пастаўце ў неазначальнай форме.
Сцерагу, напяку, бягу, берагу, стрыгу, зберагу; бяру, раскрыю, пасею, навею; распішуся, адзяваюся, мыюся, накрыюся, саджуся; вяду, нясу, плыву, брыду; кашу, важу, мажу, вяжу еду.
Практыкаванне 293. Дзеясловы прошлага часу пастаўце ў неазначальнай форме.
Напісаў, праплыў, ехаў, збярог, скасіў, бег, абмалаціў, пасеяў, узараў, апрацаваў, настрыг, сядзеў, расказаў, прывёз, заначаваў, зайграў, напёк, пачуў, прынёс, завёў.
Практыкаванне 294. Ад дзеясловаў неазначальнай формы ўтварыце назоўнікі пры дапамозе суфіксаў н, б, анн, енн, экн. У назоўніках падкрэсліце корань.
У з о р. Гуляць — гульня.
Гуляць, касіць, даследаваць, плаваць, кіпець, прасіць, замацаваць, малаціць, жадаць, прывітаць, абыходзіцца, разважаць.
8*
115
Практыкаванне 295. Складзіце сказы, ужываючы наступныя дзеясловы ў неазначальнай форме:
ісці, хадзіць, крочыць, рухацца, бегчы.
§ 84. Пераходныя і непераходныя дзеясловы.
Дзеясловы падзяляюцца на пераходныя і неперах о д н ы я.
Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое непасрэдна пераходзіць на якінебудзь прадмет. Назоўнік, якіі абазначае назву гэтага прадмета, стаіць у вінавальным склоне без прыназоўніка і адказвае на пытанне каго? або што?, напрыклад: сустрэць (каго?) таварыша, несці (што?) сшыткі, лавіць (што?) рыбу.
Пасля пераходных дзеясловаў назоўнік замест вінавальнага склону можа ставіцца ў родным склоне, калі дзеянне пераходзіць на частку прадмета (прынёс вады, з’еў хлеба, выпіў малака) або калі дзеяслоў ужываецца з адмоўем не, напрыклад: не напісаў пісьма, не скончыў работы, не звярнуў увагі.
Усеастатніядзеясловы — непераходныя, напрыклад: хадзіць у кіно, стаяць каля стала, купацца ў рэчцы. |
Практыкаванне 296. Спішыце і падкрэсліце пераходныя дзеясловы адной рыскай, непераходныя — дзвюма, а назоўнікі пры пераходных дзеясловах — хвалістай.
1) Мір пераможа вайну. 2) Вучань напісаў практыкаванне. 3) Калгаснікі закончылі ўборку бульбы. 4) Шчокі загарэліся ад холаду. 5) Настаўнік прынёс сшыткі. 6) Галя чытала цікавае апавяданне. 7) Патрэскваюць галіны бярозы ў шумным ветры. (П.) 8) Аб сцягу чырвоным мы песню пачнём. (Марш.) 9) Любіце Айчыну, любіце заўжды палі яе, росы, лясы і сады. (Сас.) 10) Падарожнікі паабедалі і выпілі квасу. 11) Прыветна сонейка бліскае, і рве рачулка свае путы. (Кс.) 12) Вучні пасадзілі яблыні, грушы, слівы і вішні. 13) У лесе чуліся дзіцячыя галасы. 14) Рыбаловы не звярнулі ўвагі на хмару, якая падымалася зза лесу.
Практыкаванне 297. Спішыце і ўстаўце прапушчаныя літары. Пераходныя дзеясловы падкрэсліце.
Прыяз...жаць у горад, а...рэзаць хлеба, не на...біраў ягад, пр...несці мёду, прасп...ваць песню, прыб...раць пакой, зас...ваць поле, захо...іць к таварышу, выканаць задан...е, ра...казаць праўду, не нак...сіў травы, зах...пляцца спевамі, прысутнічаць на экзам...нах, пр...возіць збожжа, накіравацца ў падаро...а, па...сці ў школу, р...шаць задачы, раз...учыць песню.
116
§ 85. Зваротныя дзеясловы.
Зваротнымі называюцца такія дзеясловы, якія маюць на канцы часціцу ся (ца, цца), напрыклад: мыцца, мыюся, мыешся; вучыцца, вучуся, вучышся; будавацца, будуюся, будуеійся; наесціся, наесца, наеўся.
Усе зваротныя дзеясловы з’яўляюцца непераходнымі.
У трэцяй асобе адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу, а таксама і ў неазначальнай форме зваротных дзеясловаў пасля галоснага пішацца цца, напрыклад: купаецца, купаюцца, купацца, а пасля зычнага с пішацца ца: здасца, наесца.
Часціца ся бывае як пасля галосных, так і пасля зычных, напрыклад: купаюся, купаешся, купаемся, купаецеся; адзяваюся, адзяваейіся, адзяваецеся.
3 а ў в а г а. Іншы раз у вершах можна сустрэць часціцу сь замест ся, напрыклад: Але навука аказалась не гэтак страшна, як здавалась. (Кс.)
Практыкаванне 298. Спішыце тэкст, падкрэсліце ў зваротных дзеясловах часціцу ся адной рыскай, а часціцу цца — дзвюма.
Агонь дагараў. Куча галля змяншалася, канцы ламачча тлелі навокал. У сярэдзіне было досыць вуголля і жару, але святло ўсё змяншалася. Вуголле пачало пакрывацца шэрай пялёнкай, а разам з гэтым з лесу пачала насоўвацца цемра.