Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
Практыкаванні для паўтарэння.
Практыкаванне 251. Выразна прачытайце тэкст, спішыце яго і падкрэсліце прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца, вызначце іх род, лік і склон.
У сузор’І
Савецкіх рэспублік, сябры, I мой край
Пяцікутнаю зоркай гарыць.
Ён ляжыць на ўзбярэжжы Дняпра і Дзвіны, Там, дзе чуецца
Гул белавежскай сасны, Дзе бясконцыя стужкі Вясёлак, шляхоў, На калгасных палях — Табуны трактароў, Дзе для дум сакаліных — Высокі палёт, Дзе жыве працавіты I мужны народ, Дзе вятры
96
Партызанскаю славай шумяць, Дзе Купалы і Коласа Песні звіняць.
(М. Т а н к.)
Практыкаванне 252. Спішыце сказы, дапішыце канчаткі прыметнікаў.
Лес — каштоўнейш... дар прыроды, надзвычайн... багацце. Ужо многа стагоддзяў таму назад людзі навучыліся будаваць з дрэва дамы для жылля, вырабляць мэблю, прылады вытворчасці. 3 часам чалавек пачаў ужываць драўніну ў самых разнастайн... галінах вытворчасці. Драўніна, як і каменн... вугаль і нафта, стала надзвычай важн... хімічн... сыравінай. Хімія зараз можа ператварыць звычайн... бярвенні, апілкі, кару, галлё ў новыя разнастайн... матэрыялы, ні па знешн... выгляду, ні па сваіх уласцівасцях зусім не падобныя на драўніну. У выніку цудоўн... пераўтварэнняў дрэва становіцца празрыст... і тонк... шаўков... тканінай, беласнежн... паперай, кінаплёнкай. 3 апілак хвоі хімікі навучыліся вырабляць нават такія каштоўн... прадукты, як цукар, духі, дрожджы.
Практыкаванне 253. Спішыце тэкст. Прыметнікі, што ў дужках, дапа суйце да назоўнікаў. Замест кропак пастаўце патрэбныя літары.
Прыйшоў на змену красавіку пр...гожы і в.,.сёлы май, месяц кветак і (птушыны) спеваў. У ма... квітнеюць сады. Палі і лугі ператварыліся ў (пярэсты), (каляровы) дываны. Усюды кветкі: і ў (зялёны) (яркі) траве, і на кустах, і на дрэвах. Паветра насычана пахам ра...цвіўшых яблынь, чаромхі, бэзу. Над (духмяны) кветкамі клапатліва гудуць (працавіты) пчолы. У траве стракочуць конікі. У (бліскучы) праменнях со...ца лётаюць стракозы. Большасць нашых птушак у маі выводзіць птушанят. У (свежы) (малады) лісці ад зары да зары не змаўкае шматг...лосы птуш...ны хор. У зарасніках бэзу, у пар...чках выводзіць свае (цудоўны) трэлі сціплы начны сп...вак — с...лавей. Сп...ваюць б...расцейкі, чыжыкі, шчыглы, дразды, п...начкі. У лес... кукуе З...ЗЮЛЯ. У пол... скрыпіць драч. Усюды (радасны), (кіпучы) жыццё, усюды рух, гоман, спевы.
Практыкаванне 254. Уважліва прачытайце прыклады, знайдзіце простую мову. Спішыце і расстаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1) Дзядзька Марцін гаварыў Змоладу трэба ў работу ўцягвацца. (Кс.) 2) Вось пачнуцца канікулы, тады і за каток возьмемся сказаў піянерважаты. 3) Дзядзьку стрэліць не прыйшлося але пачулі ад Антося Забілі зайца, не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі. (К.с)
7 М. I. /Кыркевіч, ч. I
97
ЛІЧЭБНІК.
§ 71. Агульнае паняцце аб лічэбніках.
Лічэбнікамі называюцца словы, якія абазначаюць колькасць прадметаў або парадак іх пры лічэнні.
Па значэнню лічэбнікі дзеляцца на колькасныя і пар а д к а в ы я.
Лічэбнікі, якія абазначаюць колькасць прадметаў і адказваюць на пытанне колькі?, называюцца к о л ь к а с н ы м і, напрыклад: адзін, тры, пяць, адзінаццаць, трыста.
3 а ў в a г а. Да колькасных лічэбнікаў належаць таксама лічэбнікі з б о р н ы я (двое, трое, сямёра і інш.), а таксама дробавыя (паўтара, тры чвэрці, сем восьмых і г. д.).
