Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Лідзія СаВік
Літаратура беларускааа замеЖЖа
Лідзія Сабік
Пакліканыя
Лішарашура беларускааа замеЖЖа
Мінск “Тэхналогія” 2001
УДК 882.6.09
ББК 83.3(4 Бел)
С 13
Рэкамендавана Вучонаю Радаю Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыяналышй акадэміі навук Беларусі
Савік Л.С. Пакліканыя: Літ. бел. замежжа / Л. — Мн.: Тэх-
С 13 налогія. 2001. — 479 с., [8] арк. іл. ISBN 985-458-037-7.
У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, Я.Золака, Х.Ільляшэвіча, М.Кавыля, У.Клішэвіча, Р.Крушыны, А.Салаўя, М.Сяднёва.
Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры.
УДК 882.6.09
ББК 83.3(4 Бел)
ISBN 985-458-037-7
© СавікЛ., 2001
© Макетаванне. Мастацкае
афармленне. «Тэхналогія», 2001
АД АЎТАРА
У кнізе “Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа” асэнсоўваюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, Я.Золака, Х.Ільляшэвіча, М.Кавыля, У.Клішэвіча, Р.Крушыны, А.Салаўя, М.Сяднёва.
Працягам тэмы стане даследаванне, прысвечанае пісьменнікам, якія займаліся пераважна прозай. публіцыстыкай, крытыкай, пісалі мемуары, а таксама выступалі ў жанры паэзіі, драматургіі. Ант. Адамовіч, В.Адважны (Я.Германовіч), К.Акула, Ю.Віцьбіч, А.Галіна (М.Міцкевіч — родны брат Я.Коласа), У.Глыбінны (У.Сядура), А.Змагар (А.Яцэвіч), А.Жменя (а.Леў Гарошка), Л.Крывічанін, Я.Пятроўскі, А.Саковіч (Іна Рытар), У.Случанскі, М.Цэлеш, Я.Юхнавец, С.Ясень (Я.Запруднік) — постаці, якія заслугоўваюць на тое, каб пра іх ведалі не толькі вузкія спецыялісты-літаратуразнаўцы ды гісторыкі, а ўсе беларусы. Да кожнага нарыса дадаецца бібліяграфія твораў пісьменніка і літаратуры пра ягоную творчасць, выдадзеных у Беларусі на пачатку 90-х гадоў, калі стала магчымым вяртаць мастайкую спадчыну замежжа.
Аўтар выказвае шчырую падзяку ўсім, хто спрыяў у зборы матэрыялаў у музеях, архівах Ню-Ёрка, Лондана, Ляймэна, Прагі і выданню гэтай кнігі: а.Аляксандру Надсану, Барысу Кіту, Масею Сяднёву, Вітаўту Кіпелю, Лявону Юрэвічу.
Адзінакроўныя браты, Адзінамоўныя паэты, Вяртаецеся з нематы, Вяртаецеся з небыцця, Як злом замглёныя планеты, Што дажылі да адкрыцця...
Рыгор Барадулін
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Літаратура беларускага замежжа — неадлучная, арганічная частка сучаснага літаратурнага працэсу, прадстаўленая творамі паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, крытыкаў. Адны з іх былі добра вядомыя ў Беларусі перад вайной (Н.Арсеннева, В.Адважны, А.Бярозка, Х.Ільляшэвіч, А.Смалянец, Ант.Адамовіч, Ю.Віцьбіч, У.Глыбінны, І.Плашчынскі, Л.Крывічанін, М.Цэлеш), другія толькі пачыналі друкавацца ў 30—40-х гадах (У.Дудзіцкі, А.Змагар, Я.Золак, Р.Крушына, М.Кавыль, У.Клішэвіч, М.Сяднёў, А.Салавей), некаторыя пачалі пісаць ужо ў эміграцыі (К.Акула, А.Калубовіч, А.Саковіч (Іна Рытар), А.Галіна, М.Вярба, П.Сыч, У.Случанскі, Я.Пятроўскі, А.Жменя, Я.Юхнавец, С.Ясень). Сёння мы ведаем і тых, хто па ўласным жаданні або арыштаваны савецкімі чэкістамі адразу пасля вайны апынуліся ў СССР і былі асуджаныя да 15—25 гадоў катаргі (Ларыса Геніюш, Т.Лебяда, Л.Случанін, Волыа Таполя-Зубко). А колькі амаль зусім невядомых на Бацькаўшчыне пісьменнікаў, талент якіх не паспеў раскрыцца на поўную сілу па самых розных прычынах (Ніна Змагарка, А.Вярбіна, В.Грэскі, П.Звонны, Ю.Жывіца, С.Жамойда, Г.Паланевіч (Г.Няміга), Я.Ролсан, А.Кавалеўскі, А.Сумны, У.Немановіч, Я.Палонны, М.Вольха, Я.Данілеўскі, Я.Макарэвіч, Я.Шакун ды інш). Усе яны былі пісьменнікамі беларускага нацыянальнага пачатку, пісалі толькі на роднай мове.
