Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы
Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў
Памер: 184с.
Мінск 1961
Другія дзеяслоўныя суфіксы дапамагаюць утвараць дзеясловы ад іншых часцін мовы:
ава (ява), ірава: голас — галасаваць, дзень — дняваць, машынізацыя — машынізаваць, броня — браніраваць;
а, ніча; абед — абедаць, свіст — свістаць, сталяр — сталярнічаць, слесар — слясарнічаць;
е< пот — пацець, камень— камянець, светлы— святлець, цёмны — цямнець;
і: пыл — пыліць, зялёны —зеляніць, белы — бяліць, сляпы — сляпіць.
Практыкаванне 346. Спішыце дзеясловы, падкрэсліце ў іх суфіксы і прыстаўкі, расстаўце націскі.
Хваліць, зазямліць, грузіць, патроіць, падвоіць, абясшкодзіць, загарадзіць, намалаціць, разграфіць, мыліць, карміць, абязболіць.
Практыкаванне 347. Ад дадзеных прыметнікаў утварыце дзеясловы з суфіксамі е або і. 3 дзеясловамі складзіце сказы і запішыце іх.
Сіні, зялёны, багаты, цёмны, відны, светлы, белы.
137
Практыкаванне 348. Растлумачце, ад якой часціны мовы і пры дапамозе якіх суфіксаў утвораны дадзеныя ніжэй дзеясловы.
Працаваць, бяліць, зімаваць, штурмаваць, абедаць, мяняць, пратэставаць, начаваць, дняваць, падсумоўваць, тушаваць, загадваць, браніраваць.
Практыкаванне 349. Спішыце, падкрэсліце суфіксы ў дадзеных парах дзеясловаў. Прасачыце, як у залежнасці ад суфіксаў мяняецца трыванне дзеясловаў.
Кінуць — кідаць, расказаць — расказваць, зачытаць — зачытваць, закрэсліць — закрэсліваць, загадаць — загадваць, выменяць — выменьваць, выканаць — выконваць.
Практыкаванне 350. Ад дадзеных дзеясловаў утварыце дзеясловы з суфіксам ва; падкрэсліце галосную перад суфіксам ва.
У з о р. Зашыць — зашываць
Зашыць, змыць, разліць, раскрыць, разагрэць, закрыцца, забыць, пазнаць, дастаць, прызнацца.
§ 98. Правапіс дзеяслоўных суфіксаў ава (ява), ва (іва, ыва), оўва (ёўва).
Калі ў 1ай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу дзеяслоў канчаецца на ую, юю, то ў прошлым часе і ў неазначальнай форме неабходна пісаць ава, ява, напрыклад: вартую — вар/паваў, вартаваць; малюю — маляваў, маляваць.
Калі ж у 1ай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу дзеяслоў канчаецца на ea/о, тады ў прошлымчасе і ў неазначальнай форме неабходна пісаць ва, іва, ыва; прычым іва, ыва як у цяперашнім часе, так f ў прошлым і ў неазначальнай форме пішуцца пасля збегу зычных, апошнім з якіх з’яўляецца л, н або р, напрыклад: загадваю — загадваў, загадваць; выпростваю — выпростваў, выпростваць; закрэсліваю — закрэсліваў, закрэсліваць; праветрываю — праветрываў, праветрываць.
Ад дзеясловаў закончанага трывання з суфіксамі ава, ява пры дапамозе суфікса ва ўтвараюцца дзеясловы незакончанага трывання; у гэтым выпадку з двух суфіксаў утвараецца адзін оўва (ёўва), напрыклад: арганізаваць— арганізоўваць, пераабсталяваць — пераабсталёўваць.
Практыкаванне 351. Спішыце назоўнікі, утвараючы ад іх дзеясловы з суфіксамі ава, ява. Падкрэслійе суфіксы.
У з о р. Расход — расходую — расходаваць.
Каманда, хваля, варта, сум, танец, штурм, лета, падзяка, смак, гарт, ноч, гандаль.
138
Практыкаванне 352. Ад дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў ва, іва, ыва ўтварыце дзеясловы незакончанага трывання Суфіксы падкрэсліце.
У з о р. Выканаць — выконваць, затрымаць — затрымліваць, еыветрыць — выветрываць.
Выветрыць, выкрасліць, вырасціць, заказаць, вымераць, выклеіць, затрымаць, расказаць, вычарпаць, выменяць, адыграць, атрымаць, зачарніць, закруціць, прытуліць, запэўніць, абсталяваць.
