• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    У з о р. Нажом рэжуць.
    Мятлой, граблямі, карандашом, лапатай, ручніком, шчоткай, вадой, мылам, брытвай, ключом, сякерай, пілой.
    Практыкаванне 322. Дзеясловамі трэцяй асобы множнага ліку назавіцг дзеянні, якія ўтвараюць ніжэйпералічаныя жывёлы і птушкі. Атрыманыя кароткія сказы запішыце і падкрэсліце ў дзеясловах канчаткі.
    У з о р. Зязюлі кукуюць.
    Ластаўкі, сабакі, коні, кошкі, гусі, пеўні, вароны, ваўкі, качкі, куры, вераб’і.
    127
    Практыкаванне 323. Спішыце, далучаючы да дадзеных дзеясловаў прыстаўку вы; вусна вызначце пераходныя дзеясловы. Дзе неабходна, замяніце ў дзеясловах галосныя ці зычныя.
    У з о р. Касіць траву — выкасіць траву.
    Поле грады, трымае экзамен, мокне пад дажджом, лье ваду, палошча бялізну, гоніць кароў, капае канаву, трасе з мяшка, карчуе пні, беліць печ, цягне невад, сохне на сонцы, габлюе дошку, мочыць каноплі, ідзе з памяшкання.
    Практыкаванне 324. Спішыце, замест кропак устаўце патрэбныя літары або дапішыце канчаткі. Зверху над дзеясловамі абазначце лічбай спражэнне.
    1)	Міру, шчасця мы хоч...м, к камунізму мы кроч...м, нашых мэтаў вяршыні відаць. (Астр.) 2) Цяплом агорненае поле цвіц..., красу...цца, ціуміць. 3) Мільёны вялікіх і дробненькіх рыб наверх усплыва...ць, ныра...ць углыб, гуля...ць на хвалях, жыру...ць на дне, а вось за кручок ні адна не кран.... (Гл.) 4) Ідуць піянеры, сцяг алы разгорнут. Іх поступ мне сэрца хвалю... заўжды. (М. Т.) 5) Мора калыш...цца, мора жытнёвае, спелым калоссем звін...ць берагі. (Тр.) 6) Каса не кос...ць —каса бры... і шчытнячкі бяр... сухія. (Кс.) 7) Плыв... Бяроза плаўна, плыв..., міна... горы, долы. (Куп.) 8) Мы буду...м, мы пуска...м фабрыкі, заводы, поле трактар засява..., садз...м агароды. (Куп.) 9) Мы слуха...м песню з Кітая, яна, як магутны прыбой, вялікі Усход абуджа..., народы вядз... за сабой. (Нях.) 10) Вёсны прыходз...ць, вёсны адходз...ць, моладзь красу... заўсёды. (Куп.) 11) Гудз... малатарня, прагна глыта... барабан важкія снапы, і сыпл...цца, сыпл...цца ў мяшкі буйное жытнёвае зерне. (Шашк.) 12) Праца багаццем людзей надзяля..., подзвіг Радзімы бяссмерце да... . (Гл.) 13) Хвалю...цна возерам спелае жыта. (Бр.)
    Практыкаванне 325. Спішыце прыказкі, замест кропак дапішыце канчаткі.
    1)	Праўда з дна мора вынес... . 2) Работа і корм... , і вуч... . 3) Праца чалавека корм..., а лянота псу... . 4) Конь вырвецца — дагон..., а слова сказанага не верн... . 5) Далей палож..., бліжэй возьм... . 6) Зямлю ўгно... — добры ўраджай збяр... . 7) Напіш... пяром — не высеч... і тапаром. 8) Адсяч... — не прыстав... . 9) Рэшатам вады не нанос... . 10) Дожджык вымач..., а сонейка высуш... . 11) На дзень адстан... — за тыдзень не дагон... . 12) Як пасцел...ся, так і высп...ся.
    § 92. Змяненне дзеясловаў у прошлым часе па родах і ліках.
    Дзеясловы прошлага часу ў асобах не змяняюцца, напры I клад: я пісаў, ты пісаў, ён пісаў.	‘
    У прошлым часе дзеясловы змяняюцца па ліках, а ў адзі | ночным ліку па родах.	I
    128
    	Адзіночны лік	Множны лік	
    Мужчынскі род	пісаў, рос, купаўся	Для	г.ісалі
    Жаночы род	пісала, расла, купалася	ўсіх	раслі
    Ніякі род	пісала, расло, купалася	родаў	купал:ся
    Дзеясловы прошлага часу ў адзіночным ліку маюць наступныя родавыя канчаткі: а для жаночага роду (вучаніца гаварыла), о пад націскам, а не пад націскам для ніякага роду (дзіця ішло, дзіця гаварь'іла); дзеясловы мужчынскага роду родавых канчаткаў не маюць (вучань гсварыу).
