Пакаштуйце — смачна
Уладзімір Рэутовіч, Тамара Рэутовіч
Выдавец: Полымя
Памер: 319с.
Мінск 1993
Прамытае без плевак мяса прапусціць праз мясарубку з буйной рашоткай, дадаць дробна пасечаную цыбулю, яйка, соль, перац, перамяшаць. Сфармаваць біткі і падсмажыць іх на топленым масле.
Падаць з варанай бульбай і марынаванымі грыбамі.
ГЭФТЭЛІ вясковыя
200 г ялавічыны, 200 г свініны, 2 ст. лыжкі грэцкіх круп або рысу, 1,5 ст. лыжкі тлушчу, 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка мукі, 0,5 шклянкі тамату-пюрэ, 0,5 шклянкі смятаны, соль, перац.
3 грэцкіх круп або рысу зварыць рассыпістую кашу. Падрыхтаванае мяса прапусціць праз мясарубку. Змельчаную цыбулю абсмажыць. Усё перамяшаць, дадаўшы яйка, соль, перац. 3 атрыманай масы сфармаваць тэфтэлі, укачаць іх у муку, абсмажыць.
Тэфтэлі выкласці ў адзін рад на патэльню, заліць таматам-пюрэ, змешаным са смятанай, і паставіць на 15 хвілін у духоўку.
«ВОЖЫКІ»
500 г фаршу (ялавічнага ці дамашняга), 2 цыбуліны, 2 ст. лыжкі рысу, 1 ст. лыжка тлушчу, 1 яйка, 2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 0,5 шклянкі смятаны, лаўровы ліст, соль, перац, зелень.
Мясны фарш змяшаць з прамытым рысам, нашаткаванай цыбуляй, дадаць яйка, соль, перац, добра перамяшаць. Сфармаваць невялікія шарыкі, укачаць іх у муку, злёгку абсмажыць, перакласці у жароўню, дадаць тамат-пюрэ, смятану, соль, уліць булён або ваду і тушыць на невялікім агні да гатоўнасці рысу. У канцы тушэння пакласці лаўровы ліст.
Падаць «вожыкі» разам з соусам, у якім яны тушыліся, пасыпаць дробна нарэзанай зеленню кропу або пятрушкі.
АЛАДКІ МЯСНЫЯ
500 г ялавічыны (мякаць), 2 яйкі, 3 ст. лыжкі крухмалу, 0,5 шклянкі маянэзу, алей для смажання, 4 зубкі часнаку, соль, перац.
Мяса памыць, як мага болып дробна парэзаць, дадаць яйкі, крухмал, маянэз, пасечаны часнок, соль, перац. Усё старанна перамяшаць і паставіць на 12 гадзін у халадзільнік.
На разагрэтую з алеем патэльню лыжкай класці невялікія аладкі і абсмажваць з абодвух бакоў. Скласці мясныя аладкі ў каструлю, уліць булён або ваду і тушыць 20—25 хвілін.
КАТЛЕТЫ МАЯАДЗЕЧАНСКІЯ
200 г ялавічных нырак, 200 г свініны (мякаць), 150 г мазгоў, 1 бульбіна, 2 ст. лыжкі тлушчу, 1— 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка воцату, 2—3 ст. лыжкі сухароў, соль, перац.
Выдаліць з нырак тлушч і плеўкі, вымыць, заліць халоднай вадой. Калі вада закіпіць, зліць яе, зноў вымыць ныркі, яшчэ раз заліць свежай вадой, зварыць.
Мазгі прамыць, ачысціць ад плеўкі, апусціць у падсоленую ваду з воцатам, якая кіпіць, варыць 4—5 хвілін.
Свініну разам з падрыхтаванымі ныркамі і мазгамі, а таксама цыбуляй прапусціць праз мясарубку, дадаць надраную на тарцы бульбу, соль, перац, перамяшаць. 3 атрыманай масы сфармаваць катлеты, укачаць іх у паніровачныя сухары і абсмажыць з абодвух бакоў.
ПЕЧАНЬ ТУШАНАЯ
600 г печані, 50 г тлушчу, 1 ст. лыжка мукі, 3 морквы, 3—4 цыбуліны, 0,5 шклянкі смятаны, соль, зелень.
Печань старанна прамыць, зняць плеўку, нарэзаць плоскімі кавалкамі, укачаць у муку 1 злёгку абсмажыць. Перакласці ў каструлю, дадаць нарэзаныя скрылькамі бульбу і моркву, соль, уліць смята-
ну і тушыць у нагрэтай духоўцы да гатоўнасці агародніны.
Падаць на стол, пасыпаўшы змельчанай зеленню кропу або пятрушкі.
ПЕЧАНЬ СМАЖАНАЯ 3 ЦЫБУЛЯЙ
500 г ялавічнай печані, 4—5 цыбулін, 3 ст. лыжкі мукі, 3 ст. лыжкі топленага сала, соль.
Печань прамыць, зняць плеўку, выразаць жоўцевыя пратокі. Нарэзаць плоскімі кавалкамі, укачаць іх у муку і падсмажыць. Цыбулю нарэзаць кружкамі, абсыпаць мукой і таксама абсмажыць з абодвух бакоў.
