• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаштуйце — смачна  Уладзімір Рэутовіч, Тамара Рэутовіч

    Пакаштуйце — смачна

    Уладзімір Рэутовіч, Тамара Рэутовіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 319с.
    Мінск 1993
    65.56 МБ
    Бульбу абабраць, надраць на тарцы, дадаць муку, абсмажаную на сале цыбулю, соль, перамяшаць. Бульбяную масу выкласці ў глыбокую патэльню, разраўнаваць, апырскаць маслам і запячы ў духоўцы.
    БАБКА БУЛЬБЯНАЯ 3 ГРЫБАМІ
    7,2 кг бульбы, 60 г сушдных грыбоў, 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка мукі, 1 ст. лыжка маргарыну, 50 г сала, 3 ст. лыжкі смятаны, соль.
    Загадзя замочаныя грыбы зварыць, нарэзаць саломкай, абсмажыць на сале, дадаць смятану, соль, патушыць 5—10 хвілін.
    Бульбу абабраць, надраць на тарцы, дадаць растоплены маргарын, грыбы з цыбуляй, перамяшаць. Падрыхтаваную масу выкласці ў гліняны гаршчок (чыгунок), змазаны тлушчам, і запячы ў духоўцы.
    БЛІНЫ 3 БУЛЬБЫ
    1,2 кг бульбы, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі смятаны, 2 ст. лыжкі мукі (крухмалу), 1 яйка, соль, сала для падмазвання.
    Бульбу абабраць, надраць на тарцы. Каб бульба не пацямнела, трэба спачатку сцерці па ўсёй паверхні таркі ачышчаную цыбулю. У бульбяную масу ўбіць яйка, дадаць смятану, муку, соль, усё перамяшаць. Выпякаць бліны на разагрэтай патэльні, падмазанай кавалачкам сала.
    Падаць са смятанай.
    БЛ!НЫ 3 БУЛЬБЫ, ТУШАНЫЯ 3 САЛАМ
    1,2 кг бульбы, 2 ст. лыжкі мукі, 0,25 шклянкі сыраквашы, 200 г сала, 2 цыбуліны, сода на кончыку нажа, соль, сала для падмазвання.
    Абабраную будьбу надраць на тарцы, змяшаць з мукой, сыраквашай, соллю і содай і адразу ж выпячы бліны на разагрэтай патэльні, падмазанай кавалачкам сала.
    На сале, нарэзаным кубікамі, падсмажыць нашаткаваную цыбулю. Бліны перакласці салам з цыбуляй і паставіць на-10—15 хвілін у духоўку.
    КАПЫТКА БЕЛАРУСКАЯ
    1,2 кг бульбы, 0,5 шклянкі мукі, 1 ст. лыжка здору, соль, сода.
    Лбабраную бульбу надраць на тарцы, адціснуць, дадаць муку, соль, соду, перамяшаць. Атрыманае цеста раскачаць, нарэзаць прамавугольнікамі 3X5 см і выпячы іх у духоўцы на блясе, змазанай тлушчам.
    Перад падачай на стол апусціць капыткі ў падсоленую ваду або мясны булён, варыць 10 хвілін.
    Падаць са смятанай або цыбуляй, падсмажанай на сале.
    ДРАНІКІ 3 РОЗНЫМ ФАРШАМ
    7,2 кг бульбы, 2 ст. лыжкі мукі, 0,5 шклянкі алею, соль.
    Для грыбнога фаршу: 50 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 50 г сметанковага масла, 0,25 шклянкі грыбнога булёну, соль.
    Для мяснога фаршу: 400 г свініны (мякаць), 2 цыбуліны, 50 г сметанковага масла, соль, перац.
    Для рыбнага фаршу: 250 г рыбнага філе, 75 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 7 яйка, 100 г сметанкоBa­ra масла, соль, перац.
    Для яечнага фаршу: 6 яек, 2 цыбуліны, 50 г сметанковага масла, соль.