    У множным ліку дзеясловы па родах не змяняюцца. Яны для ўсіх рэдаў маюць адзін канчатак і, напрыклад: вучні рысавалі, вучаніцы рысавалі, дзеці рысавалі.
    Прошлы час дзеясловаў утвараецца звычайна ад асновы неазначальнай формы пры дапамозе суфікса л. Гэты суфікс у мужчынскім родзе пасля галоснага пераходзіць у ў; пісаць— пісала, пісаў; насіць — насіла, насіў.
    Пасля зычнага ў мужчынскім родзе суфікс л адпадае, напрыклад: вёзці—вязла, вёз; нёсці— нясла, нёс.
    Дзеясловы прошлага часу ўжываюцца і са зваротнай часціцай ся, напрыклад: мыуся, мылася, мыліся; вучыўся, вучылася, вучыліся.
    Практыкаванне 326. Спішыце, утвараючы ад дзеясловаў неазначальнай формы дзеясловы прошлага часу мужчынскага роду адзіночнага ліку. Вусна вызначце трыванне дзеясловаў.
    Гаварыць, чытаць, вытрымаць, выконваць, наладзіць, бачыць, залежаць, чуць, сустракацца, адзявацца, мыцца, радавацца, збірацца, везці, стрыгчы, сцерці, вырасці, падрасці, ісці, перавезці, паднесці, перайсці, высахнуць.
    Практыкаванне 327. Спішыце тэкст. Дзеясловывыказнікі, якія стаяць у дужках, пастаўце ў прошлым часе, дапасуючы іх да дзейнікаў. Дужкі апусціце.
    1)	Я (пасадзіць) дзвесце маладых яблынь і тры гады вясною і восенню (абкопваць) іх і на зіму (абкручваць) саломай ад зайцоў. На чацвёрты год, калі (сысці) снег, я (пайсці) глядзег.ь свае яблыні. Яны (патаўсцець) за зіму, кара на іх (бь:ць) глянцавітая і налітая; сучкі ўсе (быць) цэлыя, і на ўсіх кончыках і на развілінках (сядзець) круглыя, як гарошынкі, кветкавыя
    ‘Д 9 М. I. Жыркевіч, ч. I
    129
    почкі. (Л. Т.) 2) Наш карабель (стаяць) на якары ля берага Афрыкі. Дзень (быць) цудоўны, з мора (дзьмуць) свежы вецер, але пад вечар надвор’е (змяніцца). (Л. Т.) 3) Хлопчыкі першыя (скокнуць) ў ваду, але ім цесна (быць) ў парусе, і яны (задумаць) плаваць навыперадкі ў адкрытым моры. [Л. Т.)
    Практыкаванне 328. Спішыце прыклады. Дзеясловы прошлага часу падкрэсліце адной рыскай, а словы, да якіх яны дапасаваны,—дзвюма.
    1)	У лясах, гаях дразды спявалі, у балотах кнігаўкі крычалі. (Кс.) 2) Рэчка ўлілася ўжо ў свае берагі, цякла ціхаціха. Магутнасць вясны жыла ў лясах і ў полі. (7С Ч.) 3) Зрэдку ўзнімаўся ветрык, і лёгкі шум прабягаў па ўсім садзе. (Пн.) 4) Свіснуў раз, свіснуў два шустры паравозік і павёз, і павёз за возікам возік. (Куп.) 5) Усё заварушылася, прачнулася, заспявала, зашумела, загаманіла. (Трг.) 6) Паляўнічыя запілі чысты, як шкло, цёплы мёд крынічнай вадою і заснулі пад аднастайнае гудзенне пчол і шалясценне лісцяў. (Трг.) 7) Сонца спускалася за лес. Апошнія праменні яго слізгалі па воднай прасторы, а затым накіраваліся ўгару. Загарэліся верхавіны дрэў. (Л М.) 8) Я ехаў лясной сцежкай і бачыў, як хмурыўся лес, адчуваў, што над ім ціха хадзілі хмары. Заходзіла сонца. Між ствалоў дзенідзе прабіваўся яшчэ косы прамень сонца, але ў гушчары распаўзаўся імглісты надвячорак. К вечару збіралася навальніца. (У. К)
    Пракшыкаванне 329. Спішыце тэкст, замяняючы дзеясловы прошлага часу дзеясловамі цяперашняга часу. Асабовыя канчаткі падкрэсліце.
    Ніхто не любіў так бор з яго ваколіцамі, як Алёшка. Цэлымі днямі не вылазіў ён адтуль. Ніхто не ведаў так бор, як ён. Каб быць справядлівымі, трэба дадаць, што ніхто не мог і так спрытна ўзлазіць на любое дрэва, як ён. Алёшка адчуваў сябе ў бары, як дома, у сваім садку або на агародзе. I бадай ніводная птушка не магла пахваліцца, што ёй удалося вывесці дзяцей без Алёшкавага догляду. Кожнае гняздзечка ведаў ён у бары і што ў тым гняздзечку. Але затое ніводная птушка не мела прычыны пакрыўдзіцца на Алёшку. Ён проста, як руплівы гаспадар, цікавіўся ўсім, што тварылася ў яго любімым бары, усё даследаваў, за ўсім назіраў.
