• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Падручнік беларускай мовы: для сярэдняй школы

    Ч. 1: Фанетыка і марфалогія: для 5-х і 6-х класаў

    Памер: 184с.
    Мінск 1961
    111.81 МБ
    163
    навокал, воддаль, пасля, кругом, супраць, пасярод, уперадзе, усцяж і інш.), напрыклад: 1) Праехалі міма (прыслоўе). 2) Праехалі міма (чаго?) млына (міма — прыназоўнік). 3) Мы зойдзем пасля (прыслоўе). 4) Мы зойдзем пасля абеду (мшпрыназоўнік).
    Да прыназоўнікаў, якія ўтвораны ад дзеепрыслоўяў, належаць: дзякуючы, выключаючы, пачынаючы і інш., напрыклад: 1) Мы, дзякуючы гаспадыні за начлег, выйшлі з дому. (Тутдзякуючы з’яўляецца дзеепрыслоўем.) 2)Дзякуючы (чаму?) упартай працы мы дабіліся добрых поспехаў. (Тут дзякуючы — прыназоўнік.)
    Прыназоўнікі дзякуючы, адпаведна, насуперак ужываюцца з давальным склонам, напрыклад: дзякуючы (чаму?) добраму надвор'ю, адпаведна (ч а м у?) закону, насуперак (чаму?) чаканням.
    Практыкаванне 408. Спішыце сказы, падкрэсліце першапачатковыя прыназоўнікі адной рыскай, а прыназоўнікі, утвораныя ад іншых часцін мовы, — дзвюма.
    1)	Весела, прывольна жыць пад небам вольным, сярод ніў калгасных, сярод долі шчаснай, сярод працы дружнай ды сям’ёю дужай. (М. Т.) 2) Чэрвеня ветры густыя спускаюцца долу зза хмар. (Іс.) 3) Выносіць сонца дзянёк новы скрозь гэты лес стары, хваёвы. (Кс.) 4) Над лугам зпад самых воблакаў, пушыстых і белых, на зямлю струіўся срэбны звон. (Д. Б.) 5) Дзякуючы цёплым дажджам яравыя сталі хутка расці. 6) Панад прасторамі ракі гудуць, прачнуўшыся, гудкі. (М. Т.) 7) Навокал калгаснай вёскі зелянеюць сады. 8) Быў ціхі час між днём і ноччу, маўчанне гор сходзіла на горад, лёгкі змрок блукаў у паветры. (С.) 9) Людзі дзякуючы кнігам хутка авалодваюць ведамі. 10) Сягоння я ізноў прыйшоў да гэтых волжскіх берагоў. (М.Г.)
    § 119.	Правапіс прыназоўнікаў.
    Прыназоўнікі пішуцца раздзельна з тымі словамі, перад якімі яны стаяць, напрыклад: з таварышам, у нас, к пяці.
    Складаныя прыназоўнікі зза, зпад, паза, панад пішуцца праз злучок.
    Калі прыназоўнікі к, аб стануць перад займеннікам мне, а прыназоўнікі перад, пад, над стануць перад займеннікам мною, то яны пішуцца з дадатковым а, напрыклад: ка мне, аба мне, перада мною, пада мною, нада мною.
    Прыназоўнік са пішацца перад словамі, якія пачынаюцца са збегу зычных, першым з якіх з’яўляецца з, с, ж, ш, м, напрыклад: са злосці, са страху, са жменю, са шклянкай, са мною.
    Перад словамі, якія пачынаюцца з у, прыназоўнік у пераходзіць у ва, напрыклад: ва універсітэце, ва ўладзе, ва ўсіх.
    164
    Практыкаванне 409. Спішыце, раскрываючы дужкі. Складаныя прывазоўнікі напішыце праз злучок.
    1)	(3 пад) Белага мора (па) скалы Паміра гамоняць заводы, калгасная шыр. 2) Нашы касцы прыйшлі (на) луг, калі (з за) лесу ледзьледзь паказвалася сонца. (Кс.) 3) Ляніва шаптаўся (са) старой вярбой вецер. 4) Тае змрок (па яад) зямлёй. (Іс.) 5) (С) пачатку ехалі па вядомай дарозе (каля) парку. (По) тым дарожка звярнула (ў) права, у хваёвы лес, і пачала падымацца (ў) ropy. (Чарн.) 6) (У) гары (над) хвойнікам зялёным снуюцца пчолкі з ціхім звонам. (Кс.) 7) Ты слухай, (па) слухай, таварыш і брат: (за) ўсёды (на) перад! (Hi) колі назад! (Куп.) 8) Сцёпка (ў) першыню трапіў (на) такі ўрачысты піянерскі збор, і (для) яго было тут усё новым і цікавым. (Дк.) У) (С) прасоння певень недзе хлопнуў крыллем, (на) неба (ў) сходзіў месяц залаты. (Куп.) 10) (Пад) вечар (вы)білася (з за) хмар сонца, і зноў летнім тварам (за) радавалася зямля. (КЧ.) 11) (Ка) мне (ў) госці (з) прывітаннем шчырым і (з) песнямі калгаснікі прыйшлі. (Куп.)
