Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Агульнавядома, што свабода — неадлучнае права мастака на творчасць, без свабоды няма сапраўднага мастацтва. Але свабода як плата за разрыў з радзімай — таксама бессэнсоўная, бо творчасць нельга ўявіць без глебы, без сувязі, без наўпростых кантактаў з Бацькаўшчынай. Родны дом не можа знікнуць з твару зямлі. Аднак у XX стагоддзі пісанне вершаў ператварылася ў небяспечны занятак, як ніколі, было відавочна, якую трагедыю перажывалі ў гады сталінскіх рэпрэсій нацыянальныя літаратуры ў былым СССР. Адны пісьменнікі былі фізічна вынішчаныя, другія апынуліся ва ўнутранай эміграцыі, трэція — у міжнароднай, а гэта разрыў з мінулым — асабістым і гістарычна-культурным. Цяжка сказаць, чыё становішча было цяжэйшым: жывых сведкаў, пазбаўленых праўдзівага слова, ці тых, хто назіраў здалёку за падзеямі на Бацькаўшчыне. Нельга не прызнаць слушнасць меркаванняў М.Сяднёва, які больш за 50 гадоў жыў за межамі радзімы і амаль усё, што ім створана, было напісана ў выгнанні: “Ці мела ўплыў на развіццё маёй творчасці эміграцыя? Мела. Станоўчы — я быў самім сабою, меў абсалютную свабоду творчасці, пісаў-складаў свае вершы без аглядкі на нішто, я быццам існаваў па-за часам, быў толькі
7 Цвятаева М. Выбраная проза: У 2 т. Ныо-Ёрк, 1979. Т. 2. С. 122.
s Хадасевіч У. Выбраная проза. Ныо-Ёрк, 1982. С. 212.
заняты сабою, толькі прыслухоўваўся да самога сябе, я нават не разлічваў, што маё творства дойдзе калі-небудзь да чытача, для мяне важна было толькі адно: адтварыць найбольш дасканала тое, што я адчуваў. Мастацкасць — гэта адзіны крытэрый, з якім я падыходзіў да свайго твору.
Адмоўны ўплыў — адсутнасць чытача, асяроддзя, канкурэнцыі, залішняя засяроджанасць на сабе, адсутнасць свае культуры, адзіноцтва, эміграцыйная грызня...
У сэнсе матэрыяльным — бядотнасць, неўладкаванасць, клопат пра заўтрашні дзень, у духоўным сэнсе — адсутнасць здаровага, нармальнага грамадства, закінутасць, цяжкасць спасціжэння чужой культуры, адсюль — духоўнае збядненне, нягледзячы на шырокія магчымасці ўзбагаціць сябе здабыткам розных культур. Ды не зважаючы на ўсё гэта я зберагаў сябе ад духоўнай адзічэласці нястомнай працай над сабою, як у сэнсе літаратурным, гэтак і сэнсе агульнаадукацыйным”. I далей: “...Слоў няма, літаратура беларускага замежжа — гэта, можа, адрозная, але адзіная плынь агульнай беларускай літаратуры і яе, эмігранцкую літаратуру, трэба й разглядаць толькі ў гэтым кантэксце. Ейныя творцы жылі ў тарычэліевай, калі можна так сказапь, пусціні, у ізаляваным становішчы, ім не хапала свайго паветра, свае атмасферы, гукаў, колераў, паху сваёй зямлі. I хоць тут поўная свабода творчасці, аднак твая творчасць здабытак таго народу, якому яна прысвечана, і толькі адзінкі могуць тварыць, не паддаючыся ўмовам эмігранцкага жыцця і не ведаючы, ці дойдуць твае кнігі да народа. Яны жылі тым, чым надарыла іх іхняя старая Бацькаўшчына, яны варыліся, як кажуць, у сваім саку, але тым вастрэйшае ў іх было адчуванне Бацькаўшчыны... Паэт-эмігрант тварыў для сябе, спавядаўся перад самім сабою, шаптаў свае вершы, як малітвы, жыў надзеяй, што гэтыя малітвы некалі будуць пачутыя, успрынятыя... I я думаю, здабыткі беларускіх эмігрантаў у галіне мастацкай літаратуры рана ці позна ўвойдуць арганічнай часткай у беларускую культуру...”9
Сёння мы можам сказаць, што гэтыя здабыткі істотна дапаўняюць і ўзбагачаюць беларускую літаратуру. Найперш пісьменнікі-эмігранты раскрывалі многія тэмы, якія не маглі закранац-
9 Сяднёў М. Масеева кніга. Мн.: Маст. літ., 1994. С. 124.
