Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
91
§ 67. Правапіс нн у прыметніках.
1. Прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса н ад назоўнікаў з асновай на н, пішуцца з двума н: закон— законны, акно — аконны, восень — асенні.
2. Прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на мя, пішуцца з двума н, напрыклад: цемя — цемянны, імя — імянны, племя — племянны.
3. Прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса енн (энн), пішуцца з двума н, напрыклад: форма— форменны, страх — страшэнны.
Практыкаванне 238. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса н.. Дадайце да прыметнікаў падыходзячыя па сэнсу назоўнікі. Усё практыкаванне перапГшыце, падкрэсліваючы суфіксы ў прыметніках
Тэлефон — тэлефонная размова, раён, чыгун, вагон, машына, барабан, сон, сцяна, дзень, мільён, радасць, туман, смак, трактар, крухмал, страх. кніга, захад, газета, дым, абед, агонь.
Практыкаванне 239. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце прыметнікі пры дапамозе суфіксаў ан, ян, ін, ын. Да прыметнікаў дадайце падыходзячыя па сэнсу назоўнікі. Спішыце практыкаванне, падкрэсліваючы суфіксы,
Бавоўна— баваўняныя тканіны, вада, пчала, лён, дрэва, шкло, сокал, скура, верабей, волава, воўк, пясок, палатно, салавей, бульба, журавель.
§ 68. Правапіс прыметнікаў з суфіксамі ск і к.
1. Каб адрозніць прыметнікі з суфіксам к (вузкі, нізкі) ад прыметнікаў з суфіксам ск (гарадскі, чэшскі), трэба кіравацца наступным: прыметнікі з суфіксам к з’яўляюцца якаснымі, яны маюць кароткую форму, напрыклад: вузкі— вузак, ліпкі — ліпак, нізкі — нізак, а прыметнікі з суфіксамскз’яўляюцца адноснымі і не маюць кароткай формы, напрыклад: грамадскі, французскі.
2. Суфікс к бывае ў якасных прыметніках, корань якіх канчаецца на з, напрыклад: вузкі, нізкі, слізкі.
3. Суфікс к бывае ў прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асноваю на к, ч, прычым гэтыя гукі змяняюцца на ц, напрыклад: казак — казацкі, ткач— ткацкі.
4. Суфікс к бывае ў прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асноваю на ц; шавец — шавецкі, маладзец— маладзецкі.
5. Злучэнне т з суфіксальным с перадаецца праз ц, напрыклад: савет — савецкі, гігант — гіганцкі, студэнт — студэнцкі.
6. У прыметніках гук д перад суфіксальным с захоўваецца нязменна, напрыклад: заводскі, грамадскі, гарадскі.
92
7. Злучэнні карэнных с, ш з суфіксальным с перадаюцца праз с, напрыклад: беларус— беларускі, таварыш— таварыскі.
8. Зычныя з, ж, ш, г, к, х перад суфіксальным с захоўваюцца ў прыметніках, утвораных ад назоўнікаў, якія з’яўляюцца геаграфічнымі назвамі, напрыклад: Каўказ— каўказскі, Сураж — суражскі, латыш — латышскі, Таганрог — таганрогскі, таджык — таджыкскі, казах— казахскі, але турак— турэцкі.
У некаторых геаграфічных назвах гук г перад суфіксальным с можа чаргавацца з ж, a х з ш, напрыклад: Волга — волжскі, чэх— чэшскі.
9. Пасля н перад суфіксам ск мяккі знак не пішацца, напрыклад: Разань — разанскі, Астрахань — астраханскі.
У прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на нь, мяккі знак захоўваецца, напрыклад: снежань— снежаньскі, ліпень — ліпеньскі.
Пасля л перад суфіксам ск у прыметніках заўсёды пішацца мяккі знак, напрыклад: камсамол— камсамольскі, Урал — Уральскі.
Практыкавакне 240. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце адносныя прыметнікі пры дапамозе суфіксаў ск або к. Дадайце падыходзячыя па сэнсу назоўнікі. Практыкаванне спішыце.
Ліпень — ліпеньскі дзень, мастак, сусед, француз, інстытут, Каўказ, брат, Волга, горад, красавік, жнівень, чэх, ткач, беларус, Добруш.
Практыкаванне 241. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса ск.
Тагіл, сяло, Сібір, Барнаул, Любань, каваль, чэрвень, снежань, Цурых, Вяліж, Казань, Цюмень, студзень, Чэрвень.
