Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
дзі — выпускнікоў беларускай гімназіі (“Моладзі”, “Вер”), заклікала іх верыць, нягледзячы на ветры чужыны, што “край родны ізноў аджыве”.
3 гэтай верай і надзеяй яна стварае выдатную паэму “Зьнічы”, прысвечаную шматпакутнай гісторыі Беларусі. Твор складаецца з трох раздзелаў, і чытачу меркаваць, “лірыка гэта ці эпіка”, ці проста апошняе “бывай” Бацькаўшчыне. Ва ўступе, напісаным ад першай асобы, паэтэса, у якой “велічным, нязгасным зьнічам” гарыць душа, гаворачы пра адсутнасць паэтычнага натхнення (“Сядзеш, возьмеш пяро — з нейкім скрыгатам, // цераз сілу йрве аркуш яно...”), лічыць усё ж сваім абавязкам расказаць, нагадаць пра цяжкія пакуты з жыцця Беларусі XX стагоддзя, асабліва ў Другой сусветнай вайне, калі асноўны цяжар разбурэнняў і чалавечых страт неслі простыя людзі — салдаты і мірнае насельніцтва. Як зьніч, палала Беларусь, і зьнічамі гарэлі сэрцы беларусаў за Бацькаўшчыну.
Дакладна, глыбока-прачула вызначыўшы стан выгнанцаў, падкрэсліўшы непарыўную сувязь беларусаў з Бацькаўшчынай, выказаўшы надзею на вяртанне, Наталля Арсеннева разам з іншымі эмігрантамі пакідае еўрапейскі кантынент, несучы ў сэрцы боль расстання з радзімай, дзе так шчасліва пачыналася яе жыццё і якой яна прысвяціла свой непаўторны талент.
* * *
Амерыканскі перыяд жыцця Наталлі Арсенневай самы працяглы (1950—1997), але не самы лепшы ў творчым вымярэнні. Ды гэта і зразумела — не стала крынійы, якая жывіла натхненне паэта, давала тэмы для вершаў. Страчана радзіма, і толькі ўспаміны пра яе вярэдзілі душу. Апаноўвала настальгія — сапраўды невылечная хвароба — туга па родных мясцінах. Гэтымі ўсеабдымнымі настальгічнымі матывамі прасякнуты амаль усе яе творы апошняга перыяду і найперш выдатныя, гэтак званыя марыністычныя вершы.
За акіян, у Амерыку, Наталля Арсеннева пераязджала на параходзе, і адчуванні, уражанні ад гэтага падарожжа, акіяна выліліся ў змястоўны цыкл з новай для беларускай літаратуры марской тэматыкай (“На моры”, “Разьвітаньне”, “А бераг далёка”, “Зоры”, “Тут гэтага няма”, “Каб сэрцы Вікінгаў мы мелі”,
“Знаю” ды інш.). Таленту паэтэсы падуладна было асвоіць зусім не ўласцівыя яе творчасці матывы, нязмушана, дзякуючы высокай мастацкай культуры перадаць усе пералівы, зрухі душы, наплыў думак, пачуццяў, глыбокія ўнутраныя перажыванні чалавека, які апынуўся ва ўладзе марской стыхіі, што несла яго ўсё далей і далей ад роднага краю.
У вершах марыністычнага цыкла Наталля Арсеннева перадала, выразна акрэсліла стан душы выгнанца, у якога па-жывому рвуцца “з роднай зямлёю гужы” і ява Бацькаўшчыны пераходзіць у мары і сны аб ёй. Паэтэсу асабіста гэтае адчуванне пазбаўляе паэтычнага настрою (“баюся, каб песьням між небам і морам навек не застыць...”)Яна ў цяжкай роспачы, пакутлівым роздуме: “Куды плывём? Што загубілі мы й чаго шукаем сёньня, // за сонцам імкнучы? // Нязнаны, новы сьвет?” У адным з лепшых вершаў цыкла “Між берагамі” (“Каб сэрцы Вікінгаў мы мелі”) выказваецца прывідная мара:
Каб сэрцы Вікінгаў і ў нас званамі білі, мы б завярнулі ветразі тут, зараз, на усход.
