Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Дзейнасць БІНІМ скіраваная на вывучэнне Беларусі без усялякага фальшавання, на стварэнне навуковай Скарыніяны, а таксама мартыралогу — апісанняў усяго, што знішчыла савецкая ўлада ў галіне помнікаў архітэктуры, кулыуры, гісторыі, навукі, рэлігіі, літаратуры. Ад пачатку 60-х гадоў да ранейшых накірункаў дзейнасці дадаліся вывучэнне беларускай эміграцыі, складанне беларускай бібліяграфіі ў замежных мовах. Былі створаны філіялы
БІНІМ у Германіі, Канадзе, распачата выданне збору твораў пісьменнікаў-эмігрантаў. Ужо выдадзены кнігі Н.Арсенневай (“Між берагамі”), АСалаўя (“Нятускная краса”) — укладанне, уступныя артыкулы Ант.Адамовіча, складанне бібліяграфіі Зоры Кіпель, А.Саковіч (“У пошуках праўды”), М.Кавыля (“Міжагнёўе), У.Дудзіцкага (“Напярэймы жаданьням”), Ю.Віцьбіча (“Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барайьба на Беларусі”), М.Цэлеша (“Хмары над Бацькаўшчынай”), Л.Крывічаніна (“Беларусізацыя пад № ...”) — укладанне, уступныя артыкулы, бібліяграфія Л.Юрэвіча, У.Глыбіннага “Вялікія дарогі”, “Архіўная кніга”, куды ўвайшлі знойдзеныя ў розных архівах творы У.Дудзіцкага, М.Вярбы. У.Глыбіннага, Ю.Віцьбіча, У.Клішэвіча, Х.Ільляшэвіча (укладальнік, аўтар прадмовы Л.Юрэвіч). У 1998 г. выйшлі “Эпізоды” Яўхіма Кіпеля (выдавецтва газеты “Беларус”, Нью-Ёрк), у 1999 г. — “Беларуская мемуарыстыка на эміграцыі” (укладанне і прадмова Л.Юрэвіча). Выданне БІНІМ (Нью-Ёрк). Усе гэтыя кнігі друкаваліся Міколам Прускім ва ўласнай друкарні.
Беларускім інстытутам навукі і мастацтва выдаюцца “Запісы БІНІМ” (ужо пабачылі свет 23 выпускі), каталогі друкаў, бібліяграфіі (Ф.Скарыны, Я.Купалы, Я.Коласа). 3 пачатку 90-х гадоў наладжана трывалая сувязь з навукоўцамі, бібліятэкамі, пісьменнікамі, Скарынаўскім навукова-асветным цэнтрам Беларусі.
Інстытут выдаваў ў 1954—1955, 1958 і ў 1963 гг. (7 выпускаў) ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс “Конадні” (пад рэдакцыяй В.Тумаша), які змяшчаў на сваіх старонках паэзію, прозу, літаратурную крытыку і публіцыстыку, хроніку літаратурнага і навуковага жыцця. У “Конаднях”, як і ў іншых часопісах, публікаваліся вершы Н.Арсенневай, У.Дудзіцкага, А.Салаўя, М.Сяднёва, Р.Крушыны, проза К.Акулы, М.Кавыля, Ю.Віцьбіча, А.Саковіч, А.Галіны, П.Сыча, В.Грэскага, успаміны пра Я.Купалу, Цётку, А.Гаруна, Я.Лёсіка. Друкаваліся таксама пераклады, творы пісьменнікаў савецкай Беларусі. Цікавымі і змястоўнымі былі літаратурная крытыка (Ант. Адамовіч, Я.Менскі (І.Плашчынскі), С.Брага (В.Тумаш)), рэцэнзіі на паэтычныя зборнікі.
3 1960 года пачаў выдавацца грамадска-палітычны і літаратурны часопіс “Беларуская думка”, які паставіў сабе за мэту “служыць беларускаму народу, беларускай нацыянальнавызвольнай ідэі і справе дэмакратыі”. Яго рэдактарамі-засна-
вальнікамі былі пісьменнікі Янка Золак (Антось Даніловіч) і М.Кавыль.
Акрамя літаратурных твораў “Беларуская думка” публікавала шмат публіцыстычных артыкулаў, якія вылучаліся бескампраміснанепрымальным стаўленнем да савецкай улады, праўдзівымі матэрыяламі, высновамі (“Тыдзень паняволеных народаў”, “Бальшавізм і пытанне беларускай дзяржаўнасці”, “Да гісторыі нацыянальных дачыненьняў на Беларусі”, “Шляхам змаганьня”, “Сучаснае міжнароднае напружаньне” ды інш.). На старонках “Беларускай думкі” друкаваліся нарысы, нататкі, успаміны У.Сядуры (“Беларуская культура і таталітарызм”, “Паэт з Божае ласкі” — пра Я.Пушчу), А.Калубовіча (“Прафесар Доўнар-Запольскі”), С.Каўша (“Прарок беларускага Адраджэньня”: да 90-годдзя Я.Купалы), Б.Шчорса (“Вялікая дачка Беларусі”: на 800-я ўгодкі смерці Еўфрасіньні Полацкай) ды інш.
