• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаштуйце — смачна  Уладзімір Рэутовіч, Тамара Рэутовіч

    Пакаштуйце — смачна

    Уладзімір Рэутовіч, Тамара Рэутовіч

    Выдавец: Полымя
    Памер: 319с.
    Мінск 1993
    65.56 МБ
    СВІНІНА СТРУГАНАЯ
    500 г свініны, 2 ст. лыжкі топленага сала, 2 цыбуліны, 0,75 шклянкі смятаны, 2 ст. лыжкі таматупюрэ, 1 ст. лыжка мукі, соль, перац.
    Свініну нарэзаць брусочкамі даўжынёй 3—4 см, пасыпаць соллю, перцам і абсмажыць на добра разагрэтай патэльні, дадаць падсмажаную цыбулю, смятану, змешаную з таматам-пюрэ, і пасераваную муку, разведзеную булёнам або вадой, давесці да кіпення.
    Падаць с варанай бульбай.
    СВ1НІНА 3 ЯБЛЫКАМІ
    800 г свініны (мякаць), 300 г яблыкаў, 1—2 цыбуліны, 50 г топленага сала, соль, кмен, цукар.
    Свініну (цэлым кавалкам) нацерці соллю, дробкай цукру, змазаць топленым салам, пакласці ў жароўню і паставіць у гарачую духоўку. Калі мяса зарумяніцца, пасыпаць яго кменам, абкласці кавалкамі ачышчаных яблыкаў і кружкамі цыбулі. Тушыць разам, дадаючы па меры выпарэння соку ваду, да гатоўнасці мяса.
    Пры падачы на стол нарэзаць мяса ўпоперак валокнаў, абкласці кавалкамі яблыкаў.
    СВІНІНА, ТУШАНАЯ 3 КАПУСТАЙ
    500 г свініны, 1 кг капусты, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 1 ст. лыжка воцату, 2 ч. лыжкі цукру, 1,5 ст. лыжкі тлушчу, соль, лаўровы ліст, перац.
    Свініну нарэзаць кавалачкамі, цыбулю — кружкамі, свежую капусту, моркву, пятрушку нашаткаваць. Падрыхтаваныя прадукты, акрамя капусты, абсмажыць. Капусту злёгку перацерці з соллю. Усё скласці ў каструлю, дадаць тамат-пюрэ, воцат, перац, уліць каля шклянкі булёну або вады і тушыць на слабым агні да гатоўнасці прадуктаў. Затым пакласці цукар, соль, лаўровы ліст, уліць пасераваную і разведзеную булёнам або вадой муку, патрымаць на агні яшчэ 5 хвілін.
    Замест свежай капусты можна выкарыстаць кіслую. Тады не трэба класці воцат, а норму цукру павялічыць.
    CBIH1HA, ЗАПЕЧАНАЯ ПА-ДАМАШНЯМУ
    500 г свініны, 1 кг бульбы, 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка маргарыну, 500 г маянэзу, соль, перац.
    Свініну нарэзаць невялікімі кавалкамі, пасаліць, паперчыць, пакласці на дно глыбокай патэльні з растопленым маргарынам. Затым — слой цыбулі, нарэзанай кружкамі. Апошні слой — абабраная бульба, таксама нарэзаная кружкамі. Дадаць соль, заліць маянэзам і запякаць ва умерана нагрэтай духоўцы каля 1,5 гадзіны.
    СВЕНІНА, ЗАПЕЧАНАЯ 3 БУЛЬБАЙ
    800 г свініны, 2 ст. лыжкі тлушчу, 2 цыбуліны, 12 бульбін, соль, кмен.
    Мяса (адным кавалкам) пасыпаць соллю, перцам, абсмажыць з усіх бакоў на моцна разагрэтым тлушчы. Перакласці на бляху, уліць тлушч, што застаўся ад смажання, пасыпаць кменам, дадаць нарэзаную кружкамі цыбулю, 3—4 ст. лыжкі вады і паставіць у духоўку. Запякаць, паліваючы сокам, які ўтварыўся (калі трэба, дадаць ваду), да таго часу, пакуль мяса дойдзе да напаўгатоўнасці.
    Бульбіны прыкладна аднолькавай велічыні абабраць, памыць, пасыпаць соллю і пакласці на бляху разам з мясам і, працягваючы паліваць, запякаць да гатоўнасці.
    Гатовае мяса тонка нарэзаць, абкласці запечанай бульбай. Падаць з кіслай капустай.
    ПАРАСЯЦІНА АДВАРНАЯ
    800 г парасяціны, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 цыбуля, 2 ч. лыжкі мукі, 3 ст. лыжкі смятаны, соль, перац, лаўровы ліст.
    Мяса цэлым кавалкам пакласці ў падсоленую •ваду, якая кіпіць (каля 1 л), дадаць моркву, корань пятрушкі, цыбулю і варыць на слабым агні паўгадзіны. Затым пакласці ў каструлю перац гарошкам, лаўровы ліст і давесці мяса да гатоўнасці.
