• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Практыкаванне 369. Перабудуйце сказы па ўзору, замяняючы дзеясловы кароткімі дзеепрыметнікамі залежнага стану.
    У з о р. Заданне выканана вучнямі.
    1)	Вучні выканалі заданне. 2) Карціну намаляваў мастак. 3) Трактарысты паднялі цаліну. 4) Калгаснікі пасадзілі бульбу квадратнагнездавым спосабам. 5) Рабочыя нашага завода датэрмінова выканалі плац. 6) Рыбакі злавілі вялікага сома. 7) Снег завеяў усе сцежкі. 8) Вучні падрыхтавалі п’есу. 9) Касцы скасілі канюшыну. 10) Рабочыя пабудавалі новы дом.
    § 103.	Скланенне дзеепрыметнікаў.
    ІПоўныя дзеепрыметнікі ва ўсіх склонах маюць такія ж| канчаткі, як і прыметнікі. Кароткія дзеепрыметнікі залежнага стану змяняюцца толькі па родах і ліках, але не скланяюцца.
    Табліца скланення дзеепрыметнікаў.
    о О	Адзіночны лік	
    	Мужчынскі і ніякі род	Жаночы род
    н. р. д. в. т. м.	пабудаваны дом, пабудаванае памяшканне пабудаванага дома, памяшкання пабудаванаму дому, памяшканню пабудаваны дом, пабудаванае памяшканне пабудаваным домам, памяійканнем (аб)пабудаваным доме.цамяшканні	пабудаваная хата пабудаванай хаты пабудаванай хаце пабудаваную хату пабудаванай (аю) хатай (аб) пабудаванай хаце
    146
    	Множны лік (для ўсіх р одаў)
    н. р. д. в. т. м.	пабудаваныя дамы, памяшканні, хаты пабудаваных дамоў, памяшканняў, хат пабудаваным дамам, памяшканням, хатам пабудаваныя дамы, памяшканні, хаты пабудаванымі дамамі, памяшканнямі, хатамі (аб) пабудаваных дамах, памяшканнях, хатах
    Практыкаванне 370. Праскланяйце дзеепрыметнікі з назоўнікамі
    Выкананая работа, засеянае поле, скошаны луг, павалены дуб, злоўленая рыба, адчыненае акно.
    § 104.	Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі і назоўнікі.
    У некаторых дзеепрыметнікаў страчаны рысы падабенства з дзеясловамі і ўзмацніліся рысы падабенства з прыметнікамі. Такія дзеепрыметнікі ператварыліся ў звычайныя прыметнікі, напрыклад: вісячы замок, ляжачы камень, сыпучьі пясок. Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, могуць ужывацца ў значэнні назоўнікаў, напрыклад: 1) Раненаму зрабілі аперацыю. 2) Добра завучанае не забываецца. 3) Прыехаўшых размясцілі ў двух пакоях.
    Практыкаванне 371. Складзіце сказы, ужываючы наступныя словазлуЧЭННІ:
    стаячая вада, гарачае жалеза, скрыпучае дрэва, бягучае пытанне, дрымучы лес, вісячы замок, пахучая кветка.
    § 105.	Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.
    Адмоўная часціца не (ня) з поўнымі дзеепрыметнікамі пішацца разам і асобна.
    Разам з поўнымі дзеепрыметнікамі не (ня) пішацца тады, калі дзеепрыметнік не мае пры сабе паясняючых яго слоў, напрыклад: непрасохшая трава, неправетранае памяшканне, незакончаная работа.
    Асобна часціца не з поўнымі дзеепрыметнікамі пішацца тады, калі дзеепрыметнік мае пры сабе паясняючыя яго словы, напрыклад: не прасохшая ад расы трава, не праве/пранае нікім памяшканне, не закончаная імі работа.
    Асобна з поўнымі дзеепрыметнікамі часціца не пішацца і тады, калі ў сказе ёсць проціпастаўленне, напрыклад: не прачытаная, а толькі прагледжаная кніга.
    3 кароткімі дзеепрыметнікамі часціца не пішацца заўсёды асобна, напрыклад: работа не закончана, песня не enema, луг не скошан.
    147
    Практыкаванне 372. Спішыце практыкаванне, устаўляючы паясняючыя словы да дзеепрыметнікаў і аддзяляючы ад дзеепрыметнікаў часціцу не.
    У з о р. Няскончаная карціна. — He скончаная мастаком карціна
    1)	Ненапісанае ізлажэнне. 2) Незакончаная праца. 3) Непрачытаныя кнігі. 4) Недапісанае пісьмо. 5) Недаследаваная мясцовасць. 6) Няскошаная трава. 7) Незацярушаныя сцежкі. 8) Неабсохшае лісце. 9) Нераспусціўшыяся кветкі. 10) Ненавостраная каса. 11) Незамярзаючы ручай. 12) Непрасохшая дарога.
