• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Як набралася моцы Матчына дачушка, Паляцела да сонца Пералётнай птушкай.
    Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім
    і падкрэсліце дзеясловы абвеснага ладу.
    Над шчаслівай краінай, Над роднай старонкай.
    Адчыняе вароты
    Нябесным маршрутам Ці, як ястраб, з высотаў Скача з парашутам.
    I да сонца праз хвілю, I ўсё вышай і вышай! Самалётавым крыллем Воблакі калыша.
    (Я. К у п а л а)
    § 89. Змяненне дзеясловаў у цяперашнім і будучым часе па асобах і ліках.
    Дзеясловы ў цяперашнім і будучым часе змяняюцца па асобах і ліках.
    Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца с п р ажэннем. •
    Дзеясловы цяперашняга і будучага часу маюць тры асобы і два лікі.
    Цяперашні час.
    Лік	Асоба	I спражэнне
    2 X V о X co П <	1я 2я 3я	я будую	вязу	бяру	пішу ты будуеш	вязеш	бярэйі	пішаш ён (яна, яно) будуе	еязе	бярэ	піша
    3 я * о X	1я 2я 3я	мы будуем вязём бяром пішам вы будуеце везяцё берацё пійіаце яны будуюць вязуць бяруць пішуць
    122
    Лік	Асоба	II спражэнне	
    3 д о м <	1я 2я 3я	нашу носіш носіць	гавару гаворыш гаворыць
    ^ о к	1я 2я 3я	носім носіце носяць	еаворым гаворыце гавораць
    Будучы час.
    X	03 о <	Незанончанае трыванне	Закончанае трыванне
    		Будучы складаны	Будучы просты
    3 X о я <	1я 2я 3я	я буду пісаць, вучыць ты будзеш пісаць, вучыць ён (яна, яно) будзе пісаць, вучыць	напішу, навучу напішаш, навучыш напіша, навучыць
    3 X ^ о я	1я 2я 3я	мы будзем пісаць, вучыць вы будзеце пісаць, вучыць яны будуць пісаць, вучыць	напішам, навучым напішаце, навучыце напішуць, навучаць
    Будучы просты час мае такія ж асабовыя канчаткі, як і цяперашні час, напрыклад: пішу— напішу, пішаш — напішаш, піша — напіша і г. д.
    У будучым складаным часе змяняецца па асобах дапаможны дзеяслоў буду, а неазначальная форма не змяняецца, напрыклад: буду вучыць, будзеш вучыць, будзе вучыць і г. д.
    Дзеясловы, якія ў цяперашнім і будучым простым часе маюць канчаткі у (ю), еш (эш, аш), е (э, а), ем (ём, ом, ам), еце (яце, аце), уць (юць), адносяцца да першага спражэння.
    123
    Дзеясловы, якія ў цяперашнім і будучым простым часе маюць канчаткі у(ю), іш (ыш), іць(ыць), ім (ым), іце (ыце), аць (яі}4 адносяцца да другога спражэння.
    У зваротных дзеясловах да асабовых канчаткаў далучаецца часціца ся (цца), напрыклад: мыю — мыюся, мыеш — мыешся, мые—мыецца, мыем — мыемся, мыеце — мыецеся, мыюць — мыюцца.
    Пры спражэнні ў некаторых дзеясловах могуць чаргавацца зычныя ў канцы асновы, напрыклад: сцерагу—сцеражэш (гж), пяку — пячэш (кч), хадзіць— хаджу (дздж), вязаць — вяжу (зж), пісаць — пішу (сш), драбіць— драблю (ббл), сыпаць — сыплю (ппл).
    Практыкаванне 312. Праспрагайце першыя чатыры дзеясловы ў цяперашнім часе, а наступныя пяць — у будучым.
    Вадзіць, сустракацца, касіць, вучыцца; прачытаць, зберагчы, запрасіць, спыніцца, накарміць.
    Практыкаванне 313. Ад дадзеных дзеясловаў утварыце дзеясловы будучага часу. Улічыце пры гэтым, што ад дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараецца будучы складаны, а ад дзеясловаў закончанага трывання—будучы просты.
    Грузіць— буду грузіць, пагрузіць — пагружу; малаціць, змалаціць; пісаць, напісаць; расціць, вырасціць; збіраць, сабраць; ездзіць, прыехаць; распальваць, распаліць; расціраць, расцерці; глядзець, разгледзець.
    Практыкаванне 314. Спішыце і ў дадзеных парах дзеясловаў падкрэсліце зычныя, якія чаргуюцца. Вусна складзіце з дзеясловамі сказы.
