• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаштуйце — смачна  Уладзімір Рэутовіч, Тамара Рэутовіч

    Пакаштуйце — смачна

    Уладзімір Рэутовіч, Тамара Рэутовіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 319с.
    Мінск 1993
    65.56 МБ
    3 прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць выемкай кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.
    Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6—8 хвілін.
    БУЯЁН КУРЫНЫ 3 КЛЁЦКАМІ
    500 г курынага мяса, 2 морква, 2 цыбуліна, 2 яйка, 0,75 шклянкі мукі, 2 ч. лыжка сметанковага масла, соль, лаўровы ліст, зелень.
    Падрыхтаванае курынае мяса заліць халоднай вадой. Калі яна закіпіць, зняць пену, пакласці ачышчаныя моркву і цыбуліну, варыць на слабым агні да гатоўнасці мяса, у канцы прыгатавання дадаць соль, лаўровы ліст. Булён працадзіць.
    Муку, яйка, соль, масла, каля чвэрці шклянкі ахалоджанага булёну старанна перамяшаць. 3 атрыманага цеста аддзяляць лыжкай невялікія клёцкі і апускаць іх у булён, варыць 5 хвілін.
    Падаць з кавалачкамі курынага мяса, пасыпаўшы змельчанай зеленню кропу або пятрушкі.
    ПОЛІУКА БЕЛАРУСКАЯ
    50 г жытняга хлеба, 25 г сушаных грыбоў, 1 морква, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка тлушчу, 1 ч. лыжка тамату-пюрэ, 1,2 л мяснога булёну, 0,5 шклянкі смятаны, соль.
    Загадзя замочаныя грыбы адварыць, булён працадзіць праз складзеную ўдвая тканіну, грыбы нашаткаваць. Жытні хлеб нарэзаць лустачкамі, падсушыць у духоўцы, змяльчыць, заліць невялікай колькасцю гарачага булёну, накрыць, пачакаць, пакуль астыне. Пасля гэтага хлебную масу працерці праз сіта, змяшаць з рэштай мяснога булёну, уліць грыбны адвар.
    Абсмажыць на тлушчы дробна парэзаныя моркву і цыбулю разам з таматам-пюрэ, пакласці ў булён, які кіпіць. Дадаць падрыхтаваныя грыбы, соль, варыць 7—10 хвілін.
    Падаць поліўку са смятанай.
    СУП ГРЫБНЫ 3 ЯЧНЫМІ КРУПАМІ
    40 г сушаных грыбоў, 4 бульбіны, 4 ст. лыжкі ячных (буйных) круп, 1 морква, 1 цыбуліна, 50 г сметанковага масла, 2 ст. лыжкі смятаны, перац, соль, лаўровы ліст.
    Сушаныя грыбы прамыць, замачыць у халоднай вадзе на 3—4 гадзіны, затым яшчэ раз прамыць і варыць у вадзе, у якой яны набухалі, 1 —1,5 гадзіны без солі. Звараныя грыбы выняць, прамыць цёплай вадой, нарэзаць палоскамі. Булён працадзіць.
    Прамытыя ячныя крупы заліць халоднай вадой, пакінуць на 2 гадзіны для набухання, затым адварыць.
    Гатаваныя грыбы і крупы пакласці ў грыбны булён, паварыць 15—20 хвілін, затым дадаць нарэзаную кубікамі бульбу, пасаліць, а за 5 хвілін да гатоўнасці пакласці абсмажаныя на масле моркву і цыбулю, перац, лаўровы ліст.
    Гатовы суп заправіць смятанай.
    СУП СА СВЕЖЫМІ ГРЫБАМІ
    300 г свежых грыбоў, 3 бульбіны, 1 морква, 1 корань пятрушкі, / цыбуліна, 1 ст. лыжка сметанковага масла, і ч. лыжка мукі, 0,5 шклянкі смятаны, соль, перац, лаўровы ліст, зелень.
    Падрыхтаваныя грыбы абліць кіпенем, адціснуць, парэзаць і варыць разам з карэннямі каля 30 хвілін. Затым суп пасаліць, пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, падсмажаную на масле нашаткаваную цыбулю, дадаць перац гарошкам, лаўровы ліст, варыць да гатоўнасці бульбы. Муку падрумяніць на масле, развесці ахалоджаным булёнам, заправіць суп, даць яму закіпець.
    Падаць са смятанай, пасыпаць дробна нарэзанай зеленню.
    БУЛЕН ГРЫБНЫ 3 ГРЭНКАМІ
    30 г сушаных грыбоў, 1 морква, 2 цыбуліны, 300 г белага хлеба, 1 яйка, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 1 ст. лыжка смятаны, соль, зелень пятрушкі, перац, лаўровы ліст.
    Загадзя замочаныя грыбы адварыць, булён працадзіць. У грыбны адвар пакласці моркву і 1 цыбуліну, перац, лаўровы ліст, соль, варыць да мяккасці агародніны, зноў працадзіць, закіпяціць.