ца айчыннымі аўтарамі. I тут на першы план выступаюць не эстэтычныя, а ідэалагічныя прынныпы, час, у які пісаліся творы і на эміграцыі і ў савецкай Беларусі, падзеі, што абумоўлівалі іх з’яўленне.
Даследнік літаратуры беларускай эміграцыі Лявон Юрэвіч у артыкуле “Літаратурны рух беларускай эміграцыі” (Кантакты і дыялогі, 1998, № 5—6) слушна падзяляе беларускую літаратуру пасляваеннага часу на падсавенкую, затрыманую і эмігранцкую. I сапраўды, калі творы рэпрэсаваных пісьменнікаў доўгі час замоўчваліся на Бацькаўшчыне, не даходзілі да чытача, то на эміграцыі яны публікаваліся ў 40—50-х гадах, шырока асвятляўся трагічны лёс пісьменнікаў-патрыётаў, пакутнікаў за Беларусь, беларускае слова. Пасля вынішчэння творчай інтэлігенцыі ў 30—40-х гадах ідэі нацыянальнага адраджэння, незалежнасці Бацькаўшчыны панеслі ў выгнанне пісьменнікі-эмігранты, хоць падспудна гэтыя ідэі жылі (і будуць жыць!) ва ўсёй беларускай літаратуры. Іншая справа, што на эміграцыі пра іх можна было адкрыта і свабодна пісаць, на Беларусі, пры строгай рэгламентацыі літаратурнага працэсу, гэта пагражала ў лепшым выпадку залічэннем у “нацдэмы”. Калі развіццё беларускай савецкай літаратуры было абумоўлена, згодна з афіцыйнай савецкай прапагандай, падзеямі кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, то эмігранцкая літаратура жыла ідэямі Беларускай Народнай Рэспублікі, і вялікі дзень 25 Сакавіка, калі была абвешчана БНР, стаў сімвалам свабоды і незалежнасці Бацькаўшчыны і ўслаўляўся ва ўсіх эмігранцкіх творах. У гэтым супрацьстаянні — галоўныя ідэалагічныя адрозненні савецкай і замежнай беларускай літаратуры.
У творах гістарычнай тэматыкі, краязнаўчых нарысах у савецкай беларускай літаратуры (да з’яўлення феномену У.Караткевіча) пераважала прарасійская праблематыка, гісторыя, славутыя дзеячы Беларусі амаль не згадваліся. Эмігранцкая літаратура, наадварот, адмаўляла панаванне чужых ідэалагічных шаблонаў, русіфікатарскі ўціск, што стрымлівалі развіццё гістарычнай плыні ў беларускай літаратуры, перадрукоўвала кнігі В.Ластоўскага, А.Смоліча, У.Ігнатоўскага, якія давалі праўдзівыя звесткі па гісторыі, геаграфіі Беларусі.
Тэма вайны таксама знайшла сваё адлюстраванне ў эмігранцкай літаратуры, аднак яе падзеі разглядаліся зусім у іншым
асвятленні ў параўнанні з савецкімі творамі (“Змагарныя дарогі” К.Акулы. яго англамоўны раман “Tomorrow is yesterday”, “Каханы горад” Юстапчыка (Ант. Адамовіча), “3 агню ды ў полымя” М.Кавыля, многія вершы, паэмы). Упершыню ў беларускай прозе з’явілася аповесць пра змаганне беларускіх вайскоўцаў супраць немцаў у арміі генерала Андэрса пад Монтэ-Касіна ў Італіі (“Смерць і Салаўі” Пятра Сыча (1912—1964)). Пісьменнікі-эмігранты разглядалі вайну як бязлітаснае змаганне дзвюх таталітарных сістэм — гітлераўскай і сталінскай, дзе гінулі мільёны простых людей. He прымаючы ні фашысцкага, ні бальшавіцкага рэжымаў, стоячы над схваткай, пэўная частка беларусаў на акупаванай радзіме аб’ядноўвала намаганні дзеля аднаўлення пасля вайны сапраўднай дзяржаўнасці Беларусі, яе незалежнасці ад моцных суседзяў.
