Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Ніхто не хоча паміраць, а героі — такая ж рэдкасць, як геніі. I нашае пакаленне не мае права закідаць камянямі сваіх папярэднікаў толькі за тое, што яны ішлі на кампрамісы з камуністамі, фашыстамі, яшчэ іншымі ворагамі беларушчыны. A калі нехта памыляўся, шчыра верыў у Леніна і камунізм, то былі на гэта важкія прычыны: інфармацыйная блакада, бальшавіцкая селекцыя нацыянальнай спадчыны, “преданне небытню” беларускіх герояў і мучанікаў, арышт іх творчых набыткаў, паходжанне з “сялянскай беднаты”, дзе не было традыцыяў інтэлектуалізму і вопыту крытычнага адбору навязаных зверху каштоўнасцяў...”2 У такой атмасферы і ў мастацтве пачынаюць знікаць самыя нязначныя праяўленні нацыянальных матываў, бунтарскіх настрояў, сумневаў, не кажучы пра іронію, сатыру, лірычныя або песімістычныя адценні. Вядома, супраціўленне сістэме існавала і ў тым часе. Гэта бачна з дакументаў рэпрэсаваных пісьменнікаў, якія сталі даступнымі для даследнікаў у 90-х гадах. Аднак улада прымусіла, насаджаючы страх, даносы, а найперш фізічнае вынішчэнне, выдаваць творы, дзе прыхарошвалася жыццё, згладжваліся канфлікты, ідэалізаваліся вобразы камуністаў, ствараліся савецкія міфы, адбывалася дэмагагічная фальсіфікацыя розных з’яў рэчаіснасці. Асіміляцыя, русіфікацыя, узнікненне такіх паняццяў, як “савецкі чалавек”, “інтэрнацыяналізм”, нівелявала, згубна ўплывала на такія важныя ў жыцці кожнага народа пастулаты, як мова, гісторыя, Бацькаўшчына, нацыянальная культура. Сціхаюць абуджальныя, змагарна-незалежніцкія матывы ў творчасці Я.Купалы і Я.Коласа. Усё гэта прывяло да безаблічнасці, страты літаратурай нацыянальных рысаў, перавагі сацыялагічных аспектаў над эстэтычнымі, філасофска-этычнымі, агульначалавечымі. Ад пісьменнікаў як ідэалагічнага атрада партыі патрабавалася “разгарнуць самакрытыку, глыбей засвоіць асноўныя палажэнні марксізмаленінізма, пераадолець у сваёй свядомасці дробнабуржуазную сялянскую хісную псіхалогію, стаць на барацьбу за калектывізацыю вёскі і ўзгадняць літаратурную дзейнасць з працай грамадскіх арганізацый” (ЭЛіМБел. Т. 5. Мн., 1987. С. 347). Вось у такой атмасферы, “створанай” генеральнай лініяй партыі ў ЗО-х гадах, і вымушаны былі тварыць, а маладыя пісьменнікі пачынаць сваю
2 Конан У. Ааплыві на глыбіню //ЛіМ. 1998. 13 лютага.
дзейнасць. Многія з тых, хто пазней стане эмігрантам, вызваліўшыся са сталінскіх турмаў і канцлагераў літаральна напярэдадні вайны, апынуліся на акупаванай немцамі тэрыторыі (М.Сяднёў, У.Клішэвіч, Т.Лебяда былі прывезены з Калымы ў Мінск на перагляд справы, Н.Арсеннева з сынамі адпушчана з Казахстанскай высылкі, У.Дудзіцкі, Ант. Адамовіч, У.Глыбінны, М.Кавыль, А.Калубовіч, Л.Случанін, асуджаныя ў 1930—1933 гг., змаглі ацалець у страшным 1937-м).
Многія пісьменнікі, іншыя сведамыя беларусы паспрабавалі выкарыстаць сітуацыю барацьбы дзвюх таталітарных сістэмаў, гітлераўскай 1 сталінскай (не прымаючы ні адну з іх), і шукаць шляхі вызвалення Беларусі ад усялякіх акупантаў. I не Гітлеру служылі яны, як сцвярджала савецкая прапаганда, а шматпакутнай, укрыжаванай Беларусі. Аднак усё было вельмі складана. Пра гэты неймаверна цяжкі, супярэчлівы для беларусаў час грунтоўна і доказна распавядаецца ў кнігах К.Акулы “Змагарныя дарогі”, “Гараватка”, у творах іншых аўтараў.