Туды, дзе у крыві, у роспачы зацьвілай і сьлёзы і душу ўжо выплакаў народ.
Ды мы ня Вікінгі...
О, Новы Край, як гулі спыніўшы, хваля нас да порту прыжане, будзь нам прытулкам цёплым і утульным, але ня Бацькаўшчынай, не!	(С. 202)
Раздвоены, “міжбярэжны” стан свайго быцця Наталля Арсеннева адчула ў першыя дні выгнання ў Нямеччыне. Але калі давялося пакідаць Еўропу ў пошуках новага прытулку і доўгія тыдні плыць на водаплаве, гэты стан набывае асабліва адчувальны трагедыйны настрой. Жыццё быццам звузілася да бясконцай, нерухомай вады. Усе адзнакі чалавечага перажывання застылі, абмежаваліся гэтай воднай прасторай, злітай з шэрым небам, усе гукі, фарбы, адчуванні патанаюць у цёмным прадонні акіяна, які цісне на чалавека сваёй велічнасцю, адымае словы, прыгнятае пачуцці (“Шалёны акіян, пан тайніцаў пра-
донных” // 3 глыбінямі — магіламі культур памерлых...”)Ратуюць успаміны пра красу айчыны, замест хваляў пачынаюць шумець спелым калоссем палі, узнікаюць параўнанні шэрай, застылай акіянскай вады з маляўнічымі, жывымі, рознакаляровымі пейзажамі радзімы. Пяшчотныя, дакладныя словы знаходзіць паэтэса, каб паказаць, які добры, багаты і любы зямны прытулак (“зямля мая — думкі і песьні...”) у супастаўленні з гэтай бяздушнай, жорсткай воднай стыхіяй, перад якой чалавек нішто, толькі непрыкметная кропля ў акіяне (‘'Раіцца ў хвалях адвечная вусыііш, // няма ў іх уцехі, // яна — на зямлі”). А тут, сярод акіяна, быццам спыніўся час, і здаецца, што ніколі не будзе канца вадзе... Выразна адчуваецца ў падобных супастаўленнях роспачны стан душы паэтэсы, які асацыюецца са стратай цвердзі пад нагамі, пакінутасці на волю лёсу сярод бясконцага акіяна. Асабліва цяжка было ператрываць, калі плылі да чужых берагоў, і ў першыя дні ды месяцы знаходжання ў нязвыклым, шумным, дзіўным Нью-Ёрку, які ўпершыню адкрыўся вачам чэрвеньскім днём 1950 года. I не да вершаў было напачатку. Трэба было думаць пра сталае ўладкаванне, новае жыццё і найперш шукаць працу. Паводле ўспамінаў самой Наталлі Арсенневай, у Нямеччыне і ЗША было цяжка, але “мы не кідаліся ў роспач, браліся за любую працу, каб стаць незалежнымі”. У Нью-Ёрку паэтэса, як і многія іншыя беларускія жанчыны, уладкавалася на гароднінную фірму, пакавала агуркі ў слоікі, салёная вадкасць раз’ядала рукі, але мусіла трываць, пакуль не перайшла на фабрыку цукерак, потым на трыкатажную, дзе вязала свэдры. Прывыкала да эмігранцкага побыту.
У Амерыцы ўсякая работа давала магчымасць жыць. Неўзабаве сям’я Арсенневай змагла набыць сваю кватэру, адчуць нейкую стабільнасць, тым больш, што і беларускае грамадскае жыішё пачало наладжвацца. У ЗША на той час пераехала шмат беларусаў-эмігрантаў, паўсталі беларускія арганізацыі, адбываліся сустрэчы, пачалі выходзіць свае газеты і часопісы. I галоўнае, жыла мова, паміж сабою беларусы-землякі размаўлялі толькі па-беларуску.