    Мяса выняць, адвар працадзіць, дадаць у яго пасераваную муку, разведзеную ахалоджаным адварам, пракіпяціць, уліць смятану, прагрэць. Гэтым соусам' паліць нарэзаную кавалкамі парасяціну.
    Падаць з салёнымі агуркамі або памідорамі.
    МАЧАНКА ПА-СЯЯЯНСКУ
    250 г свініны з рэбернымі косткамі, 250 г сырой каўбасы, 2 цыбуліны, 100 г сала, 2 ст. лыжкі мукі, соль, лаўровы ліст.
    Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памеш-
    ваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага разам з цыбуляй сала, а таксама свініну і каўбасу. Паставіць на 20—25 хвілін у духоўку.
    Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу.
    БІФШТЭКС ПА-БЕПАРУСКУ
    400 г ялавічыны (выразка), 1 ст. лыжка здору, 4 зубкі часнаку, соль, перац.
    Мяса разрэзаць упоперак валокнаў на чатыры часткі, кожную злёгку адбіць, надаць круглую форму, пасаліць, паперчыць, пасыпаць змельчаным часнаком. Смажыць біфштэксы на моцна разагрэтай патэльні. Яны гатовы, калі пры націсканні з мяса не выдзяляецца чырвоны сок.
    Падаць са смажанай бульбай і марынаванымі грыбамі.
    КАТЯЕТА «БЕЛАБЕЖСКАЯ»
    500 г свініны (карэйкі), 60 г шынкі, 80 г зялёнага гарошку, 3 ст. лыжкі сухароў, 3 ст. лыжкі топленага масла, 2 яйкі, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка мукі, соль.
    Свіную карэйку (з косткай) нарэзаць кавалкамі так, каб кожны быў з костачкай. Мяса адбіць, костачку зачысціць.
    Прыгатаваць фарш: абсмажыць пакрышаную цыбулю і нарэзаную кубікамі шынку, дадаць зялёны гарошак, муку, соль, перамяшаць і ўсё разам злёгку патушыць. Каб маса не была занадта густой, развесці яе булёнам або гатаванай вадой.
    На падрыхтаваныя кавалкі карэйкі пакласці фарш, скруціць у выглядзе каўбаскі, змачыць у яйку, укачаць у сухары, затым зноў змачыць у яйку і зноў укачаць у сухары. Абсмажыць у топленым масле і паставіць на 10—15 хвілін у нагрэтую духоўку.
    СМАЖАНКА ПА-СЯЛЯНСКУ
    600 г мяса, 6—8 бульбін, 1 морква, 1,5 ст. лыжкі мукі, 0,5 шклянкі смятаны, 1,5 ст. лыжкі здору, соль, перац, лаўровы ліст.
    Мяса прамыць, нарэзаць кавалкамі (па 30—40 г), злёгку адбіць, пасаліць, паперчыць, укачаць у муку і абсмажыць на здоры да ўтварэння румянай скарынкі. Пакласці мяса ў чыгунок або каструлю, дадаць ачышчаныя і нарэзаныя цыбулю, моркву, бульбу, уліць булён або ваду і тушыць на слабым агні. Калі мяса будзе амаль гатова, дадаць лаўровы ліст, соль, уліць смятану і патушыць усё разам.
    ТУШЛНКА ГАРАДСКАЯ
    0,5 кг ялавічыны, 1 кг бульбы, 2—3 цыбуліны, 10 гарошын чорнага перцу, 3—4 лаўровыя лісты, соль.
    Мяса памыць, нарэзаць кавалкамі сярэдняга памеру, укласці на дно гаршка або жароўні, зверху пакласці абабраную і нарэзаную скрылькамі бульбу, на яе — чорны перац і дробна накрышаную цыбулю. Усё пасаліць, уліць вады (прыкладна да паловы аб'ёму), накрыць і паставіць тушыць на невялікі агонь. Праз 1—1,5 гадзіны зняць з агню, пакласці лаўровы ліст і паставіць у духоўку. Тушыць трэба доўга. У працэсе тушэння, калі спатрэбіцца, можна дадаць вады.
    Страва гатова, калі набудзе залаціста-карычневы колер.
    МЯСА КІСЛА-САЛОДКАЕ
    500 г ялавічыны, 2 ст. лыжкі топленага масла або сала, 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка цукру, 1 пернік, 2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 2 ст. лыжкі змелйчаных жытніх сухароў, 1 ст. лыжка 2% -нага раствору лімоннай кіслаты, соль, перац, лаўровы ліст.
    Абмытае і нарэзанае кавалкамі мяса абсмажыць на масле або сале. Перакласці ў каструлю, дадаць абсмажаную цыбулю, уліць булёну або вады і тушыць каля гадзіны. Затым пакласці змельчаныя жытнія сухары і пернік, тамат-пюрэ, соль, цукар, перац, разведзеную лімонную кіслату, лаўровы ліст і тушыць да гатоўнасці.
