• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    150
    Практыкаванне 379. Ад дадзеных дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі пезакончанага трывання. Суфіксы дзеепрыслоўяў падкрэсліце.
    У з о р. Лавіць — ловяць — ловячы, трымацца — трымаюцца — трымаючыся.
    Гаварыць, карміцца, пісаць, сустракацца, малоць, сачыць, веяць, рысаваць, касіць, глядзець, бараніць, бараніцца, перамагаць, сядзець, чытаць, палоць, шчабятаць, падыходзіць.
    Практыкаванне 380. Спішыце прыклады. Дзеясловы, што стаяць у дужках, замяніце дзеепрыслоўямі назакончанага трывання. Дужкі апусціце.
    1} Прыемна ляжаць уверх тварам, (сачыць), як разгараюцца зоркі, бясконца паглыбляючы неба. (М. Г.) 2) Завея вухала, свістала, шыпела, (узнімаць) гурбы калючага снегу. (Лыньк.) 3) Ішлі яны (не спяшацца), (не закранаць) кустоў і дрэўцаў. 4) Стары паляўнічы ішоў сваёй звычайнай лёгкай хадой, пільна (ўглядацца) ў сляды. (С.) 5) Унізе, пад зрывістьш пясчаным берагам, струменіўся быстры Нёман, (праносіць) па чыстым жолабе веснавыя воды і (падразаць) высокі свой бераг. (Кс.) 6) Воўк ноччу, (думаць) залезці ў аўчарню, папаў на псярню. (Крл.) 7) Шпарка імчыцца паравоз, (грук.атаць) коламі. 8) Спакойна стаяць дрэвы, не (варушыць) галінамі. 9) Сонца, (падымацца) над лесам, асвятляла шырокія прасторы. 10) Весела пелі жаваранкі ў вышыні, (славіць) сонечны дзень. II) (Ныраць і выплываць), бегла ўдалечыню дарога. (А. Г.) 12) Са свістам (рэзаць) паветра, праносіліся ў высі чароды качак. (С.) 13) (Абліваць) халоднай вадой босыя ногі, хлапчукі імчаліся ў двор, вылівалі ваду з вёдраў у дубовую бочку і, не (затрымлівацца), беглі назад да калодзежа. (А. Г.)
    § 108.	Утварэнне дзеепрыслоўяў закончанага трывання.
    Дзеепрыслоўі закончанага трывання ў т в араюцца ад дзеясловаў закончанага трывання; пры гэтым дзеяслоў неабходна паставіць у прошлым часе адзіночнага ліку мужчынскага роду 1 дадаць суфікс шы, напрыклад: напісаць — напісаў — напісаўшы, прывезці — прывёз — прывёзшы, прачытаць — прачытаў — прачытаўійы.
    Практыкаванне 381. Ад дадзеных дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі закончанага трывання. Суфіксы дзеепрыслоўяў падкрэсліце.
    У з о р. Сказаць — сказаў — сказаўшы.
    Прачытаць, пасадзіць, сабрацца, вывучыць, засыпаць, вымыцца, расхвалявацца, выгадаваць, заклеіць, напісаць, атрымаць, расказаць, узважыць, узнесці, затрымацца, вырасціць, пасадзіць, выказацца.
    ю*
    151
    Практыкаванне 382. Спішыце прыклады. Дзеясловы, што стаяць у дужках, замяніце дзеепрыслоўямі закончанага трывання. Дужкі апусціце.
    1) Па каменнях, бы тая змейка, вілася шумная Вілейка і, (закруціцца) дугою, знікала зараз пад гарою. (Кс.) 2) Асцярожна, (адкінуць) армяк і (разаслаць) салому, паставіў ён (Герасім) малако на ложак. (Трг.) 3) Нерухома стаяў густы амярцвелы лес, шчыльна (прыпіуліць) верхавіны да верхавін, (пераплесці) галіны. (Кс.) 4) Новыя хаты стаяць абапал шырокай вуліцы, прасторна (аддзялійца) адна ад адной прысядзібнымі агародамі. (Д. Б.) 5) (Прачнуцца.) раніцою даволі позна, я ўбачыў, што бура сціхла. (Пн.) 6) (Схіліцца), каб не трывожыць квецце на дрэвах, па садзе ішоў чалавек з лейкай у руцэ. (С.) 7) (Наставіць) каўнер кажушка, Астап пайшоў уперадзе групы людзей. (Лыньк.) 8) Сонца, (падняцца) над лесам, паслала шырокім прасторам свой бляск і цяпло. 9) (Паспрачацца), хлопцы згадзіліся з тым, што сазан Іліко крыху большы. (С.) 10) (Напяць) тугія свае плаўнікі, хвастамі ад прагнасці б’юць шчупакі. (Гл.)
