Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Нялёгка сёння пішуцца лісты, I словы глейкім сумам наліліся: Упаў на грудзі зломаны кастыль I рану цяжкую ў сэрйы высек...
— скардзіцца паэт.
Адзін з выдатнейшых паэтаў нашай эміграцыі Алесь Салавей апынуўся ў Аўстраліі. “Цяпер я нічога не пішу, — канстатуе ён, — і мала надзеі на тое, што буду пісаць у далейшым...”
Там жа, у Аўстраліі, заглох і яшчэ адзін, менш ведамы паэт Анатоль Сумны:
Мне натхненне даюць толькі Вера і Бог
I радзіма, якой я сьпяваю...
I няхай на радзімы далёкіх палёх Ветры песьні мае расьпяваюць...
Колькі пісьменнікаў змоўкла, колькі анямела... Падаюць ахвяры. Ломяцца, глохнуць таленты...”
Аднак многія аўтары, нягледзячы на ўсе цяжкасці і складанасці выгнання, працягвалі творчасць, пачатую на Бацькаўшчыне, працягвалі беларускую справу, як рабілі гэта іх папярэднікі — эмігранты 20-х гг., выдатныя дзеячы нацыянальнага адраджэння
В.Ластоўскі, Б.Тарашкевіч, Ф.Аляхновіч, змушаныя жыць у Польшчы, Літве, Латвіі і знішчаныя ў часы сталіншчыны. У далёкім замежжы пісьменнікі змаглі згуртавацца, стварыць незалежную прэсу, літаратурны беларускі рух. Ды і невядома, каму было цяжэй матэрыяльна і духоўна — тым, хто пакінуў радзіму, ці тым, хто на ёй жыў і жыве, як сцвярджае сёння беларускі паэт Алесь Пісарык:
Карэнне роду нашага пасеклі Віхуры веку, Дух не замялі!
Вы на чужыне не зазналі бедаў Такіх, як тут — На здаўленай зямлі...
Пісьменнікі, як і многія беларусы, пакінулі радзіму толькі геаграфічна. “Мы ж не “ўцекачы” і не “выгнанцы”, а тым болей не “ворагі народу”, — пісаў Ю.Віцьбіч. — Мы — палітычная эміграцыя — крэўная частка свайго паняволенага народу. Адсюль мы з’яўляемся таксама законнымі гаспадарамі помнікаў рэлігіі, гісторыі і мастайтва на Беларусі. Нашыя продкі, дзяды ды бацькі іх стварылі, а таму мы арганічна ня ў стане не рупіцца аб іхным цяперашнім становішчы, не праймацца з іхняга разбурэння ды не цешыцца з іхняе аховы...”3
Ю.Віцьбіч, творчасць якога пачыналася на радзіме і які быў асабіста знаёмы з многімі пісьменнікамі, якраз і быў адным з арганізатараў літаратурнага руху замежжа. Гэты рух умоўна можна падзяліць на два асноўныя перыяды: I — другая палова 40-х—50-я гады — лагеры перамешчаных асобаў (ДР—displaced persons) у Германіі, Аўстрыі, дзе кампактна жылі беларусы пасля вайны; II— 50-я гады — канец XX стагоддзя — краіны рассялення і сталага пражывання беларускіх эмігрантаў, найперш ЗША, Канада, Англія, Францыя, Аўстралія (ёсць беларускія асяродкі і цяпер у Германіі, Бельгіі ды іншых краінах).
Ужо ў самыя першыя месяцы выгнання на дарогах Еўропы, a затым у лагерах перамешчаных асобаў беларусы пачалі аб’ядноўвацца, арганізоўваць школы для дзяцей, закладваць пачаткі літаратурнага жыцця і, галоўным чынам, наладжваць выданне газет
3 Віцьбіч Ю. Ліст да М.Сяднёва. Саўт-Рывер. 28 студз. 1970 // М.Сяднёў. Масеева кніга. Мн., 1994. С. 314.
і часопісаў, а па магчымасці і кніг. Многія пісьменнікі станавіліся настаўнікамі ў школах, ладзілі літаратурныя вечары, лекцыі, выступалі з чытаннем сваіх твораў, бралі актыўны ўдзел у культурна-асветніцкай дзейнасці сярод беларускіх эмігранцкіх асяродкаў, спрыялі выхаванню нацыянальна-сведамай моладзі, захаванню гістарычнай спадчыны.
Найбольш садзейнічала гэтым мэтам беларуская прэса. А газет і часопісаў эмігранты выдавалі блізу 100 найменняў. Сярод іх інфармацыйныя царкоўна-рэлігійныя, студэнцкія, скаўцкія, літаратурна-грамадскія. He ўсе яны, зразумела, доўга пратрымаліся, але такой колькасці газет і часопісаў, відаць, не выходзіла ў Беларусі. Пазней, на пачатку 50-х, калі перасталі існаваць ДП і беларусы раз’ехаліся па розных краінах, многія газеты і часопісы працягвалі сваё жыццё і там.