Падаючы на стол, на кавалкі печані пакласці кружкі цыбулі.
КАЎБАСА 3 ПЕЧАНІ
600 г печані, 100 г сала, 2 цыбуліны, 25 см свіной кішкі, 1 ст. лыжка тлушчу, соль.
Падрыхтаваную печань і сала нарэзаць дробнымі кубікамі, дадаць пакрышаную цыбулю, соль, перамяшаць. Гэтым фаршам напоўніць старанна прамытую кішку. Каўбасу адварыць, а затым абсмажыць на тлушчы.
Падаць з варанай бульбай і салёнымі агуркамі.
ПЕЧАНЬ, ФАРШЫРАВАНАЯ ПА-ГОМЕЛЬСКУ
500 г ялавічнай печані, 100 г сала, 3 цыбуліны, 1 ст. лыжка мукі, 0,5 шклянкі алею, 1 морква, 1 корань пятрушкі, соль, псрац.
Печань нарэзаць пластамі таўшчынёй 1,5 см. Гэтак жа пластамі, але таўшчынёй не больш за 0,5 см, нарэзаць салёнае сала, трошкі адбіць яго. Змельчаную цыбулю злёгку абсмажыць.
Кавалкі печані выкласці адным пластом, зверху пакласці сала, на яго — слой цыбулі, пасыпаць соллю і перцам, скруціць рулетам (каб лепш трымаўся, можна абвязаць яго ніткай), укачаць у муку і апусціць у алей, які кіпіць, на 2—3 хвіліны. Затым пера-
класці ў каструлю, дадаць нарэзаныя саломкай моркву і пятрушку, уліць трошкі вады і патушыць.
Гатовы пячоначны рулет ахаладзіць, тонка нарэзаць і падаць як закуску.
СЭРЦА 3 АГАРОДНІНАЙ
500 г сэрца, 1 бурак, 2 морквы, 1—2 салёныя агуркі, 1 ст. лыжка здору, 1,5 ст. лыжкі мукі, соль, перац, лаўровы ліст.
Сэрца ачысціць, прамыць, нарэзаць невялікімі кавалкамі, укачаць іх у муку і абсмажыць да ўтварэння румянай скарынкі. Затым перакласці ў чыгунок або каструлю, дадаць нарэзаныя скрылькамі салёныя агуркі, буракі, моркву, уліць булён або ваду і даволі доўга тушыць на слабым агні. Калі сэрца стане мяккім, пакласці лаўровы ліст, перац, соль, тушыць яшчэ 8—10 хвілін.
ЯЗЫК У ЦЕСЦЕ
500 г ялавічнага языка, 100 г мукі, 0,5 шклянкі малака, 2 яйкі, 3 ст. лыжкі топленага масла, соль.
Язык прамыць, заліць вадой і варыць да мяккасці, у сярэдзіне варкі пасаліць. Затым перакласці ў халодную ваду, зняць скурку і нарэзаць кружкамі. 3 мукі, яйка, малака і солі прыгатаваць вадкае цеста. Апускаць у яго кавалкі языка і смажыць у вялікай колькасці масла.
КАЎБАСА Ў ЦЕСЦЕ
500 г варанай каўбасы, 2 яйкі, 150 г мукі, 0,75 шклянкі малака, алей для смажання, соль.
Муку, жаўткі размяшаць з малаком, дадаць соль і ўзбітыя бялкі. Каўбасу нарэзаць кружкамі таўшчынёй 1 см. Кружкі апускаць у цеста і смажыць з абодвух бакоў на алеі.
Падаць з салатам з агародніны або таматным соусам.
СМАЖАНКД «БЯРЭСЦЕ»
600 г кураціны, 1 кг бульбы, 2 цыбуліны, 1 шклянка смятаны, 2 ст. лыжкі маргарыну, 2 ст. лыжкі разынак, 2 ст. лыжкі змельчаных арэхаў, соль.
Падрыхтаваную кураціну пасячы на невялікія кавалкі, абсмажыць, перакласці ў жароўню, дадаць нарэзаную кубікамі пасераваную цыбулю, скрылькі абсмажанай бульбы, прамытыя разынкі, змельчаныя арэхі, соль. Усё заліць смятанай і тушыць на невялікім агні каля паўгадзіны.
ПТУШКД СВОЙСКАЯ СМАЖАНАЯ
1 качка (гусь, курыца) вагой 1,5 кг, 200 г сала, 2—3 цыбуліны, 0,5 шклянкі грэцкіх або ячных круп, соль.
Тушку качкі (гусі, курыцы) абпаліць, прамыць, адрэзаць шыю, лапкі і крыльцы, нацерці соллю. 3 грэцкіх або ячных круп зварыць рассыпістую кашу. Абсмажыць нашаткаваную цыбулю разам з нарэзаным кубікамі салам, перамяшаць з кашай.
Атрыманым фаршам напоўніць тушку, зашыць разрэз. Птушку пакласці на бляху спінкай уніз і паставіць у гарачую духоўку. У час смажання перыядычна паліваць тлушчам, які вытапіўся.