“Да нядаўняга часу, — адзначаў М.Лужанін, — у нас рабілі выгляд, што такіх беларускіх пісьменнікаў не існуе, або, прыняўшы выкрывальную позу, заяўлялі, што публікацыя іх твораў нікому не патрэбна і, акрамя шкоды, нічога даць не можа.
Аспрэчваць такога кшталту меркаванні няма патрэбы: усім даўно зразумела, што іменна прымусовае адчужэнне скарбаў літаратуры прыносіць ёй незаменную страту (з прычыны вялікае асцярожнасці — “як бы чаго не выйшла!” — і занадта ўважлівага разглядвання падрабязнасцяў у біяграфіі ... але падрабязнасці гэтыя лёгка знікаюць пры свежым павеве ветру гісторыі).
Ганіцелі адыходзяць, а творы вяртаюцца і застаюцца...”1
Яскравы прыклад таму — лёс і творчасць рускіх пісьменнікаўэмігрантаў, якія непрымірыма ставіліся да бальшавіцкага рэжыму: І.Буніна, І.Шмялёва, А.Рэмізава, У.Хадасевіча, Г.Іванава, Зінаіды Гіпіус, Д.Меражкоўскага і многіх іншых талентаў, даўно уведзеных у гісторыю рускай літаратуры. Слушна пісаў у адным з артыкулаў Ніл Гілевіч (ЛіМ. 1998. 13 лістапада): “Беларускім чытачам на Беларусі ніхто з пісьменнікаў-эмігрантаў ніводным радком і нават па імені ажно да пачатку 90-х гадоў не быў вядомы. Бо ўсе яны заклеймлены як беларускія буржуазныя найыяналісты, а страшней за беларускі нацыяналізм, як вядома, няма нічога ў свеце. I па сённяшні дзень гэта сцверджанне ідэолагаў БССР застаецца ў сіле... I таму мы нічога не маглі ведаць і чуць пра беларускую эмігранцкую літаратуру.
А яна існавала, і даволі значная, асабліва ў жанрах паэзіі і эсэістыкі...”
Правамерна паставіць пытанне: што азначае для пісьменніка вяртанне? Прызнанне на Бацькаўшчыне чытачамі? Калегамі? Крытыкамі? Спачуванне лёсу, захапленне творчасцю ці здзяйсненне веры і надзеі саміх эмігрантаў, пра што прачулымі словамі сказала Наталля Арсеннева:
Баліць мая Блакітная, далёкая Радзіма, Калісь — штодзённы хлеб, а сяньня — толькі сон.
Мы вернемся, чакай, хай хворымі, старымі, а вернемся!
Так дай нам Кон!
Можна сказаць, у Беларусі творы пісьменнікаў-эмігрантаў чытаюць і будуць чытаць з цікавасцю, хоць і не з адназначным
успрыманнем як мастацкіх набыткаў, так і лёсаў саміх аўтараў. Адны па-ранейшаму без разбору лічаць тых, хто пакінуў радзіму ў 1944 годзе (а пік эміграцыі прыпадае на пасляваенны перыяд), здраднікамі, калабарантамі, другія ўчытваюцца ў іх творы, каб адчуць, што яны сабой уяўляюць, якія ідэі, праблемы, тэмы турбавалі пісьменнікаў, у чым сутнасць іх нацыяналізму, беларускасці, пажыццёвай настальгіі па радзіме, чаму, пражыўшы большую частку свайго зямнога веку за яе межамі, яны пранеслі “несьмяротнае, як сьвет, імя такое — Беларусь” (У.Дудзіцкі) у сэрцах і ёй прысвячалі свае паэтычныя балючыя радкі? Але як бы там ні было, пры канцы XX стаголдзя, калі Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай і павінна адраджаць сваё жыццё на прынцыпах нацыянальнай ідэі, дэмакратычнага грамадства, у яе гісторыю, культуру, літаратуру трэба ўвесці ўсё лепшае, што створана за межамі Бацькаўшчыны. А творчасць пісьменнікаў замежжа найперш прасякнута беларускім адраджэнскім, вольналюбівым духам, ідэямі БНР, павагай да гісторыі краіны, яе нацыянальных сімвалаў, любоўю да роднага слова. Для іх творчасці характэрныя агульначалавечыя, агульнахрысціянскія матывы, значныя