• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    Зваротныя дзеясловы загаднага ладу маюць на канцы часuiuy ся. купацца— купайся, купайцеся; кінуцца — кінься, кіньцеся; сустрэцца — сустрэнься — сустрэньцеся.
    Просьбу, загад можна перадаць і дзеясловамі 1й асобы множнага ліку абвеснага ладу. напрыклад: Пойдзем! Прынясём!
    іншы раз 1я асоба загаднага ладу можа быць выражана шляхам далучэння да абвеснага ладу або неазначальнай формы дзеясловаў давай, давайце. I) Давайспяём! 2) Ну, таварышы, давайце падумаем, як дапамагчы дзеду. (Кс.) 3) Давайце працаваць дружна/
    )32
    Загад, просьба, пажаданне могуць быць выражаны і 3яй асобай адзіночнага і множнага ліку абвеснага ладу ў злучэнні з часціцай няхай (хай): 1) Няхай жыве мір і дружба паміж народамі ва ўсім свеце! (Кс.) 2) Хай праца пануе на вольных загонах, хай зоры іскрацца сусветнай камуны! (Куп.)
    Практыкаванне 333. Спішыце сказы і падкрэсліце дзеясловн загаднага ладу.
    1)	Адчувай заўсёды родную глебу пад нагамі, жыві з калектывам, помні, што ён цябе выхаваў. (Астр.) 2) Працу змалку палюбіце, самі ўсё ў свой час рабіце. 3) Вучань, пасадзі дрэва і вырасці яго. 4) Піянеры і школьнікі! Упарта і настойліва авалодвайце ведамі! Будзьце працавітыя і дысцыплінаваныя, дабівайцеся поспехаў у вучобе! 5) Узбройся падручнікамі — кнігі чытай! Змалку мазгі варушы, развівай. (Маяк.) 6) Хораша ў рэспубліцы Саветаў. Тут жыві, працуй, будуй да неба! (Маяк.) 7) Спявай, маё шчасце, спявай’ Спявай, беларускі народ! (Куп.) 8) Піянеры і школьнікі! Уключайцеся ва Усесаюзны конкурс юных садаводаў, змагайцеся за тое, каб у вашай школе, у вашым пасёлку, на вашай вуліцы быў прыгожы, самы ўраджайны фруктовы сад. 9) Ляжце, зярняты, у парадак, у рад, усходзьце багата, каб сейбіт быў рад. (Куп.) 10) Вучыся і працуй на карысць народа. 11) Дык не губляй жа дарам час, наш будучы рабочы клас! Ідзіце ў цэхі, ідзіце ў клас, вучыцеся старанна і ведайце, чакае вас і праца, і пашана. (Марш.) 12) Яшчэ замецьце, што з малымі ён размаўляў, як са старымі. (Кс.)
    Практыкаванне 334. Спішыце, утвараючы ад дадзеных дзеясловаў дзеясловы загаднага ладу другой асобы адзіночнага і множнага ліку.
    У з о р. Вяду — вядзі — вядзіце.
    Нясу, іду, кажу, гавару, спяшаюся, рысую, пішу, адзяваюся, мажу, кіну, крочу, выліваю, стану, стаўлю, сяджу, дастану, вызначу.
    Практыкаванне 335. Спішыце, ставячы дзеясловы ў другой асобе множнага ліку.
    У з о р. Кінь — кіньце.
    Кінь, глянь, адрэж, пастаў, рассып, папраў, дазволь, зваж, кінься, мыйся, падпішыся, рыхтуйся, спяшайся, купайся, упрыгож, змагайся, вучыся.
    Практыкаванне 336. Утварыце спачатку ад дадзеных дзеясловаў дзеясловы другой асобы множнага ліку будучага часу, а потым — дзеясловы другой асобы множнага ліку загаднага ладу. Вусна складзіце сказы з дзеясловамі.
    У з о р Перакаэаць — перакажаце — перакажыце.
    Перавесці, сустрэць, упрыгожыць, праверыць, кінуць, скасіць, скочыць, забяспечыць.
    9 М. I. Жыркевіч, ч. I
    133
    Практыкаванне 337. Спішыце, замяняючы дзеясловы неазначальнай формы дзеясловамі другой асобы адзіночнага ліку загаднага ладу, дужкі апусціце. Замест кропак устаўце патрэбныя літары або дапішыце канчаткі
    1)	(Чытаць) павольна, не спяшаючыся: лепш зразуме...ш кнігу; (дачытваць) кнігу да канца, не (прапускаць) старонак. 2) Калі табе сустрэн...цца незразумелае слова, (запытаць) у старэйшых, што яно абазнача... . 3) Правільна і акуратна (пералістваць) кнігу. 4) (Зрабіць) для кніг паліцу, каб не раскідваць іх. 5) (Загарнуць) кнігу ў паперу, не будзе забруджвацца вокла...ка. 6) (Зрабіць) закладку для кніг, не (загінаць) вуглоў на лістах кнігі. 7) На вуліц... (берагчы) кнігу ад даждж... і снег... . 8) Рукі пры чыта...і кнігі павінны быць заўсёды чыстымі. 9) He (чытаць) у час яды. 10) He (рысаваць) і не (пісаць) ў кніз... . 11) He (перагінаць) кнігі: ад гэтага выпадаюць лісты. 12) He (класці) ў кнігу карандашоў, ручак і іншых прадметаў: ад гэтага рве...а карэн...чык кнігі.
