• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    4.	Пры дапамозе прыставак утвораны прыслоўі ад розных склонаў прыметнікаў, напрыклад: памалу, паасобна, змоладу, здаўна, набела, управа 1 інш.
    5.	Многа прыслоўяў утворана ад назоўнікаў ускосных склонаў без прыназоўнікаў і з прыназоўнікамі, якія, увайшоўшы ў склад прыслоўяў, зрабіліся прыстаўкамі, напрыклад: пяшком, верхам, бясконца; спачатку, зверху, наверх, угору, уверсе і інш.
    6.	Ад займеннікаў прыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе прыставак, напрыклад: потьш, зусім, заўсёды, усюды, памойму, панашаму і інш.
    7.	Пры дапамозе прыставак і без іх прыслоўі ўтвараюцца ад лічэбнікаў, напрыклад: заадно, удвух, утрох, двойчы, тройчы, аднойчы, першнаперш, папершае, naдругое і інш.
    8.	Некаторыя прыслоўі ўтварыліся ад другіх прыслоўяў, напрыклад: учора — пазаўчора, летась — пазалетась.
    9.	Ад кароткай формы дзеепрыметнікаў паходзяць прыслоўі здавальняюча, райіуча, кіпуча, балюча і інш.
    10.	Сустракаюцца прыслоўі, якія ўтвораны са спалучэння слоў, напрыклад: сягоння (гэтага дня), штодзень (што дзень— кожны дзень), сёлета (гэта лета).
    Практыкаванне 389. Уважліва прачытайце тэкст, знайдзіце прыслоўі і адкажыце, ад якой часціны мовы яны ўтвораны. Практыкаванне спішыце, прыслоўі падкрэсліце.
    Я ехаў з палявання вечарам адзін, на бегавых дрожках. Да дому было яшчэ вёрст з восем; мая добрая рысістая кабыла бадзёра бегла па пыльнай дарозе, зрэдку пахрапваючы і паводзячы вушамі; змораны сабака, нібы прывязаны, ні на крок не
    155
    адставаў ад задніх колаў. Навальніца набліжалася. Наперадзе велізарная ліловая хмара павольна падымалася зза лесу; нада мною і насустрач мне несліся доўгія шэрыя воблакі; ракіты трывожна варушыліся і шалясцелі. Душная спякота раптам змянілася вільготным холадам; хутка пачало цямнець. Я ўдарыў лейцамі па кані, спусціўся ў яр, перабраўся цераз ручай, што ўвесь зарос хмызняком, падняўся ўгору і ўехаў у лес. Дарога перада мною ішла завілінамі між густых кустоў арэшніку, ужо залітых змрокам; я з цяжкасцю прасоўваўся наперад.
    (I. С. Т у р ге не ў.)
    Практыкаванне 390. Спішыце, утвараючы ад дадзеных прыметнікаў прыслоўі. 3 утворанымі прыслоўямі вусна складзіце сказы.
    Мяккі — мякка, цікавы, правільны, сур’ёзны, глыбокі, хуткі, акуратны, прыветлівы, экстраны, старанны, сумленны, позні, радасны, шчаслівы.
    Практыкаванне 391. Утварыце ад дадзеных слоў прыслоўі з прыстаўкай па Практыкаванне спішыце.
    Беларускі— пабеларуску, рускі, братэрскі, савецкі, людскі, французскі, таварыскі, піянерскі, сяброўскі, новы, святочны, ваенны, арліны, баявы, наш, ваш, мядзведжы, воўчы, дзіцячы.
    § 113.	Вышэйшая ступень прыслоўяў.
    Прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць вышэйшую ступень параўнання, напрыклад: смела — смялей.хутка — хутчэй, звонка — званчэй.
    Вышэйшая ступень прыслоўяў, як і вышэйшая ступень прыметнікаў, утвараецца пры дапамозе суфіксаў ей (эй), напрыклад: смела — смялей, глыбока — глыбей, высока — вышэй, нізка — ніжэй.
    Каб адрозніць вышэйшую ступень прыслоўя ад вышэйшай ступені прыметніка, трэба кіравацца наступным: вышэйшая ступень прыслоўя адносіцца да дзеяслова і паясняе яго, а вышэйшая ступень прыметніка адносіцца да назоўніка, паясняючы яго, напрыклад: 1) К поўдню сонца прыпякала мацней. (Тут слова мауней з’яўляецца вышэйшай ступенню прыслоўя, адносіцца да дзеяслова прыпякала і паясняе яго.) 2) Леў мацней за мядзведзя. (Тут слова мацней з’яўляецца вышэйшай ступені ню прыметніка, адносіцца да назоўніка леў і паясняе яго.)
