Пакаштуйце — смачна
Уладзімір Рэутовіч, Тамара Рэутовіч
Выдавец: Полымя
Памер: 319с.
Мінск 1993
Падаць ахалоджанай разам з агароднінай, з якой гатавалася рыба.
РЫБА, ТУШАНАЯ 3 ЯБЯЫКАМІ
600 г рыбы, 5 яблыкаў, 1 цыбуліна, 1 шклянка смятаны, I ч. лыжка тлушчу, соль, перац.
Падрыхтаваную рыбу (карп, траска, камбала і
інш.) нарэзаць кавалкамі, ачышчаныя ад скуркі і асяродка яблыкі — скрылькамі, цыбулю нашаткаваць. На патзльню, змазаную тлушчам, пакласці кавалкі рыбьі, на 'яе — яблыкі, зверху — цыбулю, дадаць соль, перац, уліць невялікую колькасць вады і патушыць пад накрыўкай.
Калі рыба будзе гатова, выняць яе. Яблыкі і цыбулю працерці праз друшляк, уліць смятану і давесці да кіпення.
Падаць рыбу разам з атрыманым соусам.
РЫБНІК
300 г рыбнага філе, 50 г чэрствага белага хлеба, 1 яйка, 7 цыбуліна, 0,5 шклянкі малака, 1 ч лыжка сметанковага масла, 7 сг. лыжка алею, соль, перац, лаўровы ліст.
Філе рыбы, замочаны ў малацэ і адціснуты белы хлеб, ачышчаную цыбулю двойчы прапусціць праз мясарубку. Дадаць яйка, соль, перац, сметанковае масла, алей і вымешваць да ўтварэння пышнай масы. Выкласці яе на пракіпячоную паркалёвую сурвэтку, надаць форму рыбіны, загарнуць. Перакласці ў каструлю адпаведнай формы, заліць падсоленай вадой і варыць на слабым агні каля 20 хвілін.
ЗАПЯКАНКА 3 РЫБЫ
500 г рыбы (карп, лінь), 500 г бульбы, 3—4 ст. лыжкі алею, 0,5 шклянкі смятаны, 7 цыбуліна, 7 ст. лыжка мукі, соль, перац, зелень.
Падрыхтаваную рыбу парэзаць на кавалкі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі з абодвух бакоў. Памытую бульбу зварыць, абабраць, змяльчыць на буйной тарцы. Асобна абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю.
У жароўню, змазаную алеем, пакласці палову падрыхтаванай бульбы, на яе — кавалкі рыбы, пасыпаць яе цыбуляй, зверху — зноў слой бульбы. Усё паліць смятанай і рэштай алею. Запякаць у духоўцы 30 хвілін.
Пры падачы на стол запяканку парэзаць на кавалкі, пасыпаць дробна нарэзаным кропам.
РЫБА Ў ТАМАТНЫМ МАРЫНАДЗЕ
800 г рыбы (любой), 2 ст. лыжкі мукі, 2 цыбуліны, 2 морквы, 2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 0,5 шклянкі алею, соль, перац, лаўровы ліст.
Ачышчаную і прамытую рыбу нарэзаць кавалкамі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку, абсмажыць на алеі з абодвух бакоў.
Цыбулю дробна нарэзаць, моркву змяльчыць на буйной тарцы, разам абсмажыць на алеі, дадаць тамат-пюрэ, соль, перац, лаўровы ліст, уліць трошкі вады і тушыць 5—6 хвілін. Пакласці ў марынад кавалкі смажанай рыбы і добра прагрэць.
Рыбу ў таматным марынадзе можна падаць як у гарачым, так і ў халодным выглядзе.
КАРП, ЗАПЕЧАНЫ 3 МАЯНЭЗАМ
700 г карпа, 1—2 цыбуліны, 0,5 шклянкі маянэзу, соль, перац.
Падрыхтаваную рыбу нарэзаць кавалкамі, пасаліць, паперчыць, выкласці на патэльню, паміж кавалкамі рыбы пакласці цыбулю, нарэзаную кружкамі. Рыбу і цыбулю густа абмазаць маянэзам і запякаць у гарачай духоўцы 20—30 хвілін.
Запячы з маянэзам можна і іншую рыбу.
КАРП 3 НАЧЫНКАЙ 3 ГРЭЦКАЙ КАШЫ
1 карп (800 г), 2 ст. лыжкі грэцкіх круп, 7 цыбуліна, 1 яйка, 1 ч. лыжка сметанковага масла, 50 г смятаны, соль, перац.
Ачышчаную, выпатрашаную і вымытую рыбіну пасаліць унутры і зверху. Зварыць рассыпістую грэцкую кашу, дадаць абсмажаную цыбулю, па смаку соль і перац, убіць яйка, перамяшаць. Кашай начыніць рыбіну (у тым ліку і галаву), выкласці яе ў пасудзіну адпаведнай формы, уліць смятану і трошкі вады. Тушыць у духоўцы на працягу 45—50 хвілін.