    Практыкаванне 410. Ужывайце прыназоўнікі аб, з, у, на, па з ускоснымі склонамі дадзеных ніжэй назоўнікаў і складзіце з імі сказы.
    У з о р. Мы былі ў Маскве (месны склон). Сястра пайшла 9 школу (вінавальны склон).
    Масква, школа, поле, лес, рака, возера, дошка, практыкаванне, трактар.
    Практыкаванне 411. Напішыце невялікае апавяданне на адну з тэм: 1) Мой любімы занятак. 2) Вясенні дзень. 3) Лес зімою. 4) Ледаход. 5) fix. я праеёў летнія канікулы. Падкрэсліце ў апавяданні прыназоўнікі разам з назоўнікамі і вызначце склон назоўнікаў.
    ЗЛУЧНІК.
    § 120.	Агульнае паняцце аб злучніках.
    Злучнікамі называюцца службовыя словы, якія ўжываюццаі для сувязі членаў сказа і для сувязі цэлых сказаў, напрыклад: 1)' Горад упрыгожыўся, звінеў песнямі і музыкай. (К.Ч.) (Тут злучнік і злучае два дапаўненні: песнямі і музыкай.) 2) Ветры хмары разганяюць, і зоркі дзенідзе мільгаюць. (Лерм.) (Тут злучнік і злучае два сказы: а) Ветры хмары разганяюць; б) Зоркі дзенідзе мільгаюць.)
    Злучнікі падзяляюцца на дзве асноўныя групы: злучальныя і падпарадкавальныя.
    Злучальныя злучнікі (і, а, але, дьі, ці \ інш.) звязваюць паміж сабою асобныя члены сказа, а таксама і цэлыя сказы, напрыклад: 1) Дзянёк кароткі, чуць заметны, але вясёлы і прыветны. (Кс.) 2) Прытульна і вольна скрыпеў снег пад нагамі, але была зімовая цеплыня і спакой. (К. Ч.)
    11 М. I. Жыркевіч, ч. I
    165
    Падпарадкавальныя злучн ікі (што, калі, каб, дзе, таму і інш.) звязваюць паміж сабою сказы, з якіх адзін залежыць ад другога, паясняе яго, напрыклад: 1) Іліко здзівіла, ійто хмара ішла як бы супраць ветру. (С.) 2) Люблю глядзець, як бляск праменняў кранаецца вяршочкаў дрэў. (Г.) 3) Усе хвалілі трактар мінскі таму, што слаўна ён араў.
    Практыкаванне 412. Спішыце сказы, падкрэсліце ў іх злучнікі: злучальныя — адной рыскай, падпарадкавальныя — дзвюма.
    1)	Шуміць і гамоніць Савецкае Палессе, і новыя акорды чуваць у гэтым шуме і ў гэтым гомане. (Кс) 2) У травах гойсалі конікі, а паветра калыхалася празрыстымі хвалямі. (П. X) 3) Наперад мы ідзём векапомна, як сонца па небе ў пагоДУ (Куп.) 4) На захадзе, дзе яшчэ трымалася ноч, неба было цёмнае. 5) Рунь на полі зелянее ўшцр і ўдоўж. (Бр.) 6) ТолькІ старыя бярозы ды маладыя дрэўцы прысад відаць былі абапал гасцінца. (Л Б.) 7) Мы пяём сёння песню, якой славім хлеб і святло нашых сёл і заводаў. (М.Г.) 8) Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах. (Кс.) 9) Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, утуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. (Кс.) 10) А як прыгожы ў час вясны бярозак першыя ўборы, калі яны на касагорах у сонцы мараць свае сны! (Кс) 11) Кібітка паволі рухалася, то уз’язджаючы на сумёт, то перавальваючыся ў лагчыну і перакульваючыся то на адзін, то на другі бок. (Пн.)
    Практыкаванне 413. Спішыце с.чазы, замест кропак устаўце патрэбныя па сэнсу злучнікі. Адкажыце, да якой групы яны належаць.
    1)	Люблюямесячык, . . . зоры, . . . сонца радасны ўсход.Д.) 2) Павучкі наткалі павуціны . . . развесілі на сонцы свае белыя красёнцы. (Кс.) 3) Сама сталёвая, . . . хвост ільняны. (Іголка з ніткай.) 4) Сонца ўзышло . . , адразу дружна ўзялося за рачныя туманы. (Лыньк.) 5) Сонца зайшло, . . . ў лесе яшчэ відна. (Трг.) 6) He месца ўпрыгожвае чалавека, . . . чалавек месца. (Прк.) 7) Сонца яшчэ не ўсходзіла, . . . мы выйшлі з косамі на луг. 8) Мартын бліжэй туліцца да чаротаў, . . . спрытней падкрасціся да дзікіх качак. (Хс.) 9) Мы помнім, . , . выйшаў са зброяй народ жыццё бараніць рэвалюцыі нашай. (12 п.) 10) Па моры ідзеідзе, .. . да берага дойдзе — тут і прападзе. (Хваля.)