    Вяду — вядзеш, берагу — беражэш, нашу — носіш, важу — возіш, езджу — ездзіш, пяку — пячэш, стрыгу — стрыжэш, малачу — малоціш, лячу — ляціш, раблю — робіш, лаўлю — ловіш, кармлю — корміш.
    § 90.	Асабовыя канчаткі дзеясловаў першага і другога спражэння і іх правапіс.
    Дзеясловы першага спражэння ў другой асобе адзіночнага ліку маюць канчатак еш (ідзеш, будзеш, мыеш), пасля зацвярдзелых пад націскам эш (бярэш, пячэш, бераж^ш), а не пад націскам аш (пійіаш, кажаш, вАжаш).
    Дзеясловы другога спражэння ў другой асобе адзіночнага ліку маюць канчатак іш (косіш, возіш, робіш), пасля зацвярдзелых ыш (гаворыш, вучыш, памножыш).
    124
    У трэцяй асобе адзіночнага ліку дзеясловы першага спражэння маюць канчатак е (ідзе, нясе, пяе), пасля зацвярдзелых пад націскам—э (бярб, сячб, сцеражб), не пад націскам—а (піша, кажа, скача).
    Дзеясловы другога спражэння ў трэцяй асобе адзіночнага ліку маюць канчатак іць (косіць, носіць, возіць), пасля зацвярдзелых зычных —б.^& (гаворыць, важыць, бачыць).
    У першай асобе множнага ліку дзеясловы першага спражэння пад націскам маюць канчаткі ом,ём (бяром, сцераждм, вязём, кладзём), а не пад націскам—ам, ем (пішам,кажам, чытаем, працўем).
    Дзеясловы другога спражэння ў першай асобе множнага ліку маюць канчатак ім (косім, возім, носім), пасля зацвярдзелых зычных—ым (гаворым, бажым, маўчым).
    У другой асобе множнага ліку дзеясловы першага спражэння, калі націск падае на апошні склад, маюць канчаткі ацё, яцё (берацё, сцеражацё, везяцё, нладзяцё), а не пад націскам —аце, еце (пішаце, кажаце, чытаеце, працўеце).
    Дзеясловы другога спражэння ў другой асобе множнага ліку маюць канчатак іце (носіце, возіце, косіце), пасля зацвярдзелых зычных—ыце (гаворыцг, важыце, вучыце).
    У трэцяй асобе множнага ліку дзеясловы першага спражэння маюць канчатак уць (юць): пішуць, кажуць, працуюць; дзеясловы другога спражэнняаць (яць): гавораць, вучаць, косяць, носяць.
    У дзеясловах першага спражэння канчаткі эш, э, ом не пад націскам пераходзяць у айі, а, ам, напрыклад: сячбш — высечаій, сячэ — вь'ісеча, бярбм — выберам.
    Практыкаванне 315. Спішыце і падкрэсліце асабовыя канчаткі дзеясловаў; вусна ўкажьше час, асобу, лік і спражэнне гэтых дзеясловаў.
    1)	А мы сабе сеем і сеем пшаніцу, і радасць, і кветкі. (Куп.) 2) Вада бурліць ля берагоў, вырывае з карэннем алешыны, як быццам куды спяшаецца. (Bad.) 3) To разбяжыцца, то пухам засцелецца, гойкае, кружыць, спявае мяцеліца. (Бр.) 4) На былых папялішчах квітнеюць сады, і рунеюць жыты маладыя ў палях. У камунізм пракладаем мы сонечны шлях. (М. Т.) 5) Мы пакараем і час і прыроду, мы гаспадарым сягоння на зямлі. (Л.К) 6) Плыве, гудзе шум гулкі, будаўнічы па ўсёй краіне вольнай з краю ў край. (Куп.) 7) Сеем, збіраем спелае збожжа, сабе, краіне багацце множым. (Куп.) 8) У бубны дахаў вецер б’е, грыміць па ім, звініць, пяе. (Бч.) 9) Гудуць над полем правады, слупы ў прастор бягуць, грымяць на рэйках паязды, і воды ўдаль цякуць. (Тв.)
    125
    Практыкаванне 316. Ад інфінітываў утварыце дзеясловы другой асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу або будучага простага.
    Вязаць — вяжаш — вяжаце, згадзіцца — згодзішся — згодзіцеся, праспяваць, адзявацца, вучыць, навучыцца, хваліць, памножыць, смяяцца, пахваліць, бегаць, пець, бачыць, зрэзаць, хваліцца, зрабіць, купацца, шыць, забраць.
    Практыкаванне 317. Растлумачце пісьмова значэнне складаных слоў. Пры тлумачэнні пастаўце дзеяслоў у трэцяй асобе адзіночнага ліку, канчатак падкрэсліце.