    Абабраную бульбу надраць на тарцы, частку бульбянай масы адціснуць, дадаць муку, соль, перамяшаць і адразу смажыць аладкі на добра разагрэтай патэльні з алеем.
    Гарачыя дранікі падаць са смятанай, сметанковым маслам, скваркамі, мочанымі брусніцамі і г. д.
    Дранікі можна нафаршыраваць грыбамі, мясам, рыбай або яйкамі. Для гэтага на аладку, выкладзеную на разагрэтую патэльню, пакласці фарш, зверху закрыць бульбянай масай, абсмажыць з абодвух бакоў да румянай скарынкі. Затым перакласці ў чугунок або жароўню, заліць негустой смятанай або растопленым маслам і паставіць на некаторы час у духоўку.
    Для грыбнога фаршу сушаныя грыбы адварыць, пасячы, дадаць падсмажаную нашаткаваную цыбулю, уліць грыбны булён (каб фарш быў сакавітым), пасаліць, перамяшаць.
    Для мяснога фаршу мяса прамыць, прапусціць праз мясарубку, змяшаць з падсмажанай цыбуляй, соллю і перцам.
    Для рыбнага фаршу філе рыбы прапусціць праз мясарубку, абсмажыць. Вараныя грыбы дробна пасячы і абсмажыць разам з пакрышанай цыбуляй. Усё перамяшаць разам з пасечаным яйкам, соллю і перцам.
    Для яечнага фаршу звараныя ўкрутую яйкі пасячы, змяшаць з падсмажанай нашаткаванай цыбуляй і соллю.
    АЛАДКІ 3 БУЛЬБЫ ПА-МІНСКУ
    1,2 кг бульбы, 0,5 шклянкі алею, 400 г свінога фаршу, 4 зубкі часнаку, соль, перац.
    Абабраную бульбу надраць на тарцы, пасаліць. Бульбяную масу выкладваць лыжкай на моцна разагрэтую патэльню з алеем і абсмажваць з абодвух бакоў. Свіны фарш перамяшаць з соллю, перцам і дробна пасечаным часнаком.
    Аладкі пакласці ў жароўню, перакладваючы іх падрыхтаваным свіным фаршам, і паставіць у духоўку на 20—25 хвілін.
    АЛАДКІ БУЛЬБЯНЫЯ 3 ЯБЛЫКАМІ
    600 г бульбы, 2 яблыкі, 1 яйка, 100 г алею, 3 ст. лыжкі мукі, соль, сода.
    Абабраную бульбу надраць на тарцы, дадаць змельчаныя на тарцы яблыкі, яйка, соль, муку, перамяшаць. Выпякаць аладкі на добра разагрэтай патэльні.
    Падаць са смятанай і павідлам.
    АЛАДКІ БУЛЬБЯНЫЯ ЗАВАРНЫЯ
    600 г бульбы, 1 шклянка малака, 3—4 ст. лыжкі мукі, 1 яйка, 100 г алею, соль, сода.
    Бульбу абабраць, надраць на тарцы, адціснуць. Уліць гарачае малако (заварыць). Дадаць муку, яйка, соль, соду, добра перамяшаць. Лыжкай выкладваць невялікія аладкі на гарачую патэльню з алеем і смажыць з абодвух бакоў.
    Падаць са смятанай.
    КЛЁЦКІ БУЛЬБЯНЫЯ 3 МЯСАМ
    1,2 кг бульбы, 2 ст. лыжкі мукі, 400 г свініны, 2 цыбуліны, 50 г сметанковага масла, 0,5 шклянкі алею, 1 шклянка смятаны, соль, перац.
    Абабраную бульбу надраць на тарцы, адціснуць, дадаць муку, соль, перамяшаць. 3 дастаткова густой бульбяной масы сфармаваць невялікія шарыкі, кожны размяць у плоскі кружок, на сярэдзіну пакласці фарш, зноў скачаць у шарык і абсмажыць на алеі.