    Практыкаванне 373. Перабудуйце сказы, ператвараючы поўныя дзеепрыметнікі ў кароткія.
    У з о р. Непадмеценыя дарожкі. — Дарожкі не падмецены.
    1)	Непарушаны спакой. 2) Непабеленыя сцены. 3) Няскончаная мадэль. 4) Няскошаная канюшына. 5) Незачыненыя вокны. 6) Неабклееная столь. 7) Неправетранае памяшканне. 8) Нявыструганая дошка. 9) Нявыкананая работа. 10) Няспетая песня. 11) Нязмолатае збожжа.
    Практыкаванне 374. Складзіце сказы з наступнымі дзеепрыметнікамі:
    незапісаныя, не запісаныя, не запісаны; неадпраўленае, не адпраўленае, не адпраўлена; неразгледжаныя, не разгледжаныя. не разгледжаны; незапрэжаны, не запрэжаны, не запрэжан.
    Практыкаванне 373. Спішыце сказы. Часціцу не (ня) пішыце са словамі разам ці асобна. Замест кропак устаўне прапушчаныя літары
    1)	Зіма стаіць у самай сіле. Яе (не) ўмятыя снягі, як леб...дзіных стадаў кры...і, ляглі на стрэхі, на стагі. (Кс.) 2) 3 (не) забітага ліса шубы не шыюць. (Прк.) 3) (He) супакоіўшаеся мора яшчэ доўга хвал...валася. 4) (He) забыўным урокам стаў дзень дзевятага студзеня. (Д. Б.) 5) Адэса — (не) замярзаючы порт на Чорным моры. 6) Кожны спад ці прыбыль вады ў Нёмане не праходзілі (не) заўважанымі для с...лян. (Кс.) 7) (He) даследаваная нікім мясцовасць прыцягвала ўвагу экспедыцыі. 8) Луг шырока ра...сцілаўся, пакрыты зялёнай (не) скошанай травою. 9) Аранжавыя (не) мігаючыя вочы птушкі пільна глядзелі на хлопцаў. (Cm.) 10) Сцены хаты былі атынкаваны, але (не) пабелены. 11) Хлопцы ўбачылі (не) заліты вадою астравок. 12) Сонечны прамень іграў кол...рамі радугі на (не) абсохшых ад расы лісцях дрэў. 13) (He) даплецены кош...к з лазы ляжаў на траве. 14) Буйныя шаўкавістамяккія каласы, яшчэ (не) налітыя зернем, ледзь гайдаліся ад подых... ветру. (Шашк.)
    148
    Практыкаванні для паўтарэння.
    Практыкаванне 376. Спішыце сказы, утвараючы ад неазначальнай формы дзеясловаў, якія стаяць у дужках, дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; дужкі апусціце. Устаўце прапушчаныя літары
    1)	На (ўзараць) і шчодра (ўгнаіць) ц...ліне закаласілася ж...та, проса, авёс, ячмень. (В.) 2) Перад намі ра...кінулася (заліць) св..тлом мес...ца мора. 3) (Акружыць) з...л...нінаю траў, ралля ляжала, як в...лізарнае (разгарнуць) ва ўсю ш...рыню палотнішча чорнага аксаміту. (Шам.) 4) На...сцяж ракі цудоўнымі дыванамі ра...сцілаліся (расквеціць) ў тыс...чы кол...раў залі..ныя лугі. 5) Пасля цёплага дажджу заз...л...нела (засеяць) збо...ам поле. 6) У густа (заеаліць) бураломам старым лесе было ціха. 7) (Скасіць) трава л...жала ў пракосах. 8) Ссн...чны прамень іграў кол...рамі радугі на (пакрыць) расой лісцях дрэў.
    Практыкаванне 377. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя суфіксы.
    1)	Скруч...ы, зверч...ы, а па хаце скача. (Венік.) 2) Ліпы звесілі галіны, абцяжар...ыя срэбным лісцем. 3) Васіль прагна ўдыхнуў напо...ае азонам паветра і радасна ўсміхнуўся. (Шам.) 4) Навокал мяне рассцілаліся панурыя пустыні, перасеч...ыя ўзгоркамі і ярамі. (Пн.) 5) Да зямлі пацягнуліся доўгія, косыя ніткі дажджу, асветл...ыя праменнямі сонца. (Шам.) 6) Вецер абвяваў раллю, мякка выбаранав...ую. (X. Ч.) 7) Забалоч...ая паляна, акруж...ая з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу, млела ад гарачыні. (Бяд.) 8) Жытняя рунь нагадвала цёмназялёны аксаміт, разасл...ы на вялізным абшары поля. (Хадк.) 9) На зямлі ляжалі камлі павал...ых лясных волатаўдрэў. 10) Вытапт...ая сцежка была вільготная ад начнога туману. (К. Ч.) 11) Панад зямлёй успыхнулі сцягі, аве...ыя славаю нязгаснай. (Астр.) 12) Аберагаў Саламака гонар сваёй брыгады, першынство, заваяв...ае штодзённай працай. (Пасл.)
    ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ.
    § 106.	Агульнае паняцце аб дзеепрыслоўі.
    Дзеепрыслоўем называецца нязменная форма дзеяслова, і якая паясняе выказнік і абазначае дадатковае дзеянне, напрыклад: Па полі пабеглі палахлівыя цені, змяняючы і і блытаючы колеры. (Хадк.) У гэтым сказе дзеепрыслоўі' змяняючы і блытаючы паясняюць выказнік пабеглі і абазначаюць дадатковае дзеянне.
    У сказе дзеепрыслоўе бывае акалічнасцю і адказвае на пытанні як? калі? пры якой умове? чаму?, напрыклад: 1) Вучань ішоў (як?) спяшаючыся. 2) Яны накіраваліся далей, (калі?) пакупаўшыся. 3) He хадзіце далёка ў лес,
    10 М. I. Жыркевіч, ч. I
    149
    . (пры якой умове?) не ведаючы дарог і сцежак у ім. 4) Вучні падрыхтавалі шпакоўні, (чаму?) жадаючы добра сустрэць птушак.
    Дзеепрыслоўі, як і дзеясловы, ад якіх яны ўтвораны, бываюць закончанага і незакончанага трывання, напрыклад: напісаўшы, прачытаўшы, праехаўшы (закончанае трыванне); пішучы, чытаючы, едучы (незакончанае трыванне).
    Дзеепрыслоўі, утвораныя ад зваротных дзеясловаў, маюць на канцы часціцу ~ся, напрыклад: пакупаўйіыся, спыніўшыся.
    Адмоўе не з дзеепрыслоўямі, як і з дзеясловамі, пішацца раздзельна: не гаворачы, не пагаварыўшы, не рашыўшы.
    Практыкаванне 378. Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыслоўі і абазначце зверху адной літарай іх трыванне (з., н.). Заўважце, як пішацца не з дзеепрыслоўямі.
    1)	Ішла па зямлі восень у пярэстым убранні, рассыпаючы ў прыродзе ціхі смутак адцвітання. (Хадк.) 2) He шукаючы, не знойдзеш. (Прк.) 3) Рака, спяшаючыся, бегла ўдаль, гучна плёскалася аб бераг. (М. Г.) 4) Алеся сядзела за сталом, аблажыўшыся кніжкамі, падпёршы кулакамі шчокі. (Шам..) 5) He разбіўшы гаршка, не будзеш есці кашкі. (Арэх.) 6) Са свістам, прарэзваючы паветра, праносяцца качкі над вадаёмамі і жыруюць, рыхтуючыся да выраю. 7) Дух шэрага пачуўшы забіякі, заходзяцца ў хлявах і рвуцца ў бой сабакі. (Крл.) 8) Пераканаўшыся ў цішыні і бяспецы, бабёр, не спяшаючыся, асцярожна вылазіць з вады на бераг. (В.) 9) Хлапчукі моўчкі любуюцца птушкамі, не адрываючы ад іх вачэй. (М. Г.) 10) Вясною барсукі наведваюць часам агароды, спажываючы моркву і буракі. Адкарміўшыся летам, яны пачынаюць у верасні рыхтавацца да халоднай зімы. 11) Астап раскурваў люльку і доўга стаяў на адным месцы, прыхіліўшыся плячамі да шурпатай хвоі. (Лыньк.) 12) Ярка ўсміхалася чыстае неба, пасылаючы на зямлю нясцерпную спёку, спакойна слухаючы мяцежны шум мутных хваль. (М. Г.) 13) Туман над жытам то гусцеў месцамі, набіраючы колер хмары, то радзеў, растопліваючыся ў сонечным святле. (Хадк.)
    § 107.	Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага трывання.
    Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання; пры гэтым канчаткі дзеясловаў першага спражэння трэцяй асобы множнага ліку уць (юць) замяняюцца суфіксамі учы (ючы), а канчаткі дзеясловаў другога спражэння множнага лікуа^ь (яць) замяняюцца суфіксамі ачы (ячы), напрыклад: весці — вядуць — ведучы, пісаць — пішуць—пішучы, гаварыць — гавораць — гаворачы, касіць — косяць — косячы.