Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
Прырода значна змянілася. Лісце на дрэвах згусцілася, трава паднялася. Здавалася, і птушак больш стала, мацней разлягаліся па лесе іх галасы. Вось пінькае лілавагрудая зябка, вось заліваецца чорны дрозд, свішча івалга, стукаюць дзятлы. Варушацца розныя казюлькі, а ў цяньку чуецца ўжо непрыемны звон камароў. Сямтам пераскокваюць з дрэва на дрэва вавёркі.
(Паводле Я. М а ў р а.)
Практыкаванне 299. Спішыце, замест кропак дапішыце прапушчаныя часціцы ся або цца.
1) Вялізныя крыгі круця... на шырокім водным прасторы, стукаю... адна аб адну, ломя..., крыша.... (Bad.) 2) Ліпы разраслі... так густа, што здалёку здавалі... адным суцэльным гаем. (Як.) 3) 3 кім павядзеш..., ад таго і набярэш... . (Прк.) 4) Заслухаеш..., як гудуць лясыбары над Нёманам. (М. Т.) 5) Залаціў... ціхі асенні дзень. (К. Ч.) 6) Каласы жыта лёгка гну... і радасна смяю... людзям.
Практыкаванне 300. Спішыце, замест кропак дапішыце часціцу ся або цца. Пераходныя дзеясловы падкрэсліце адной рыскай, зваротныя — дзвюма.
1) Брат вучыць сястру. Сястра вучы... ў школе. 2) Прыход вясны радуе дзяцей. Дзеці радую... прыходу вясны. 3) Калгаснікі закончылі ўборку бульбы. Уборка бульбы закончыла... . 4) Настаўнік прачытаў вучням цікавае апавяданне. Апавяданне
117
з цікавасцю чытае... вучнямі. 5) Унучка сустрэла сваю бабулю. Бабуля сустрэла... са сваёю ўнучкаю. 6) Гледачоў хвалявала спаборніцтва футбольных каманд. Гледачы хвалюю..., назіраючы за спаборніцтвам футбольных каманд. 7) Брат нечакана сустрэў сястру. Брат і сястра нечакана сустракаю.... 8) Люд працоўны, вольны шчыра весялі.... (Куп.) 9) У сінім небе ўскрайкі воблакаў серабра... ад сонца. (А. Г.) 10) Вераб’і гурбой злятаю... на ўзоранай раллі, а на лузе не ўнімаю... звонам пчолы і чмялі. (Іс.)
Практыкаванне 301. Перабудуйце сказы такім чынам, каб дзеясловы сталі зваротнымі. Падкрэсліце дзейнік адной рыскай, а выказнік—дзвюма.
У з о р. Касцы косяць канюшыну.— Канюшына косіцца касцамі.
1) Трактары ўзнімаюць цаліну. 2) Каваль куе жалеза. 3) Электрычнасць асвятляе дамы і вуліцы. 4) Хвалі мора падмываюць берагі. 5) Вучні нашага класа пішуць сачыненне. 6) Юннаты будуюць шпакоўні. 7) Пісьманосцы разносяць пісьмы і газеты. 8) Мэблевая фабрыка вырабляе парты і сталы. 9) Бацькі выхоўваюць дзяцей. 10) Садоўнік даглядае сад.
§ 86. Трыванні дзеясловаў.
Дзеясловы ў беларускай мове маюць два трыванні: закончанае і незакончанае.
Дзеясловы закончанага трывання абазначаюцьдзеянне, якое закончана або абавязкова будзе закончана.
Дзеясловы закончанага трывання адказваюць на пытанне што зрабіць?, напрыклад: навучыць, праверыць, расказаць.
Яны маюць два часы: прошлы (навучыў, праверыў, расказаў — што зрабіў?) і будучы просты (навучу, праверу, раскажу ^што зраблю?), які складаецца з аднаго слова.
Некаторыя дзеясловы закончанага трывання паказваюць на аднаразовасць і імгненнасць дзеяння (стукнуць, крыкнуць) або на пачатак дзеяння (зайграць, забарабаніць) ці на канец яго (сыграць, спець).
Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбылося, але не закончана, або дзеянне, якое працягваецца. Дзеясловы незакончанага трывання адказваюць на пытанне што рабіць?, напрыклад: вучыць, пісаць, вазіць.
Яны маюць тры часы: прошлы (вучыў, пісаў, вазіў — што рабіў?), цяперашні (вучу, пішу, важу — што раблю?) і будучы складаны (буду вучыць, буду пісаць, буду вазіць— што буду рабіць?), які складаецца з двух слоў.