    3 белага хлеба зрэзаць скарынку, нарэзаць ромбікамі або квадрацікамі. Вараныя грыбы пасячы (можна прапусціць праз мясарубку), змяшаць з абсмажанай на масле нашаткаванай цыбуляй, смятанай, сырым жаўтком, дадаць соль, старанна перамяшаць. Атрыманай масай намазаць грэнкі, зверху пакрыць узбітым бялком, выкласці на бляху і запячы ў духоўцы да ўтварэння румянай скарынкі.
    Булён пасыпаць зеленню пятрушкі, асобна падаць грэнкі.
    ЮШКА РЫБАЦКАЯ 3 БУЛЬБАЙ
    400 г свежай рачной рыбы, 1 морква, 1—2 цыбуліны, 2 бульбіны, соль, перац.
    Рыбу ачысціць ад лускі, выпатрашыць, пакласці
    ў каструлю, заліць халоднай вадой. Калі вада закіпіць, дадаць нарэзаныя кубікамі моркву, бульбу, цыбулю, соль, перац, варыць на невялікім агні да гатоўнасці.
    КРУПНІК
    1	шклянка ячных круп або проса, 4 бульбіны, 80 г сала, 2 цыбуліны, соль, лаўровы ліст, кроп.
    Крупы перабраць, прамыць, усыпаць у каструлю з кіпенем і варыць, час ад часу перамешваючы. Калі крупы будуць амаль гатовы, пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, падсмажаную на дробна нарэзаным сале нашаткаваную цыбулю. За 5 хвілін да канца варкі дадаць соль, лаўровы ліст.
    Гатовы крупнік, густую першую страву, пасыпаць дробна нарэзанай зеленню кропу.
    СУП 3 МАЛАДОЙ БУЛЬБЫ
    500 г бульбы, 2 цыбуліны, 100 г сала, 1 морква, соль, зелень.
    Бульбу і моркву аскрэбці, памыць, нарэзаць кубікамі, зварыць у падсоленай вадзе. Падсмажыць на сале нашаткаваную цыбулю, пакласці ў суп, паварыць яшчэ 3—5 хвілін.
    Гатовы суп пасыпаць дробна нарэзанай зеленню кропу.
    ЗАЦІРКА
    1	,5 шклянкі мукі, 1—2 яйкі, 40 г сметанковага масла, 6—7 шклянак малака, соль.
    Прасеяную пшанічную муку падсмажыць на патэльні без масла да светла-карычневага колеру, дадаць трошкі вады, яйка, масла, соль, старанна перацерці. Атрыманыя камячкі цеста засыпаць у кастрўлю з кіпячым малаком. Варыць 5—7 хвілін на невялікім агні памешваючы. Калі трэба, дадаць соль.
    СУП МАЛОЧНЫ ПА-БЕЛАРУСКУ
    4	шклянкі малака, 3 шклянкі вады, 1 морква, 1 яйка, 1 шклянка мукі, 2 ч. лыжкі цукру, 50 г сметанковага масла, соль.
    Малако змяшаць з вадой і давесці да кіпення, пакласці змельчаную на буйной тарцы моркву, соль, варыць да гатоўнасці морквы. У муку ўбіць яйка, дадаць вады, старанна перамяшаць (цеста павінна быць, як густая смятана) і паступова ўліваць у суп пры няспынным памешванні. У канцы варкі пакласці цукар і сметанковае масла.
    ЛОКШЫНА
    2	шклянкі крухмалу, 7 яйка, 1—2 ст. лыжкі цукру, 20 г сметанковага масла, 1,5 л малака, соль.
    Крухмал развесці вадой, дадаць яйка, соль, цукар, перамяшаць. Цеста павінна быць вадкім, як для блінцоў. Выпечы на патэльні тонкія бліны, нарэзаць іх саломкай, злёгку падсушыць, затым пакласці ў ваду, якая кіпіць, зварыць. Локшыну перакласці ў гарачае малако, дадаць масла, па смаку цукар і соль і паставіць у гарачую духоўку на 10—15 хвілін.
    СУП МАЛОЧНЫ 3 КЛЁЦКАМІ
    2	л малака, 1 шклянка мукі, 2 яйкі, 1 ч. лыжка сметанковага масла, соль, цукар.
    Ускіпяціць шклянку малака, пакласці масла, усыпаць муку і, размешваючы, трымаць на невялікім агні 4—5 хвілін. Зняць з агню, трошкі астудзіць, дадаць сырыя яйкі, перамяшаць.
    У малако, якое кіпіць, класці лыжкай клёцкі, варыць, пакуль яны не ўсплывуць на паверхню. Заправіць суп па смаку соллю і цукрам.
    СУП МАЛОЧНЫ 3 ГРЭЦКІМІ КРУПАМІ
    1	,5 л малака, 0,75 шклянкі грэцкіх круп, 1 ч. лыжка сметанковага масла, соль, цукар.
    У ваду, якая кіпіць, усыпаць перабраныя і прамы-
    тыя грэцкія крупы і варыць да напаўгатоўнасці. Уліць малако і гатаваць яшчэ 15 хвілін. Заправіць суп сметанковым маслам, дадаць па смаку соль і цукар.
