Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Перыяд вайны і першыя гады эміграцыі ў Германіі — час найбольш складаны і драматычны ў лёсе Наталлі Арсенневай, аднак незвычайна плённы ў творчасці. За пяць гадоў пражывання ў Нямеччыне (1944—1949) яна напісала мноства вершаў, якія склалі яе чацвёрты паэтычны зборнік з характэрнай назвай “He астыць нам”. Гэта своеасаблівы працяг нацыянальна-патрыятычнай праблематыкі папярэдняга этапу творчасці. 1 сапраўды, не астывае напал пачуццяў любові, прыхільнасці да Бацькаўшчыны, якую давялося пакінуць, хаця адчувальна падсвядома
нарастаюць матывы расчаравання, няспраўджанасці былой гарачай веры ў ажыццяўленне нацыянальных ідэй, свабоды, дэмакратычнага развіцця Беларусі як незалежнай еўрапейскай краіны. I ўсё ж надзеі яшчэ жывуць, нездарма ў вершы “He астыць нам”, які даў назву ўсяму зборніку, гучаць словы:
Мы ўсьцяж верым, што нашыя сьцежкі ў тупік не вядуць, так упарта чакаем сьвітаньня, — і яно расьцьвіце, Край яго не засьпіць, ці ж дарма столькі год уздыхалася: станься!
(He астыць нам, с. 157)
Яна яшчэ верыць, што зноў пабачыць Бацькаўшчыну, звяртаецца з гэтай верай да землякоў, суцяшае іх у нялёгкай выгнанніцкай долі:
Ня плачде...
He таму што сьлёз шкада.
Ці шкадаваў іх хто дзеля краіны?
Але таму, што лёс яе нам зноў аддасьць, тут, на чужыне, нас ня кіне.
Мы вернемся дамоў!
3 адкрытай галавой, із сонцам у душы і песьняю на вуснах...
1 скажам:
“Родны Край, даў Бог, мы зноў з Табой.
Дазволь служыць Табе, мы ўсё з пакорай прыймем”.
I усьміхнуцца нам, аж сэрца забаліць, I усьміхнуцца зноў, аж у грудзёх заколе, Крывіччыны мае блакітныя палі, каханыя ў чужой краіне, як ніколі...
(Ня плачце, с. 160)
Многія вершы, напісаныя ў першыя гады выгнання (“Сустрэча”, “Бацькаўшчына”, “Там”, “Пачакай”, “Беларусы”, “Maui”, “Ён дайшоў”, “I сьніцца мне”, “Моладзі”, “Зьняважаным сцягом”, “Bep”, “О, шыпшына мая, Беларусь!”, “На парозе
Новага году” ды інш.), — гэта своеасаблівыя мастацкія элегіі, якія вылучаюцца незвычайнай метафарычнай спалучанасцю паэтычнай і песеннай вобразнасці. Дарэчы, у Германіі, дзе беларусы, згуртаваўшыся, наладзілі не толькі навучанне дзяцей, але і выдавецкую справу, быў надрукаваны рататарным спосабам зборнік выбраных вершаў (1947) Арсенневай, галоўным чынам нацыянальна-патрыятычнай праблематыкі. У гэтых вершах найбольш праявілася нацыянальнае светаўспрыманне, светапогляд беларуса, неадлучны ад высокай духоўнасці лірычнага героя і самога аўтара. Як адзначаў Аляксей Каўка, “патрыятычны матыў у творах Арсенневай вылучаецца інтымнасцю перажывання, той светла-сумнай, журботлівай усхваляванасцю творчага настрою, калі вершы не гэтулькі, здаецца, творацца, складаюцца, колькі выспаведваюцца, але не навонкі, не напаказ, хутчэй пра сябе й для сябе, і толькі міжвольная быццам далучанасць чытача да гэтай самасповедзі дазваляе і старонняму чалавеку перажыць як сваю ўласную тугу паэта па Радзіме — аддаленай ростанямі выгнання і тым яшчэ бліжэйшай, раднейшай”14.
Я ж пахілю галаву, стану пад белай вярбой і апынуся далёка, там, дзе ня гэткі мароз туга паскручваў гальлё сплаканых горка бяроз, дзе натаптана у сьнег столькі сягоньня бяды, дзе ў папялішчах, на дне, чорны качаецца дым... Гэта — радзіма мая, дзён маіх мклівых зажын, край, дзе так дзіка рыпяць сяньня праклёны чужых... Зыркай паходняй гарыць сэрца маё за яе.
(Там, с. 171)
Так пісала яна ў 1945 годзе, апынуўшыся ў Нямеччыне, і гэтымі пачуццямі, душэўнымі перажываннямі поўняцца яе вы-
14 Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994. С. 298.