    Практыкаванне 33S. Утварыцв ад дзеясловаў, што стаяць у дужках, дзеясловы загаднага ладу: спачатку 2ой асобы адзіночнага ліку, а потым — 2ой асобы множнага ліку. Спішыце практыкаванне, раскрываючы дужкі.
    1)	На чужы каравай рота не (разяўляць), а раней (уставаць) ды свой (здабываць). (Прк.) 2) Сем раз (адмераць), адзін раз (адрэзаць). (Прк.) 3) Раней усяго ўважліва (прачытаць), потым (пераказаць) змест. 4) He (траціць) дарэмна часу. 5) (Умець) працаваць, (умець) і адпачываць. 6) (Рыхтавацца) да ўрокаў своечасова. 7) Спачатку (намеціць) план pa60™ і (працаваць) па плану. 8) Аб чыстаце (клапаціцца)— (берагчы) здароўе. 9) Да ўрокаў (падрыхтавацца), потым (адпачыць). 10) Спачатку (падумаць), а потым (адказаць).
    Практыкаванне 339. Прыпомніце 4—5 лозунгаў, у якіх дзеясловы трэцяй асобы са словам няхай мелі б значэнне загаднага ладу, Запішыце іх
    § 95.	Умоўны лад дзеяслова і яго правапіс.
    Умоўны лад дзеяслова абазначае дзеянне, якое магчыма пры пэўных умовах, або дзеянне пажаданае, напрыклад: 1) Сена зграблі б, каб не дождж. 2) Без належнай падрыхтоўкі мы не авалодалі б складанай тэхнікай. 3) Расказалі б вы аб сваім падарожжы.
    Дзеясловы ўмоўнага ладу ўтвараюцца ад дзеясловаў прошлага часу пры дапамозе часціцы бы (б).
    Умоўны лад дзеясловаў, як і прошлы час, змяняецца па ліках, а ў адзіночным ліку і па родах.
    134
    Адзіночны лік			Множны ЛІК	
    Мужчынскі род	я ты ён	пісаў бы	’>1 к	мы вь]	пісалі б яны
    Жаночы род	я ты яна	пісала б		
    Ніякі род	я ты яно	пісала б		
    Дзеясловы з часціцай бы (б) пішуцца асобна, прычым пасля зычнага і ў пішацца бы (прынёс бы, напісаў бы), a пасля галоснага — б (прынесла б, напісала б).
    Часціца бы (б) можа стаяць пасля дзеяслова, перад ім, а таксама можа быць аддзелена ад дзеяслова іншымі словамі, напрыклад: Вучні пайшлі б на экскурсію, калі б была добрая пагода. Ён бы лепш задачы рашаў, калі б абдумваў глыбей.
    Практыкаванне 340. Спішыце, утвараючы ад дзеясловаў прошлага часу дзеясловы ўмоўнага ладу адзіночнага і множнага ліку.
    Вучыў, гаварыў, нёс, спяваў, пераказаў, перадаў, прывёз, напісала, рысавала, сабрала, схадзіла, прыйшла, зварыла, прынесла.
    Практыкаванне 341. Спішыце, утвараючы ад неазначальнай формы дзеяслова дзеясловы ўсіх трох ладоў.
    У з о р. Напісаць — напішу, напішы, напісаў бы.
    Прынесці, зрабіць, вывучыць, прачытаць, мыцца, адважыцца, даганяць, закранаць, праспяваць, дасягаць, імкнуцца, правяраць, будаваць.
    Практыкаванне 342. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі. Замест кропак устаўце патрэбныя літары або дапішыце канчаткі.
    1)	Коля і не дадумаўся (б) зрабіць ветрарухавік, каб не Вася Дацэнка. (Як.) 2) «Што (б) можна прыдумаць на снеданн... ў гэтай глушы? — думаў Алёшка.— Хоць (бы) на ягады натрапіць дзенебудзь!» (Я^ ) 3) Цераз палянку было відаць, як дзік спакойна і павольна капаш...ўся ў балоц.... «Вось добра было (б) стрэліць у яго! — заблішчаў вачыма Віктар.—Напэўна
    9*
    135
    трапілі (б). I мяса свеж...га было (б)». А ўночы каля ...огнішча як яны шкадавалі, што не выкарысталі магчымасці! Яны паспелі (б) ужо разабраць і схаваць дзіка, былі (б) заб...спечаны свежым мясам. (Л М.) 4) Хто (б) сказаў, што н...глыбокая рака Бароўка в...сною мае такую сілу? 5) I выйшаў (бы) з яго (Міколкі) ,маш...ніст на славу. (Лыньк.) 6) Ад...слалі (б) сваю падводу, а самі тут зан...чавалі (б). (Кс.)