У Беларусі заўсёды марудна ішлі працэсы адраджэння. Заахвочванне зверху нацыянальнага нігілізму ставіла многіх беларусаў на мяжу ўсё новых хваляў зыходу — своеасаблівага пратэсту супраць глумлення з натуральна-гістарычных, нацыянальных асноў жыцця народа.
А пасляваенны масавы зыход пачаўся ў 1944 г. (паводле вызначэння А.Калубовіча*, гэта была восьмая хваля беларускай эміграцыі, пачынаючы ад часоў паўстання Т.Касцюшкі), і не толькі пісьменнікаў, але і тых, хто найбольш актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, быў у апазіцыі да таталітарнай сталінскай сістэмы. Іх зыход — гэта не толькі страх за ўласнае жыццё, лёс блізкіх, страта ілюзій і спадзяванняў на вольную Беларусь. Вярталася ўлада Сталіна, а з ім зноў рэпрэсіі, тое, што было і пры іншых акупантах, палітычнае і духоўнае паняволенне беларусаў. “Менавіта таму мы й пайшлі на эміграцыю, каб пазбавіцца “генеральнае лініі”, каб захаваць права на свае ўласныя погляды і на іхняе выказванне, — пісаў Ю.Віцьбіч. — Mae сябры 1 я не сядзім на лаўцы падсудных,
* Аўген Калубовіч (1910—1987) — пісьменнік, вучоны-гісторык, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч беларускай паваеннай эміграцыі. Аўтар двухтомнага даследавання “Мова ў гісторыі беларускага пісьменства”, кніг “Айцы БССР і іхны лёс”, "На крыжовай дарозе”, успамінаў “Янка Купала і Якуб Колас”, артыкулаў пра Еўфрасінню Полацкую, А.Абуховіча, М.Доўнар-Запольскага ды інш.
Лідзія СаВік
Пакліканыя
Літарашура беларускааа замеЖЖа
Мінск “Тэхналогія” 2001
УДК 882.6.09
ББК 83.3(4 Бел)
С 13
Рэкамендавана Вучонаю Радаю
Інстытута ліпшратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Савік Л.С. Пакліканыя: Літ. бел. замежжа / Л. — Мн.: Тэх-
С 13 налогія. 2001. — 479 с., [8] арк. іл. ISBN 985-458-037-7.
У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, Я.Золака, Х.Ільляшэвіча, М.Кавыля, У.Клішэвіча, Р.Крушыны, А.Салаўя, М.Сяднёва.
Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры.
УДК 882.6.09
ББК 83.3(4 Бел)
ISBN 985-458-037-7
© СавікЛ., 2001
© Макетаванне. Мастацкае
афармленне. «Тэхналогія», 2001
АД АЎТАРА
У кнізе “Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа” асэнсоўваюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Акрамя агульнага ўступнага раздзела чытач глыбей пазнаёмінца з жыццём і творчасцю паэтаў Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, Я.Золака, Х.Ільляшэвіча, М.Кавыля, У.Клішэвіча, Р.Крушыны, А.Салаўя, М.Сяднёва.
Працягам тэмы стане даследаванне, прысвечанае пісьменнікам, якія займаліся пераважна прозай, публіцыстыкай, крытыкай, пісалі мемуары, а таксама выступалі ў жанры паэзіі, драматургіі. Ант. Адамовіч, В.Адважны (Я.Германовіч), К.Акула, Ю.Віцьбіч, А.Галіна (М.Міцкевіч — родны брат Я.Коласа), У.Глыбінны (У.Сядура), А.Змагар (А.Яцэвіч), А.Жменя (а.Леў Гарошка), Л.Крывічанін, Я.Пятроўскі, А.Саковіч (Іна Рытар), У.Случанскі, М.Цэлеш, Я.Юхнавец, С.Ясень (Я.Запруднік) — постаці, якія заслугоўваюць на тое, каб пра іх ведалі не толькі вузкія спецыялісты-літаратуразнаўцы ды гісторыкі, а ўсе беларусы. Да кожнага нарыса дадаецца бібліяграфія твораў пісьменніка і літаратуры пра ягоную творчасць, выдадзеных у Беларусі на пачатку 90-х гадоў, калі стала магчымым вяртаць мастацкую спадчыну замежжа.
Аўтар выказвае шчырую падзяку ўсім, хто спрыяў у зборы матэрыялаў у музеях, архівах Ню-Ёрка, Лондана, Ляймэна, Прагі і выданню гэтай кнігі: а.Аляксандру Надсану, Барысу Кіту, Масею Сяднёву, Вітаўту Кіпелю, Лявону Юрэвічу.
