Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
Часціцы б (бы), ж (жа) пішуцца са словамі асобна, напрыклад: касіў бы, чытала б, касі ж, пачытаем жа.
Пасля зычных і ў пішацца бы, жа: прынёс бы, прывёз жа; пасля галосных — б, ж: ішла б, нясі ж.
і Часціца сьці пішацца разам са словамі, з якімі яна ўжы। ваецца: штосьці, кагосьці, кудысьці, калісьці.
Практыкаванне 417. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі; калі ў дужках дзве часціцы, падбярыце патрэбную.
1) Што (бы, б) ні рабіў ты за доўгія гады, адну ты мэту знай: гары, твары, каб маладым заўсёды быў родны край. (Іс.) 2) Калі (жа, ж) хлопчык любіць мыла, не лянуецца ўставаць, гэты хлопчык вельмі мілы, можна прыклад з яго браць. (Маяк.) 3) Месцамі (жа, ж) зелянела і сінела чырванаватая, кволая жытняя рунь. (К Ч ) 4) I ўночы (жа, ж) трактар піша барозны на палях. (Астр.) 5) Хай (жа, ж) вам даражэй за ўсё на свеце будзе гонар нашай Радзімы! 6) He ведаў падлетак Панас, што яго асобай цікавяцца і не (абы) якія людзі. (Кс.) 7) Але ўсё (жа, ж) такі к абеду наша лодка праз край. напоўнілася дзічынай. (Трг.) 8) Дзе (небудзь) на краі лесу нам патрэбна спыніцца і адпачыць. 9) Калі хто (небудзь) адставаў у вучобе, яму дапамагалі. 10) Ціха, глуха ў лесе, хоць (бы, б) гук адзін. (Кс.) П) У вашым калгасе шырокае поле. Няхай (жа, ж) на шчасце цвіце ваша доля! 12) Красуй (жа, ж) ў радасці няспыннай, краіна вольная Саветаў! (Куп)
168
Практыкавакне 418. Складзіце вусна сказы, ужываючы наступныя займеннікі і прыслоўі з часціцай сьці:
штосьці, кагосьці, чыйсьці, якісьці, дзесьці, кудысьці, калісьці.
§ 124. Правапіс часціцы не (ня).
He з’яўляецца адмоўнай часціцай. У адных выпадках яна| пішацца разам са словамі, а ў другіх — асобна.
He (ня) пішацца разам:
1. 3 тымі словамі, якія без не (ня) не ўжываюцца, напрыклад: незабудка, нянавісць, няўхільны, неабходны, ненавідзець, нездаровіцца, неахаііна, нельга.
2. 3 назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі іх можна замяніць другімі словамі, блізкімі па значэнню, але без не, напрыклад: нездароўе — хвароба, няшчасце — бяда, невысокі — нізкі, неглыбокі — мелкі, нялёгка — цяжка, недалёка — блізка.
3. 3 поўнымі дзеепрыметнікамі, якія не маюць пры сабе паясняльных слоў, напрыклад: неразданыя сйіыткі, незавешаныя вокны.
4. 3 неазначальнымі займеннікамі і прыслоўямі, у якіх на не падае націск, напрыклад: нёшта, нёхта, нёкуды, нёдзе, нёяк, але некатдры.
/собна адмоўе не пішацца:
1. 3 дзеясловамі, дзеепрыслоўямі і кароткімі дзеепрыметнікамі, напрыклад: не забыў, не сказаў, не спыняючыся, не сустрэўшы, не скошан, не прынесена.
2. 3 поўнымі дзеепрыметнікамі, якія маюць пры сабе паясняльныя словы, напрыклад: не прачытаная мною кніга, не прынесеныя ім сшыткі.
3. 3 назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі ёсць проціпастаўленне або яно падразумяваецца, напрыклад: не здароўе, а хвароба; не далёкі, а блізкі; не высока, а нізка; задача не цяжкая (а я к а я? — лёгкая).
Практыкаванне 419. Спішыце, раскрываючы дужкі.
1) На зямлі ляжалі (не) выразныя цені. (С.) 2) У (не) парушным яднанні ўрада і народа — (не) пераможнасць сацыялістычнай дзяржавы. 3) (Hi) дзе (не) было так многа баравікоў, як у мікуціцкіх баравінах. (Кс.) 4) Пазнаць (не) цяжка чалавека па ўсіх паводзінах яго — ці ён гультай, ці (не) дарзка, ці (не) стае яму чаго. (Кс.) 5) Нейкая начная птушка (ні) як (не) магла супакоіцца і ўсё адзывалася з кустоў вербалозу. (Чарн.) 6) 3 касою пагоды (не) чакаюць. (Прк.) 7) Калі Васька выбраўся на сцежку, на ёй (ні) кога (не) было. (А. Г.) 8) Віктар сядзеў (не) рухома, (не) зводзячы вачэй з агню. (Я. М.) 9) Без ног ён, і без крылляў ён, (не) бачна яго і (не)
169
чутна яго. Хутка ляціць —(we) дагоніш. (Час.) 10) 3 усіх бакоў (w0 чога (не) было відаць, апрача снегу. 11) (He) стомна змагаўся і змагаецца Савецкі Саюз за мір. 12) Зямлі, людзей 1 родных хат (ні) кому (не) дамо ў палон. (Куп.) 13) На дварэ (не) чутна (ні) гуку, (ні) голасу. (Бр.) 14) Па баках дарогі маляўніча раскідаліся (не) высокія пагоркі, (не) вялічкія ляскі 1 гаі. (Кс.) 15) У вёсцы рух, у вёсцы ўздым — упарта кліча сенажаць, і (ні) старым, (ні) маладым тут (не) калі ляжаць. (^Р) 16) (He) прачытаныя братам газеты ляжалі на стале.