    Для фаршу мякаць свініны прапусціць праз мясарубку, дадаць абсмажаную цыбулю, соль, перац, перамяшаць.
    Клёцкі пакласці ў чугунок (жароўню), заліць смятанай і паставіць у духоўку на 20—25 хвілін.
    ЗРАЗЫ 3 БУЛЬБЫ
    1 кг бульбы, 300 г ялавічыны, 120 г сала, 2 цыбуліны, соль, перац.
    Палову бульбы абабраць, надраць на тарцы. Рэшту бульбы зварыць у лупінах, абабраць, прапусціць праз мясарубку, перамяшаць з сырой цёртай бульбай, пасаліць. Ялавічыну адварыць, прапусціць праз мясарубку, змяшаць з падсмажанай цыбуляй, перцам і соллю.
    3 бульбяной масы сфармаваць плоскія кружкі, пакласці на сярэдзіну фарш, краі зашчыпаць, надаўшы зразам авальную форму. Абсмажыць з усіх бакоў на сале.
    ГАЛКі БУЛЬБЯНЫЯ,
    ФАРШЫРАВАНЫЯ ГРЫБАМІ
    1,2 кг бульбы, 1 яйка, 1 ст. лыжка мукі, 40 г сушаных грыбоў, 1 ст. лыжка сухароў, 3 ст. лыжкі топленага масла, 1 цыбуліна, 0,5 шклянкі смятаны, соль, перац.
    Абабраную бульбу надраць на тарцы, адціснуць, дадаць яйка, соль, перамяшаць. Замочаныя ў вадзе ці малацэ грыбы прамыць, адварыць, дробна нарэзаць і абсмажыць на масле разам з нашаткаванай цыбуляй, дадаць соль, перац.
    3 бульбяной масы сфармаваць галкі, зрабіць у іх паглыбленне, запоўніць яго грыбным фаршам. Укачаць галкі ў муку, змешаную з сухарамі, і абсмажыць. Перакласці ў жароўню, заліць смятанай і патушыць у духоўцы.
    ПЕРАЖКІ БУЯЬБЯНЫЯ 3 ГРЫБАМІ
    1	кг бульбы, 100 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 2 яйкі, 0,5 шклянкі паніровачных сухароў, 4 ст. лыжкі сметанковага масла або маргарыну, соль.
    Абабраную бульбу зварыць, падсушыць, патаўчы, дадаць 1 ст. лыжку масла (маргарыну), 1 яйка, старанна вымешаць. Вараныя грыбы пасячы, перамяшаць з падсмажанай нашаткаванай цыбуляй, соллю і перцам.
    3 бульбяной масы сфармаваць невялікія плоскія кружкі, на сярэдзіну пакласці фарш, краі зашчыпаць. Абмакнуць піражкі ў яйка, укачаць у сухары і абсмажыць у разагрэтым на патэльні масле.
    САЧНІ ПА-МАГІЛЁЎСКУ
    1	кг бульбы, 2—3 ст. лыжкі мукі, 1 яйка, 1 ч. лыжка алею, соль.
    Зварыць бульбу ў лупінах, абабраць, патаўчы, дадаць муку, соль, старанна перамяшаць. 3 бульбяной масы сфармаваць круглыя сачні. Выкласці іх на бляху, змазаную алеем (калі сачні выпякаюцца ў печы, бляху пасыпаюць мукой), і выпечы ў духоўцы.
    Падаць гарачымі са смятанай або сметанковым маслам.
    САЧНІ БЕЛАРУСКІЯ 3 ТВАРАГОМ
    1	кг бульбы, 4—5 ст. лыжак мукі, 2 яйкі, 200 г тварагу, 150 г сметанковага масла, соль.
    Бульбу зварыць, абабраць, патаўчы. Дадаць муку, 1 яйка, соль, старанна перамяшаць. Сфармаваць плоскія кружкі, на сярэдзіну пакласці начынку з тварагу, змешанага з яйкам, краі зашчыпаць. Сачні ўкачаць у муку і абсмажыць з абодвух бакоў на масле.
