Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
§ 116. Правапіс. часціц не (ня), ні з прыслоўямі.
Часціца не (ня) з прыслоўямі пішацца разам у наступных выпадках:
1. Калі прыслоўе без часціцы не (ня) не ўжываецца, напрыклад: нельга, недарэчна, неахайна, неабходна, несціхана, непахісна, няўхільна і г. д.
159
2. Калі прьтслоўе з часціцай не (ня) утварае новае слова, якое можа быць заменена другім словам, блізкім па значэнню, але без адмоўя, напрыклад: нясмела— палахліва, нялёгка — цяжка, няправільна — памылкова.
3. У наступных прыслоўях часціца не бывае пад найіскам і пішацца заўсёды злітна: нёяк, нёдзе, нёкуды, нёадкуль, нёкалі, нёхаця.
Часціца не з прыслоўем пішацца раздзельна, калі яна служыць для адмаўлення таго, што абазначае прыслоўе. У гэтым выпадку ў сказе ёсць або падразумяваецца проціпастаўленне, напрыклад: 1) Ён гаварыў не моцна, а ціха. 2) Школа была не далёка, а зусім блізка. 3) Сябры сустракаліся не часта (падразумяваецца проціпастаўленне — а рэдка).
У наступных прыслоўях часціца ні бывае не пад націскам і пішацца злітна: ніАк, нідзё, нікўды, нікблі, ніадкўль, нічўць, нікблькі.
Практыкаванне 400. Складзіце сказы, у якіх бы дадзеныя прыслоўі пісаліся з не злітна і раздзельна.
Невысока, неасцярожна, нядрэнна, неглыбока, нялёгка, нямнога, няблізка, нябоязна.
Практыкаванне 401. Спішыце, замяняючы выдзеленыя прыслоўі блізкімі па значэнню з часціцаю не (ня).
1) Нам мала прыйшлося адпачываць. 2) Мы часта наведвалі карцінную галерэю. 3) Многа баравікоў было знойдзена намі ў бары. 4) Блізка ад школы працякае рака. 5) Шпакі ляцелі нізка. 6) Яны ішлі павольна. 7) Раптоўна перад намі адкрылася прыгожая паляна. 8) Ціха ён гаварыў, але выразна.
Словы для даведак: нягучна, нярэдка, нямала, няспешна, невысока. недалёка, нечакана, нямнога.
Практыкаванне 402. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.
1) Аднаму і ў кашы (не) спорна. (Прк.) 2) Аднымі рукамі (не) многа зробіш. (Прк.) 3) У чыстым небе (не) рухома стаялі ахопленыя пажарам зары рэдкія кучаравыя воблачкі. (С.) 4) Яшчэ (ні) дзе не румянілася зара, але ўжо забялелася на ўсходзе. (Трг.) 5) Цёплы вясенні вечар (не) прыкметна апускаўся на зямлю. 6) Згубленае золата можна знайсці, згублены час — (ні) колі. (Прк.) 7) 3 нізінкі па гэты бок Нёмана зложна, (не) сціхана, аднатонна кракталі жабы. (Кс.) 8) Дажджы ў маі месяцы ішлі (не) рэдка, а часта. 9) Народныя думы і казкі давалі мне сілы (не) мала. (Куп.) 10) На небе (не) рухома стаяць пёрыстыя воблакі, падобныя на рассыпаны снег. (Ч.) 11) Залатое, (не) звычайна буйное пры жоўтым святле ліхтароў зерне сыпалася з прыёмніка ў мяшкі (не) спынна. (Шам.) 12) (He) мала ўжо мінула год, як ты ўз’ядналася,
160
Украіна, у ясны сонечны палёт імкнешся смела і (не) спынна. (Усп.) 13) (He) даўно, а толькі ў гэтым годзе мой брат скончыў інстытут. 14) У пакоі было (пе) як асабліва добра. (М. Г.)
Практыкаванні для паўтарэння.
Пракпіыкаванне 403. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Замест кропак устаўце прапушчаныя літары ці дапішыце канчаткі.