За ўсімі гэтымі штодзённымі побытавымі і грамадскімі справамі непрыкметна праходзіў час. У адным з лістоў да Масея Сяднёва Наталля Арсеннева пісала:
“Нью-Ёрк, 11.8.66 Даражэнькі Масей,
...ведаеш сам, як цяжка пісаць, калі штодзённасьць забірае ўвесь час і ўсе думкі. Каб напісаць што добрае, трэба запраўды, як гэта рабіў Пушкін, замкнуцца недзе ў глушы, каб нішто ня рупіла й не замінала. А ў нашых варунках гэта абсалютна немагчыма. Трэба зарабляць на кавалак хлеба. Муж ужо год як на пэнсіі. Пэнсія “Сошыял Сэкюрыты” вельмі малая, дык зарабляю на нашае жыцьцё я адна. I аб паэзіі думаць няма калі. A калі й не працуеш, дык розныя надзённыя справы блытаюцца й забіраюць і час, і думкі, і ўсё. He, раней паэтам усё-ж куды лепш жылося. А мо гэта толькі беларускім паэтам ня спрыяе лёс? Ну, але рады няма, як кажуць, трэба “жыць, як набяжыць”, нічога не параіш. Дарагі Масейка, чыркані мне калі слоўка, як будзеш мець час і ахвоту, гэта неяк падбадзёрвае мяне, не дае зусім закінуць пісаньне. А так навокал чужыя, якім зусім усёроўна, ці паэт я, ці не, ці напішу я што яшчэ, ці не напішу. I гэткае раўнадушша, гэткая абыякавасьць найгоршае “заахвочваньне” для мяне. Адно слова, як казаў калісь, даўно ўжо, Шчаглоў-Куліковіч: “стымулу няма”! Але я перапоўненая ўрыўкамі ненапісаных вершаў, што здаецца, ударышся аб які кант — і пальюцца, пасыплюцца, толькі нашто, каму яны патрэбныя, каму іх не стае?
Твая Арсеньнева ”'5.
Аднак і ў такіх жыццёвых варунках пісаліся вершы. Часта пад час працы на фабрыцы, паводле яе ўспамінаў, або калі вярталася дамоў падземкай, “у галаве снаваліся вершы, а ўначу клала no634 паперу і аловак, каб занатаваць няўлоўныя вобразы”.
У канцы 50-х — пачатку 60-х, калі стала крыху лягчэй матэрыяльна, пад час працы на радыёстанцыі “Свабода” Н.Арсеннева пісала пераважна артыкулы пра беларускае жыццё ў Амерыцы. Але было створана нямала вершаў і ў гэты перыяд, хоць ніводнага верша яна не прысвяціла Амерыцы. Гэтая краіна, якая дала прытулак, працу, не стала блізкай і дарагой сэрцу, як Беларусь. Усе вершы амерыканскага перыяду прысвечаны толькі далёкай Бацькаўшчыне, тэматычна звернутыя да вечных
15	Сяднёў М. Масеева кніга. Мн., 1994. С. 310.
праблемаў. А.мерыка прысутнічае ў іх толькі як параўнанне з Беларуссю, дзеля больш глыбокага і дакладнага раскрыцця “міжбярэжнага”, супярэчлівага стану існавання выгнанцаў, трагедыйнай адарванасці ад радзімы (“Адвітаньне”, “Мне рупінь”, “Час-нячас”, “Ціхая, сьвятая”, “Альфа і амэга”, “Вера”, “Магнолія”, “Цьвіці, вясна”, “А мне сьніцца”, “Вязьніца”, “Ліпкі”, “Вясна на бруку”, “Ільвы”, “Лозы” ды інш.). Найбольш у такіх вершах адмоўнае ўспрыманне агромністага Нью-Ёрка:
У вастрозе, што завуць чамусьці — горад, у вязьніцы, дзе кляны — й яны ў палоне, дзе ў натоўпе адзінотней, як у пушчы, дзе і ўвесну — людзкіх сьлёз салоных ані вецьця ветру не загушкаць...