Лічэбнікі, якія абазначаюць парадак прадметаўпры лічэнні і адказваюць на пытанне каторы?, называюцца парадкавымі, напрыклад: другі, шосты, трынаццаты, сямідзесяты, трохсоты.
Практыкаванне 255. Спішыце сказы, падкрэсліце лічэбнікі і зверху абазначце колькасныя літарай к, а парадкавыя—літарай п.
1) Плошча возера Нарач больш васьмідзесяці квадратных кіламетраў. 2) Пад адным капелюшом чатыры браты стаяць. (Стол.) 3) Маёй сястры пайшоў чатырнаццаты год. 4) Усе рэкі Беларусі належаць да двух басейнаў: Чарнаморскага і Балтыйскага. 5) Ноччу выпаў першы чысценькі сняжок. 6) Агульная даўжыня ўсіх рэк Беларусі складае прыкладна пяцьдзесят тысяч кіламетраў. 7) Два ляжаць, два стаяць, пяты ходзіць, шосты водзіць. (Вушакі, дзверы, чалавек.) 8) У нашым класе сорак вучняў. 9) Слон можа панесці семдзесят, восемдзесят і нават сто пудоў цяжару. 10) Мы вучымся ў пятым класе. 11) Заняткі ў школе пачынаюцца ў дзевяць гадзін раніцы. 12) Адной рукой вузла не завяжаш. (Прк.) 13) Сямёра грабцоў налягалі на вёслы.
§ 72. Групы лічэбнікаў па іх складу.
Па складу лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя.
Лічэбнікі, якія маюць адзін корань, называюцца простымі, напрыклад: чатыры, шэсць, восем, сто; першы, другі, соты.
Лічэбнікі, якія мавдь два корані, называюцца складанымі: дванаццаць, шаснаццаць, дваццаць, шэсцьдзесят, дзевяцьсот.
3 а ў в г ₽а. Складаныя парадкавыя лічэбнікі могуць мець і больш двух кораняў, напрыклад: дваццаціпяцітысячны, трохсотсаракапяцімільённы.
Лічэбнікі, якія складаюцца з двух або некалькіх слоў, называюцца састаўнымі, напрыклад: дваццаць пяць, дзвесце трыццаць сем, чатырыста пяцьдзесят шэсць.
98
Практыкаванне 256. Выпішыце спачатку простыя, потым складаныя і, нарэшце састаўныя лічэбнікі. Вусна вызначце, якія з іх колькасныя, а якія — парадкавыя.
Дваццаць, два, трыста сорак дзевяць, соты, дваццаць пяты, шэсцьсот, сорак шэсць, пяцьдзесят тры, сем, пяць, восьмы, шаснаццаты, трыццаты, дзвесце, чатыры, адзін, адзінаццаты, чатырыста семдзесят адзін, першы, семнаццаць, пяты, дзевяты, тры, семсот, восемдзесят пяты, сорак, другі, дзесяць, дзевяноста дзевяць.
§ 73. Колькасныя лічэбнікі.
Колькасныя лічзбнікі, як і назоўнікі, змяняюцца па склонах, напрыклад: шэсць, шасці, шасцю, аб шасці.
Колькасныя лічэбнікі не маюць роду, не змяняюцца ў ліках, да іх не дапасуюцца прыметнікі. Так, напрыклад, колькасны лічэбнік пяць не мае роду, не змяняецца ў ліках, да яго нельга дапасаваць прыметнік, а ўтворанае ад лічэбніка пяць слова пяцёрка з’яўляецца назоўнікам жаночага роду, змяняецца ў ліках (пяцёрка—пяцёркі), да яго могуць дапасоўвацца прыметнікі, напрыклад: Атрымаў новую пяцёрку.
Колькасныя лічэбнікі адзін, два, абодва, паўтара змяняюцца ў родзе, напрыклад: адзін карандайі, адна задача, адно практыкаванне; два дубы, два практыкаванні, дзве бярозы; абодва вучні, абодва азёры, абедзве жанчыны; паўтара кіламетра, паўтара вядра, паўтары тысячы.
Лічэбнік адзін змяняецца і ў ліках: адзін — адны.
Практыкаванне 257. 3 дадзеных спалучэнняў выпішыце спачатку колькасныя лічэбнікі, а потым аднакарэнныя з імі назоўнікі.
Тры таварышы, тройка коней, чатыры дубы, дружная чацвёрка, пяць карандашоў, пяцёрка па чытанню, шэсць лодак, шасцёрка грабцоў, дзесяць парт, дзесятак яблыкаў, цэлая сотня, сто чалавек.
§ 74. Скланенне колькасных лічэбнікаў і іх правапіс.