    Падаць гарачымі з маслам або смятанай.
    ХРУШЧЫ БУЛЬБЯНЫЯ
    1	кг бульбы, 1,5 шклянкі мукі, 1 яйка, соль, алей для смажання.
    Бульбу абабраць, зварыць у падсоленай вадзе, абсушыць і адразу патаўчы. Бульбяную масу трошкі ахаладзіць, дадаць муку, яйка, старанна перамяшаць, затым раскачаць у пласт таўшчынёй 0,5—0,7 см, нарэзаць яго ромбамі. У сярэдзіне кожнага зрабіць надрэз, праз які прасунуць адзін з вострых канцоў. Смажыць у вялікай колькасці алею да ўтварэння залацістай скарынкі.
    Падаць хрушчы з малаком або смятанай.
    ПОНЧЫКІ БУЛЬБЯНЫЯ
    1	,2 кг бульбы, 1 шклянка мукі, 0,5 шклянкі малака, 2 яечныя жаўткі, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 12 г дражджэй, соль, тлушч для смажання.
    Бульбу абабраць, надраць на тарцы, дадаць разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, муку, замясіць цеста. Паставіць яго на 1,5 гадзіны ў цёплае месца. Пасля гэтага дадаць жаўткі, расцёртыя з маслам, соль, зноў вымесіць, даць трошкі пастаяць.
    Лыжкай аддзяляць кавалачкі цеста і смажыць іх у тлушчы да ўтварэння румянай скарынкі.
    Падаць пончыкі з цыбуляй, падсмажанай на сале.
    СТРАВЫ 3 АГАРОДНІНЫ I ГРЫБОЎ
    САЛАТА 3 БУЛЬБЫ I САЛЁНЫХ АГУРКОЎ
    500 г бульбы, 300 г салёных агуркоў, 2 цыбуліны, 0,5 шклянкі алею, 1 яйка, соль, перац, зелень.
    Бульбу абабраць, зварыць у падсоленай вадзе, абсушыць, змяшаць з нашаткаванай цыбуляй, уліць алей і патаўчы да ўтварэння аднароднай масы. Дадаць парэзаныя дробнымі кубікамі салёныя агуркі, мо\аты чорны перац, перамяшаць.
    Атрыманую масу абсыпаць дробна пасечаным крутым яйкам, змельчанай зеленню пятрушкі і кропу.
    САЯАТА 3 БУЛЬБЫ I ЗЯЛЁНАЙ ЦЫБУЛІ
    500 г бульбы, 4 яйкі, 1 шклянка парэзанай зялёнай цыбулі, 3 ст. лыжкі алею, 1 ст. лыжка воцату, соль, перац.
    Бульбу памыць, зварыць, абліць халоднай вадой, абабраць, нарэзаць кубікамі. Дадаць звараныя ўкрутую і пасечаныя яйкі, дробна парэзаную зялёную цыбулю, перамяшаць. Заправіць алеем, воцатам, соллю і перцам.
    Гэтая салата асабліва смачная, калі бульба яшчэ не астыла.
    САЛАТА «ХВІЛІНКА»
    2	буракі, 7 цыбуліна, 2 салёныя агуркі, 0,5 шклянкі маянэзу.
    Буракі зварыць, абабраць, нарэзаць саломкай. Гэтак жа нарэзаць агуркі, а цыбулю — паўкольцамі. Усё перамяшаць, заправіць маянэзам.
    САЛАТА 3 БУРАКОЎ I РЭДЗЬК!
    2	буракі, 1 рэдзька, 1 цыбуліна, 4 ст. лыжкі алею, 2 ч. лыжкі воцату, соль, пераь,.
    Буракі зварыць, абабраць, нарэзаць саломкай. Ачышчаную рэдзьку змяльчыць на буйной тарцы, цыбулю нашаткаваць. Усё перамяшаць, дадаць соль, заліць запраўкай з алею, воцату і перцу.