§ 125. Ужыванне і правапіс часціцы ні.
1. Часціца ні ўжываецца для ўзмацнення адмаўлення, а таксама ў значэнні злучніка і пры пералічэнні, калі выказнік мае адмоўную часціцу не або словы няма, нельга, напрыклад: 1) He было ні каплі вады. 2) Нельга траціць дарэмна ні мінуты. 3) Няма ні канца, ні краю найіым імкненням.
Выказнік з адмоўем можа быць і апушчан, напрыклад: У доме ні гуку.
2. Часціца ні ўжываецца для ўзмацнення сцвярджэння і абагульнення ў зваротах з адноснымі займеннікамі і з прыслоўямі: хто б ні, што б ні, куды б ні, дзе б ні, адкульбы ні, як ні і г. д. Гэтыя злучэнні служаць для сувязі сказаў. Напрыклад: 1) Нуды ні глянь — усё бялютка. (Кс.)
2) Нк ні гне мароз, ні гладзіць, але нічога не парадзіць. (Кс.)
3 а ў в a г а Ад названых вышэй зваротаў неабходна адрозніваць клічныя сказы са словамі толькі не: Дзе мы толькі не бывалі! Чаго мы толькі не бачыліі
Практыкаванне 420. Спішыце I растлумачце правапіс не і ні з дзеясловамі.
1) Нікому мы не пагражаем, і мэта ў нас — з людзьмі дружыць. (С. М.) 2) Куды ні глянь — налева і направа, — гараць агні, сталь плавіцца з руды. (Іс.) 3) Куды ні кінеш вокам — усюды рунь. (Бяд.) 4) Дзе ні выйдзеш, дзе ні глянеш, сонца сцежку сцеле нам. 5) Шуміць, шуміць высокая пшаніца, і ёй канца і краю не відаць. (Іс.) 6) I па якіх дарогах ні паеду, і па якіх марах ні паплыву, і дзе ні прыпынюся, Радзімамаці, ведай: тваім жыццём, табой адной жыву. (Панч.) 7) Нёман так павіваўся, утвараў такія лукі, што ім нельга было не залюбавацца. (Кс.) 8) Шырокашырока калгаснае поле, куды ні паглянеш — мяжы не відаць. (Бр.) 9) I не цячэ ён аніні, чаўнок, куды ні павярні. (Кс.)
Практыкаванне 421. Спішыце, раскрываючы дужкі 1 ставячы, дзе трэба, часціцу не або ні.
1) Як шчасце сваё, мы баронім Айчыну, і хто б (не, ні) асмеліўся нас зачапіць, заўсёды знішчальным ударам адкінем варожую сілу ад нашых граніц. (М. Т.) 2) Малады і асцярожны за рулём шафёр сядзіць, і каго (не, ні) стрэне, кожны азірнец170
ца, паглядзіць. (Тв.) 3) А дождж усё мацнеў. За яго густой заслонай (не, ні) было відаць ужо (не, ні) сасонніку, (не, ні) дубоў каля рэчкі, (не, ні) вёскі. (Шам.) 4) Нас Расіямаці к сэрцу прыхіляла, у бядзе ніколі нас (не, ні) пакідала. (Р.) 5) Лясы, наддзвінскія лясыі (He, ні) знаю большае красы, як ваш убор і гонкі стан, як ваш зялёны акіян! (Бр.) 6) Нашай Канстытуцыі слаўныя заветы (не, ні) памруць, жыць будуць праўдай векапомнай. (Куп.) 7) Дзівосен Днепр пры ціхім надвор’і, калі вольна і плаўна імчыць скрозь лясы і горы поўныя воды свае. (He, ні) зварухнецца, (не, ні) прагрыміць. Глядзіш —і (не, ні) ведаеш, ідзе ці (не, ні) ідзе яго велічная шырыня. (Гог.) 8) (He, ні) спіць, (не, ні) дрэмле старажытны бор: ён вартуе землі, даўні свой прастор. (Кс.)
выклічнік.
§ 126. Агульнае паняцце аб выклічніку.