САСіСКІ РЫБНЫЯ
500 г рыбы (філе), 2 яйкі, 1—2 лустачкі белага хлеба, 0,25 шклянкі малака, алей для смажання, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі мукі, 2 ст. лыжкі паніровачных сухароў, 1 ст. лыжка сметанковага масла, соль, перац.
Філе рыбы разам з замочаным у малацэ і адціснутым белым хлебам і цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку. Дадаць узбітае яйка, соль, перац, старанна перамяшаць. •
3 рыбнай масы сфармаваць сасіскі, кожную ўкачаць у муку, абмакнуць у яйка, затым укачаць у сухары. Смажыць у вялікай колькасці алею.
Пры падачы на стол паліць распушчаным сметанковым маслам.
СТРАВЫ 3 БУЛЬБЫ
КАША БУЛЬБЯНАЯ 3 САЛАМ
1 хг бульбы, 80—100 г салёнага сала, 2 цыбуліны, соль.
Абабраную бульбу зварыць у падсоленай вадзе, трошкі падсушыць і патаўчы. Сала нарэзаць дробнымі кубікамі, цыбулю нашаткаваць, падсмажыць на сале, перамяшаць з тоўчанай бульбай.
«РАБЧЫКІ»
12 бульбін, 1 ч. лыжка алею, соль.
Бульбіны прыкладна аднолькавага памеру абабраць, выкласці на бляху, змазаную алеем, паставіць у духоўку. Калі бульба набудзе залацістую скарынку, «рабчыкі» гатовы. Адразу ж падаць на стол, пасыпаўшы соллю.
БУЛЬБА, ЗАПЕЧАНАЯ Ў ФОЛЬЗЕ
600 г маладой бульбы, / ст. лыжка сметанковага масла, соль, кроп, мята.
Маладую бульбу аскрэбці, памыць, абсушыць, буйныя клубні разрэзаць. Бульбіну (калі дробная, то 2—3 штукі), галінку кропу, лісточак мяты і кавалачак масла пакласці на алюмініевую фольгу, пасаліць. Фольгу загарнуць такім чынам, каб не выцякала масла. Выкласці на бляху і паставіць у гарачую духоўку на 30—35 хвілін.
Маладую бульбу ў фользе можна запячы і ў прысаку на кастры.
КАМЫ
1 кг бульбы, 80 г сала, 3 цыбуліны, 50 г тлушчу, соль.
Абабраную бульбу зварыць у падсоленай вадзе, прапусціць праз мясарубку. Падскварыць сала, нарэзанае дробнымі кавалачкамі, разам з пакрышанай цыбуляй, перамяшаць з бульбай. 3 атрыманай масы сфармаваць невялікія шарыкі — камы, абсмажыць іх на тлушчы, затым выкласці на патэльню і падсушыць у духоўцы.
КАМЫ П А-МАГIЛЕЎСКУ
I кг бульбы, 200 г свініны, 100 г сала, 2 цыбуліны, 1 яйка, 0,5 шклянкі малака, соль.
Бульбу памыць, зварыць, абабраць і патаўчы (раней таўклі ў ступцы). Абсмажыць на сале мяса, нарэзанае маленькімі кавалачкамі, нашаткаваную цыбулю змяшаць з бульбай, пасаліць, уліць гарачае малако, перамяшаць.
Выкласці на патэльню, разраўнаваць, змазаць яйкам і запячы ў духоўцы.
Падаць з малаком, кіслай капустай ці салёнымі агуркамі.
ЗАПЯКАНКА 3 БУЛЬБЫ I ПРОСА
1 кг бульбы, 0,5 шклянкі проса, 2—3 яйкі, 3 цыбуліны, 50 г тлушчу, 2—3 ст. лыжкі густой смятаны (або 1 ст. лыжка сметанковага масла), соль.
Зварыць з проса кашу. Бульбу абабраць, зварыць, патаўчы, змяшаць з кашай, дадаць масла, сырыя яйкі, дробна парэзаную і падсмажаную да светлазалацістага крлеру цыбулю, соль, перамяшаць.
Выкласці масу на разагрэтую і змазаную тлушчам патэльню, разраўнаваць, змазаць смятанай і запячы ў духоўцы.
СМАЖАНІК
1 кг бульбы, 3—4 цыбуліны, 1 ст. лыжка мукі, 0,5 шклянкі смятаны, 2—3 ст. лыжкі тлушчу, соль.
Бульбу зварыць, абабраць,. большыя клубні разрэзаць. Муку падсмажыць на тлушчы да светлакрэмавага колеру, дадаць смятану, абсмажаную змельчаную цыбулю, соль, патрымаць на невялікім агні 5—7 хвілін. Атрыманым соусам заліць бульбу і запячы ў духоўцы.
БУЯЬБА, ТУШАНАЯ 3 ПЕЧАННЮ I САЯАМ
1 кг бульбы, 300 г печані, 200 г сала, 1 ст. лыжка тамату-пюрэ, 4 ст. лыжкі топленага масла, 2 морквы, соль, перац, лаўровы ліст.