    (Паводле А. Я к і м о в і ч а.)
    Практыкаванне 330. Спішыце тэкст, устаўляючы замест кропак прапушчаныя літары або дапісваючы канчаткі.
    1)	Цішыня панавала ў полі. Зас...вы добра ўвабрал...ся ў сілу. (A. Ч.) 2) Навальніца набліжал...ся. Раптам ірвануўся вец...р і пера...шоў у такую буру, што з...мля закур...лася пылам. (Кс.) 3) Усюды пр...мяністымі алмазамі заіскр...ліся буйн...
    130
    кроплі расы. (Тр.) 4) Здалёк даносіліся глухія перакаты грымотаў. Зрэдку пацягваў вецер. Упала некалькі кропл... даждж... . (С.) 5) Сн...гі ўжо раставалі, і дружна ў полі балб...талі раўкі, р...чулкі, і ў грамадку яны ваду сваю злівалі, ад сн... гаі, л...сы будзілі і людз... душу вес...лілі. (Кс.) 6) Алесь хадзіў каля крынічкі, што з лесу тут жа выц...кала і ду...кай хату агібала, хадзіў, свістаў пад голас птуш...к, збіраў ён яга...кі ў гарнуш...к. (Кс.) 7) Абл...дзянелая ручаіна сонна гнала сін... ваду, млява пнулася выкідаць на лёд крынічн... сцюдзёнасць. За пніст... выс...чкаю скрозь сінела поле, аж да лес... . (К. Ч.)
    § 93. Спражэнне рознаспрагальнага дзеяслова бегчы
    і дзеясловаў есці, даць.
    II	Дзеяслоў бегчы з’яўляецца рознаспрагальным. Ён спрагаец
    |ца часткова па першаму, часткова па другому спражэнню.
    Адзіночны лік	Множны лік
    я бягу	мы бяжЫМ
    ты бяжЫій	вы бежыцё
    ён бяжыць	яны бягуць
    Своеасабліва спрагаюцца дзеясловы есці, даць, а таксама вытворныя ад іх з'есці, аддаць і г. д.
    Адзіночны лік		Множны лік	
    я ем	дам	мы ядзім	дадзім
    ты ясі	дасі	вы ясцё	дасцё
    ён есць	дасць	яны ядуць	дадуць
    Практыкаванне 331. Пісьмова праспрагайце наступныя дзеясловы: з’есці, наесціся, здаць, аддаць, выбегчы.
    ’А9*
    131
    Практыкаванне 332. Складзіце 6 сказаў, у якіх дзеясловы бегчы, есці ! даць стаялі б у форме другой і трэцяй асобы адзіночнага і множнага ліку.
    § 94. Загадны лад дзеяслова і яго правапіс.
    3 a г а д н ы лад дзеяслова выражае просьбу, загад, заклік, напрыклад: 1) Дайце, калі ласка, ваш сйіытак. 2) Чытай уважліва! 3) Працоўныя ўсіх краін! Будзьце мужньші барацьбітамі за мір!
    Дзеясловы загаднага ладу другой асобы адзіночнага ліку маюйь канчатак і: нясі, вядзі, плыві, а пасля зацвярдзелых зычных ы. бяры, вяжы, пішы.
    Апрача таго, дзеясловы загаднага ладу адзіночнага ліку могуць канчацца:
    1)	на й: сядай, працуй, чытай;
    2)	на мяккі і зацвярдзелы зычны: кінь, сядзь, лезь, дазволь, правер, адрэж, забяспеч;
    3)	на губны зычны і на ў; рассып, пастаў.
    Пры утварэнні множнага ліку да дзеясловаў другой асобы адзіночнага ліку далучаецца канчатак це, напрыклад: нясі— нясіце, бяры — бярыце, працуй — працуйце, сядзь — сядзьце.
    Дзеясловы загаднага ладу першай асобы множнага ліку маюць канчатак ма, калі другая асоба адзіночнага ліку канчаецйа на зьічньь __jC напрыклад: стань — станьма, ся^зь'^сядзьма, рэж — рэжма, спявай — спявайма, папраў — папраўма.
    Калі ж другая асоба адзіночнага ліку здгаднага ладу канчаецйа^а галосны, то дзеясловы загаднага ладу першай асобы множнага ліку маюць канчаткі ем(эм), напрыклад: хадзі — хадзем, нясі— нясем, бярл — бярэм.
    Калі дзеясловы загаднага ладу другой асобы адзіночнага ліку маюць на канцы мяккі знак, то гэты мяккі знак застаецца і перад канчаткам першай і другой асобы множнага ліку, напрыклад’ стань — станьма, станьце, сядзь — сядзьма, сядзьце.