(Вязьніца, с. 246)
Многія мастацкія прыёмы ў перадачы душэўнага стану ў вершах амерыканскага цыкла — прыём звужэння, застыласці дзеяння і часу ў моманты пераплаву — дапаўняюцца затым прыёмам выкарыстання колеру для перадачы адпаведнага настрою, зменаў у жыцці эмігранта. Дарэчы, прыём выкарыстання колеру, як і паэтычнай метафары-параўнання, традыцыйны ў паэзіі Наталлі Арсенневай. Калі згадаць яе раннія вершы, то ў іх іграюць, пераліваюцца ўсе колеры вясёлкі і найчасцей светлыя, радасныя, сінія, блакітныя, зялёныя, “лільлёвыя”. Цяпер жа для перадачы адчуванняў чалавека “між берагамі” найбольш прыдатны шэры, але нідзе не ўжываюцца рэзкія чорна-белыя кантрасты ў адрозненне ад мастацкіх прыёмаў іншых паэтаў-эмігрантаў, болып катэгарычных напачатку ў непрыманні чужыны. Палітра Наталлі Арсенневай шматфарбная, багатая ў выкарыстанні каляровых адценняў, яны ў яе рухомыя, зменлівыя. Самыя розныя адценні, азначэнні многіх колераў часта выкарыстоўваюцца, што пашырае, паглыбляе змест, робіць яго даступным, запамінальным. Найбольш паказальным у гэтым сэнсе ёсць адзін з лепшых вершаў амерыканскага перыяду “Магнолія”.
Беласнежная магнолія на чорным, засмечаным бруку шматмільённага горада — і толькі паэту дадзена ўбачыць і апісаць красу экзатычнага, не бачанага раней дрэва...
Наталля Арсеннева валодае неперасягальным уменнем параўнання аднаго адцення з другім, уменнем выстройваць цэлую гаму колераў, выводзячы іх адно з аднаго (верш “Жылі мы й будзем жыць”), ужываць вобразныя, яскравыя эпітэты (“Хоць вясна”, “Першая восень” ды інш.), параўнанні, метафары — дынамічныя, трапныя, дзейсныя — дзеля ўзмацнення эфекту, зрокавасці, каляровасці, вобразнасці, што сведчыць пра імкненне да сінтэзу многіх мастацкіх прыёмаў у паэзіі. Усе гэтыя прыёмы, удасканальваючыся, дапамагалі ў стварэнні другога эмігранцкага цыкла вершаў — амерыканскага (“Першая восень”, “Тут гэткае завуць зіма”, “У мурох”, “Вясна”, “Мэлёдыя”, “Ізноў восень”, “Сьпякота”, “Каб мой гнеў”, “Вусьціш”, “Асеннія лісты”, “Куды тугу мы дзенем”, “Хоць мы лісты” ды шмат іншых). Гэтыя вершы найперш перадаюць уражанні ад новай краіны, поўняцца бясконцымі параўнаннямі “ў нас” і “тут”. Паэтэса радуецца, калі прыкмячае агульныя з’явы прыроды, асабліва ў восеньскую, здаўна ўлюбёную пару года: “Ці ў нас, ці тут, // лісты рудзеюць і лятуць // па месьце ў восеньскі прасьняг...”, “Я думала: якая тут вясна? // Ня вылузацца ёй з каменнага палону. // Ажно гляджу... і з кажнага гранітнага зьвяна // сьмяецца ў твар вяснова і зялёна!..”, “А ў нас цяпер жыта хінуць калосьсе, // дзічкі на ўзмежках церпкі плод залоцяць, // у быльлі палуднічкі гудуць, а вецер твар казыча, // і сонца п’юць усе, і людзі, і палі...”, “Мо гэта чары? // Дзесь шасьціць чарот, мой слых кунежыць... // Мне здаецца... гэта ж Нарач, Нарач!..”, “А мне сьніцца...// “Мы выйдзем” — граюць трубы, дзьмуць рогі... Сакавік... Менск... Высокае Места...”, “Песьцяць сэрца й худыя вазоны, // й брукі ў белі паперкавай лускі, // і ўсё чыста — бо вецер з Гудзону // сяньня нейкі зусім беларускі!..”, “А гэта Бацькаўшчыну мы адно шукаем у змерклай далечы,. — Зусім, як і ў нас! // Вось так было і ў Вільні! // Вось гэткі ж клён калісь і ў Менску мне шумеў...”