Нарэзаныя скрылькамі бульбу і моркву абсмажыць на масле. Абсмажыць сала, печань, нарэзаныя кубікамі, і нашаткаваную цыбулю. Усё перамяшаць, перакласці ў жароўню, дадаць тамат-пюрэ, соль, перац, лаўровы ліст, уліць невялікую колькасць вады і тушыць на слабым агні да поўнай гатоўнасці бульбы.
БУЯЬБА, ТУШАНАЯ 3 ГРЫБАМІ
800 г бульбы, 400 г свежых грыбоў, 120 г сала або 4 ст. лыжкі топленага масла, соль, перац, лаўровы ліст, зелень пятрушкі.
Ачышчаныя і прамытыя грыбы абліць варам, парэзаць і абсмажыць на сале або масле разам з нашаткаванай цыбуляй. Бульбу абабраць, нарэзаць вялікімі скрылькамі, пакласці разам з грыбамі ў жароўню. Дадаць соль, перац, уліць ваду і тушыць на слабым агні да гатоўнасці. У канцы тушэння пакласці лаўровы ліст, зелень пятрушкі.
Замест свежых можна ўзяць сушаныя грыбы (50 г). Іх трэба загадзя замачыць, адварыць, нарэзаць і абсмажыць.
БУЛЬБА, ТУШАНАЯ СА СВІНіНАЙ
I ЧАРНАСЛІВАМ
1 кг бульбы, 300 г свініны, 100 г чарнасліву, 1 морква, 1 цыбуліна, соль, чорны перац гарошкам, лаўровы ліст.
Бульбу абабраць, нарэзаць вялікімі скрылькамі. Свініну (пажадана грудзінку) нарэзаць плоскімі кавалкамі, злёгку абсмажыць у жароўні, затым дадаць пакрышаную цыбулю і нарэзаную брусочкамі моркву і працягваць смажыць, пакуль цыбуля і морква не падрумяняцца. Пакласці падрыхтаваную бульбу, прамыты чарнасліў без костачак, уліць ваду (але каб прадукты не былі ёю пакрыты), дадаць соль, перац, лаўровы ліст і тушыць у духоўцы прыкладна гадзіну.
ЗАПЯКАНКА 3 БУПЬБЫ I ЯЕК
800 г бульбы, 4 яйкі, 50 г сыру, 0,25 шклянкі малака, 60 г тлушчу, соль, перац, зелень.
Бульбу зварыць, абабраць, парэзаць кружкамі, абсмажыць на тлушчы, выкласці на патэльню, змазаную тлуіпчам. Змяшаць яйкі, малако, змельчаны на тарцы сыр, соль, перац, пасечаную зелень пятрушкі або кропу, заліць бульбу і паставіць у духоўку на 7—10 хвілін.
Падаць са свежымі агуркамі або памідорамі.
ЗАПЯКАНКА 3 БУЛЬБЫ I ГРЫБОЎ
1 кг бульбы, 300 г свежых грыбоў, 60 г топленага масла, 1,5 шклянкі малака, 2 яйкі, 1—2 цыбуліны, соль, кмен.
Бульбу зварыць, абабраць, На^^заць тонкімі скрылькамі. Свежыя грыбы (можна выкарыстаць і сушаныя) адварыць, нарэзаць саломкай, абсмажыць разам з нашаткаванай цыбуляй, дадаць кмен.
У глыбокую патэльню, змазаную маслам, выкласці слаямі бульбу і грыбы. Верхні і ніжні слаі павінны быць з бульбы. Заліць малаком, змешаным з яйкамі і соллю, запячы ў духоўцы.
БУЛЬБА, ФАРШЫРАВАНАЯ МЯСАМ
12 даволі буйных бульбін, 400 г мяса (мякаць), 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка здору, 1,5 шклянкі вадкай смятаны, 2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, соль, перац.
Бульбу абабраць, выдаліць асяродак. Мяса прапусціць праз мясарубку, дадаць абсмажаную накрышаную цыбулю, соль, перац, перамяшаць. Бульбіны запоўніць фаршам, перакласці ў жароўню, заліць смятанай, дадаць тамат-пюрэ, соль і запячы ў духоўцы.
БУЛЬБА, ФДРШЫРАВАНАЯ СЕЛЯДЦОМ
12 буйных бульбін, 2 ст. лыжкі топленага масла, 0,75 шклянкі смятаны, 1 селядзец, 1 цыбуліна, 1 яйка, перац.
Бульбу зварыць да напаўгатоўнасці, абабраць, зрэзаць верхавінку. Выняць асяродак і разам з філе селядца і цыбуляй прапусціць праз мясарубку, дадаць перац, яйка, 1 ст. лыжку смятаны, перамяшаць, узбіць. Атрыманым фаршам начыніць бульбу, выкласці яе ў глыбокую патэльню, змазаную маслам, заліць смятанай і запячы ў духоўцы.
ДРАЧОНА БУЛЬБЯНАЯ (БАБКА)
1,5 кг бульбы, 1 ст. лыжка мукі, 2 цыбуліны, 50 г сала, 2 ст. лыжкі топленага масла, соль.