Некаторыя дзеясловы незакончанага трывання паказваюць, што дзеянне ціматразова паўтараеіша (пахаджваць, змазваць, пастукваць).
118
Неазначальная форма Цяперашні час Прошлы час Будучы час
Закончанае трыванне што зра б і ць? прачьйпаць — ш то зра б іў? прачытаў што з р а б л ю? прачытаю
Незакончанае трыванне што ра б і ць? чытаць што раб лю? чытаю ш то ра б і ў? чытаў ш т о б у д у р a б і ц ь? буду чытаць
Практыкаванне 302. Ад неазначальнай формы дзеясловаў утварыце дзеясловы будучага часу адпаведнага трывання. Практыкаванне спішыце.
У з о р. Падпісаць — падпішу, казаць — буду казаць.
Падпісаць, казаць, скасіць, аб’яўляць, правяраць, аб’явіць, сказаць, сядзець, праверыць, сесці, заказаць, гаварыць, пагаварыць, узяць, злавіць, пакласці, несці, рассцілаць, зрабіць, сцерці, кідаць, праціраць, касіць, забраць, кінуць.
Практыкаванне 303. Прачытайце сказы. Выпішыце выдзеленыя дзеясловы і пастаўце іх у будучым часе і, дзе магчыма, у цяперашнім. Вызначце трыванне кожнага дзеяслова.
Узор. Схаваліся — схаваюцца — з ако нч a н a е трыванне; дрыжала — дрыжу — буду дрыжаць — незакончанае трыванне.
I. Берагі схаваліся ў змрочных туманах, і рэчка ў веснавым разліве, як бурнае мора. Вада дрыжала пад ветрам, адлівала ад месяца срэбрам, блішчала пад млынам. Млын калаціўся, скрыпеў падлогаю, гуў каменнямі. Гул выбягаў за сцены і тануў у шуме бурнай вады.
(К. Ч о р н ы.)
II. Сярод народа круцілася вялікая малпа і забаўляла ўсіх. Малпа гэтая курчылася, падскоквала, рабіла смешныя грымасы, перадражнівала людзей... Яна падскочыла да дванаццацігадовага хлопчыка, сына капітана карабля, сарвала з яго галавы капялюш, надзела і жвава ўзабралася на мачту.
(Л. Т а л с т о й.)
Практыкаванне 304. Дзеясловы неазначальнай формы пастаўце ў будучым часе і складзіце з імі сказы.
Рашыць, рашаць, расказаць, расказваць, спець, спяваць, прывезці, прывозіць, загадаць, загадваць, спыніцца, спыняцца.
119
Практыкаванне 305. Спішыце, падбіраючы да кожнага выдзеленага дзеяслова незакончанага трывання прапушчаны дзеяслоў закончанага трывання.
У з о р Школьнікі саджалі яблыні і грушы і пасадзілі іх усе.
1) Школьнікі саджалі яблыні і грушы і . . . іх усе. 2) Мы з таварышам у выхадны дзень будзем лавіць рыбу і. . . яе нямала. 3) Вучань старанна пісаў сачыненне і .. . яго вельмі добра. 4) Мы будзем ехаць хутка і ... своечасова ў горад. 5) Вучні ідуць рана ў школу і ... туды без спазнення. 6) Вучань вучыў верш на памяць і... яго выдатна. 7) Маці шыемне паліто і к выхадному дню ... абавязкова. 8) Мы з таварышам будзем рабіць мадэль планёра і ... яе ў тэрмін.
§ 87. Утварэнне грыванняў.
Ад большасці дзеясловаў аднаго трывання можна ўтварыць дзеясловы другога трывання.
Ад дзеясловаў незакончанага трывання дзеясловы закончанага трывання ўтвараюцца:
а) пры дапамозе прыставак, напрыклад: вязаць— звязаць, рэзаць — нарэзаць;
б) пры дапамозе суфікса ну, напрыклад: крычаць— крыкнуць, стукаць — стукнуць.
Іншы раз пры ўтварэнні дзеясловаў закончанага трывання ад дзеясловаў незакончанага трывання мяняецца корань, напрыклад: браць— узяць, гаварыць— сказаць і інш.