Практыкаванне 353. Ад дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў оўва, ёўва ўтварыце дзеясловы незакончанага трывання. Суфіксы падкрэсліце.
У з о р. Выкарчаеаць — выкарчоўваць.
Абмежаваць, выкарыстаць, перабудаваць, афарбаваць, вырысавацца, выратавацца, заваяваць, усхваляваць, адбудавацца, адбудаваць, выратаваць, абмежавацца.
Практыкаванне 354. Спішыце сказы, устаўляючы замест кропак прапушчаныя суфіксы ава, ява; ва, іва, ыва; оўва, ёўва.
1) Ужо на сонечных угрэвах патрошку споўз...лі снягі. (Кс.) 2) Ураджай палёў багаты дамалоч...е камбайн. 3) Ціха ў лесе; толькі чуваць, як мы лыжамі па мяккім снезе пас...ем. (Л. Т.) 4) Хутка невялічкае вогнішча весела папых...ла дымком, патрэск...лі яловыя сухія лапкі. (Лыньк.) 5) Страшэнны вецер загудзеў у вышыні, і дрэвы забуш...лі. (Трг.) 6) Гара вельмі няясна вырыс...лася са змроку. Далей за ёю скрозь галіны лесу прасвеч...лася шырокае балота. (Кс.) 7) У грамадзянскую вайну дваццаць пятай дывізіяй каманд...ў Чапаеў. 8) Сувязь паміж разведчыкамі і галоўнай калонай падтрымл...лі партызаны. (Кс.) 9) Дзятлік дзесьзбоку, у глушы, як бондар, выстук...е мерна. (Кс.) 10) У вадзе пабліск...лі імклівыя акуні, мільгалі спрытныя плоткі, і розная рыбная дробязь выплёск...лася раптам на паверхню. (Лыньк.) 11) Мы абмень...ліся вопытам і думкамі, рад...ліся, што з кожным годам расцём і багацеем. (Хадк.)
Пракшыкаеанне 355. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і суфіксы або дапісваючы канчаткі.
1) Сцяной стаіць дубовы лес, блішчыць і чырване... на сонцы. (Трг.) 2) Калі ты дабіва...ся чагонебудзь добрага ў жыцці, дабівайся з усёй настойлівас,..ю. 3) Народаў дружбу слав... залатую, што сілу нам і крылы нам дала. (Кір.) 4) Вырасц... мужнымі, моцнымі, стан... поруч з бацькамі ў рады! (Маш.) 5) Як птушкі ў вырай, у школу чаро..жай збіраюцца дзеці. (В. В.) 6) Выпаўшы сн..жок паскрып...ў пад нагамі. 7) Каля млынавых колаў разда...ліся слабыя гукі. (Трг.) 8) Пац...клі, паплылі за гадамі гады. (Куп.) 9) He могуць нацеш...цца шчасцем сваім галубы. (Я Б.) 10) Мароз. Хмурнавата. Сн...жок падкідвае
139
заўзята. 11) Ц...кло, ц...кло і л...гло пад шкло. (Рэчка пад л'ёдам.) 12) Мы п...ём сёння песню, якой слав... хлеб і святло нашых сёл і заводаў. (М. Т.) 13) Без рук, без ног, а вароты адчыня... . (Вецер.)
Практыкаванні для паўтарэння.
Практыкаванне 356. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары або дапісваючы канчаткі. Разбярыце выдзеленыя словы па складу.
1) Калі яшчэ туманіцца нізіна над ракой, выходжу ў пол... раніцай з брыгад... паляв... . (Р.) 2) Максіму чамус...ці раптам захацелася праверыць трываласць лёд... на плёс... . (Шам.) 3) У праме...ях сонца трапеч... паветра. (С.) 4) Сыпл...цца з сеялкі зерне на раллю. (Р.) 5) Вёска ўтульна свяцілася электраагнямі. (Шам.) 6) Неба над светам было высок..., ціх..., веснав... . (К. Ч.) 7) Якое светлае, сябры, на долю выпала нам шчасце! Дажыць да казачнай пары, да к...мунізма шлях пракласці. pW. Т.) 8) Гукнеш, дык здаецца, што кожная хвойка перакліка...цца адна з другой і падае свой голас. (Кс.) 9) Па мор... ідзеідзе, а да бераг... дойдз... — тут і прападзе. (Хваля.) 10) Без рук рысу..., без зубоў куса... . (Мароз.) 11) Удзень шкло ра...біта, а за ноч устаўлена. (Лёд у палонцы.) 12) Л...ціць — маўчыць, л...жыць — маўчыць, а як памрэ, тады зараве. (Снег.) 13) Я люблю, як збожжа летам сцел... хвалі па зямл... . (Маш.)