    У з о р. Бульбакапалка — Kanae, бульбу.
    Бульбакапалка, землечарпалка, снопавязалка, каменедрабілка, бетонамяшалка, саломападавальнік, дрывасек, пісьманосец, ледакол, сенакасілка, хлебарэзка, мышалоўка, лесапілка.
    § 91.	Адрозненне дзеясловаў першага і другога спражэння.
    Калі асабовыя канчаткі дзеясловаў цяперашняга часу або будучага простага бываюць пад націскам, то спражэнне дзеясловаў адрозніваецца на слых, напрыклад: вядзёш, еядзё, вядзём, ведзяцё, вядўць (I спражэнне); сядзіш, сядзіць, сядзім, сядзіце, сядзАць (II спражэнне).
    Ненаціскныя асабовыя канчаткі дзеясловаў на слых не заўсёды магчыма адрозніць, напрыклад: кйжаш, кбжам, кажаце, кажуць; спяваеш, спяваем, спяваеце, спяваюць.
    Каб ведаць, што пісаць у ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў, неабходна паставіць дзеясловы ў неазначальнай форме.
    3 дзеясловаў, якія маюць ненаціскныя асабовыя канчаткі, да другога спражэння належаць:
    1)	дзеясловы, якія ў неазначальнай форме канчаюцца на іць, ыць: сцвёрдзіць— сцвёрдзіш, сцвёрдзяць; убачыць— убачьйй, убачаць;
    2)	чатыры дзеясловы: ненавідзець, залежаць, цярпець, гнаць, а таксама вытворныя ад іх: зненавідзець, пагнаць і г. д.
    Астатнія дзеясловы з ненаціскнымі канчаткамі належаць да першага спражэння, напрыклад: крыць — крыеш, крые; палбць— пблеш, пбле; вярнўць — вёрнеш, вёрне; шаптйць — шэпчаш, шэпча і інш.
    Трэба помніць, што прыставачныя дзеясловы належаць да таго ж спражэння, што і беспрыставачныя, ад якіх яны ўтвораны, напрыклад: пісаць — піша — напіійа (I спр.); касіць — косіій — накосіій (II спр.).
    126
    Практыкаванне 318. Спішыце тэкст. Падкрэсліце ў выдзеленых дзеясловах канчаткі першага спражэння адной рыскай, а канчаткі другога спражэння — дзвюма.
    Калі сонечнай раніцай улетку пойдзеш у лес, то на палянах у траве відаць алмазы. Усе алмазы гэтыя блішчаць і пераліваюцца на сонцы рознымі колерамі: і жоўтым, і чырвоным, і сінім. Калі падыдзеш бліжэй і разгледзіш, што гэта такое, то ўбачыш, што гэта кроплі расы сабраліся ў трохвугольных лістах травы і блішчаць на сонцы. Лісток гэтай травы ўнутры махнаты і пушысты, як аксаміт. I кроплі качаюцца па лістку і не мочаць яго. Калі' неасцярожна сарвеш лісток з расінкай, то кропелька скоціцца, як шарык светлы, і не ўбачыш, як праслізне міма сцябла. Бывала, сарвеш такі кубачак, асцярожна паднясеш да рота і вып’еш расінку, і расінка гэтая смачней за ўсякі напітак здаецца.
    (Л. Т а л с т о й.)
    Практыкаванне 319. Ад дадзеных дзеясловаў утварыце дзеясловы трэцяй асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу або будучага простага.
    У з о р. Бегаць — бегае — бегаюць, затрымаць — затрымае — затрымаюць.
    Працаваць, хвалявацца, затрымаць, вучыць, трымацца, забраць, слухаць, веяць, змалоць, пісаць, гаварыць, змагацца, вартаваць, вазіць, рыхтавацца, паласкаць (бялізну), будавацца' лазіць, выкарміць, масціць, адзявацца, злавіць.
    Практыкаванне 320. Пісьмова адкажыце, чым займаецца кожная з асоб, прафесія якой названа ніжэй. Падкрэсліце канчаткі дзеясловаў і вусна вызнач'це іх спражэнне.
    Узор. Пісьманосец разносіць пісьмы і газеты.
    Настаўнік, пільшчык, сталяр, каваль, рыбалоў, урач, трубачыст, хлебапёк, мастак, пчаляр, садоўнік, скрыпач, касец, шавец.
    Практыкаванне 321. Растлумачце адным дзеясловам, якія дзеянні ўтвараюць ніжэйпералічанымі прадметамі. Запішыце і падкрэсліце асабовыя канчаткі дзеясловаў.