• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    71
    ігол...і драбнюткія і частыя. (Астр.) 10) Ад сажалак павяваў вільготны свежы ветр... . (Чарн.) 11) Месяч... заліваў матавым святлом бяскрайнюю прастору поля. (Шам.) 12) На сходзе гаварыў адзін з набор...аў друкарні. (Бяд.) 13) Ноч зямельку агарнула, лісц... дрэмле, спіць трава. (Кс.) 14) Пасыпаліся дробныя камень...і, жарства, і ўсё сціхла.
    Практыкаванне 1S6. Спішьше тэкст. устаўляючы прапушчаныя літары
    В...сна тут гаспадарыла на поўную сілу. Маленькія прыгажуніелкі, быццам дзяўчаткі ў пышных з...лёных сукенках, пасталі ў кружок абапал тоненькай кволай бяро...кі, а навокал бяро...кі ўсё было сінім ад пралесак. З...мля зел...нела, здавалася, увачавідкі. Тут амаль не а...чуваўся вец...р, толькі кругом шумела н...сціхана пушча, а над палянкай, быццам званочкі, звінелі жа...ранкі.
    Ля мяккіх купін між леташняга папаратніку, як каціныя лапкі, тарчалі новыя кволаж...ўтаватыя сц...блінкі. 3 кожнай гадзінай гэтыя лапкі станавіліся нібы ш...рэй і ш...рэй, а загнутыя іх кіпцікі выпростваліся. (Bad.)
    § 52.	Правапіс часціц не (ня), ні з назоўнікамі.
    Часціца не (ня) з назоўнікамі пішацца разям у наступных выпадках:
    1.	Калі назоўнік без не (ня) не ўжываецца, напрыклад: незабудка, нянавісць, недахоп, непагадзь.
    2.	Калі назоўнік з часціцай не (ня) утварае новае слова, якое можа быць заменена другім словам, блізкім па значэнню, але без часціцы не (ня), напрыклад: няшчасце — бяда, непрыяцель — вораг, няпраўда — хлусня.
    Часціца не з назоўнікам пішацца раздзельна, калі яна служыць для адмаўлення таго, што абазначае назоўнік. У гэтым выпадку ў сказе ёсць або падразумяваецца проціпастаўленне, напрыклад: 1. Гэта быў не прыяцель, а толькі знаёмы. 2. He пагода затрымала мяне ў дарозе, а хвароба. 3. Гультай нам не таварыш.
    Hi з назоўніка.мі заўсёды пішацца асобна, напрыклад:
    I Ты не сустрэнеш ні гора, ні крыўды, долі не ўбачыйі ліхой. (Іс.)
    Практыкаванне 187. Спішыце, замяняючы дадзеныя назоўнікі іншымі назоўнікамі, блізкімі па значэнню, але без не.
    У з о р. Няшчасце — бяда.
    Няпраўда, няўстойлівасць, нездароўе, неабходнасць, нянавісць, негаварлівасць, непахіснасць, небыліца, непагода, непрыяцель, недаверлівасць, ненатуральнасць.
    С л о в ы д л я д а в е д а к: штучнасць, хлусня, падазронасць, хісткасць, хвароба, маўклівасць, вораг, дождж, выдумка, стойкасць, патрэбнасць, варожасць.
    72
    Практыкаванне 188. Ад дадзеных назоўнікаў пры дапамозв часціцы не (ня) утварыце новыя назоўнікі з супрацьлеглым значэннем.
    У з о р. Пагода — непагода.
    Удача, праўда, прыяцель, воля, пагода, веданне, разуменне, давер’е, акуратнасць, гаварлівасць, удзячнасць, ветлівасць, пісьменнасць, шчасце, здароўе, рухомасць, сур’ёзнасць, працаздольнасць, асцярожнасць, арганізаванасць, вопытнасць.
    Практыкаванне 189. Складзіце дванаццаць сказаў, ужываючы наступныя словы:
    няўдача, не ўдача; няпраўда, не праўда; нездароўе, не здароўе; непагода, не пагода; непрыяцель, не прыяцель; няшчасце, не шчасце.
    Практыкаванне 190. Спішыце сказы, раскрывагочы дужкі. Дзг патрэбна, замяніце е на я.
    1) За ўраджай ідзі ў паход — забудзеш слова (не) дарод! 2) Саюза дружбы не расколюць (ні) люты вораг, (ні) бяда. (Марш.) 3) Адзін у полі (не) воін. (Прк.) 4) Народ беларускі, ты ўзняўся героем, даволі набыўся ў (не) долі, бядзе. (Бр.) 5) To (не) шум баравы калыша прасторам і (не) кліч баявы заклікае к зорам,— гэта наша жыццё пяе гімн шчаслівы пра ўсё наша быццё, нашых родных ніваў. (Куп.) 6) 3 крыллямі, а (не) птушка, з сярпом, а (не) жняя, з коламі, а (не) воз. (Жняярка.) 7) Вучэнне — святло, а (не) вучэнне — цьма. (Прк.) 8) (Не)праўдай увесь свет пройдзеш, ды назад не вернешся. (Прк.) 9) (He) дрэва, а з лісточкамі, (не) кашуля, а сшыта, (не) чалавек, а расказвае. (Кніга.) 10) Успамінаецца Ваську (не) жыццё, а (не) паразуменне нейкае. (Лыньк.) 11) Брацкія адносіны паміж народамі СССР сталі крыніцай (не) пераможнасці Савецкай краіны.