гнанніцкія вершы. Амаль у кожным з іх сустракаюцца глыбока-тужлівыя вызначэнні, якія раскрываюць цяжкі стан душы чалавека, пазбаўленага Радзімы: “сум пякучы паліць вейкі...”, “і сном недасьнёным растае ў расьцьвілых далечах туга...”, “сэрца чамусь не сьмяецца...”, “усёй бяды, як ні плач — не аплачаш...”, “баліць мая... блакітная далёкая Радзіма...”, “дзіва — горкія сяньня мы сіраты...” Усё часцей вырываюцца з душы паэтэсы словы любові і шчырай прыхільнасці да страчанай Бацькаўшчыны, і ў той жа час адчуванні вялікага гора, тугі, суму, бяды, бо прадбачыла яна, што страта гэтая — назаўсёды (“Мой край”, “Радзіма мая”, “Шматпакутны край”, “Крывіччына каханая”, “Родны край”, “Маці”, “Радзіма! Беларусь! К.аханая, сьвятая! Багаславі нас жыць і веру захаваць!”, “О, Бацькаўшчына, любая без меры...”). Толькі цяпер яна пачынае адчуваць, якая гэта вялікая страта ў жыцці чалавека — не параўнальная ні з чым іншым. I здалёк радзіма здаецца яшчэ больш дарагой і прыгожай:
Мы прыйшлі сюды з вузкіх загонаў, раззалочаных мятліцай і званцом, спад нябёсаў сініх і прадонных, ад народам складзеных канцон.
Дзе ж у сьвеце ройным і шумлівым, між вянкамі іскрыстымі зор, ёсьць такія йшчэ, як нашы нівы, ёсьць такая ціша і прастор?..
(Пачакай, с. 172)
Гэтыя пачуцці, любасць да радзімы падсвядома параўноўваюцца з чужынай, дзе ўсё не такое, як дома: і прырода, і людзі, і жыццё. У вершы “Прыйдзе час” Наталля Арсеннева апавядае пра звычаі Бацькаўшчыны. У вобразе маладой прыгожай дзяўчыны, якая ўмела слала белыя палотны, што “пілі росы цёплыя, плынны, сонечны, жоўты мёд”, паўстае вобраз Беларусі з яе адвечнымі дзедаўскімі традыцыямі, працоўнымі, высокадухоўнымі ўстоямі. Але пачалася вайна, жорсткія выпрабаванні, адных акупантаў змянілі іншыя і “зьвіліся палотны трубамі”, давялося дзяўчыне разам з бацькамі пакінуць радзіму: “Чым зь нядоляй пазнацца жорсткаю, // лепш, як прыйдзецца, і пагалець, // мо упоперак горла косткаю і ня ўстане чужацкі хлеб?”
Аднак пазней быў напісаны верш “Ён дайшоў” — супрацьлеглы па тэматыцы, адчуваннях вершу “Прыйдзе час”. Тут паўстаюць зусім іншыя пачуцці. He вытрымаўшы тугі па радзіме, малады салдат пакінуў чужыну і вярнуўся (“Горкі хлеб чужацкі, Ц хай і белы, // хай аж просіцца — пад’есці ўсмак. // Лепшы там, // у хаце — заімшэлы, // з асьцюкамі войстрымі праснак...”), але выпрабаванні, якія чакалі яго на радзіме, цяжка выказаць словамі. I такі ўжо лёс беларусаў, якім і чужына не прыносіць выратавання, і на радзіме складана, — душэўныя пакуты ад страчанай Бацькаўшчыны не кампенсавалі таго, што яны знайшлі ў далёкіх краях.
Вершы, дзе ўпершыню загучалі выгнанніцкія матывы (“He астыць нам”, “Сьнежань на чужыне”, “Рабіна”” “Уцекачы”, “Калюмб”, “Скрозь золата”, “Ён дайшоў”, “Калі”, “Такі наш Кон”, “Сустрэча”), раскрываюць душэўны стан беларуса, які сэрцам не ўспрымае чужыны, заўсёды будзе жыць і памятаць сваю адзіную Бацькаўшчыну, калі ўжо лёс наканаваў яе пакінуць. Гэта ў беларусаў закладзена генетычна, адвеку, і таму ніколі не пазбавіцца ім цяжкіх перажыванняў, любові да роднай зямлі. Наталля Арсеннева пацвярджае гэтыя драматычныя высновы, знаходзячы аналогію ў далёкіх часах Ф.Скарыны. Верш “У гасподзе Падуанскай” — глыбока-шчымлівая варыяцыя агульнавядомага Скарынавага афарызму, пераасэнсаванага са слоў Евангелля ад Мацвея: “Лісы маюць норы і птушкі нябесныя гнёзды, а Сын Чалавечы не мае дзе схіліць галаву”. “Людзі, дзе нарадзіліся і ўзгадаваліся, да таго месца вялікую ласку маюць”. Як і Скарыне некалі “хацелася б ісьці, ляцець, імкнуць туды”, на Бацькаўшчыну, з далёкай Падуі, так і цяперашнім выгнанцам гэтае жаданне паліць сэрца.