Скланенне лічэбніка адзін.
S о Адзіночны лік Множны лік
Мужчынскі і ніякі род Жаночы род Для ўсіх родаў
н. р. д. в. т. м. адзін адно аднаго аднаму як Н. або Р.; як Н. адным (аб) адным адна адной (ае) адной адну адной (ою) (аб) адной адны адных адным як Н. або Р. аднымі (аб) адных
7*
99
Скланенне лічэбнікаў два, дзве, абодва, абедзве.
Склон Мужчынскі і ніякі род Жаночы род Мужчынскі і ніякі род Жаночы род
н. два дзве абодва абгдзве
р. двух дзвюх абодвух абедзвюх
д. двум дзвюм абодвум абедзвюм
в. як і. або Р.
т. двума дзвюма абодвума абедзвюма
м. (аб) двух (аб) дзвюх (аб) абодвух (аб) абедзвюх
Скланенне лічэбнікаў тры, чатыры.
Н. тры чатыры
Р. трох чатырох
д. тром чатыром
В. як Н. або Р.
трыма чатырма
м. (аб) трох (аб) чатырох
1. Лічэбнік адзін, падобна прыметнікам, дапасуецца да назоўнікаў ва ўсіх склонах, напрыклад: адзін дом, аднаго дома, аднаму дому; дзвесце трыццаць адзін стол, двухсот трыццаці аднаго стала і г. д.
2. Колькасныя лічэбнікі два, абодва, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, напрыклад: два дубы, абодва вучні, тры малацілкі, чатыры вядры; двух дубоў, абодвух вучняў, I трох малацілак, чатырох вёдзер і г. д.
3. У творным склоне лічэбнікі два, тры, чатыры маюць і канчатак ма: двума, дзвюма, трыма, чатырма.
Практыкаванне 258. Праскланяйце вусна лічэбнікі разамз назоўнікамі.
Адзін год, адно практыкаванне, адна хата, два кіламетры, дзве яблыні, тры метры, чатыры гады.
Практыкаванне 259. Дадзеныя ў дужках назоўнікі пастаўце ў адпаведным склоне. Дужкі апусціце.
Два (стол), двума (вясло), дзве (вёска), дзвюма (дарога), тры (дуб), трыма (практыкаванне), чатыры (камбайн), чатырма (трактар), адным (стол), адной (дарога), аб адным (возёра), абедзвюма (рука), абедзве (жанчына).
100
Скланенне лічэбнікаў ад пяці да дваццаці і трыццаць.
н. р. д. в. т. м. пяць восем дзесяць трыццаць пяці васьмі дзесяці трыццаці пяці васьмі дзесяці трыццаці пяць восем дзесяць трыццаць пяццю васьмю дзесяццю трыццаццю (аб)пяці (аб) васьмі (аб) дзесяці (аб) трыццаці
1. Лічэбнікі ад, пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення з мяккай асновай.
2. У складаных лічэбніках ад адзінаццаці да трыццаці пішацца два ц: адзінаццаць, трынаццаць, дваццаць, трьіццаць.
3. У лічэбніках пяць, дзесяць — дваццаць і ў лічэбніку трыццаць у творным склоне перад канчаткам пішацца падвойнае ц, напрыклад: пяццю, дзевяццю, дванаццаццю, дваццаццю, трыццаццю.
4. У лічэбніку адзінаццаць пішацца адно н.
5. У простых лічэбніках ад 5 да 10, у складаных ад 11 да 20 і ў лічэбніку 30 у назоўным і вінавальным склонах на канцы пішацца мяккі знак: пяць, шэсць, трынаццаць, трыццаць.
Выключэнне: сем, восем.
6. У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага, пасля с пішацца мяккі знак: васьмі, васьмю, аб васьмі.
Скланенне лічэбнікаў сорак, дзевяноста, сто.
Н. сорак дзевяноста сто
Р. сарака дзевяноста ста
д. сарака дзевяноста ста
в. сорак дзевяноста сто
Т. сарака дзевяноста ста
м. (аб) сарака (аб) дзевяноста (аб)ста
Лічэбнік дзееяноста мае канчатак а ва ўсіх склонах.
Лічэбнікі сорак і сто ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, маюць канчатак а.
Практыкавакне 260. Праскланяйце вусна наступныя лічэбнікі:
шэсць, сем, дзевяць, адзінаццаць, трынаццаць, чатырнаццаць, дваццаць, дзевяноста, сто.
101
Практыкаванне 261. Пастаўце наступныя лічэбнікі з назоўнікамі ў творным склоне і запішыце іх у сшыткі.