Ад дзеясловаў закончанага трывання дзеясловы незакончанага трывання ўтвараюцца:
а) пры дапамозе суфіксаў ва, іва, ыва, напрыклад: абуць— абуваць, адыграць— адыгрываць, атрымаць — атрымліваць;
б) шляхам замены суфіксаў ы, і суфіксамі а, я, напрыклад: рашыць— райіаць, кончыць— канчаць, ухваліць— ухваляць;
в) пры дапамозе змены націску, напрыклад: высыпаць— высыпаць, выклікаць — выклікаць.
Практыкаванне 306. Ад дадзеных дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе прыставак утварыце дзеясловы закончанага трывання, прыстаўкі падкрэсліце.
У з о р. Пісаць — наггісаць, касіць — скасіць.
Пісаць, касіць, вучыць, казаць, несці, мыцца, веяць, маляваць, весці, друкаваць, хвалявацца, рыхтаваць, гутарыць, рэзаць, бачыць, сеяць.
Практыкаванне 307. Пры дапамозе прыставак або суфіксаў утварыце ад дзеясловаў незакончанага трывання дзеясловы закончанага трывання. Суфіксы і прыстаўкі падкрэсліце.
У з о р. Крычаць — крыкнуць, ехаць — прыехаць.
Крычаць, махаць, ахаць, мігаць, стукаць, рэзаць, несці, рабіць, прасіць, грэць, казаць, ехаць, друкаваць, пісаць.
120
Практыкаванне 308. Спішыце практыкаванне, утвараючы ад дзеясловаў закончанага трывання дзеясловы незакончанага трывання пры дапамозе суфіксаў •ва. іеа, ыва. Суфіксы падкрэсліце.
У з о р. Расказаць — расказваць
Заказаць, даказаць, завязаць, выканаць, дачытаць, праветрыць, атрымаць, адыграць, падкладаць, выменяць, размалоць, раскусіць, запрасіць, папярэдзіць, звязаць, скласці, збіць, звіць, сшыць, падпісацца.
Практыкаванне 309. Ад дадзеных назоўнікаў утварыце дзеясловы закончанага ці незакончанага трывання. Дзеясловы вусна падзяліце на састаўныя часткі.
Дзяленне, падпісванне, кармленне, зніжэнне, закупка, грукат, гульня, лоўля, малацьба, просьба, перапіска, размова, харчаванне, рашэнне, ляжанне, гаворка, хаджэнне, спачуванне.
Практыкаванне 310. Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары. Вызначце трыванне выдзеленых дзеясловаў.
У хатцы Міхалка зна...шоў усё, што патрэбна было. He было толькі мяккага веніка. «Зраблю сам», — падумаў Міхалка. Ля хаткі ён нарваў жмут высокай травы, спехам перав...заў яе абрыўкам вяровачкі, і атр...маўся ладны венік. Узброіўшыся, як належыць сапраўднаму пчаляру, з затоеным дыха...ем руш...ў да рою. Рой усё яшчэ вісеў на галінцы, і гэта ўзрадавала Міхалку: значыць, ён не сп...шаецца адл...таць, чакае яго! Хутка ён адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой. Рой прыціх, быццам ашаломлены ад н...чаканага душа. Гэта яшчэ больш падбадзёрвала Міхалку. Пасля такой першай аперацыі ён падставіў бачок пад галінку ды злё...ку патрос яе. I —дзіва! Клубок ад...рваўся, як пераспелая груша, ды ўпаў проста ў бачок.
(Паводле А. Я к і м о в і ч а.)
§ 88. Абвесны лад. Часы дзеяслова.
Дзеяслоў мае тры лады: абвесны, умоўны і загадны.
Дзеясловы цяперашняга, прошлага і будучага часу з’яўляюцца дзеясловамі абвеснага ладу. Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне, якое адбывалася або адбылося, адбываецца, будзе адбывацца або адбудзецца, напрыклад: пісаў, напісаў, пішу, буду пісаць, напішу.
Будучы час, які складаецца з аднаго дзеяслова, называецца простым. Такая форма дзеяслова ўтвараецца ад дзеясловаў закончанага трывання, напрыклад: закончу, прынясу, прачытаю, раскажу.
121
Будучы час, які складаецца з двух слоў: з дапаможнага дзеяслова буду і неазначальнай формы дзеяслова, называецца складаным. Такая форма дзеяслова ўтвараецца ад дзеясловаў незакончанага трывання, напрыклад: буду чытаць, буду гаварыць, буду несці.
Практыкаванне 311. Спішыце Вусна ўкажыце іх час.
Кукавала зязюля У зялёным лесе, He згадала матуля, Што выйдзе з Алесі.