Савецкая беларуская літаратура на старонках “Беларускай думкі” і іншых часопісаў падавалася ў самым шырокім аспекце — ад непрымання, жорсткай крытыкі, часта зняважлівай, да спачування з-за адсутнасці ўмоў для сапраўднай творчасці і да радасці і вітання з нагоды з’яўлення на Бацькаўшчыне новых, маладых талентаў і ад таго, што многія аўтары сваімі творамі падрывалі каноны нарматыўнага казённа-таталітарнага, прымусовага мастацтва.
Друкаваліся таксама гадавыя агляды айчыннай літаратуры, юбілейныя артыкулы на ўгодкі смерці вядомых пісьменнікаў, угодкі заснавання літаратурных аб’яднанняў, змяшчаліся мемуары, хроніка, звесткі пра мастацкія творы, якія выходзілі і на эміграцыі, і на Бацькаўшчыне.
Беларускія літаратурна-мастацкія, навуковыя і грамадскія часопісы, газеты ў далёкім замежжы, як і выдаўцы (прыватнае выдавецтва У.Пелясы, дзе друкаваліся кнігі М.Сяднёва, М.Кавыля, Я.Юхнаўца, выдавейтвы М.Прускага, Я.Пятроўскага, Я.Золака), пісьменнікі, шмат зрабілі для развіцця літаратуры, журналістыкі, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Яны неслі людзям, найперш суайчыннікам, аб’ектыўныя веды і праўду беларускай нацыянальнай гісторыі, літаратуры, культуры, выконвалі сваю патрыятычную місію. Паступова на замежжы пачалося сістэматычнае вывучэнне беларускай эмігранцкай літаратуры, праўда, пакуль што на ўзроўні навуковых дакладаў,
выдання твораў. У Канадзе М.Вярба5 ва Украінскай вольнай акадэміі навук у Вініпэгу прачытаў рэферат “Сучасная беларуская літаратура на эміграцыі”, у Англіі (Лондан, Бірмінгем) а.Чэслаў Сіповіч выступіў з дакладам “Сучасная беларуская літаратура на Бацькаўшчыне і на эміграцыі”, у ЗША (Пітсбурскі ўніверсітэт) на канферэнцыі славістаў а.У.Рыжы-Рыскі зрабіў даклад пра беларускі літаратурны рух на эміграцыі. Сучаснае становішча беларускай літаратуры на эміграцыі абмяркоўвалася на навуковым сімпозіуме беларускіх літаратараў, у якім бралі ўдзел І.Плашчынскі (брат Я.Пушчы), Я.Ліманоўскі, М.Панькоў, Я.Шакун, М.Цэлеш, Я.Юхнавец. На з’ездзе славістаў у Манрэалі (Канада) разгарнулася шырокая дыскусія па праблемах беларускай літаратуры, як і на сімпозіуме па літаратуры беларускай эміграцыі ў Куінс-Коледж (Нью-Ёрк), дзе з дакладамі выступалі Я.Садоўскі (“Беларуская эміграцыйная літаратура ў Канадзе”), Антон Адамовіч (“Вацлаў Ластоўскі”). У часопісе “Баявая Ускалось” (1971, № 11) быў змешчаны артыкул В.ЖукГрышкевіча “Беларуская літаратура за мяжой”, у аснову якога пакладзены даклад на з’ездзе славістаў у Манрэалі. Дарэчы, В.Жук-Грышкевіч (1903—1989) нарадзіўся ў м.Будслаў Вілей-
5 Мікола Вярба (1912—1975, сапр. Сільвановіч, родам з Міншчыны) — таленавіты паэт, верны, перакананы “шыпшынавец”, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі, прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага камітэта (БНК) у Нямеччыне, заснавальнік лагера (ДП) у Гэрэнбургу, арганізатар мастацкай майстэрні “Раніца”, выдавец паштоўкі “Вялікія дзеячы Беларусі” з выявай Пагоні. Актыўны супрацоўнік беларускага скаўтынгу, непахісны змагар за аб’яднанне ўсіх беларусаў замежжа незалежна ад іх палітычных поглядаў і веравызнанняў. 3 1949 г. жыў у Канадзе (г.