• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Практыкаванне 198. Да дадзеных у дужках назоўнікаў дапасуйце прыметнікі. Пры спісванні дужкі апусціце.
    У з о р. Высокі дуб, высокая сасна, еысокае дрэва.
    Смелы (ўчынак, дзяўчына, раійэнне); асенні (дзень, пара, падарожжа); цікавы (занятак, работа, практыкаванне); чырвоны (сцяг, хустка, палатно); бадзёры (спеў, песня, адчуванне);
    76
    шырокі (луг, рака, поле); добры (прыклад, раніца, уражанне); хуткі (цягнік, хада, пісьмо); салоДкі (мёд, патака, малако); гарачы (дзень, страва, паветра); зімні (вечар, дарога, паляванне); чысты (ручнік, сукенка, паветра); стары (дуб, ліпа, вядро).
    Практыкаванне 199. Выпішыце па парадку прыметнікі, якія паказ ваюць на колер прадмета, на матэрыял, на памер, на час і нарэшце на ўзрост Выдзеленыя літары падкрэсліце і растлумачце іх правапіс
    Стары, чырвоны, жалезны, сягонняшні, велізарны, грандыёзны, сярэбраны, пазаўчарашні, бярозавы, цьмяны, юны, зялёны, малады, шырокі, чэрвеньскі, заўтрашні, сталёвы, беленькі.
    Практыкаеанне 200. Вызаачце, колькі тут груп блізкіх па значэнню прыметнікаў. Вусна складзіце сказы з першымі двума прыметнікамі кожнай групы.
    Храбры, рашучы, смелы, адважны, бясстрашны; здаровы, моцны, магутны; родны, блізкі; цудоўны, дзівосны, чароўны, выдатны; ціхі, спакойны, мірны.
    Практыкаванне 201. Падбярыце і дапасуіінг да назоўнікаў па дватры прыметнікі. Запішыце ў сіпыткі.
    У з о р. Маладая зялёная траі)ка.
    Школа, паветра, возера, мароз, вецер, неба, сасна, трактарыст, дарога, воблачка, кветка, песня, клён, рэчка, бярозка.
    § 54. Прыметнікі якасныя, адносныя і прыналежныя.
    Па значэншо, а таксама па асаблівасцях змянення прыметнікі дзеляцца на тры групы: якасныя, адносныя і п р ын а л е ж н ы я.
    Я к а с н ы я прыметнікі абазначаюць такую прымету прадмета, якая можа быць у яго ў большай або меншай ступені, напрыклад: прыгожы— прыгажэйшы— самы прыгожы; белы — бялейшы — найбялейшы.
    Адносныя прыметнікі абазначаюць такую прымету, якая паказвае на адносіны прадмета да матэрыялу, месца, часу і г. д., напрыклад: фарфоравы кубак, жалезны абруч, сібірская пшаніца, малдаўскі вінаград, учарашняя гульня, заўтрашняя паездка.
    П р ы н а л е ж н ы я прыметнікі паказваюць на прыналежнасць прадмета асобе ці жывёле, ад назвы якіх утвораны гэтыя прыметнікі. Яны адказваюць на пытанні чый? чыя? чыё?, напрыклад: братаў (чый?) сйіытак, сестрына (чыя?) кніга. мядзведжая (чыя?) бярлога.
    71
    Практыкаванне 202. Спішыце, замяняючы ў дадзеных словазлучэннях выдзеленыя словы прыналежнымі або адноснымі прыметнікамі. Прыналежныя прыметнікі падкрэсліце,
    Узор. Хустка сястры — сестрына хустка; касцюм для работы— рабочы касцюм.
    Хата рыбака; жыхар горада; косць слана; маразы ў лютым; зала для фізкультуры; кажух брата; адпачынак пасля абеду; хустка з шэрсці; будынак інстытута; варэнне з вішні; пюрэ з бульбы; выпадак, які быў учора; стрэльба дзядзькі.
    Практыкаванне 203. У тры слупкі выпішыце словазлучэнні: спачатку з якаснымі прыметнікамі, потым —з адноснымі і нарэшце — з прыналежнымі.
    Смелы ўчынак, калгасны статак, добры кіраўнік, майскі вечар, сястрын карандаш, зімовы дзень, аўсяны кісель, вясёлая песня, лясны шум, сталёвае пяро, матчына кніжка, алюмініевы чайнік, абрыкосавае варэнне, сярэбраны кубак, старанны вучань, смачная ежа, беларускія спартсмены, камсамольскі сход, заўтрашні паход, воўчае логава.
    § 55.	Пераход адносных прыметнікаў у якасныя.