    Практыкаванне 392. Вусна ўкажыце, у якіх сказах выдзеленыя словы з’яўляюцца прыслоўямі, а ў якіх—прыметнікамі. Вызначце таксама словы, да якіх адносяцца прыслоўі і прыметнікі.
    1)	Вася чытаў выразней Валодзі. Гэтае чытанне выразней мінулага. 2) Дуб цвярдзей бяро.зы. Хлопчык пасля лячэння стаў цвярдзей на ногі. 3) Возера Байкал глыбей іншых азёр. Барсук
    156
    схаваўся глыбей у нару. 4) Новы будынак школы прыгажэй старога. Яна вышывала прыгажэй за сваіх таварышак. 5) Праўда святлей сонца. На дварэ стала святлей. 6) Ён смялей за свайго таварыша. Трэба ісці смялей наперад. 7) Месяц падняўся вышэй лесу. 8) Ідзе будаўніцтва, ідзе карчаванне ўсё далей, шырэй. (І(уп.)
    § 114.	Адрозненне прыслоўяў ад іншых часцін мовы.
    Каб адрозніць прыслоўі з прыстаўкамі ад падобных да іхг назоўнікаў, прыметнікаў і зай.меннікаў з прыназоўнікамі, патрэбна кіравацца наступнымі правіламі:
    1.	Назоўнік звычайна мае пры сабе паясняльнае слова, а прыслоўе не мае, напрыклад: 1) І(амень скаціўся з верху (ч а г о ?) гары. (3 верху назоўнік з прыназоўнікам, бо мае пры сабе паясняльнае слова гары.)2) Камень скаціўся (адкуль?) зверху. (Слова зверху не мае пры сабе паясняльнага слова, яно з’яўляецца прыслоўем.)
    2.	Прыметнік, перад якім стаіць прыназоўнік, дапасуецца да назоўніка і адказвае на пытанне які?, а прыслоўе не можа дапасавацца, адказвае на пытанне як? і адносіцца да дзеяслова, напрыклад: 1) Мы працуем па новаму раскладу. (Па новаму — прыметнік з прыназоўнікам, ён дапасован да назоўніка і адказвае на пытанне па якому?) 2) Мы працуем па~новаму. (Пановаму — прыслоўе, яно паясняе дзеяслоў і адказвае на пытаннея я к?)
    Практьікаванне 393. Спішыце прыклады. Растлумачце, якой часцінай мовы з’яўляюцца выдзеленыя словы.
    1)	Няхай і ўдзень і ўночы панад светам усім голас міру гучыць. 2) У дзень марозны мы пайшлі на паляванне. 3) Унізе пад нагамі лашчылася да берага вада. (LUqm.) 4) 3 пачатку мая ўстанавілася добрае надвор’е. 5) Спачаткусочныя суніцызаружавелі па лясах, за імі следам і чарніцы закрасавалі ў верасах (Гл.) 6) У ночы зімнія бываюць моцныя маразы. 7) Увосень ідуць даж®®^' У восень познюю дні бываюць кароткімі, а ночы доўгімі. 9) Павясенняму ўсё было зелена і прыбрана ў кветкі. 10) Па вясенняму небу плылі белыя воблачкі.
    Практыкаванне 394. Спішыце, раскрываючы дужкі. Змяніце, дзе патрэбна, з на с.
    0 (У) гары над хвойнікам зялёным снуюцца пчолкі з ціхім звонам. (Кс) 2) (У) гары гэтай ёсць пячора. 3) (У) восень жураўлі крык музычны роняць звонка над прасторамі зямлі. (Кс.) 4) (У) восень цёплую добра растуць грыбы.
    (3) пачатку вясны зацвілі пралескі. 6) (3) пачатку рашылі
    157
    задачы, а потым спісалі практыкаванне. 7) Недзе (з) боку ціха і пяшчотна булькала рэчка. (Шам.) 8) (3) боку лесу бліснула маланка. 9) Калі яны (ў) траіх прайшлі двор, тады адразу трапілі ў густы натоўп. (М. Г.) 10) (У) траіх вучняў былі вудачкі і сачкі.
    Практыкаванне 395. Прыдумайце сказы з наступнымі словамі і словазлучэннямі:
    спачатку, з пачатку ўрока; з усім, зусім; упустую, у пустую; на сілу, насілу; знізу, з нізу; да дому, дадому; учатырох, у чатырох; на ўдачу, наўдачу; па летняму, палетняму.
    § 115. Правапіс прыслоўяў.
    1.	Прыстаўка па пішацца праз злучок з прыслоўямі, якія маюць у канцы аму, яму, ску, цку, йму, напрыклад: пановаму, панашаму, павясенняму, naруску, пафранцузску, паказацку, памойму.