Практыкаванне 242. Замяніце ў дадзеных словазлучэннях назоўнікі роднага склону прыметвікамі.
У з о р. Збор піянераў — піянерскі збор.
Будынак інстытута. Бібліятэка універсітэта. Вырабы завода. Падарожжа турыстаў. Руда Урала. Дэлегацыя Францыі. З’езд камсамола. Спартсмены Ленінграда. Уласнасць грамадства. Горы Каўказа. Цэх ткачоў. Зубры Белавежы.
Практыкаванне 243. Спішыце сказы, устаўляючы замест кропак прапушчаныя літары.
1) Плывуць патокі вогне...ай руды, і пахне дымам ад гарачай сталі. (Зар.) 2) Месяц свяціў, ліпен...ская ноч была ціхая. (Пн.) 3) Стаяла чэрвен...ская ноч, калі ў буйной квецені красуе зямля. (Лыньк.) 4) Сіла саве...кай навукі — у яе цеснай сувязі з практыкай. 5) Над снежным прасторам разгортвалася
93
бяздонне яснага прадвясе...яга неба. (Кс.) 6) Бягуць, калышуцца роўненькія сярэбра...ыя кругі па вадзе. (К~с.) 7) У Белаве...кай пушчы і каўка...кіх запаведніках жывуць зубры. 8) У Маскве адбылася тавары^кая сустрэча саве...кіх, францу^.кіх, шве...кіх, нарве...кіх спартсменаў і спартсменаў іншых краін. 9) Нам радасна жыць і свой край будаваць для велічнай славы, для шчасця лю...кога. (Астр.)
§ 69. Правапіс складаных прыметнікаў.
1. Разам пішуцца складаныя прыметнікі, калі паміж словамі, ад якіх гэтыя прыметнікі ўтвораны, нельга паставіць злучнік і або але, напрыклад: сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка), высакаякасны (высокая якасць), саракапяцігадовы (сорак пяць гадоў).
2. Праззлучок пішуцца складаныя прыметнікі, якія абазначаюць спалучэнні, а таксама адценні колераў, напрыклад: чырвоназялёны, цёмнасіні, свепглаблакітны, ружаватажоўты.
3. Праз злучок пішуцца складаныя прыметнікі, калі паміж словамі, з якіх яны ўтвораны, можна паставіць злучнік і або але, напрыклад: фізікаматэматычны (фізіка і матэматыка), паўночнаўсходні (паўночны і ўсходні), беспрацэнтнавыйгрышная пазыка (беспрацэнтная, але выйгрышная), горкасалёны (горкі і салёны).
Практыкаванне 244. Выпішыце спачатку складаныя прыметнікі, якія пішуцца праз злучок, а потым складаныя прыметнікі, якія пішуцца разам; растлумачце іх правапіс.
Пладоваягадны, аднаразовы, вузкакалейны, агульнаадукацыйны, пяцікіламетравы, рэйкапракатны, паўночнаўсходні, серабрыстабелы, светларужовы, квадратнагнездавы, сельскагаспадарчы, рускабеларускі (слоўнік), шматразовы, залацістажоўты, фізікатэхнічны, крухмальнапатачны, вучэбнавыхаваўчы, паравозабудаўнічы, жоўтаружовы, рабочасялянскі, высакаякасны.
Практыкаванне 245. 3 дадзеных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі. 3 утворанымі прыметнікамі складзіце вусна сказы.
У з о р. Апрацоуваць дрэва — дрэваапрацоўчы.
Ліць сталь, фабрычны і заводскі, агульная адукацыя, апрацоўваць дрэва, паўднёвы і заходні, чырвоны і сіні, трыццаць пяць год, гадаваць жывёлу, светлы блакіт, Далёкі Усход, рускі і французскі (слоўнік).
Практыкаванне 246. Спішыце сказы, устаўляючы ў словы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Вусна разбярыце выдзеленыя словы па складу.