Практыкаванне 357. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі і пішучы не (ня), ні разам ці асобна. Замест кропак устаўце прапушчаныя літары.
1) Конь сталёвы, аўса (не) просіць, а арэ і косіць. (Трактар.) 2) Без языка жыве, (не) есць, (не) п’е, а гаворыць. (Радыё.) 3) Яму часта (не) здаровілася. 4) Мішку (не) было (ні) якай ахвоты да сну. (Лыньк.) 5) Па з...млі ходзіць, неба (не) бач...ць, (ні) чога (не) баліць, а ўсё стогне. (Свіння.) 6) Калі здоле...ш узяцца за справу — і снег загарыцца, калі (не) здоле...ш — і масла (не) ўспыхне. (Прк.) 7) Нельга (не) даацэньваць сваіх сіл. 8) Усіх сво...часова я буджу, хоць гадзінніка (не) заваджу. 9) Мы (не) навідзім падпальшчыкаў вайны. 10) Куды ні глянь — усё ў настроі і ў добрай згодзе між сабою. (Хс) 11) Два браты ў ваду гл...дзяцца, а разам не сходзяцца. (Берагі.) 12) На тормазе нікога больш (не) было, і Сцёпка адчуваў сябе вольна. 13) Hi аб чым (не) думалася, было проста весела і радасна. (Кс.) 14) Яшчэ ніколі і (ні) хто не забываў свайго дзяцінства. (Л Скрыган.)
Практыкаванне 35S. Спішыце сказы, устаўляючы ў словах замест кропак прапушчаныя літары або дапісваючы канчаткі. Вызначце спражэнне, трыванне і лад дзеясловаў.
Школа — гэта перш... ступенька ў жыццё, вашы перш... крокі на шырок... дарогу навукі, грама...скага жыцця і дзейнасці 140
Ваш асноўны абавязак — старанна вучыцца, моцна засво... першапачатков... веды, што дае вам школа. А для гэтага трэба прыкладаць шмат намаганн... і працы.
Прывыкайце ж з першых дзён школьнага навучанн... любіць працу. Праца робіць чалавека моцным, дысцыплінаваным, здаровым, высакародным.
Працу над кнігамі і над сшыткамі спалучайце з фізічн... прац... на школьнай зямлі, на экскурсіях у пол... і ў лес. Пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў наладжвайце свята паса...кі пладовых і дэкаратыўных дрэў і кветак, дагл...дайце і вырошчвайце іх. Другое, што хачу вам сказаць,— любіце, слухайце і паважайце вашых настаўнікаў, стар...йшых таварышаў і са сваімі аднакласнікамі жывіце ў дружб... і згодз... . Стрымлівайце дураслівых, хто замінае на занятках у школ... і недастойна в...дзе сябе паза школаю. Ніколі не рабіце другім таго, чаго не хацелі б, каб і вам рабілі другія.
(Я К о л а с.)
Практыкаванне 339. Спішыіхе сказы, раскрываючы дужкі і дапасуючы выказнікі да дзейнікаў.
У лістападзе (адлятаць) на поўдзень апошнія дзікія качкі. Здараецца часам, што асобныя з іх (заставацца) ў невялікай колькасці зімаваць у нас на лясных рэках, там, дзе вада зімою не (замярзаць). Глушцы з першым снегам і першымі халадамі (перабірацца) з асінніку ў лясны гушчар, дзе (карміцца) зялёнай хвояй. Цецерукі (жыць) у гэты час пераважна ў бярэзніках. Позняй восенню яны (карміцца) ягадамі ядлоўцу, а з надыходам зімы асноўным іх кормам (станавіцца) пупышкі бярозы. Доўгімі і цёмнымі асеннімі начамі (спаць) цецерукі ў лясных зарасніках, невысока над зямлёй. Калі ж снег густа і шчыльна (прыкрыць) зямлю, яны (начаваць) у глыбокім снезе. Вечарам, з надыходам цемры, цецерукі адзін за адным (кідацца) з ніжніх галін дрэва ў мяккі і сухі снег, не пакідаючы слядоў на яго паверхні. Пад снегам яны (выкопваць) сабе глыбокія хады і (спаць) пад яго цёплым і мяккім покрывам. Пры першай трывозе гэтыя дзікія лясныя куры з шумам (узлятаць) зпад снегу ў паветра.
Практыкаванне 360. Спішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку; падкрэсліце аднародныя члены сказа; вызначце складаныя сказы.