Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
1) Неба было ружовае лясы чарнелі пад ім, як сцены з чорнай сталі. (К. Ч.) 2) Асенняе сонца спакойна ў прасторах нямых пахаджае гуляе пад сцягам чырвоным калгаснае свята ўраджаю. (Куп.) 3) Купальня даўно ўжо была гатова і хлопцы купаліся цяпер па некалькі разоў у дзень. (Чарн.) 4) Загоім равы адбудуем свае сялібы зруйнаваны сваю краіну маладую святлом асвецім нечуваным. (Куп.) 5) Адна качка хіснулася нырае ўніз няёмка махае аслабленымі крыллямі. (Кс.)
141
ДЗЕЕПРЫМЕ THПС
§ 99. Агульнае паняцце аб дзеепрыметніку.
і Дзеепрыметнікам называецца асобная форма дзеяслова, I якая мае агульныя рысы як з дзеясловам, так і з прыметнікам, напрыклад: пабудаваны дом, пабудаваная хата, пабудаванае памяшканне, пабудаваныя дамы; чытаемы раман, чытаемая кніга, чытаемае апавяданне, чытаемыя кнігі.
Як і дзеясловы, дзеепрыметнікі маюць наступныя ўласцівасці:
а) паказваюць час, цяперашні або прошлы, напрыклад: узыходзячая, дзеючая, будуемая, арашаемая, асушаемая — цяперашні час; пісаўйіая, рашаўйіая, чытаўшая —прошлы час;
б) бываюць закончанага і незакончанага трывання, напрыклад: чыпшючая, рашаемая, пісаўшая — незакончанае трыванне; вырашаная, напісаная, прачытаная — закончанае трыванне;
в) могуць мець зваротную або незваротную форму, напрыклад: маючая — маючаяся, вучыўшая — вучыўшаяся.
Дзеепрыметнік патрабуе пасля сябе таго ж склону, што і дзеяслоў, напрыклад: пісаць пісьмо (вінавальны склон) — вучаніца, пішучая пісьмо (вінавальны склон).
Падобна прыметнікам, дзеепрыметнікі змяняюцца:
a) п а р о д а х: любімы занятак, любімая кніга, любімае апавяданне;
б) п а л і к а х: любімая Радзіма, праца; любімыя заняткі, кнігі, апавяданні;
в) па склонах: любімы занятак, любімага занятку, любімаму занятку, любімым заняткам і г. д.
Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, абазначаюць прымету прадмета і дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне.
Практыкаванне 361. Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыметнікі і вусна вызначце іх род, лік, склон і трыванне; потым устанавіце, ад якога дзеяслова ўтвораны гэтыя дзеепрыметнікі.
1) Жытняя рунь нагадвала цёмназялёны аксаміт, разасланы па вялізным абшары поля. (Хадк.) 2) Яны спыніліся на ўзлессі, зачараваныя бяскрайнім прасторам высокага густога жыта. (Шам.) 3) Слава кітайскаму народу, заваяваўшаму свабоду, незалежнасць і шчасце! 4) Камуністычная партыя Савецкага Саюза — вялікая натхняючая і кіруючая сіла савецкага народа ў барацьбе за пабудову камунізма! 5) Плылі ў чорным небе ганімыя на поўнач чорныя ветразі хмар. (Шол.) 6) Імклівая, захапляючая ляцела насустрач дарога. (Лыньк.) 7) На дарогах адпацелі скаваныя начным замаразкам лужы талай вады. (Шол.) 8) У небе зоркі, ад марозу пахаладзеўшыя, дры
142
жаць. (Бч.) 9) 3 хрустам стаў асядаць у равах падмёрзшы за ноч апошні наздраваты снег. (Шол.) 10) Слава людзям дружнай працы! Слава летнім ясным дням! I засеяным палеткам, і пакошаным лугам. (Гл.) II) Восенню дрэвы асыпаюць на зямлю пажаўцеўшае лісце.
§ 100. Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану.
Дзеепрыметнікі бываюць залежнага і незалежнага с та н у.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану паказваюць прымету прадмета, які сам утварае дзеянне, напрыклад: 1) Вучаніца, чытаючая кнігу, сядзела каля акна. 2) Я ўбачыў таварыша, чьітаўшага кнігу.