    § 109. Адрозненне дзеепрыслоўяў ад падобных да іх па форме дзеепрыметнікаў.
    I Каб адрозніць дзеепрыслоўі ад падобных да іх па форме і дзеепрыметнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку, неабход|на кіравацца наступным:
    і а) дзеепрыслоўі ў сказе паясняюць дзеяслоў і адказваюць на пытанні акалічнасці, напрыклад: Веяў ветрык, (як?) хвалюючы злёгку жыта. Слова хвалюючы паясняе дзеяслоў веяў, адказвае на пытанне акалічнасці і з’яўляецца дзеепрыслоўем;
    б) дзеепрыметнікі ў сказе паясняюць назоўнікі і адказваюць на пытанні азначэння (які? якая? якое?), напрыклад: Голас спевака, прыемны і (які?) хвалюючы, напоўніў залу. У гэтым сказе слова хвалюючы паясняе назоўнік голас, адказвае на пытанне азначэння і з’яўляецца дзеепрыметнікам.
    Практыкаванне 383. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і дапісваючы канчаткі. Дзеепрыметнікі падкрэсліце адной рыскай, а дзеепрыслоўі — дзвюма.
    1)	Белае воблачка паплыло ў сіняй вышын..., кідаючы на зямлю свой лёгкі, празрысты цень. (С.) 2) Маўчала бя...крайняе поле, залітае бляклымі фарбамі захаду. 3) Лабановіч прымасціўся на лаўц... каля акна і пазіраў на ўсё новыя і новыя малюнкі, напісаныя шчодраю прыродаю на кожным кавалачк... зя?ллі, а таксама і змайстраваныя рукамі чалавека. (Кс.) 4) Здалёк, са стэпу, злітага з небам, узнімаліся хмары і ціха плылі над ім, закр...ваючы месяц і кідаючы на з...млю густыя цені. (М. Г.) 5) Л...жыць перад намі ўмыты агнямі чароўны,
    152
    бя...крайні разлог. (Кс.) 6) У неб... сп...ваў жаваран.... Людзі, пачуўшы гэты дзіўны спеў, спыняліся і, задраўшы галовы, ссунуўшы зімовыя шапкі на патыліцу, наыагаліся а...шукаць яго ў яркім вясновым блакіце. (Шам.) 7) Зноў перад вачыма ў...дымаліся горы, асветленыя сонцам, якое заходзіла. (Л. Т.) 8) Абрысы дрэў, апырсканых дажджом і ўсхвал...ваных ветрам, пачыналі выступаць са змроку. (Трг.)
    ПРЫСЛОЎЕ.
    § 110. Агульнае паняцце аб прыслоўях.
    I Прыслоўямі называюцца нязменныя словы, якія паясняюць дзеясловы 1 прыметнікі і абазначаюць розныя акалічнасці, напрыклад: спявалі (дзе?) недалёка (месца дзеяння), прыйдзем (калі?) увечары (час дзеяння), пойдзем (як?) хутка (спосаб дзеяння), (у якой ступені?) надта прыгожы малюнак (ступень якасці).
    ПрыслоўІ могуць паясняць прыслоўі, абазначаючы звычайна ступень выражанай імі прыметы, напрыклад: Вельмі добра спявае. Надта цёпла. Рэдка прыслоўі паясняюць назоўнікі, паказваючы прымету прадмета, напрыклад: чытанне ўголас, язда верхам.
    Практыкаванне 384. Спішыце сказы, падкрэсліце прыслоўі адной рыскай, а тыя словы, да якіх яны адносяцца,— дзвюма. Пастаўце да прыслоўяў пытанні (вусна).
    1)	Звонка песню заспяваем, дружна стрэнем, весялей першы дзень вясёлы мая, свята светлае дзяцей! («Першамайская песня».) 2) Сягоння майскі дзень. Кругом сцягі святочна палымнеюць. (М. Т.) 3) Насустрач ляцела начная дарога. (Лыньк.) 4) Дзянёк патрошку прыбывае, прыветна сонейка бліскае. (Кс.) 5) Здалёк даносіліся глухія перакаты грымотаў. Зрэдку пацягваў вецер. (С.) 6) Сонца ўзыходзіла ціха, туман разрываўся паволі. Жоўты лісток упаў уначы з клёна і ляжаў на вытаптанай траве. 7) Стала раптам вельмі ціха. Вецер прашумеў у вершалінах дрэў. (С.)
    § 111. Разрады прыслоўяў па значэнню.
    Па значэнню прыслоўі падзяляюцца на наступныя разрады:
    1.	Прыслоўі часу, якія абазначаюць час дзеяння і адказваюць на пытанне калі? — цяпер, сягоння, учора, улетку, зараз, некалі, рана, позна, пасля, летась, сёлета і інш.