Выклічнікамі называюцца словы, якія служаць для выражэння розных пачуццяў і пабуджэнняў, але не называюць іх, напрыклад: 1) Раздолле ў лузе, эх, раздолле! (Кс) (Выклічнік эх выражае пачуццё захаплення.) 2) Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета/ (Выклічнік ой выражае пачуццё жалю.) 3) Ну, давайце заспяваем! (Выклічнік ну выражае пабуджэнне да дзеяння.)
Выклічнікі па свайму значэнню падзяляюцца на дзве групы:
1. Выклічнікі, якія служаць для выражэння розных пачуццяў: а/ о! эх! ах! ой! ай! ура/ і інш., напрыклад: 1) О, як ты прыгожа, над Нёманам лета! (Бр.) (пачуццё захаплення). 2) Эх, не туды пайшоў! (пачуццё прыкрасці). 3) Ах ты, гультай/ (пачуццё дакору). 4) Ой, як хутка прайшоў час! (пачуццё здзіўлення).
2. Выклічнікі, якія служаць для выражэння загаду, пабуджэння да дзеяння: ну! гайда! марйі! прэч/ гэй! і інш.
Да выклічнікаў адносяцца гукапераймальныя словы, напрыклад: 1) Татата! — гаварыў кулямёт. 2) Вуву! вуву!— \загудзеў жук каля вуха смела. (Куп.) 3) Цыпцыпцып!
Практыкаванне 422. Спішыце, падкрэсліце выклічнікі і растлумачце іх значэнне.
1 ) Эх, шырокае прыволле, ты, празорыстая даль! (Тр.) 2) Ззыньззынь! ззыньззынь! — з мёдам з кветкі пчолка зазвінела. (Куп.) 3) Ой, лясыбары ды лугіразлогі! Цераз вас ідуць пуцінкідарогі. (Бч.) 4) Гэй! На змену байцукамсамольцу, піянер, будзь заўсёды гатоў! (Тр.) 5) Го! тата! дзядзька! выйшлі пчолы! На вішні селі каля плота! (Кс.) 6) Ой, на рэчцы на Кубані хваля з хваляю бяжыць, залатымі каласамі за ракою стэп шуміць. (Іс.) 7) Цячэ цішком, плюскочацца і ўдаль бяжыць рака... Шушу, шушу! — шапочацца над ёю асака. (Г.)
171
§ 127. Знакі прыпынку пры выклічніках.
| Вьіклічнік ад другіх слоў у сказе звычайна аддзяляецца і коскай, а пры вымаўленні выклічніка з асаблівай сілай пасля яго ставіцца клічнік, напрыклад: 1) Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы! (Кс.) 2) Ўра!—закрычаў Сёмка і прышпорыў з адчаем каня. (Лыньк.)
Выклічнікі, якія паўтараюцца, пішуцца праз злучок: Дзіньдзіньдзінь! Бульбульбуль/ Айайай!
Практыкаванне 423. Спішыце сказы, падкрэсліваючы выклічнікі і ставячы пасля іх адпаведныя знакі.
Эх луг шырокі! Як жывы ты, травой мурожнаю пакрыты. (Кс.) 2) Ой зза горкі, зза гары сонца мые хаты. (Тр.) 3) О як пахнуць на лузе шаўкавістыя травы. (Бр.) 4) Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты! (Куп.) 5) О го го брат!______ дзядзька кажа, — цяпер зіма напэўна ляжа. (Дс.) 6) Ку ку КУ КУ — неслася з бору. 7) Ну голубе, бывай здаровы і шчаслівы. 8) Ой брала вясна ў сонца ключы, адчыняла сырую зямельку. (Куп.) 9) Го го го каза, го го го шэрая! (Нар. тв.) 10) Трах трах — чуваць з высокага бору. (Бяд.) 11) А дзядзька, дзядзечка, саколік! Насып мне ягад у прыполік! (Дс.) 12) Ого—
весела закрычаў Вано, калі яны з Іліко выйшлі на ганак. (С.) 3) Эй зза лесу ды зза гор сонца выплывае. (Кс.)
Практыкаванні для паўтарэння.
Практыкаванне 424. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары або дапісваючы канчаткі.
Прыгожа ў калгас... «З...лёны бераг», асабліва в...сною! Асабліва ў час, калі цвітуць сады, калі, гледзячы на вёску здалёку, здаецца, што яна ўся ахопл...на в...лікім белым зарывам. Салодкая м...довая парнасць, узнятая лёгкім под...хам ветр..., разносіцца па на...аколлю, ваб...чы да сябе руплівых пчол. Іх клапатлів... гудзенн... чуваць тады ад ранку да вечара. Каля абсыпа...ых цёплым пахучым іне...м вішан..., каля бэр, сапяжанак, антонавак стаіць н...сціханы і напружаны пчалі...ы гул. Калгасны пчаляр Міхал, н...паваротлівы ўзімку, адразу робіцца дабр...йшым і рухав...йшым. У гэты час яго не выцягн...ш з пас...кі. Яму сюды прынос...ць і снеданн..., і полудзень, прынеслі б і в...чэру, каб нанач не сціхала руплівая праца пчол.