1) Шырокая і (мнага) водная Лад...га. Стар...жытны Волхаў нясе ў яе свае быстрыя воды. (3.) 2) (Цёмна) сіняе неба было зусім
94
ч...стае. (Л.Т.) 3) За мора (сіне) хвальнае, за сто зямель і вод разліся, песня слаўная, пра пі...нерскі злёт. (Маяк.) 4) (Рыжа) белыя граб...ні ішлі яшчэ над затокай. (Вагн.) 5) Сонца стаяла нізка на (бледна) ясным небе. (Трг.) 6) Агеньчык колер свой м...няе, (чырвона) жоўты бляск прымае. (Кс.) 7) Цёмная сінь згусцілася на даляглядзе і папаўзла паволі па (празрыста) беламу полю. (К.Ч.) 8) Пад праме...ямі сонца маладая рунь і трава сталі (алюмініева) белымі. (Шам.) 9) Вялікую дапамогу калгасам у правядзенні (сельска) гаспадарчых работ аказалі (машынна) трактарныя станцыі. 10) (Усе) саюзная (сельска) гаспадарчая выстаўка—(усе) народная школа. 11) Рабочыя (фанерна) запалкав...га камбіната правільна арганізавалі свае заняткі па фізкультуры. 12) Туман пагнала лёгкім ветрам на (лева) бярэжныя лугавіны.
§ 70. Правапіс часціцы не (ня) з прыметнікамі.
1. Часціца не (ня) з прыметнікам пішацца разам, калі прыметнік без гэтай часціцы не ўжываецца, напрыклад: неахайны, ненавісны, непаседлівы, няспынны, неаслабны.
2. Часціца не (ня) з прыметнікам пішацца разам, калі прыметнік з часціцай не (ня) можна замяніць другім, блізкім па сэнсу словам, але без гэтай часціцы, напрыклад: невялікі — малы, нездаровы— хворы, недалёкі — блізкі.
3. Часціца не з прыметнікам пішацца асобна, калі яна служыць для адмаўлення таго, што абазначае прыметнік. У такім выпадку ў сказе ёсць або падразумяваецца проціпастаўленне, напрыклад: 1) Задача была не лёгкая, а цяжкая. 2) Задача была не лёгкая (а якая? — цяжкая: тут проціпастаўленне падразумяваецца).
Hi з прыметнікамі заўсёды пішацца асобна. Выключэнне: нікчэмны, нішчымны.
Практыкаванне 247. Ад дадзеных прыметнікаў пры 'дапамозе часціцы не (ня) утварыце новыя прыметнікі з супрацьлеглым значэннем.
У з о р. Рухомы — нерухомы.
Смачны, шырокі, чаканы, спрыяльны, высокі, поўны, востры, доўгатэрміновы, страявы, цікавы, спешны, удалы.
Практыкаванне 248. Замяніце наступныя прыметнікі іншымі, блізкімі па значэнню, але без не (ня).
У з о р. Нядрэнны — добры.
Нешырокі, нездаровы, неабходны, негаваркі, непахісньі, непагодлівы, недаверлівы, ненатуральны, невясёлы, недалёкі, неглыбокі, непісьменны, нечаканы, няправільны.
95
Практыкаванне 249. Складзіце сказы з дадзенымі ніжэй прыметнікамі.
Нешырокі, не шырокі; неглыбокі, не глыбокі; няроўны, не роўны; невысокі, не высокі; няспелы, не спелы.
Практыкаванне 250. Спішыце, раскрываючы дужкі. Дзе патрэбна, замяніце е на я ў адмоўях.
1) Пралятае час (не) спынны, дрэвы весела растуць. (Іс.) 2) У (не) дасяглай вышыні замігацелі першыя зоркі. (Лыньк.) 3) Мурашка (не) вялікая, а горы капае. (Прк.) 4) (He) спешным крокам ён ішоў па дарожцы. 5) Задача была (не) лёгкай, а даволі цяжкай. 6) Міхась выконваў (не) вялікую, але даволі адказную работу. 7) Фарбы на карціне былі (не) натуральныя, а штучныя. 8) Бібліятэка была (не) вялікая, але добра ўкамплектаваная. 9) Адшумелі свой час (не) спакойныя восенскія вятры. (Кс.) 10) Мірна бялее (не) рухомае неба. (Трг.) 11) Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што ты (не) дуж. (Прк.) 12) Рэчкі разліліся, і дарогі сталі (не) праходнымі. (Пн.) 13) (He) ўміручай славай авеяны імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны. 14) (He) рухомае паветра, здавалася, было напоена нейкім празрыстым пылам.. (Л. Т.) 15) Усхліпваюць у чаротах (не) спакойныя хвалі шырокай Прыпяці. (Кс.) 16) 3за (не) далёкага старога бору выплывала сонца. (Трг.)