    § 96.	Безасабовыя дзеясловы.
    Дзеясловы, якія не змяняюцца па асобах і ліках, называюцца безасабовымі, напрыклад: Ужо днее. Мне нездаровіцца. Пад раніцу пахаладала.
    Безасабовыя дзеясловы абазначаюць:
    1)	з’явы прыроды: світае, развіднела, падмарожвае;
    2)	фізічны стан чалавека: нездаровіцца, мяне трасе;
    3)	унутраныя перажыванні: думаецца, хочацца, успамінаецца.
    Безасабовыя дзеясловы змяняюцца па часах (днела, днее, будзе днець); яны маюць неазначальную форму, абвесны і ўмоўны лады, напрыклад: стала цямнець, ужо цямнее, сцямнела б ужо.
    У цяперашнім і будучым часе безасабовыя дзеясловы ўжываюцца толькі ў форме трэцяй асобы адзіночнага ліку (днее, світае, змеркнецца), у прошлым часе — у форме ніякага роду (днела, світала, змяркалася).
    Безасабовыя дзеясловы, будучы ў сказе выказнікамі, ніколі не маюць пры сабе дзейнікаў, напрыклад: 1) Пачало ўжо змяркацца. 2) Яму ўсё нездаровілася. 3) [м не сядзіцца ў хаце.
    Практыкаванне 343. Спішыце сказы, падкрэсліце ў іх безасабовыя дзгясловы і растлумачце іх значэнне.
    1)	Ад вады дыхнула халадком. 2) Змяркалася ў лясах. Гусцілася цёплае неба. (КЧ.) 3) Была душная прыпарная цеплыня. Усё больш цямнела. (С.) 4) Пацяплела. Вецер сціх. (К. Ч.) 5) Хацелася спяваць. 6) Дзядзьку ў рыбе шанцавала. (Кс.) 7) На захадзе яшчэ палымнела неба, але лёгкі змрок ужо насоўваўся. (Чарн.) 8) He сядзіцца ў хаце хлопчыку малому. (Кс.) 9) Спалі воды. Падсыхае. Сонца ў вокнах зіхаціць. (Тв.) 10) Марозіць. Ідзе снег. 11) Вечарэла. Зайшло ўжо сонейка, цямнела. (Кс.) 12) За ноч падкінула сняжку. (Кс.)
    Практыкаванне 344. Спішыце сказы, перабудоўваючы іх такім чынам. каб асабовыя дзеясловы сталі безасабовымі.
    У з о р. Я не сплю.— Мне не спіцца. Мы радасна жывём.— Нам радасна жывецца.
    1)	Я хачу пакатацца на каньках. 2) Чаму ты не сядзіш спакойна? 3) Мы хочам быць камбайнерамі. 4) К вечару пачаўся
    135
    мароз. 5) Мы весела і радасна жывём у Савецкім Саюзе. 6) Ён нездароў. 7) 3 ракі пацягнуў халадок. 8) У сонечны вясенні дзень не сядзіш дома. 9) Пахне чаромха.
    Практыкаванне 345. Складзіце сказы з безасабовымі дзеясловамі
    Змяркаецца, павеяла, марозіць, не сядзіцца, жывецца, хочацца, світае, думаецца, не спіцца.
    § 97. Утварэнне дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў і прыставак.
    Дзеясловы ўтвараюцца як пры дапамозе прыставак (ад дзеясловаў), так і пры дапамозе суфіксаў (ад назоўнікаў, прыметнікаў і інш.), напрыклад: пісаць— напісаць, запісаць, перапісаць, надпісаць; вячэра — вячэраць, белы— бяліць, бялець.
    Дзеясловы могуць утварацца адначасова пры дапамозе прыставак і пры дапамозе суфіксаў, напрыклад: камень — закамянець, сіні — пасінець, трое — патроіць.
    Адны дзеяслоўныя суфіксы дапамагаюць утвараць трыванні дзеяслова:
    а)	суфіксы ва, іва, ыва, а, я служаць для ўтварэння незакончанага трывання: расказаць — расказваць, падкарміць — ггадкормліваць, адыграць — адыгрываць, кончыць — канчаць, ухваліць — ухваляць;
    б)	суфікс ну служыць для ўтварэння закончанага трывання, напрыклад: стукаць— стукнуць, крычаць— крыкнуць.