Большасць гэтых часопісаў і газет, ратуючы гонар нацыянальнай дэмакратыі, беларускага слова, спрыяла кансалідацыі беларусаў свету, дапамагала іх згуртаванню на глебе нацыянальнай ідэі, ставіла задачы (як, да прыкладу, газета “Бацькаўшчына”, орган “беларускай напыянальна-вызвольнай думкі”, заснаваны ў 1947 г., рэдактар Л.Крывічанін (Лявон Савёнак): “разьвіваць і паглыбляць беларускі патрыятызм, узбройваць эміграцыйнае грамадства высокімі ідэйнымі якасьцямі, вырабляць жалезны гарт і ахвярнасьць у вялікім змаганьні за вызваленьне нашай дарагой Бацькаўшчыны”. Газета мела свае прадстаўніцтвы ў ЗША, Англіі, Францыі, Бельгіі, Новай Зеландыі, Венесуэле, Канадзе, Аўстраліі. На старонках “Бацькаўшчыны” рэгулярна пад рубрыкай “Па куткох эміграцыі” публікаваліся розныя інфармацыйныя матэрыялы. Акрамя самай разнастайнай тэматыкі рэдакцыя “Бацькаўшчыны” выдавала літаратурны дадатак, дзіцячы часопіс “Каласкі”, друкавала беларускія класічныя творы. Беларускія газеты і часопісы змяшчалі шмат матэрыялаў з далёкай і блізкай гісторыі Беларусі: пра Вялікае Княства Літоўскае, падзеі нацыянальна-вызвольнага руху канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Гэта былі палітычныя матэрыялы, іх аўтары часта не пагаджаліся з анэнкамі беларускай гісторыі савецкіх і польскіх вучоных і даследнікаў. Асаблівая ўвага аддавалася актыўным працэсам беларусізацыі, распачатым у 20-х гадах. Публікаваліся на старонках эмігранцкай перыёдыкі і многія літаратурныя творы айчынных аўтараў. Ацэнкі гэтых твораў звычайна адрозныя ад савецкай крытыкі, аднак яны не заўсёды былі аб’екгыўнымі.
Была разгорнута і выдавецкая дзейнасць, асабліва пры газеце “Бацькаўшчына”: сабраны і выдадзены вершы Янкі Купалы, п’еса “Тутэйшыя”, якія ў савецкай Беларусі лічыліся “найдэмаўскімі”, a таму замоўчваліся і не траплялі ні ў якія зборнікі і хрэстаматыі, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Гаруна, В.Ластоўскага, Л.Калюгі, А.Мрыя, многіх іншых рэпрэсаваных беларускіх аўтараў. Гэтым кнігам папярэднічалі грунтоўныя ўступныя артыкулы з аглядам жыцця і дзейнасці таго або іншага пісьменніка.
Безумоўна, выдаваліся і творы эмігрантаў, выйшла анталогія "Ля чужых берагоў” (1955, Мюнхен) — першае калектыўнае выданне беларускай паэзіі і прозы, друкаваліся на старонках “Бацькаўшчыны”, іншых газет і часопісаў новыя вершы Н.Арсенневай, М.Сяднёва, А.Салаўя, У.Дудзіцкага, У.Клішэвіча, М.Кавыля, Я.Юхнаўца, проза А.Саковіч, успаміны, публіцыстыка, крытычныя артыкулы, пабачылі свет першыя паэтычныя кнігі М.Сяднёва (“У акіяне ночы”), Р.Крушыны (“Лебедзь чорная”). У 1952 г. выйшаў даведнік М.Панькова “Паказальнік беларускіх выданняў на чужыне за 1945—60 гг.” (выдадзены “Крывіцкім навуковым таварыствам Пранціша Скарыны”), дзе сабраны звесткі пра кнігі, часопісы, газеты, якія выходзілі ў першы пасляваенны перыяд на эміграцыі (“Беларускі лемантар”, чытанкі для 3—5 класаў: “Родны палетак”, “Наша краіна”, “Помнікі старажытнасці”, “Малюнкі мінулага” Я.Гладкага, якія распавядалі пра славутых беларускіх дзеячаў: Міндоўга, Гедыміна, Альгерда, Ягайлу, Скарыну, В.Цяпінскага, К.Астрожскага, Л.Сапегу, В.Ластоўскага, Я.Лёсіка ды інш.; хрэстаматыя выбраных рэлігійных твораў “Бог і Бацькаўшчына”, складзеная Я.Пятроўскім, падручнікі М.Міцкевіча (А.Галіны) “Роднае слова”. “Чытаньне ддя дзяцей 1 году навукі”, “Чытаньне для 3 класа”, хрэстаматыі “Вясна”, “Каля дому”, “Зіма”). М.Панькоў сабраў звесткі і пра часопісы ды іншыя перыядычныя выданні, якія праіснавалі зусім нядоўга.