1) Унутранасць гаю, вільготнага ад даждж... , (не) спынна м...нялася ў залежнасці ад таго, св...ціла сонца або закрывалася ...облакам. (Трг.) 2) Росл... дрэвы стаялі (не) рухома, буйныя кроплі расы блішчалі на кустах. (С.) 3) У кустах засп...ваў салавей (с) пачатку (не) смела, потым звонка і з пералівамі. 4) (He) далёка ад вёскі рос прыгожы б...розавы гай. 5) Н...колі і н...дзе мы так сябе добра (не) адчувалі, як у пі...нерскім лагер... . 6) Мы (у) трох рыхтаваліся да экзаменаў. 7) (He) весела (ў) восень выглядаў лес. 8) (Had) вечар усхадзіўся вец...р і пад поўнач зах...л...дала. (К. Ч.) 9) (У) нізе пад нагамі лашчылася да бер...га вада, шамацеў п...сок. 10) (Па) святочнаму ўрачыста люд наш вольны пахаджае. (Куп.) 11) Шчабечуць птушкі, дзесьці далёка куку... з...зюля. (Я. Б.) 12) Вец...рок прыдарожную грушу ледз...ве чутна варушыць, калыша. (Бч.) 13) 3 ракі пацягнула вільгаццю, дзе (ні) дзе ўзняліся над вадой першыя пасмачкі туман... . 14) (He) далёка, а зусім блізка пачуліся дзіцячыя галасы. 15) Часцей у ...окны свеціць сонца, а (ў) дзень і капн... з капяжа. (Кс ) 16) У хвалях н...спыннага рух... ідзеплыв... час (не) чутна для нашага слыху, (не) бачна для нас. (Кс.) 17) А бацька з стрэльбай за плячамі ішоў (да) дому хвайнякамі, ішоў (па) волі, (не) спяшаўся. (Кс.)
Практыпаванне 404. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Дапішыце канчаткі.
I. Навальніца насоўвалася (па) вольна, ды станоўча і настырна захад хмурнеў. Чорная сц...на хмар рабілася ўсё болей і болей шчыльнай. У (не) доўгі час усё (на) вокал зм...нілася. Сонца пацямнел... і ўсё глыбей уплывал... ў хмары. Цемра насоўвалася на з...млю. Далёкі глухі гром раз (no) раз чуўся мацней, бліжэй і магутней. I раптам ад цёмнай, суцэльнай заслоны хмар а...дзяліўся доўгі сіваваты вал, выгнуўшыся дугою і займаючы ўвесь кра...від, які шпарк... каціўся (на) перад. С...рэдзіна дугі якраз насоўвалася на станцыю, гон...чы перад сабою сціснуты ком навальнічнага ...облака. Бліснула маланка, нібы нейкая в...лічэзная агністая птушка ра...няла свае кры...і і асв...ціла ўсю хмару. Дзесь (з) усім блізк... грукнуў удар гром... . Дыхнуў свежы вец...р. Пасыпаліся буйн... кроплі даждж..., упала
161
(не) калькі галак град..., як бы не...кі жартаўнік сыпнуў жменю белых камен...чыкаў. А следам за гэтым паліў дождж, як з в...дра.
(Я. Колас.)
II. У чэрв...ні змаўкаюць птушыныя спевы. У большасці л...сных птушак ужо выв...ліся птушаняты. Клапатлівыя бац...кі б...зупынна лов...ць і н...суць у гнёзды чарв...коў, вус...няў, слімакоў, матыл...коў, мушак. (He) лёгка ім накарміць сваіх дзетак. С...дзяць малыя ў гн...здзе, шырока разявіўшы рот, і (на) перабой прос...ць есці. Толькі давай і давай! Падл...ціць маці, кін... ў ра...крытую дзюбу чарв...ка і зноў а...лятае па здабычу. (На) працягу ўсяго доўгага летняга дня, ад зары да зары, цягнуць птушкі ў сва... гнёзды ўс...лякіх кузурак і корм...ць імі дз...цей. Гэтым яны прынос...ць в...лікую карысць садам, £ ..сам і агародам, бо знішчаюць в...лікую колькасць шкоднік... .
Практыкаванне 405. Спішыце сказы і там, дзе трэба, пастаўце знакі прыпынку.
1) Без рук без ног а вароты адчыняе. (Вецер.) 2) На ніве чутка дрэмле колас і ліст на дрэве не дрыжыць. (Кс.) 3) Жаўцела і пахла жывіцай свежае бярвенне. (Вр.)4) Марозік крэпіць лёд таўшчэе і рэчка вольная нямее. (Кс) 5) Лета прайшло назаўсёды але на ўсім і ўсюды застаўся яшчэ яго радасны подых. (К. Ч.) 6) Весела патрэскваў касцёр і весела шугала полымя. (Нк.) 7) Белы снежань мяккім пухам апрануў палі і луг. (Панч.)
ПРЫНАЗОЎНІК.
§ 117. Агульнае паняцце аб прыназоўніках.
Прыназоўнікамі называюцца нязменныя службовыя словы, якія звязваюць назоўнік ва ўскосных склонах з іншымі словамі.
Часцей за ўсё прыназоўнік звязвае назоўнік з дзеясловамі, напрыклад: працаваць на заводзе, вучыцца ў йіколе, сесці за стол.
Прыназоўнікі ўжываюцца не толькі пры назоўніках (гаварылі аб занятках), але 1 пры займенніках (былі ў іх), пры лічэбніках (лічыць ад аднаго да ста).
Адны прыназоўнікі ўжываюцца з адным якімнебудзь склонам, напрыклад: да лесу (родны склон), к пачатку (давальны склон), пры дарозе (месны склон); іншыя прыназоўнікі ўжываюцца з двума склонамі, напрыклад: за ігарту (вінавальны склон), за школаю (творнысклон), і нават з трыма, напрыклад: у настаўніка (родны склон),у вёску (вінавальны склон), у садзе (месны склон).
Ёсць складаныя прыназоўнікі, яны злучаюццапарамі: зза, зпад, панад, паза. (3за хмары месяц еыплыеаў. 3пад гары цякла крыніца. Панад зямлёю слаўся туман.)
162
Практыкаванне 406. Спішыце сказы, падкрэсліце прыназоўнікі разам з назоўнікамі, з якімі яны ўжываюцца. Вызначце вусна склон гэтых назоўнікаў.
1) Праз Мінск ідуць грузавікі, ідуць на ўсход, ідуць на захад, паміж учорашніх руін, між сённяшніх садоў і гмахаў. (М. Л.) 2) Узыходзіў зза лесу месяц, няяркі, мутнарумяны. 3) За Нёманам мілагучна свіснула нейкая бяссонная птушка. 4) У паветры цішыня, толькі цыркае на беразе конік, ды недзе нясмела варкоча горлінка. (Ч.) 5) На блакіце веснавога неба пабліскваюць белыя крыллі галубоў. (fl. Б.) 6) Над галавой гонкія, у два абхваты сосны спляталіся кронамі пад небам. (П.) 7) За мір! — а гэта значыць: за нівы на палях, за шчыры спеў юначы, за кліч жыцця з Крамля! (М. Р.) 8) 3пад дрэваў цёк водар вечна маладога ядлоўцу. (К. Ч.) 9) За вуліцамі, за хатамі, над лясамі і полем узыходзіў месяц. 10) Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны. (Кс) 11) Свежы струмень прабег па маім твары. (Трг.)
Практыкаванне 407. Спішыце сказы, падкрэсліваючы прыназоўнікі раэам з назоўнікамі і дапісваючы канчаткі назоўнікаў. Укажыце вусна склон 1 скланенне гэтых назоўнікаў.
1) Многія школьнікі пабывалі на Усесаюзнай выстаўц.., . 2) Добра сядзець аднаму на кра... снежнага поля, слухаючы, як у хрустальнай цішын... марознага дня шчабечуць птушкі. (М, Г.) 3) На майскім свяц... ў Маскв... як быццам мора пеніцца. Праходзяць з песн... па Маскв... дружыны юных ленінцаў. (Maptu.) 4) Над прастор... палёў ільюцца песень адгалоскі. (Трг.) 5) Лета на зім..., а зіма на лет... працуюць. (Прк..) 6) Малады ельнік згубіў цёмную зеляніну за паплаўною лук... , (К. Ч.) 7) Цякла тут з лес... невялічка, травой заросшая крынічка. (Кс.) 8) Шумелі вербы над вад..., зза хмар... месяц выплываў. (Трг.) 9) Кіеў з Маскв... шляхамі стагоддзяў у дружб... вялікай жыве. (В.) 10) Чырвонае сонца выйшла на момант зза хмар... і апошнімі праменнямі весела бліснула ўдоўж па рац..., па чаротах, на вышк... і на казак..., якія сабраліся ў гурт. (Л. Т.) 11) Зялёны домік дарожнага майстра стаіць каля самай шаш... . (fl. Б.) 12) Была восень. У лес... сцямнела рана. На мокрую трав..., мох і дубовае лісц... класціся пачаў змрок. (Ц.Ч.) 13) Мужна разам ішлі мы праз бур..., агн... за сваім старшым брат... —за рускім народ... . (Пр.)
§ 118. Прыназоўнікі, якія ўтварыліся ад іншых часцін мовы.
Прыназоўнікі у, на, да, без, для, за, з, к, над, аб, ад, па, пад, пра, пры, праз, цераз 1 інш. не ўтвораны ад Іншых часцін мовы 1 называюцца першапачатковымі.
Некаторыя прыназоўнікі ўтварыліся ад іншых часцін мовы. Часцей за ўсё прыназоўнікі ўтвараюцца ад прыслоўяў (міма.