    СУП МАЛОЧНЫ 3 ГАРБУЗОМ
    1	,5 л малака, 500 г ачышчанага гарбуза, 1 ч. лыжка сметанковага масла, 1,5 ст. лыжкі манных круп, соль, цукар.
    Гарбуз нарэзаць дробнымі кубікамі, патушыць з невялікай колькасцю вады і маслам, працерці праз друшляк. У атрыманую масу ўліць малако, давесці да кіпення, усыпаць манныя крупы, соль, цукар, варыць 7—10 хвілін.
    ХАЛАДНІК ПА-МІНСКУ
    700 г шчаўя, 400 г буракоў, 2 свежыя агуркі, 1 яйка, 2 шклянкі кефіру, 120 г зялёнай цыбулі, 2 ст. лыжкі смятаны, 1 ст. лыжка цукру, соль, кроп.
    У падсоленай вадзе зварыць прамытае і нарэзанае шчаўе, ахаладзіць. Асобна зварыць цэлыя буракі, абабраць, накрышыць саломкай, змяшаць са шчаўем, пакласці дробна нарэзаную і расцёртую з соллю і жаўтком зялёную цыбулю, нашаткаваныя свежыя агуркі, змельчаны бялок, цукар, узбіты кефір.
    Халаднік заправіць смятанай і пасыпаць дробна нарэзаным кропам.
    ХАЛАДНІК СА ШЧАЎЯ
    900 г шчаўя, 2 свежыя агуркі, 2 яйкі, 120 г зялёнай цыбулі, 4 ст. лыжкі смятаны, соль, кроп.
    .Шчаўе прамыць, парэзаць у падсоленай вадзе, ахаладзіць. Дадаць дробна нарэзаныя свежыя агуркі, расцёртую з соллю зялёную цыбулю. Перад падачай на стол заправіць смятанай і пасыпаць змельчаным кропам. У талеркі пакласці палавінкі вараных яек.
    ХАЛАДНІК 3 БУРАКОЎ
    700 г буракоў, 2 свежыя агуркі, 2 яйкі, 120 г зялёнай цыбулі, 4 ст. лыжкі смятаны, лімонная кіслата або воцат, соль, цукар, кроп.
    Зварыць абабраныя буракі, змяльчыць на буйной тарцы. Дадаць лімонную кіслату або воцат, цукар, соль, пракіпяціць, ахаладзіць. Пакласці нарэзаную зялёную цыбулю, змешаную са смятанай, нарэзаныя кубікамі агуркі, кружкамі яйкі. Пасыпаць змельчаным кропам.
    МЯСНЫЯ СТРАВЫ
    СВІНІНА ПА-МІНСКУ
    400 г свініны (кумпяк), 3 цыбуліны, 1 ст. лыжка здору, соль, перац.
    Свіны кумпяк нарэзаць упоперак валокнаў, злёгку адбіць, пасаліць, пасыпаць перцам. Абсмажыць з абодвух бакоў да ўтварэння румянай скарынкі. Асобна падсмажыць цыбулю, нарэзаную кружкамі.
    Пры падачы на стол паліць свініну сокам, які ўтварыўся пры смажанні, зверху пасыпаць цыбуляй. Падаць з чорным хлебам або з дранікамі. Можна выкарыстаць іншы гарнір.
    СВІНЕНА «ВЕРАШЧАКА»
    500 г свініны з прорасцю, 1—2 цыбуліны, 1 шклянка хлебнага квасу, соль, перац, лаўровы ліст.
    Свініну нарэзаць, пасаліць, паперчыць, абсмажыць з абодвух бакоў. На сале, якое вытапілася, абсмажыць дробна парэзаную цыбулю. Мяса з цыбуляй перакласці ў сатэйнік, заліць хлебным квасам і патушыць на невялікім агні 10 хвілін.
    Падаць з бульбяным пюрэ або блінамі.
    СВІНІНА Ў ЦЕСЦЕ
    500 г свініны (кумпяк), 100 г здору або алею, 100 г мукі, 0,5 шклянкі малака, 1 яйка, соль, перац, часнок.
    Свініну тонка нарэзаць упоперак валокнаў, моцна адбіць, пасыпаючы кожны кавалак соллю, перцам і дробна нарэзаным часнаком. 3 мукі, яйка і малака прыгатаваць вадкае цеста, дадаць трошкі солі. Апускаць кавалкі падрыхтаванага мяса ў цеста і смажыць з абодвух бакоў у вялікай колькасці тлушчу.
    СВІНІНА АПЕТЫТНАЯ
    400 г свініны, 4—5 зубкоў часнаку, 1 яйка, 3— 4 ст. лыжкі молатых сухароў, 4 ст. лыжкі тлушчу, соль, перац.
    Свініну нарэзаць з разліку адзін кавалак на порцыю, адбіць, пасаліць, паперчыць, пасыпаць тоўчаным часнаком, скруціць у выглядзе каўбасак (можна змацаваць завостранай драўлянай палачкай), укачаць у сухары, змачыць сырым яйкам і зноў укачаць у сухары. Абсмажыць у вялікай колькасці тлушчу і паставіць на 10—15 хвілін у духоўку.