Вініпэгу). Адзін з арганізатараў Беларускага культурнага таварыства, Беларуска-Канадыйскага аб’яднання ў правінцыі Манітоба, аўтар артыкула пра беларусаў у энцыклапедыі Канады. Вершы пачаў пісаць з юнацтва, але першыя публікацыі з’явіліся ў “Беларускай газэце” толькі ў 1943 г. Амаль усе яны прысвечаны Бацькаўшчыне, прасякнуты бязмежнай любоўю да Беларусі (“О Маці! Твае мы сыны — адраджэнцы, // паўсталі мы раны твае загаіць, // табе мы ў ахвяру нясём свае сэрцы, // з табой мы жадаем памерці ці жыць...”). У невялікіх паэмах (“Медны коньнік XX веку”, “Да берагоў зямлі неабяцанай”), вершах (“Асеньні пейзаж”, “Вясна”, “3 табой”, “Крывавы клічнік”, “Мая малітва”, “Мы сведчыць будзем!”, “He плач перад чужымі”, “Няма таго, што сэрцу трэба...”, “Паміж пахучых руж”, “Прывід”, “Сваю сабе збудуем хату”, “Ты, мая Беларусь”, “Сьвятых — Сьвятым”, “Ці ж мне ня даў нічога Бог?”, “Вам шлю прывітаньне”, “Дзень урадзінаў” ды іншых) гучаць не толькі настальгічныя матывы, але і гарачая вера ў надыход Вясны-Адраджэння, што “абудзіў Магутны Сакавік”, узно-
скага павета ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Віленскай Беларускай гімназіі (разам з Н.Арсенневай, з якой сябравалі ўсё жыццё), скончыў факультэт славянскай філалогіі Пражскага ўніверсітэта, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Віленскай Беларускай гімназіі, адначасова вучыўся ў Віленскім універсітэце. Быў рэпрэсаваны (1939), вызвалены ў 1941 (запісаўся польскім грамадзянінам). Каб вырвацца з СССР, уступіў у Польскае войска 8-й Брытанскай арміі і праз Ірак, Егіпет, Італію (дзе разам з П.Сычом браў удзел у бітве пад Монтэ-Касіна супраць фашыстаў) трапіў у Англію. Адзін з арганізатараў Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), рэдагаваў часопісы ЗБВБ “На шляху”, “Беларус на чужыне”. 3 1950 г. — у Канадзе, актыўны дзеяч Згуртавання беларусаў Канады (разам з жонкай Раісай ЖукГрышкевіч, якая напісала кнігу “Жыццё Вінцэнта ЖукГрышкевіча”, 1993 г.), працаваў на радыё “Вызваленне” (1953— 1956), абараніў доктарскую дысертацыю (1952) па тэме “Лірыка Янкі Купалы” на філасофскім факультэце Атаўскага ўніверсітэта (Канада), дзе чытаў лекцыі па беларускай літаратуры, арганізаваў лектарат “Беларусаведы”. Ён аўтар артыкулаў “Антон Лявіцкі — Ядвігін Ш.”, “Максім Багдановіч”, “Уладзімір Жылка”, многіх артыкулаў пра Я.Купалу, успамінаў пра П.Сыча, нататак
сяцца малітвы за ўваскрэсэнне Беларусі, паўстаюць лірычныя пейзажы роднага краю... Мікола Вярба — аўтар арыгінальных, шчымліва-кранальных твораў: “Малітва беларускіх ДП” (за волю Бацькаўшчыны, за вяртанне з чужыны ў родныя і вольныя межы дамоў) і ‘’Паніхіды” — своеасаблівага літаратурнага рэквіема. прысвечанага "памяці палеглых нязнаных сыноў Беларусі ў абароне яе Вольнасці. усім верным сынам-Беларусам, замучаным у ссылках халоднага Сібіру, Калымы, Салаўкоў, Беламор-каналу, Ухта-ГІячорскіх сьмертных лягерах, загінуўшым у пяскох Караганды, у стэпах Казахстану, ня вытрымаўшым паходу ў няволю, памёршым у халодных прыстанях Мурманску. Бяз страху адыйшоўшым ад жыньця ў каннлягерах Картузскае Бярозы, замучаным маральна ў Лукішскіх мурох у Вільні, ціха памёршым у Сьвятым Крыжы, без Дароў Божых, адышоўшым у Вронках у жыцьцё вечнае, тым, што з болем памерлі ў казематах Варшаўскае цытадэлі, усім бязьвінным, за Імя Беларуса бясстрашна памёршым — Беларусам Паўночнае, Усходняе, Паўдзённае і Заходняе Беларусі, сьмерцю мучанікаў у Дахаў, Маўтхаўзене, Бухенвальдзе, героям у жорсткіх баёх за Волю Народаў у Эўропе, Азіі, жыцьцё сваё аддаўшым за Беларускую Справу...” (Архіўная кніга, с. 320).