Дзеепрыметнікі залежнага стану паказваюць прымету таго прадмета, які падпадае пад уздзеянне з боку другога прадмета, напрыклад: 1) Кніга, чытаемая вучнямі, еыклікала ўсеагульную зацікаўленасць. 2) К,ніга, прачытаная таеарышам, аднесена ў бібліятэку.
Практыкаванне 362. Спішыце і падкрэсліце дзеепрыметнікі незалежнага стану адной рыскай, залежнага — дзвюма.
1) Бабёр плыў па рацэ, асветленай праменнямі заходзячага сонца. 2) Ёсць ночы, прасякнутыя журботным подыхам восенскага набліжэння. (Хадк.) 3) Дубы шумелі аголенымі лапамі. Была ў гэтым шуме радасць адноўленага жыцця. (Кс.) 4) У п’есе было больш дванаццаці дзеючых асоб. 5) Над заціхшаю дарогай лес развесіў плашчшацёр. (Кс.) 6) Човен, прывязаны ланцугом да слупа, гойдаўся на хвалях. 7) Ён хутка ўстаў і доўга прыслухоўваўся да заміраючых галасоў жураўлінай стаі. 8) Паветра, напоенае пахам смалы, было чыстае і свежае.
§ 101. Утварэнне дзеепрыметнікаў.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану могуць утварацца як ад пераходных, так і ад непераходных дзеясловаў цяперашняга часу, напрыклад: райіаючая, пійіучая (утвораны ад пераходных дзеясловаў рашаць, пісаць), адпачываючая, спаўшая (утвораны ад непераходных дзеясловаў адпачываць, спаць).
Дзеепрыметнікі залежнага стану ўтвараюцца толькі ад пераходных дзеясловаў, напрыклад: асушаемы, зроблены (утвораны ад пераходных дзеясловаў асушаць, зрабіць).
А. Утварэнне дзеепрыметнікаў незалежнага стану.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану ц я п ерашняга часу ўтвараюцца ад дзеясловаў цяперашняга часу 3яй асобы множнага ліку шляхам замены канчаткаў першага спражэння уць, юць суфіксамі уч, юч, а таксама
143
канчаткаў другога спражэння аць, яць суфіксамі ач, яч; да суфіксаў далучаюцца родавыя канчаткі прыметнікаў, напрыклад: 1) растуць — растучы, растучая, растучае; працуюць — працуючы, працуючая, працуючае; 2) гавораць — гаворачы, гаворачая, гаворачае; сядзяць — сядзячы, сядзячая, сядзячае.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану п р о ш л ага часу ўтвараюцца ад дзеясловаў прошлага часу мужчынскага роду адзіночнага ліку пры дапамозе суфікса ш, да якога затым далучаюцца родавыя канчаткі прымегнікаў, напрыклад: рысаваў — рысаваўшы, рысаваўшая, рысаваўшае; прывёз — прывёзмы, прывёзшая, прывёзійае.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану могуць мець зваротную форму: навучаючаяся моладзь, навучаўшаяся моладзь.
Зваротная форма дзеепрыметнікаў у беларускай мове ўжываецца рэдка. Яна часцей за ўсё замяняецца даданым азначальным сказам. Так, напрыклад, замест сустракаўйіыяся таварышы ўжываецца пгаварышы, якія сустракаліся.
Практыкаванне 363. Спішыце дзеясловы неазначальнай формы, утвараючы ад іх спачатку дзеясловы 3яй асобы множнага ліку цяперашняга часу, а затым дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу; суфіксы падкрэсліце.
У з о р. Існаваць— існуюць— існуючы, існуючая, існуючае, існуючыя
Спрыяць, арганізаваць, вывучаць, гаварыць, рашаць, падыходзіць, кіраваць, выконваць, узыходзіць.
Практыкаванне 364. Ад дадзеных дзеясловаў утварыце дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу, суфіксы падкрэсліце.
Узор. Напісаць— напісаў— напісаўшы, напісаўшая, напісаўшае, напісаўшыя
Рашыць, расказаць, арганізаваць, выканаць, зжаць, несці, адказаць, хваляваць, прынесці, існаваць, вывучыць, прачытаць, падыходзіць, прынесці, гаварыць.
Б. Утварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану.
Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад дзеясловаў цяперашняга часу 1ай асобы множнаіа ліку, прычым канчатак першага спражэння ем ператвараецца ў суфікс ем, а канчаткі другога спражэння ім, ым ператвараюцца ў суфіксы ім, ым; да суфіксаў далучаюцца родавыя канчаткі прыметнікаў, напрыклад: будуем — будуемы, будуемая, будуемае, будуемыя; праводзім — правадзімы, правадзімая, правадзімае, правадзімыя; творым — тварымы, тварымая, тварымае, тварымыя.
144
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы пераход< ных дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў н і т, напрыклад: прачыпшць — прачытаны, лшць — мыты.
Суфікс н дзеепрыметнікаў залежнага стану ў злучэнні з галоснай асновы дае суфіксы ен (ён), ан (он), ян:
1. 3 суфіксам ен (ён) утвараюцца дзеепрыметнікі ад дзеясловаў неазначальнай формы на іць, ці, напрыклад: падзяліць — падзелены, прынесці — прынесены, натхніць — натхнёны.
2. 3 суфіксам ан (он) утвараюцца дзеепрыметнікі ад дзеясловаў неазначальнай формы на аць, ыць, чы, напрыклад: расказаць — расказаны, стварыць — створаны, падстрыгчы — падстрыжаны., зберагчы — зберажоны.
3. 3 суфіксам ян утвараюцца дзеепрыметнікі ад дзеясловаў неазначальнай формы на яць, напрыклад: звеяць— звеяны, абстраляць — абстраляны.
4. 3 суфіксам т утвараюцца дзеепрыметнікі ад аднаскладовых дзеясловаў і ад дзеясловаў з інфінітывам на оць, нуць, ці, напрыклад: віць — віты, зжаць— зжаты, крыць— крыты; палоць — полаты, пракалоць — праколаты, змалоць — змолаты; замкнуць — замкнуты, абагнуць — абагнуты; пацерці — пацёрты, падперці — падпёрты.
Практыкаванне 365. Ад прыведзеных дзеясловаў утварыне дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу, суфіксы падкрэсліце.
У з о р. Саграваць — саграваем, саграваемы, саграваемая, саграваемае, саграваемыя.
Здабываць, дапаўняць, узмацняць, паважаць, асушаць, асвятляць, ажыццяўляць, разрываць, дзяліць, любіць, замыкаць, камандзіраваць.
Практыкаванне 366. Ад прыведзеных дзеясловаў утварыце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу, суфіксы падкрэсліце.
У з о р. Развязаць — развязаны, развязаная, развязанае, развязаныя; сйіыць — сшыты, сшытая, сшытае, сшытыя.
Запісаць, спець, вырасціць, злавіць, паваліць, памыць, даручыць, асвятліць, узмацніць, падвоіць, сціснуць, абуць, узнагародзіць, навучыць, пасаліць, стварыць, замкнуць.
Практыкаванне 367. Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу і складзіце з імі сказы.
Прачытаць, засеяць, сагрэць, пасадзіць, напаіць, пабяліць, крануць, расклеіць, вымераць.
145
§ 102. Кароткія дзеепрыметнікі залежнага стану.
Дзеепрыметнікі залежнага стану могуць мець п о ў н у ю і кароткую форму, напрыклад: напісаны дыктант, пераплеценая кніга (напісаны, пераплеценая — дзеепрыметнікі поўныя); дыктант напісан, кніга пераплецена (напісан і пераплецена — кароткія дзеепрыметнікі).
Кароткія дзеепрыметнікі ў сказе бываюць толькі выказнікамі і дапасуюцца да дзейніка ў ліку і родзе, напрыклад: 1) Сачыненне напісана вучнямі. 2) Дом пабудаван.
Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе бываюць азначэннямі і выказнікамі, напрыклад: 1) Пабудаваны (азначэнне) дом меў цікавую архітэк/пуру. 2) Дом быў пабудаваны (выказнік).
Практыкаванне 368. Зрабіце поўныя дзеепрыметнікі кароткімі і пастаўце іх пасля назоўнікаў.
У з о р. Надрукаваныя кнігі. — Кнігі надрукаваны.
1) Прывезеныя сшыткі. 2) Змолатае збожжа. 3) Пасеянае жыта. 4) Сплецены кошык. 5) Узараная цаліна. 6) Намаляваная карціна. 7) Забіты воўк. 8) Прачытаная кніга. 9) Скошаная трава. 10) Выкананы план.