НОЖКІ КУРЫНЫЯ ФАРШЫРАВДНЫЯ
4 курыныя ножкі, 2 лустачкі белага хлеба, 0,75 шклянкі малака, 1 курыная пячонка, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі сметанковага масла, 2 ч. лыжкі смятаны, соль, перац, мускатны арэх.
3 курыных ножак зняць скурку. Костачкі перасячы такім чынам, каб частка іх засталася са скуркай. Мякаць зрэзаць з костак і прапусціць праз мясарубку. Затым перамяшаць з размочаным у малацэ і адціснутым белым хлебам і зноў прапусціць праз мясарубку з дробнай рашоткай. Атрыманую масу змяшаць з абсмажанай пакрышанай цыбуляй і абсмажанай дробна парэзанай пячонкай, дадаць соль, перац, мускатны арэх, добра перамяшаць.
Падрыхтаваным фаршам запоўніць скурку ад но-
жак, зашыць, змазаць смятанай, пакласці на патэльню, змазаную маслам, і падсмажыць у духоўцы да светла-карычневага колеру.
КАЧКА 3 ГРЫБАМІ
1 качка (1,5 кг), 300 г свежых грыбоў, 1 цыбуліна, 0,5 шклянкі смятаны, 1 яйка, 1 ст. лыжка тлушчу, соль, перац.
Падрыхтаваную тушку качкі нацерці соллю. Перабраныя і старанна прамытыя грыбы адварыць, дробна парэзаць і абсмажыць разам з пакрышанай цыбуляй. Дадаць яйка, соль, перац, перамяшаць. Гэтым фаршам начыніць качку, разрэз зашыць і смажыць у духоўцы 1 —1,5 гадзіны.
ШЫЙКА ГУСІНАЯ
1 гусіная шыйка, 0,5 шклянкі грэцкіх або ячных круп, 1 гусіная печань, 2 ст. лыжкі тлушчу, 1 цыбуліна, 1 корань пятрушкі, соль, перац, лаўровы ліст.
Шыйку абпаліць, ачысціць, прамыць. Прыгатаваць рассыпістую грэцкую або ячную кашу, перамяшаць яе з нашаткаванай падсмажанай цыбуляй і кавалачкамі сырой печані, соллю і перцам. Атрыманым фаршам запоўніць шыйку, зашыць з абодвух бакоў. Пакласці ў гаршчок або сатэйнік, дадаць дробна парэзаны корань пятрушкі, лаўровы ліст, уліць трошкі вады і паставіць у духоўку. Праз 15— 20 хвілін зменшыць агонь да 100°і давесці шыйку да гатоўнасці. Яе паказчык — румяны колер шыйкі.
СТРАВЫ 3 РЫБЫ
ГАЛКІ РЫБНЫЯ
800 г рыбы, 2—3 лустачкі чэрствай булкі, 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка алею, 1 морква, 0,5 ч. лыжкі цукру, соль, перац.
Рыбу некалькіх сартоў (траску, скумбрыю, стаўрыду і інш.) ачысціць, выпатрашыць, прамыць. Мякаць рыбы аддзяліць ад касцей, прапусціць праз мясарубку два разы — другі раз разам з цыбуляй і булкай, замочанай у вадзе або малацэ. Дадаць яйка, алей, соль, перац, добра вымешаць. 3 атрыманай масы сфармаваць галкі.
На дно каструлі пакласці рыбныя галовы, плаўнікі, косткі, нарэзаную кружкамі моркву, шалупінне ад цыбулі, соль, цукар, уліць ваду (каля 0,75 л). Калі вада закіпіць, апусціць у яе галкі і варыць на слабым агні 1 гадзіну.
Падаць разам з соусам, у якім гатаваліся галкі (можна гарачымі і халоднымі).
КАРП ФАРШЫРАВАНЫ
1 карп (1 кг), 2—3 лустачкі чэрствай булкі, 3 цыбуліны, 0,5 ч. лыжкі цукру, 1 яйка, 1 ст. лыжка алею, 1 морква, 0,5 бурака, соль, перац.
Ачышчаную, выпатрашаную і прамытую рыбу нарэзаць кавалкамі. Вузкім вострым нажом выразаць з іх мякаць такім чынам, каб не пашкодзіць скуру і пакінуць хрыбтовую костку. Мякаць рыбы разам з замочанай у вадзе або малацэ булкай, дзвюма цыбулінамі прапусціць праз мясарубку. Дадаць яйка, соль, перац, цукар, алей, добра перамяшаць, потым узбіць лыжкай. Атрыманым фаршам запоўніць кавалкі рыбы, у тым ліку і галаву (пад жаберныя шчыліны).
На дно каструлі пакласці сырыя ачышчаныя і нарэзаныя скрылькамі буракі, моркву, цыбулю, пасыпаць соллю і перцам, зверху пакласці кавалкі рыбы, уліць халодную ваду (прыкладна 2/з аб'ёму), каб яна амаль пакрыла рыбу, і варыць не менш за 2 гадзіны.