    2.	Прыслоўі прычыны, якія абазначаюць прычыну дзеяння і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне? — згарача, сослепу, здуру, спрасонку і інш.
    3.	Прыслоўі месца, якія абазначаюць месца дзеяння і адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?— там, тут, туды, адтуль, спераду, злева, справа, зверху, знізу і інш.
    153
    4.	Прыслоўі мэты, якія абазначаюць мэту дзеяння і адказваюць на пытанні з якой мэтай? дзеля чаго?—знарок, наўмысна, напаказ і інш.
    5.	Прыслоўі спосабу дзеяння, якія абазначаюць спосаб дзеяння і адказваюць на пытанні як? якім чынам?— ціха, хутка, добра, смела, рашуча, бясконца, пяшком, нечакана, сапраўды, паруску, пабгларуску і інш.
    6.	Прыслоўі меры і ступені, якія адказваюць на пытанні колькі? як часта? у якой ступені? — многа, удвая, двойчы, вельмі, надта, надзвычайна і інш.
    Практыкаванне 385. Спішыце сказы, падкрэсліцв прыслоўі і вусна вызначце, да якога разраду адносіцца кожнае з іх.
    1)	Як весела і міла тут пчолка ў вуллях гаманіла! I як прыемна пахла мёдам! (Кс.) 2) Далёкадалёка за Нёманам яркай палоскай крамянага жару спакойна і велічна тлела зара. (Д. Б.) 3) Старыя хвоі і яліны, далёка кінуўшы галіны, глядзелі хораша, любоўна. (Кс.) 4) Недзе ў лесе азваўся крумкач. (Лыньк.) 5) Вельмі прыемна бывае раніцаю ў лесе. 6) Днём нячутная, уранку рэчка ціхенька цурчыць. (Тв.) 7) Нібы наперакор людзям, пачаліся рана маразы. 8) Дрэнна аб’езджаная дарога глуха скрыпела свежым мёрзлым снегам пад палазамі. (7С Ч.) 9) Спрасонку дзесьці ў гушчары пракрычала птушка. 10) Ніколі не трэба рабіць наперакор. 11) Яго выразнае чытанне вельмі спадабалася нам. 12) Дарога чуцьчуць бялела наперадзе шэранню яснага падсохлага ўзгорка. f/C. Ч.) 13) Вясна шпарка ішла наперад. (Д. М.)
    Практыкаванне 386. Спішыце, замяняючы выдзеленыя словы прыслоўямі.
    Узор. Вучыцца з ахвотай.—Вучыцца ахвотна.
    1)	Сустрэлі нас з радасцю. 2) Чытаць без памылак. 3) Працаваць з натхненнем. 4) Разведчыкі ішлі без шуму. 5) Знікнуць без следу. 6) Ехалі без перапынку. 7) Дзеці жылі без клопату. 8) Вораг загінуў без славы.
    Практыкаванне 387, Спісваючы прыклады, да прыметнікаў дадайце прыслоўі ступені, а калі гэта зрабіць немагчыма, укажыце ў дужках.
    Узор. 1) Цікавае апаеяданне. —Вельмі цікавае апавяданне. 2) Фарфоравая пасуда (дадаць прыслоўе ступені немагчыма).
    1)	Жалезны прут. 2) Высокае дрэва. 3) Прыемнае падарожжа. 4) Шырокая рака. 5) Правільны адказ. 6) Кніжная паліца. 7) Смачныя грушы. 8) Вясёлая гульня. 9) Чарназёмная глеба. 10) Цікавая задача. 11) Чыгунная пліта. 12) Востры нож. 13) Прыемны голас. 14) Школьны будынак. 15) Спелыя вішні. 16) Гарадскі сад.
    Прыслоўі для даведак: еельмі, надта, зусім, надзвычайна, даволі, дастаткова.
    154
    Практыкаванне 388. Выберыце па аднаму прыслоўю з кожнага разраду і складзіце з імі сказы.
    § 112.	Утварэнне прыслоўяў.
    Прыслоўі ўтвараюцца ад розных зменных часцін мовы. ।
    1.	Асабліва многа прыслоўяў утворана ад якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаўа 1 о: хуткі— хутка, высокі— высока, даўні—даўно.
    2.	Пры дапамозе прыстаўкі па і канчаткаў давальнага склону аму, яму ўтвораны прыслоўі ад некаторых якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў, напрыклад: новы— пановаму, ваенны — паваеннаму, асенні — паасенняму, арліны — паарлінаму, воўчы — павоўчаму.
    3.	Ад адносных прыметнікаў на скі, цкі ўтвараюцца прыслоўі пры дапамозе суфіксаў ^у і прыстаўкі па, напрыклад: беларускі— пабеларуску, сяброўскі — naсяброўску, казацкі — паказацку.