    Адносныя прыметнікі могуць набываць значэнне якасных, напрыклад: залаты гадзіннік, жалезная печ (залаты і жалезны—прыметнікі адносныя, бо паказваюць на матэрыял, з якога зроблены прадметы) і залаты чалавек, жалезная воля (тут залаты і жалезная ўжыты ў пераносным сэнсе: залаты чалавек— гэта надта добры чалавек, жалезная воля — гэта цвёрдая воля; гэта якасныя прыметнікі).
    Практыкаванне 204. Спішыце і падкрэсліце спалучэнн^ у якіх адносныя прыметнікі ўжыты ў значэнні якасных.
    Сталёвы прут — сталёвая воля, жалезная дысцыпліна — жалезная клямка, каменнае сэрца — каменны дом, залатая лыжка —1 залатая пара.
    § 56.	Прыметнікі поўныя і кароткія.
    Якасныя прыметнікі бываюць поўнымі і кароткімі, напрыклад: малады, белая, зялёная (поўныя прыметнікі), молад, бела, зялёна (кароткія прыметнікі).
    Кароткія якасныя прыметнікі ўжываюцца радзей, чым поўныя; яны маюць форму назоўнага або вінавальнага склону адзіночнага ліку, напрыклад: сіне мора, белу хустку, чырван месяц.
    Прыметнікі адносныя бываюць толькі поўнымі, напрыклад: жалезны, жалезная, жалезнае; зімні, зімняя, зімняе.
    78
    I Прыналежныя прыметнікі бываюць або поўнымі (калгасны I статак, калгасная маёмасць, калгаснае поле), або карот| кімі, прычым кароткая форма ўжываецца толькі ў назоўным I і вінавальным склонах (матчына хустка, матчыну хустку). і У сказе кароткія прыметнікі звычайна бываюць выказнікамі, I напрыклад: Дарога гладка. Дзень каротак.
    Практыкаванне 205. Ад поўных прыметнікаў утварыце кароткія прыметнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку. Дзе патрэбна. змяніце галосную або ўстаўце яе.
    Поўны, слабы, дужы, добры, вясёлы, пахучы, гладкі, нізкі, вузкі, прыгожы, кароткі, вялікі, шырокі, цудоўны.
    Практыкаванне 206. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце кароткія прыметнікі і вызначце іх род і лік.
    1)	Пов...н хл...вецбелых авец. (З^бы.) 2) Слаўся, в...лікая, слаўся, магутная, слаўся, с...вецкая наша зямля! 3) Л...самі ды азёрамі багаты родны край, калгаснымі прасторамі, табою, ураджай. (Астр.) 4) Чоран вор...н, ды не птах, ш...сць ног, ды не звер. (Жук.) 5) Спее жыта на калгаснай ніве, пахне свежай, скошанай травой. (Іс.) 6) Люблю гарачу спёку летаі буру летнюю з дажджом. (Д. Б.) 7) Высока ў небе зазвінеў ранні жаварапак. Пач...наўся новы дзень. (Шам.) 8) Першыя громы, сэрцу вы мілы, люб мне ваш смех паміж гор! (Кс.) 9) Раніца была ціхая. На траве, на пасевах ляжала густая раса; (Шам.) 10) Забурліла сіне мора ад віхроў. (Дуп.) 11) Стаў чырван месяц круглаліцы. (Кс.) 12) Удаўся гарох тонак і высок, на лісце шырок. (Нар. тв.) 13) Будзем цвёрды, горды, стойкі, як Чапаеў у баі. (Нар. тв.) 14) He той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож. (Прк.) 15) Засвяціла ясна зорка добраю навінай над Заходняй Белару...ю і над Украінай. (Куп.) 16) Мне мілы рэчка, лес і луг. (Г.)
    § 57.	Ступені параўнання якасных прыметнікаў.
    Якасныя прыметнікі маюць тры ступені параўнання: звычайную, вышэйшую і найвышэйшую.
    Звычайная ступень паказвае якасць прадмета без параўнання яе з такою ж якасцю ў іншых прадметах, напрыклад: добры чалавек, новы дом, хуткі поезд.
    Вышэйшая ступень паказвае, што ў адным прадмеце якасці больш, чым у другім, напрыклад:
    1)	Сталь цвярдзейшая за жалеза. 2) Мядзеедзь дужы, a леў дужэйшы.
    Найвышэйшая ступень прыметнікаў паказвае, што ў дадзеным прадмеце якасці больш, чым ва ўсіх астатніх, напрыклад 1) Леў найдужэйшы сярод звяроў. 2) Самыялепшыя сельскагаспадарчыя машыны вырабляюцца ў Савецкім Саюзе.
    79
    Практыкаванне 207. Спішыце тэкст, падкрэсліце якасныя прыметнікі і вусна вызначце іх ступень параўнання. Замест кропак устаўце патрэбныя лііары.