    Падаць з варанай або смажанай бульбай.
    ЗРАЗЫ БЕЛАРУСКІЯ
    500 г ялавічыны (мякаць), 150 г сала, 40 г сушаных грыбоў, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 3 цыбуліны, 2 ст. лыжкі паніровачных сухароў, 1 яйка, 100 г тлушчу для смажання, соль, перац.
    Загадзя замочаныя грыбы адварыць, нарэзаць саломкай, змяшаць з абсмажанай на масле нашаткаванай цыбуляй.
    Мяса нарэзаць упоперак валокнаў, кожны кавалак адбіць, пасаліць, паперчыць. На сярэдзіну пакласці брусочкі салёнага сала і грыбны фарш, скруціць у выглядзе каўбасак (іх можна замацаваць завостранай драўлянай палачкай або ніткамі). Каўбаскі змачыць у яйку і ўкачаць у сухары. Смажыць у вялікай колькасці тлушчу да ўтварэння румянай скарынкі. Затым паставіць на 10—15 хвілін у гарачую духоўку.
    ЯЛАВІЧЫНА, ТУШАНАЯ 3 ЧАРНАСЛІВАМ
    600 г ялавічыны (мякаць), 100 г карэйкі, 100 г чарнасліву, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 цыбуліна, 1 ч. лыжка мукі, 100 г смятаны, 1 ст. лыжка тлушчу, соль, перац.
    Мяса памыць, ачысціць ад плевак, нашпігаваць брусочкамі карэйкі, абсмажыць з усіх бакоў. Перакласці ў каструлю, дадаць дробна нарэзаныя моркву, пятрушку, цыбулю, уліць каля шклянкі булёну і тушыць гадзіну на слабым агні. Затым пакласці вымыты чарнасліў (без костачак), соль, перац і тушыць яшчэ 25—30 хвілін.
    Гатовае мяса і чарнасліў выняць, соус працадзіць праз друшляк, дадаць смятану з мукой, пракіпяціць, паліць нарэзанае мяса, падаць з чарнаслівам.
    МЯСА ПА-АСЕННЯМУ
    500 г ялавічыны (мякаць), 2 ст. лыжкі здору, 2—3 яблыкі, 1 цыбуліна, 1 морква, соль, перац.
    Падрыхтаванае мяса нарэзаць невялікімі кавалкамі, скласці ў жароўню, перакладаючы скрылькамі яблыкаў, падсмажанымі цыбуляй і морквай. Дадаць соль, перац, уліць булён або ваду і тушыць да гатоўнасці.
    КАЎБАСНІ ПА-МАГІЛЕЎСКУ
    200 г свінога фаршу, 300 г ялавічнага фаршу, 1 яйка, 0,5 галоўкі часнаку, 1 ст. лыжка мукі, 1 ст. лыжка здору, соль, перац.
    У мясны фарш дадаць яйка, дробна пасечаны часнок, соль, перац, уліць некалькі лыжак вады, усё добра перамяшаць. 3 атрыманай масы сфармаваць невялікія каўбаскі, абсыпаць іх мукой, выкласці на змазаную здорам патэльню і запячы ў духоўцы.
    ЗРАЗЫ 3 ПЕЧАННЮ
    500 г ялавічыны (мякаць), 3 цыбуліны, 200 г печані, 40 г сала, 2 яйкі, 1,5 ст. лыжкі сметанковага масла, соль, перац.
    Мяса прамыць, выдаліць плеўкі, прапусціць праз мясарубку, дадаць злёгку абсмажаную пакрышаную цыбуліну, соль, перац, убіць яйка, добра перамяшаць.
    Печань і сала нарэзаць певялікімі кубікамі, абсмажыць, змяшаць з дробна нарэзанай пасераванай цыбуляй, пасечаным вараным яйкам, соллю. 3 мяснога фаршу зрабіць кружкі, на сярэдзіну кожнага пакласці падрыхтаваную печань, сфармаваць зразы. Выкласці іх на патэльню, змазаную маслам, і запячы ў духоўцы.
    Пры падачы на стол паліць зразы распушчаным маслам.
    КАТЛЕТЫ 3 ЧАСНАКОМ
    300 г ялавічыны, 100 г свініны, 70 г белага хлеба, 2 ст. лыжкі тлушчу, 3 ст. лыжкі паніровачных сухароў, 4 зубкі часнаку, соль.
    Падрыхтаванае мяса разам з замочаным у вадзе або малацэ і адціснутым чэрствым белым хлебам прапусціць праз мясарубку, дадаць дробна пасечаны часнок, соль, старанна перамяшаць. Сфармаваць катлеты, укачаць іх у сухары і падсмажыць на разагрэтым тлушчы.
    БІТКІ ПА-БЕЛАРУСКУ
    500 г ялавічыны, 1 цыбуліна, 1 яйка, 1,5 ст. лыжкі топленага масла, соль, перац.