    § 121.	Правапіс злучнікаў.
    Злучнікі затое, за/ль/л^ трэба адрозніваць ад займеннікаў з прыназоўнікамі за тое, за тым.
    Злучнікі затое, затым пішуцца злітна, яны не маюць самастойнага значэння і звязваюць словы або сказы, напрыклад: 1) Жыта было невысокае, затое каласістае. (Тут злучнік затое звязвае два словы: невысокае і каласістае.) 2) Ён працуе
    166
    старанна, затое і вучыцца паспяхова. (Тут злучнік затое звязвае два сказы.)
    Займеннікі тое, тым замяняюць прыметнікі, назоўнікі або лічэбнікі і з прыназоўнікам за пішуцца раздзельна, напрыклад: 1) Вазьміся за тое практыкаванне і выканай яго (з а я к о е практыкаванне? за каторае практыкаванне?).2) Юннатам аб’яўлена падзяка за тое, што яны сабралі выдатны ўраджай кукурузы (за што аб’яўлена падзяка?). У гэтых сказах за тое з’яўляецца займеннікам з прыназоўнікам.
    Практыкаванне 414. Складзіце сказы, ужываючы наступныя словы:
    затое, за тое, затым, за тым.
    Практыкаванне 415. Спішыце, выбіраючы падыходзячыя па сэнсу словы ў дужках. Дужкі апусціце.
    1)	Турысты спыніліся (затым, за тым) лесам. 2) Спачатку яны агледзелі мясцовасць, (затым, за тым) зрабілі прывал і расклалі вогнішча. 3) У нагах адчувалася стомленасць, (затое, за тое) кожны адчуваў сябе пераможцам. 4) Дырэктар аб’явіў вучням падзяку (затое, за тое), што яны ўзорна правялі турысцкі паход.
    ЧАСЦІЦЫ.
    § 122.	Агульнае паняцце аб часціцах.
    Часціцамі называюцца службовыя словы, якія надаюць асобным членам сказа або сказам розныя сэнсавыя адценні.
    Па значэнню часціцы дзеляцца на наступныя разрады:
    1.	Пытальныя: ці, няўжо, хіба.Цібыў ты на Хаўказе? Няўжо пойдзе дождж? Хіба ж не радасць наш час? (Кс.)
    2.	К л і ч н ы я: няхай (хай), што за, як. Хай мір жыве! Хай для людзей век сонца над зямлёю свеціць! (М.Т.) Няхай жыве доўгія годы краіна савецкіх народаў, любімы саеецкі наш крайі (Кс.) Як прыемна касіць раніцою! Што за кветкі!
    3.	Узмацняльныя: нават, еось, жа (ж), дык, ні. Нават у цяні было душна. Вось голас, дык голас! Прынясі ж абавязкова кнігу. Hi кроку назад/
    4.	Абмежавальная: толькі. Толькі Васіля не было на піянерскім зборы: ён быў хворы.
    5.	Указальныя: вось, вунь. Вось і возера. Вунь лес чарнеецца воддаль.
    6.	А д м о ў н ы я: не, зусім не. Ен не адстане ў рабоце. Яны зусім не думалі аб ад’ездзе.
    Часціца бы (б), далучаючыся да дзеясловаў прошлага часу, утварае ўмоўны лад, напрыклад: прывёз — прывёз бы, прывезла б; расказаў — расказаў бы, расназала б.
    п*
    167
    Часціца ся, далучаючыся да дзеяслова, надае яму значэнне зваротнасці, напрыклад: адзяваю — адзяваюся, вучу— вучуся.
    Часціцы небудзь, сьці, абы служаць для ўтварэння займеннікаў і прыслоўяў са значэннем неазначальнасці, напрыклад: хтонебудзь, штонебудзь, якінебудзь, дзенебудзь, кудынебудзь, хтосьці, штосьці, абышто, абыдзе.
    Часціцы не, ні дапамагаюць утвараць новыя словы са значэннем неазначальнасці і адмоўнасці, напрыклад: нехпіа, нейіта, ніякі, ніхто, нішто, ніяк, нездароўе, неглыбокі, недалёка.
    Практыкаванне 416. Складзіце самастойна сказы з наступнымі часціцамі:
    няўжо, няхай, нават, толькі, вось, зусім не.
    § 123. Правапіс часціц.
    Часціцы абы, небудзь пішуцца праз злучок з тымі словамі, да якіх яны адносяцца, напрыклад: абышто, абыдзе, якінебудзь, кудынебудзь.