    1)	3 кожным днём ярчэйшым разгараліся агнём м...довыя, густыя в..,расы. (М. Т.) 2) Стаяла. ціхае, лагоднае надвор’е. 3) Волга даўжэй і шырэй Дняпра. 4) Быў ціхі, пагодлівы вечар. 5) Згушчалася цемра. На небе загараліся новыя зоркі. (Шам.) 6) Золата цяжэйшае за жалеза. 7) Поз...яя ноч. Пад нагамі паскрыпвае свежы марозны снег. (Д. Б.) 8) Мілая моладзь, слаўная моладзь нашай бязмежнай краіны! Горы і моры зможаш ты здолець, сэрцам расплавіць ільдзіны! (Куп.) 9) Угары было яснае вячэрняе неба, толькі на захадзе віднелася чарада ружовых хмар. (Шам.) 10) Нарач — самае в...лікае воз...ра ў Беларусі. 11) Парэчча — слаўная мясціна, куток прыгожы і в...сёлы. (Кс.) 12) Цяпер узнімаецца с...цыялізм жывым, сапраўдным, ясньш. (Маяк.) 13) Вучні рыхтаваліся да надта цікавага падаро...а.
    § 58.	Утварэнне вышэйшай ступені.
    Вышэйшая ступень утвараецца пераважна пры дапамозе суфіксаў ейш, эйш, ш~ ад асновы або кораня прыметнікаў звычайнай ступені, напрыклад: смелы— смялейшы; моцны — мацнейшы; стары — старэйшы; шырокі — шырэйшы; малады — малодшы.
    Некаторыя прыметнікі ўтвараюць вышэйшую ступень ад іншай асновы: вялікі — большы, дрэнны— горшы, добры — лепшы, малы — меншы.
    Вышэйшая ступень можа ўтварацца і пры дапамозе суфікса ей(эй), напрыклад: Той пакой светлы, а гэты святлей, альбо пры дапамозе звычайнай ступені і слоў больш і менш: больш моцны, менш спелы, больш ціхі.
    Пры ўтварэнні вышэйшай ступені можа адбывацца чаргаванне гукаў у канцы асновы, напрыклад: дарагі— даражэйшы, даражэй; лёгкі — лягчэййіы, лягчэй.
    Практыкаванне 208. Утварыце ад дадзеных прыметнікаў прыметнікі вышэйшай ступенЁ
    Мяккі, цвёрды, смелы, жоўты, высокі, шырокі, глыбокі, кіслы, малады, дрэнны, вузкі, малы, лёгкі, стары, салодкі.
    Практыкаванне 209. Спішыце сказы. Замест кропак дапішыне прыметнікі вышэйшай ступені.
    1)	Дрэва цвёрдае, а камень ....
    2)	Рака Днепр шырокая, а Волга ....
    3)	Золата дарагое, а плаціна ....
    4)	Волга доўгая, а Енісей ....
    80
    5)	Жалеза цяжкае, а ртуць ....
    6)	Волас тонкі, а павуціна ....
    7)	Цукар салодкі, а мёд ....
    8)	Кіеў — вялікі горад, а Масква ....
    9)	Парэчка смачная, а вінаград ....
    10)	Палёт птушкі хуткі, а самалёта ....
    11)	Васіль зрабіў добрую шпакоўню, а Кастусь ....
    Практыкаванне 210. Утварыце ад дадзеных прыметнікаў прыметнікі вышэйшай ступені. Падкрэслійе зычныя, якія чаргуюнца.
    Дарагі — даражэйшы— даражэй, лёгкі, нізкі, блізкі, доўгі, ёмкі, яркі, ціхі, рэдкі, малады. тугі, строгі, тонкі, звонкі.
    § 59.	Утварэнне найвышэйшай ступені.
    Найвышэйшая ступень утвараецца наступным чынам:
    1.	Ад вышэйшай ступені шляхам далучэння прыстаўкі най, напрыклад: найболыйы, найважнейшы, найвышэйшы.
    2.	Ад звычайнай і вышэйшай ступені пры дапамозе слова самы, напрыклад: самы моцны, самы мацнейшы; самы разумны, самы разумнейшы.
    3.	Ад звычайнай ступені пры дапамозе слоў вельмі, надта, надзвычай, напрыклад: надта хуткі, вельмі салодкі, надзвычаа цікавы.
    4.	Ад вышэйшай ступені шляхам далучэння слоў за ўсіх, напрыклад: прыгажэйшы за ўсіх, смялейшы за ўсіх.
    Практыкаванне 211. Утварыце ад дадзеных прыметнікаў прыметнікі найвышэйшай ступені, ужываючы прыстаўку най.