    3	а ў в а г а. Неабходна запомніць правапіс прыслоўяў: паасобку, пазалетась, папросту, патрошку, памалу, папраўдзе, пазаўчора, паблізу; паводле, падоўгу. паволі.
    2.	Прыстаўка па пішацца праз злучок у прыслоўях, якія ўтвораны ад парадкавых лічэбнікаў, напрыклад: папершае, naдругое, патрэцяе і г. д.
    3.	Праз злучок пішуцца прыслоўі з часціцамі небудзь, абы, напрыклад: дзенебудзь, кудынебудзь, абыдзе, абыяк.
    4.	3 часціцай сьці прыслоўі пішуцца разам, напрыклад: дзесьці, кудысьці, калісьці і г. д.
    5.	Праз злучок пішуцца прыслоўі, утвораныя паўтарэннем слоў або асноў, напрыклад: дзенідзе, разпораз, калінікалі, ледзьледзь, чуцьчуць, даўнымдаўно, сямтам, сядытады.
    6.	3 часціцамі б (бы), ж (жа) прыслоўі пішуцца раздзельна, напрыклад: як бы, як жа, калі ж.
    Практыкаванне 396. Ад прыметнікаў утварыце прыслоўі з прыстаўкай па і запішыце іх у сшытак. 3 утворанымі прыслоўямі складзіце вусна сказы.
    У з о р. Летні — naлетняму, англійскі — ггаанглійску.
    Асенні, зімні, суседскі, салдацкі, розны, бацькоўскі, польскі, нямецкі, дзіцячы, украінскі, вясенні, сапраўдны.
    Пракгныкаванне 397. Ад дадзеных прыслоўяў утварыце прыслоўі з часціцамі і запішыце іх у сшыткі. Вусна з утворанымі прыслоўямі складзіце сказы.
    Куды — кудысьці, дзе, калі; куды— абыкуды, дзе, калі; якякнебудзь, дзе, калі, адкуль.
    158
    Практыкаванне 398. Спішыце і растлумачце правапіс выдзеленых прыслоўяу.
    1)	Дзенідзе навокал міргалі чуць чуць прыкметныя аганькі далёкіх вёсак. (К. Ч.) 2) Слабы вецер ледзьледзь цягнуў па верхавінах. (Трг.) 3) Кузуркі розныя і мушкі свае спраўляюць гулігушкі і так танюсенька гудуць, што ледзьвеледзьве можна ўчуць. (Кс.) 4) Тамсям мільгалі белыя постаці людзей. (Шам.) 5) Граблі разпораз узляталі ў паветра, бліскалі нейкай металічнай часткай. (Шам.) 6) Калінікалі крык кнігаўкі ці звонкі гром перапёлкі разлягаецца ў стэпе. 7) Малапамалу дрэвы пачалі радзець, і Уладзімір выехаў з лесу. (Пн.)8) Дзесьці ў самым гушчарніку загукала сава. (Лыньк.) 9) Праз густыя шаты высокіх ялін, убраных снегам, пачалі ледзьледзь прабівацца халодныя праменні сонца. (Кс.) 10) Дарогі лясныя зараслі імхамі, травою, грыбамі. Карыстаўся ляснік імі зрэдку і ўзімку, і ўлетку. (\.) 11) Рукой маёй пасаджан клён, ушыр і ўвысь разросся ён. (Г.) 12) Штолета вулляў прыбывала, на пчолкі вельмі шанцавала. Гул іх стаяў і ўдзень, 1 ўночы. (Кс.)
    Практыкаванне 399. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.
    1)	(^а) веснавому молада і (па) святочнаму ўрачыста выглядае сёння наш працавіты Мінск. (Д. Б.) 2) Маша размашыста, (па) мужчынскаму ацярэблівала толькі што паваленае дрэва. (Шам.) 3) Дзяўчынка (па) дзіцячаму глядзела на свет і на людзей. 4) Сонца (па) ранейшаму няспынна пасылае стрэлы па зямлі. (Бр.) 5) (Па) заўчора мы пасадзілі фруктовыя дрэвы ў школьным садзе. 6) (Па) залетась вучні нашай школы былі на экскурсіі ў Ленінградзе. 7) (Па) новаму восень палеткі абходзіць, глядзіць гаспадаркі. (Куп.) 8) (Па) летняму прыпякала сонца. 9) Шэры вясёлы верабей скача па гладкім асфальце тратуара і нешта (па) свойму гаворыць, чырыкае. (Д. Б.) 10) У камуне школа, электрычнасць, яслі, дымныя лучыны (на) заўсёды згаслі. (Куп.) 11) У вільгаці зелянелася трава, бялела (на) перадзе жвірыстая дарога. (К. Ч.) 12) (У) перадзе новыя далі і болей шырокі разлог. (Кс.) 13) Будзем (па) мічурынску даглядаць расліны.