    Практыкаванні для паўтарэння.
    Пракгпыкаванне 191. Спішыце верш. Вусна вызначце склон, лік і род выдзеленых назоўнікаў.
    ЛЕНІНСКАМУ КАМСАМОЛУ.
    Вас Ленін вялікі Да працы заклікаў I даў запавет: Змагацца за волю, За новую долю, За новы наш свет. Ён даў вашай сіле Арліныя крыллі, Адвагу вам даў,
    Агонь негасімы, I сэрца заклікаў, I шлях паказаў. Праз нетры і горы, Праз пушчы і моры У снежную муць Арлыкамсамольцы Сцягі перамогі нясуць.
    (Я. К о л а с.)
    73
    Практыкаванне 192. Спішыце і растлумачце правапіс склонавых канчаткаў выдзеленых назоўнікаў.
    ЗА МІР ВА ЎСІМ СВЕЦЕ.
    На майскім свяце у Маскве Як быццам мора пеніцца. Праходзяць з песняй па Маскве Дружыны юных ленінцаў.
    Вось рускіх школьнікаў атрад
    3 гасцямі беларусамі.
    Сцягі, як золата, гараць Над галавамі русымі.
    Ідуць яны за радам рад, — Дзяцінства іх шчаслівае, Іх стрэнуць хутка ў лагерах Лясы, бары шумлівыя.
    Сябрам усёй зямлі — салют!
    Хай будзе мір на свеце.
    Няхай шчаслівымі растуць Бацькам на змену дзеці.
    (С. М а р ш а к.)
    Практыкаванне 193. Спішыце сказы, дапісваючы канчаткі назоўнікаў.
    Гудзе і звініць пасека. Колькі тут рух..., колькі гамонк... ў гэты цёплы сонечны дзень! Міхалка важна пахаджвае па садз... між казачнага пчалінага гарадк... з рознакаляровымі домік..., чутка прыслухоўваецца да пчалінай і птушынай музык..., з цікавасц... да ўсяго прыглядаецца. Сёння ён тут поўны гаспадар! Дзед яшчэ з усход... сонц... паехаў у раённы пасёлак па новыя вулл.... А яго пакінуў сваім намеснік... . Міхалк... гэта, вядома, немалы гонар. I яму нават карціць пахваліцца каму сваёй радасц... . Але нікога блізка няма: хлопцы, яго равеснікі, пайшлі ў пол... палоць лён, а вартаўнік пасекі і сад... дзядзька Тамаш прыходзіць сюды яшчэ толькі на начную варт.... А які гэта сад! Цэлы гай, раскінуты на водшыб... ад калгас... на сонечным схіл... касагор..., што збягае да зялёнага луг... .
    (А. Я к і м о в і ч.)
    Практыкаванне 194. Спішыце тэкст; словы, што ў дужках, пастаўце ў патрэбным склоне і ліку. Дужкі апусціце.
    Ціха і спакойна бывае ў (лес) ў (кастрычнік). У сухім сасновым (бор) сінеюць верасы. Толькі .Інад імі і можна яшчэ цяпер убачыць руплівую (пчала). На кветках (верас) яна за
    74
    канчвае свае апошнія нарыхтоўкі ў гэтым (год). Пад цёмнымі (елка) чырванеюць на зялёным (мох) брусніцы. На (балота) спеюць журавіны. Імі пачынаюць карміцца цецерукі. Глушцы трымаюцца ў гэты час на (асіна). Яны дзяруць асінавы ліст, пераходзячы з лёгкага летняга (корм) на зімовы. Летам глушцы любяць змешаны лес з (паляна), з (мох) і (ягада), бо ягады з’яўляюцца ў летнія месяцы іх асноўным (корм). Вавёрка корміцца ў (кастрычнік) (насенне) яловых (шышка). Яна робіць сабе на (зіма) запасы з (арэх) і (жолуд)', складаючы іх у дупло ці пад карэннямі старых (дрэва). Сушыць яна таксама на (зіма) і грыбы, наколваючы іх на вострыя (сучок) і (галінка).
    Практыкаванне 195. Спішыце сказы, устаўляючы патрэбныя літары і дапісваючы канчаткі. Выдзеленыя словы падзяліце на граматычныя часткі.