Акрамя шматлікіх грамадска-палітычных, інфармацыйных выданняў выходзілі і літаратурна-мастацкія часопісы: “Пагоня” (рэдактар У.Дудзіцкі, Зальцбург), “Шляхам жыцьця” (рэдактар Х.Ільляшэвіч, Ватэнштадт), “Голас беларусаў” (рэдактар С.Хмара, Шлезвіг), “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі” і “Шыпшына” (рэдактар Ю.Віцьбіч), часопіс Саюза беларускіх журналістаў “Вольнае слова” (рэдактар М.Панькоў (Вольны)), “Сакавік” (рэ-
дактар Ант.Адамовіч, Остэргофэн). Вялікую перавагу літаратурным матэрыялам аддавалі і часопісы “Божым шляхам” (рэдактар а.Леў Гарошка (Жменя), Парыж), “Беларускія навіны” (рэдактар Л.Рыллеўскі, Парыж), “Крывіцкі сьветач” (Мюнхен), “Студэнцкія весткі” (рэдактар Міхась Рагуля, Мюнхен).
У першыя пасляваенныя гады пісьменнікі-эмігранты заснавалі літаратурныя аб’яднанні “Шыпшына” і “Баявая Ускалось”. Х.Ільляшэвіч у сваім часопісе (“Шляхам жыцьця”, 1946, № 4) абвесціў пра заснаванне пісьменніцкага аб’яднання “Шыпшына” і пра яго першы арганізацыйны сход, які адбыўся ў Берліне ў 1945 г. Але пачало яно актыўна дзейнічаць толькі з 1946 года, адначасова з выданнем часопіса “Шыпшына”. Дарэчы, шыйшына, як вядома, паэтычны сімвал Беларусі, дзікая і калючая лясная расліна. Яна не даецца чужынцу, сустракаючы яго калючымі дзідамі, пышна і прыгожа цвіце ўвесну і чырванее сваімі пладамі — запарукай сваёй несмяротнасці. Маніфестам аб’яднання пісьменнікаў на эміграцыі стаў славуты верш У.Дубоўкі “О, Беларусь, мая шыпшына!”, эмблемай — галінка шыпшыны з кветкай і калючкамі.
У склад згуртавання ўвайшлі Н.Арсеннева, Ю.Віцьбіч, М.Вярба, Я.Золак, Х.Ільляшэвіч, А.Кавалеўскі, У.Клішэвіч, А.Салавей, М.Сяднёў, У.Сядура, М.Цэлеш, М.Кавыль, У.Дудзіцкі, С.Жамойда, Р.Крушына.
Ініцыятарам згуртавання стаў былы сябра “Узвышша” Ю.Віцьбіч. Згуртаванне “Шыпшына”, можна сказаць, стала спадкаемцам мастацка-эстэтычнага кірунку “Узвышша”, як літаратурнага аб’яднання, так і часопіса, але ні ў якім разе не паўторам яго, бо на эміграцыі верылі, што “Узвышша” адродзіцца на Бацькаўшчыне, яно не адыдзе ў нябыт. “Шыпшына” на эміграцыі, як і “Узвышша” на радзіме, стаяла на пазіцыях незалежнасці, адданасці нацыянальным інтарэсам Беларусі. Узвышэнцы, шчырыя патрыёты (У.Дубоўка, А.Бабарэка, Я.Пушча, К.Крапіва, К.Чорны, З.Бядуля, В.Шашалевіч, Т.Кляшторны, Л.Калюга, А.Мрый ды інш.), адной са сваіх мэтаў бачылі няўхільнае змаганне за высокаэстэтычнае мастацтва, культуру творчасці. Галоўная ўстаноўка заснавальнікаў “Узвышша” — падвысіць мастацкі ўзровень беларускай літаратуры, культуру беларускай мовы, жыццёвую сімволіку мастацкага твора, яго эстэтычную вобразнасць, беларускую праблематыку, адзінства
творча-мастацкай ідэі. Агульна-тэарэтычны план узвышэнцаў засноўваўся на эстэтычна-мастацкім нашаніўскім першаўзвышэнстве, на творчасці М.Багдановіча, Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа. Тэарэтык “Узвышша”, таленавіты крытык і літаратуразнавец Адам Бабарэка (расстраляны ў 1938 г.), у сваім праграмным артыкуле “3 далін на ўзвышшы” сфармуляваў асноўныя прынцыпы “Узвышша” як новага этапу ў развіцці беларускай эстэтычнай думкі і мастацкай літаратуры.