філасофска-эстэтычныя набыткі. Сёння можна смела сцвярджаць, што не існуе дзвюх беларускіх літаратур — айчыннай і замежнай. Ёсць адзіная беларуская літаратура, як адзіны народ, дзе б ні жылі яго прадстаўнікі. Непадзельная і яго духоўная культура, бо вырастала яна з аднаго кораня, сілкавала свае таленты з адных і тых жа крыніц роднай зямлі. Агульнаснь, роднаснасць творчасці беларускіх пісьменнікаў заснаваная на асаблівасцях гістарычнага развіцця нашай літаратуры і беларускага грамадства. Ды і пачыналі яны свае першыя крокі на Бацькаўшчыне, тут атрымалі вышэйшую адукацыю, публікаваліся ў мінскіх, віленскіх выданнях, уваходзілі ў літаратурныя аб’яднанні, створаныя ў 20-х гадах: “Маладняк”, “Узвышша”, БелАПП. Дваццатыя гады — наагул перыяд найбольш актыўнай беларусізацыі, калі многія творцы (а гэта цэлыя сузор’і талентаў, якія ўліваліся ў літаратуру) верылі, што прыйшла нарэшце сапраўды народная ўлада, якая дала магчымасць беларусам развіваць сваю літаратуру, культуру, мову, вяртаць гістарычную спадчыну.
Амаль усе пісьменнікі-эмігранты былі сучаснікамі старэйшага пакалення беларускай творчай інтэлігенцыі. Усе яны выхоўваліся на традыцыях Ф.Скарыны, С.Буднага, Ф.Багушэвіча,
М.Багдановіча, Я.Купалы. Калі ад Ф.Багушэвіча яны душой прынялі запавет “He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”, ад М.Багдановіча — нязгасную любоў да Беларусі, імкненне да еўрапейскага ўзроўню творчасці, то Я.Купала быў для іх прарокам нацыі, ідэолагам адраджэння, які найпершай справай лічыў змаганне за незалежнасць Бацькаўшчыны, за дзяржаўныя правы роднай мовы, за беларускую школу, асвету, кнігу, газету, які сваёй творчасцю спрыяў таму, каб беларусы ўсвядомілі сябе народам з высокім пачуццём нацыянальнай і чалавечай годнасці.
Гэтыя ідэі натхнялі ўсіх беларускіх творцаў. Аднак тое, што пачалося ў 30-х гадах, начыста вытравіла надзеі на ажыцйяўленне нацыянальнага адраджэння, свабоды творчасці, ды і наагул свабоды чалавека. Бязлітаснымі сталінскімі рэпрэсіямі быў вынішчаны цвет беларускай нацыі, яе творчая эліта. Каля трохсот літаратараў, у тым ліку і будучых эмігрантаў, у самым росквіце жыццёвых і творчых сіл было кінута ў турмы, канцлагеры Гулага, выслана ў Сібір, на Калыму, расстраляна ў Курапатах. 1 за што? За любоў да Бацькаўшчыны, да роднай мовы, гісторыі. За прыхільнасць да нацыянальных ідэй творцы былі аб’яўлены “нацдэмамі”, “контррэвалюцыянерамі”, “ворагамі народа”, узведзены ў ранг палітычных злачынцаў. Але кожны пісьменнік мог бы паўтарыць словы Н.Арсенневай: “Я не палітык і ніколі ім не была”, бо любоў да радзімы — не палітыка. Яе нельга вытравіць ніякімі турмамі, выгнаннямі, забаронамі.
Куды б цябе лёс ні закінуў, якім бы ні джаліў асьцём, сваю дарагую Краіну любіць мусіш больш за жыцьцё,
— сцвярджаў паэт-эмігрант Алесь Змагар, выказваючы пачуцці сваіх суайчыннікаў. За любоў да радзімы гінулі многія паэты ад часоў Гамера і Дантэ, але так жорстка каралі творцаў толькі бальшавікі.
Натхнёна лірыку пісалі Маракоў, Лявонны і Сяднёў, і юны Розна, Ды зрэнкамі бязлітасных ваўкоў На іх глядзелі ўчэпіста і грозна, —
— пісаў С.Грахоўскі, прайшоўшы пекла Гулага.
“Падавіць і знішчыць — правіла ўсялякай вайны. А бальшавіцкая імперыя ваявала з народам, найперш з яго элітай.