    1)	За...црусак жыў зімою каля вёск... . Калі прыйшла ноч, ён падняў адно ...уха, паслухаў; пасля падняў другое, павадзіў вус..., панюхаў і сеў на заднія лапы.(Л. Т.) 2) Радасць хлопцаў была б...змерная. 3 якім замілаванн... яны аглядалі сваё пам...шканн..., затыкалі кожную шчылін..., абломлівалі кожную лішнюю галінку, цешыліся і знадворку, і з сярэдзіны! Гэты зроблены іх уласнымі рук... будан здаваўся ім найлепшым памяшканн... у свец.... (Я MJ 3) Чутно в...сны дыханн... ўсюды: на сініх далях, на л...сах, на дрэвах, што вартуюць шлях. (Кс.) 4) Толькі ў акн... Арцёма Коркія мігцеў агеньч...к. (С.) 5) Каб птушыныя стаі ляцелі гн...здзіцца хутчэй, шпакоўняў мы шмат збудавалі для нашых гасц... . (М. Т.) 6) Па вуліц... маленькага с...лення імчалі шумлівыя ручаі. (С.) 7) У прыбярэжных кустах, у парк..., у зарасніках лазн...к... шчаб...тала птаства. (Чарн.) 8) Бол...шасць нашых птуш...к у ма... месяц... выводзіць птуш...нят.
    Практыкаванне 196. Спішыце, замест кропак устаўце прапушчаныя літары, расстаўце знакі прыпынку.
    1)	Вец...р над дамамі сц...гамі палошча Неўгамо...а сёння гара...ская плошча Параскр...лі вочы зыркія вітр...ны Прос...ць, каб наведалі людзі магазіны.
    (Бр.)
    2)	Усё спіць р...ка узгоркі бор. (Лерм.) 3) Вуд...чкі вуды начныя шнуры венц...ры сеткі уся г...тая рыбацкая снасць пускалася ў ход. (Я. Б) 4) Родзіць буйна наша поле сады нашы агароды гудуць гулка з добрай волі нашы фабр...кі заводы. (Куп) 5) Курганамі славы пакрыта родная раўніна і Днепр і Марава і Вісла і Волгарака. (Сурк.)
    75
    ПРЫМЕТНІК.
    § 53. Агульнае паняцце аб прыметніку.
    Прыметнікамі называюцца словы, якія абазначаюць прымету прадметаў і адказваюць на пытанні які? якая? якое? або чый? чыя? чыё?,напрыклац: новы дом, цёплаяраніца, глыбокае возера, братаў сшытак, сестрына кніга, калгаснае поле.
    Прыметнікі ў сказе адносяцца да назоўнікаў і дапасуюцца да іх, г. зн. ставяцца ў тым жа родзе, ліку і склоне, у якім стаяць і паясняемыя імі назоўнікі, напрыклад: Наступіла халодная зіма. Прыметнік халодная паясняе назоўнік зіма і дапасаваны да яго ў родзе, ліку і склоне.
    Прыметнікі, дапасуючыся да назоўнікаў, змяняюцца па род а х: халодны дзень, халодная зіма, халоднае паветра; па ліках: халодная зіма — халодныя зімы; па склонах: халодная зіма, халодныя зімы (назоўны склон), халоднай зімы, халодных зім (родны склон), халоднай зіме, халодным зімам (давальны склон) і г. д.
    У множным ліку прыметнікі па родах не змяняюцца, яны маюць адну форму для ўсіх родаў, напрыклад: глыбокія калодзежы, рэкі, азёры; глыбокіх калодзежаў, рэк, азёр і г. д.
    Практыкаванне 197. Спішыце сказы і падкрэсліце прыметнікі разам з тымі назоўнікамі, да якіх яны дапасаваны. Вызначце вусна род, лік і склон прыметнікаў.
    1)	Век будзе ленінскае слова, як справа ленінская, жыць. (Мал.) 2) Сталявары звыш плана далі сталі сонечнай, адмысловай для магутных турбін і станкоў, трактараў і гартоўных плугоў. (М. Т.) 3) Славім дружбу і сонца над вольнай зямлёй і стваральную, мірную працу народа. (М. Т.) 4) Сонечнае поле жыло клапатлівым веснавым днём. Яно гучала птушынымі галасамі, зелянілася ячменямі і аўсамі. (К. Ч.) 5) Паўднёвы вецер разагнаў хмары, і выглянула вясёлае, ласкавае сонца. (Шам.) 6) На заводах, на гонях шырокіх камсамольская песня гучыць. (Гам.) 7) Мяккая, утульная і лагодная сінечасмуга тонкаю пакрыўкаю засцілала лясы. (Кс.) 8) Бліскучаю сталёваю стужкаю ззяе Прыпяць. (Кс.) 9) У бледнай празрыстай пазалоце ззялі вершаліны стромкіх хвой і вячыстых дрэў. (Лыньк..)