Ідэйна-палітычнае супрацьстаянне было і ў тым, што ў савецкай літаратуры ідэалізаваўся сацыялізм, панавалі заклікі да “камуністычнай светлай будучыні”, тады як у эмігранцкіх творах найбольш раскрывалася мінулае, часта таксама ў ідэалізаваным плане. Рэальную будучыню пісьменнікі-эмігранты ўяўлялі як аднаўленне лепшых нацыянальных асноў жыцця Бацькаўшчыны, на якіх грунтаваўся адвечны, традыцыйны ўклад беларусаў. Замежная літаратура першая пачала расказваць свету пра антыбальшавіцкія паўстанні ў Беларусі, пра вынішчэнне цвету наныі пад час сталінскіх рэпрэсій, пра што ў падсавецкай літаратуры больш адкрыта пачалі пісаць толькі ў 80—90-х гадах (“На Чорных Лядах”, “Жоўты пясочак”, “Аблава”, “Сцюжа” В.Быкава, трылогія С.Грахоўскага “Зона маўчання”, “Цівалі” С.Законнікава, вершы, успаміны А.Звонака ды іншых пісьменнікаў, якія прайшлі пекла Гулага).
Аляксей Каўка ў артыкуле “Краса калючая шыпшыны”, аналізуючы патрыятычную лірыку беларускага літаратурнага замежжа, адзначаў: “Эміграцыя адрынула ўсечаную, спрошчаную паводле “класава-пралетарскай” схемы канцэпцыю беларускай мінуўшчыны: народа без уласных традыцый дзяржаўнасці, уласна беларускіх дзяржаўных валадароў, палітыкаў, вайскоўцаў, народа, на працягу стагоддзяў адно каланізаванага ды прыгнечанага літоўскімі .і польскімі феадаламі, ксяндзамі, пакуль “адзінаверная” выбавіцелька Расія не ўратавала, уз’яднаўшы яго на сыходзе XVIII ст. з расійскаю дзяржаваю. Пра тое, як фак-
тычна адказала забраная Беларусь разам з Літвою і Польшчаю на “ўз’яднальніцкія” дамаганні імператрыцы Кацярыны II, не прынята было пісаць ні ў школьных чытанках, ні ва ўніверсітэцкіх курсах, ні ў літаратурных альманахах і паэтычных зборніках, друкаваных у Беларусі. Модаю, бадай што павальнаю, зрабілася халуйскае дзякаванне за падараванае беларусам “вызваленне”, якому толькі мастацкая вынаходлівасць і мужнасць грамадзянская паэта-прарока і патрапілі знайсці адпаведнае акрэсленне:
Аграбленыя з гонару й кашулі, 3 свайго прыпыну выгнаныя вон, Мы дзякуем, што торбы апранулі На нас ды з нашых нітак-валакон...
(Янка Купала. Перад Будучыняй. Мн., 1922”)'°
Нацыянальна-вызвольныя ідэі жылі і вызначалі асноўную праблематыку твораў пісьменнікаў-эмігрантаў і менавіта гэтай сваёй праблематыкай яны блізкія духоўным набыткам усяго беларускага пісьменства. I сёння, на самым пачатку новага тысячагодцзя, яны арганічна ўпісваюцца ў адраджэнскі рух нацыянальна сведамай Беларусі, яе барацьбу за свабоду і незалежнасць. I галоўнае, што яднае эмігранцкую плынь з айчыннай літаратурай, — мова як першааснова іх жыцця наагул. Значэнне мовы для выгнанцаў яскрава сцвердзіла Наталля Арсеннева:
Каб не мова, даўно б мы растаялі, расплыліся б імглой між чужых, збеглі ў вырай гусінаю стаяю — але з мовай — і мы будзем жыць!
Усе пісьменнікі-эмігранты, нягледзячы на тое што валодалі асноўнымі еўрапейскімі мовамі, пісалі свае творы толькі пабеларуску. I карысталіся яны граматыкамі Б.Тарашкевіча, Я.Лёсіка, захавалі жывое беларускае слова, лексічныя багацці народнай мовы, тым самым адстойваючы яе чысціню, выказваючы
10 Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994. С. 296.
непрыманне, пратэст супраць асіміляцыі, “збліжэння” рускай і беларускай моваў (якое стварыла грубую “трасянку”), што амаль знішчыла прыгожую і мілагучную родную мову. Пытанне беларускай мовы заўсёды было востранадзённым, але сёння яно балючае, як ніколі, і для айчынных пісьменнікаў, і для замежных, якія пісалі свае творы найперш з разлікам на беларускамоўнага чытача і спадзяваліся, што іх кнігі вернуцца на Беларусь.