Супярэчлівы ўнутраны свет выгнанцаў-уцекачоў паэтэсай вызначаецца пераходамі ад абагуленага “мы” да лірычнага “я”. Аўтар раскрывае ўласныя пачуцці, адчуванні, падкрэсліваючы тым самым лучнасць, непарыўнасць лёсу беларусаў за межамі радзімы. Яна спадзяецца, што яе паэтычнае слова дапаможа суцішыць іх боль у гэтым смутным, шэрым існаванні (“Мо дапамогуйь камусьці із вас // вершы мае над сабой не заплакаць...”)Яе доля творцы, абранніцы лёсу, паэта з чулай душой, абвостраным успрыманнем рэчаіснасйі, узвышаным эстэтызмам зніжаецца да незайздроснай долі звычайнай жанчыны, з яе
Наталля Арсеннева (пасярэдзіне)
на юбілеі доктара Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Канада, Бэры, 1973 г.
Уладзімір Дудзіцкі
9^ йХ^лаеа/... ўлйуікі.шум камс...
ЗйЛМ/,^я. у
■z^owj ў а^'Ме.
‘^аісм , .алуга^і—
4(меа г^сл^ 7 лЛ^-гА—
^/Л’ /^ а/е і^...
, і/^'М7А 7-За^^алс/’Та^еш.
Jjit. .^ус/млі&'а/а лчк-, (/ '
3 /Mtea&KA /?rf* /, п а . _
^гіШІС
Аўтограф Уладзіміра Дудзіцкага
Хведар Ільляшэвіч у маладых гадах
Янка Золак. Фота з архіва Лявона Пранчака
Уладзімір Клішэвіч
//
*
кас;.
4аі
£ Gia^^c аІі
Ду„П»* 7»®*“"”“
г\
faiLZ 4/ій^іГС.Ло -
<2# Н‘
Аляксандра Саковіч (Іна Рытар), Наталля Арсеннева, Рыгор Крушына (у першым шэрагу злева направа)
Лідзія Савік каля магілы Рыгора Крушыны. Саўт-Рывер, 1992 г.
Міхась Кавыль
Ліст Алеся Салаўя да Масея Сяднёва
Масей Сяднёў чытае “Масееву кнігу”. Глен Коў, 1991 г.
Масей Сяднёў сярод беларускіх пісьменнікаў. Мінск, травень 1990 г.
побытавай неўладкаванасцю выгнаннійы, вымушанай, як і ўсе, жыць у перанаселеным бараку, трываць нястачы, нейкім чынам зарабляць на хлеб, адчуваць, што “мы не людзі, а друз і парахно”. У такой сітуацыі паэтэса, звяртаючыся да сваёй музы, прызнаецца: “сьлёз чужых набраўшы ў рукі // цяжка, ведаеш, тварыць...” Перад ёю зноў, як у ваенны час, паўстае пытанне: “Навошта я пішу, для каго? Па шчырасьці — ня знаю...”, асабліва калі вакол “слата і змрок... Душа пустуе... // ў смузе маркотнай далячынь...”
Аднак не быў бы паэт творцам, калі б у роспачны, цяжкі час не пісаў, не спатольваў душу ў вершах: “Я ня плачу, я твару, калі // мяне жаль агортвае гарачы...” I ў гэты перыяд, такі неспрыяльны для высокага натхнення, Наталля Арсеннева напісала шэраг вершаў, у якіх выказваецца думка аб аголенасці і ранімасці сэрца паэта, якое баліць за ўсе беды людскія, за ўсе супярэчнасці, войны, страты (“Хоць даводзіцца сяньня плакаць”, “He так лёгка”, “Лепш піць да дна”, “Паэтам”), зноў закранаецца тэма прызначэння паэта і паэзіі (“He”, “Уночы”, “Бяз песьні жураўлінай”, “Рабіна”, “Я суцяшаю ня іншых — сябе”, “Буду сяньня”, “Я пішу”, “Дождж”, “Восенскае”). Паэта падтрымлівае вера, што “прыйдзе час і на слова, // што жыць будзе ў вагні і ў вадзе. // I, сьхіліўшы з пакораю голаў, // сьвет прад песьняю ніцма падзе!”
У многіх вершах побач з гэтай тэмай паўстае філасофскі роздум над жыццём, узнікаюць няўцешныя звароты да лёсу, да будучыні, якая не праглядваецца за хмарамі эмігранцкага існавання: “А мы пытаемся ў жыцьця-варажбіта, // што ж будзе з намі?..”, “А для нас лёс? // Для краю, што ў неба гарыць?// Чым гэтых суцешыць? // Чым ім жыць, адкажы?”, “Куды лёс занёс нашага сейбіта? А ён — у чужыне, ён чэзне па краі...” “He, падступны, кусьлівы, насьмешлівы лёс, // нат ахвяраў сваіх // ты ня змусіш скарыцца!..” (вершы “Зьвініць мядзянымі званамі”, “Усьмешка”, “Уцекачы”, “Здагонім сонца”, “Жыцьцё”, “Слава”). Жыла ўсё ж падсведамая вера ў дабро, справядлівасць лёсу, нескаронасць перад цяжкімі абставінамі, калі Наталля Арсеннева, адыходзячы душой, назірала за гульнямі дзяцей, чула іх вясёлы, бестурботны смех (дакладная, трапная замалёўка эмігранцкага побыту, дзіцячых забаў у вершах “Малачай”, “Калюмб”), звярталася з паэтычным словам да мола-