Адзінакроўныя браты, Адзінамоўныя паэты, Вяртаецеся з нематы, Вяртаецеся з небыцця, Як злом замглёныя планеты, Што дажылі да адкрыцця...
Рыгор Барадулін
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Літаратура беларускага замежжа — неадлучная, арганічная частка сучаснага літаратурнага працэсу, прадстаўленая творамі паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, крытыкаў. Адны з іх былі добра вядомыя ў Беларусі перад вайной (Н.Арсеннева, В.Адважны, А.Бярозка, Х.Ільляшэвіч, А.Смалянец, Ант.Адамовіч, Ю.Віцьбіч, У.Глыбінны, І.Плашчынскі, Л.Крывічанін, М.Цэлеш), другія толькі пачыналі друкавацца ў 30—40-х гадах (У.Дудзіцкі, А.Змагар, Я.Золак, Р.Крушына, М.Кавыль, У.Клішэвіч, М.Сяднёў, А.Салавей), некаторыя пачалі пісаць ужо ў эміграцыі (К.Акула, А.Калубовіч, А.Саковіч (Іна Рытар), А.Галіна, М.Вярба, П.Сыч, У.Случанскі, Я.Пятроўскі, А.Жменя, Я.Юхнавец, С.Ясень). Сёння мы ведаем і тых, хто па ўласным жаданні або арыштаваны савецкімі чэкістамі адразу пасля вайны апынуліся ў СССР і былі асуджаныя да 15—25 гадоў катаргі (Ларыса Геніюш, Т.Лебяда, Л.Случанін, Волыа Таполя-Зубко). А колькі амаль зусім невядомых на Бацькаўшчыне пісьменнікаў, талент якіх не паспеў раскрыцца на поўную сілу па самых розных прычынах (Ніна Змагарка, А.Вярбіна, В.Грэскі, П.Звонны, Ю.Жывіца, С.Жамойда, Г.Паланевіч (Г.Няміга), Я.Ролсан, А.Кавалеўскі, А.Сумны, У.Немановіч, Я.Палонны, М.Вольха, Я.Данілеўскі, Я.Макарэвіч, Я.Шакун ды інш). Усе яны былі пісьменнікамі беларускага нацыянальнага пачатку, пісалі толькі на роднай мове.
“Да нядаўняга часу, — адзначаў МЛужанін, — у нас рабілі выгляд, што такіх беларускіх пісьменнікаў не існуе, або, прыняўшы выкрывальную позу, заяўлялі, што публікацыя іх твораў нікому не патрэбна і, акрамя шкоды, нічога даць не можа.
Аспрэчваць такога кшталту меркаванні няма патрэбы: усім даўно зразумела, што іменна прымусовае адчужэнне скарбаў літаратуры прыносіць ёй незаменную страту (з прычыны вялікае асцярожнасці — “як бы чаго не выйшла!” — і занадта ўважлівага разглядвання падрабязнасцяў у біяграфіі ... але падрабязнасні гэтыя лёгка знікаюць пры свежым павеве ветру гісторыі).
Ганіцелі адыходзяць, а творы вяртаюцца і застаюцца...”1
Яскравы прыклад таму — лёс і творчасць рускіх пісьменнікаўэмігрантаў, якія непрымірыма ставіліся да бальшавіцкага рэжыму: І.Буніна, І.Шмялёва, А.Рэмізава, У.Хадасевіча, Г.Іванава, Зінаіды Гіпіус, Д.Меражкоўскага і многіх іншых талентаў, даўно уведзеных у гісторыю рускай літаратуры. Слушна пісаў у адным з артыкулаў Ніл Гілевіч (ЛіМ. 1998. 13 лістапада): “Беларускім чытачам на Беларусі ніхто з пісьменнікаў-эмігрантаў ніводным радком і нават па імені ажно да пачатку 90-х гадоў не быў вядомы. Бо ўсе яны заклеймлены як беларускія буржуазныя нацыяналісты, а страшней за беларускі нацыяналізм, як вядома, няма нічога ў свеце. I па сённяшні дзень гэта сцверджанне ідэолагаў БССР застаецца ў сіле... I таму мы нічога не маглі ведаць і чуць пра беларускую эмігранцкую літаратуру.
А яна існавала, і даволі значная, асабліва ў жанрах паэзіі і эсэістыкі...”	•	.
Правамерна паставіць пытанне: што азначае для пісьменніка вяртанне? Прызнанне на Бацькаўшчыне чытачамі? Калегамі? Крытыкамі? Спачуванне лёсу, захапленне творчасцю ці здзяйсненне веры і надзеі саміх эмігрантаў, пра што прачулымі словамі сказала Наталля Арсеннева: