• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

    Пакліканыя

    Літаратура беларускага замежжа
    Лідзія Савік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 479с.
    Мінск 2001
    115.93 МБ
    Тут паэт не аддзяляе сябе ад нас, яму, як і нам, баляць нацыянальныя праблемы, лёс Беларусі і найбольшы клопат — захаванне мовы. Мноства яго разважанняў, выказванняў пра мову рассыпана ў “Масеевай кнізе”.
    Я цэлае сваё жыцьцё аддаў слову. Дзеля яго пакутваў за кратамі. На аўтар слова склаў ахвяры. 1 як жа балюча ўсьведамляць, што яно цяпер непатрэбнае. Яго зракліся браты-беларусы. О ты, маё неспазнанае слова, навошта я мучыўся табою?57
    “Пытаньне беларускае мовы стаіць проста: або мы будзем карыстацца ёю — і яна выжыве, або мы занядбаем яе — і яна знікне. Мова, на якой не гавораць, — не мова. Народ, які зракаецца сваёй мовы, — не народ. Народ усведамляе самога сябе, не цураецца сваёй мовы і пры самых цяжкіх умовах... Беларуская мова, насупе-
    56 Сяднёў М. Маеева кніга. С. 18—19.
    57 Сяднёў М. А часу больш, чым вечнасьць. С. 52.
    рак сьцьверджаньням некаторых “вучоных”, — лінгвістычна самастойная мова, і ў ёй дастаткова сродкаў для выяўленьня псіхікі нашай нацыі. Толькі наша мова, не якая іншая — не руская, не польская, блізкая нашаму характару, толькі ёй — мяккай і мілагучнай — адгукаецца наша душа. Беларуская мова самастойная настолькі, наколькі самастойная наша нацыя. Hi больш і ні менш. Мы не можам вытварыць літаратурную мову, не падобную на наш народ. У нашай мове ёсьць усе “заганы”, якія мае наша наныя. I гэта заканамерна. Таму ж яна родная, свая, лепшая ад любой чужой. Арыентацыя беларускай літаратурнай мовы на такую сваю “заганную”, думаецца, і забясьпечыць ёй найбольшы посьпех”58.
    У адным з інтэрв’ю ў адказ на пытанне, чаго б ён больш за ўсё на свеце жадаў для сябе, для Беларусі, для свету, Масей Сяднёў зазначыў: “Для сябе — заставацца і надалей з падманнай уявай прыгожага, узнёслага; для Беларусі — каб яна стала Беларуссю, каб наш народ усведаміў сябе нацыяй з гістарычнай місіяй, каб ён бьгў здольны абаранінь сябе, быў свядомы адносна сваёй мовы, сваёй гісторыі, каб беларускі паэт не быў у яго нечым непатрэбным; для свету — міру, духоўнага ўзвышэння, гармоніі”59.
    Дзеля гэтых святых мэтаў, дзеля духоўнага ўзвышэння людзей і стварае паэт свае творы, беларускай мовай складае песні любові і адданасці Бацькаўшчыне, народу, Усявышняму.
    Я прызнаваўся ў каханьні Ёй і прысьвяціў адзінай Ёй усё, на што яна мяне натхніла — радкі маёй вандроўнай песьні, Мо калі чулі іх? Яны на мове матчынай маёй.
    Дух гэтай мовы матчынай маёй У далячынь завоблачную ўзносіць, туды, дзе райская лагода і суцешнасьць. Там Усявышняму Яна хвалу складзе, як Яна тут і на зямлі складала...
    (Калі я буду паміраць)^
    Зямная мудрасць таленту, прасветленага высокай духоўнасцю, натхняла паэта на ўсім яго жыццёвым і творчым шляху. Аглядаю-
    58 Сяднёў М. Масеева кніга. С. 46—49.
    59 Тамсама. С. 125.
    “ЛіМ. 1994. 15 ліпеня. С. 13.
    чы здзейсненае і перажытае, звяртаючыся да Усявышняга і да людзей, Масей Сяднёў пісаў у вершы “Надзея”:
    Захоплены, я кожны дзень сябе радкамі выкладаю, хачу ўваскрасіць, што ў самаце мяне трывожыла гадамі.
    Хвалююся, сумую і пішу, натхненьне пераводжу ў форму. А мо калі чыюсь душу Кране мой верш нерукатворны...
    У вечнасць паэт адышоў 4 лютага 2001 года. Пахаваны на беларускіх могілках Саўт-Рывера (штат Нью-Джэрсі). Ён пакінуў нам выдатную мастацкую спадчыну, якая назаўсёды ўвайшла ў гісторыю беларускай літаратуры.
    БІБЛІЯГРАФІЯ
    А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. Мн., 1995. С. 167-206.
    А.М. Вярнулася песня з-за акіяна //ЛіМ. 1992. 12 чэрвеня.
    А.М. Заставацца беларусам // ЛіМ. 1994. 23 верасня.
    Айзенштадт Г. “Я прыйду з далёкае чужыны...” // Знамя юностм. 1989. 15 жніўня.
    Айзенштадт Г. “Я прыйшоў...” Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Знамя юностн. 1990. 17 мая.
    Анталогія беларускай паэзіі. Т. 2. Мн., 1993. С. 495.
    Багданава Г Партрэт паэта ў новым асяроддзі // Крыніца. 1997. № 3.
    Багданава Г. Тры вечары з беларускім паэтам М.Сяднёвым: Эсэроздум Ц Маладосць. 1994. № 11.
    Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 5. Мн., 1995. С. 467-469.
    Беларускія пісьменнікі: Даведнік: Сяднёў М. Мн., 1994. С. 523—524.
    Беларусь: Энцыкл. даведнік: Сяднёў М. Мн., 1995. С. 696.
    Белорусская поэзяя XIX—XX веков / Пер. Г.Рнмского. М., 1998. С. 394—399.
    Бураўкін Г. Параскідала доля нас // Полымя. 1990. № 11.
    Бярозка У. Адарваныя ад Радзімы // Віцебскі рабочы. 1993. 4 верасня.
    Галубовіч Л. “Патушаныя зоры” // Крыніца. 1997. № 3.
    Геніюш Л. Успаміны // На суд гісторыі. Мн., 1994.
    Гніламёдаў У. Слова, аплачанае лёсам // ЛіМ. 1993. 19 сакавіка.
    3 Масеем Сяднёвым гутараць Галіна Багданава і Леанід Пранчак // Крыніца. 1997. № 3.
    Зарэмба Л. “Плач Яраслаўны” М.Сяднёва: Паэтыка пералажэння // Веснік БДУ. Серыя 4: Філалогія. 1996. № 3.
    Зарэмба Л. “Плач Яраслаўны”: Да пытання мастацкага светапогляду // Славянскія літаратуры ў сусветным кантэксце. Ч. 2. Мн., 1999.
    Ізафатаў Д. Лозунг не састарэў. ЛіМ. 1995. 26 мая.
    Каўка А. Краса калючая шыпшыны // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994.
    Кляшчук А. Сцяна // Звязда. 1994. 25 жніўня.
    Конан У. Яны выратавалі гонар нацыянальнай дэмакратыі // Голас Радзімы. 1998. 28 мая.
    Літвіновіч Я. “Бацькаўшчына” была з Бацькаўшчынай // ЛіМ. 1997. 31 кастрычніка.
    Ляшкевіч Ю. Доўгі шлях да незалежнасці // Звязда. 1999. 19 жніўня.
    Марціновіч A. “А часу больш, чым вечнасць”: Лёс і творчасць М.Сяднёва Ц Роднае слова. 1993. № 2—3.
    Марціновіч А. Боязь Радзімы // Круг. 1996. № 4.
    Марціновіч А. “Здаецца мне — як гляну на бярозы, ад полымя мне іхняга цяплей...” // Настаўніцкая газета. 1993. 4 верасня.
    Марціновіч А. Сувязь: Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1994.
    Марціновіч А. У беларуса — сцежка свая //ЛіМ. 1995. 31 сакавіка.
    Мацкевіч В. Глядзець праўдзе ў вочы: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Голас Радзімы. 1990. 28 чэрвеня.
    Мікалайчанка А. У адказ на пратэст — камень у акно // Народная воля. 1998. ІЗсакавіка.
    Мірачыцкі Л. Галасы з далечы // Наша слова. 1996. 5 верасня.
    Мішчанчук М. Ён выказаў сябе // Полымя. 1995. № 11.
    Мішчанчук М. Чатыры партрэты беларускіх паэтаў-эмігрантаў: Вучэбны дапаможнік. Мн., 1993.
    Мшценчук Н. Седнёв М. Монсеева кннга: Рец. Мн., 1994 // Нёман. 1995. № 7.
    Мятліцкі М. Споведзь вяртання //ЛіМ. 1993. 27 снежня.
    Панізнік С. часу больш, чым вечнасць” // Голас Радзімы. 1995. 2 лютага.
    Пранчак Л. Беларуская Амерыка. Мн., 1994.
    Пранчак Л. Евангелле ад Масея: Інтэрв’ю з Масеем Сяднёвым II ЛіМ. 1999. 3 верасня.
    Пранчак Л. “У турме я стаўся паэтам”: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // ЛіМ. 1992. 21 жніўня.
    Пранчак Л. Ці стане наш суайчыннік Нобелеўскім лаўрэатам? // Рэспубліка. 1992. 29 жніўня.
    Пучынскі У. Mae вершы — мае малітвы // Культура: Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь. 1995, студзень.
    Пучынскі У. “Маю надзею, што беларус прачнецца”: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Настаўніцкая газета. 1990. 22 верасня.
    Раманькова Т. “Я прыйду з далёкае чужыны...” // Магілёўская праўда. 1993. 16, 18, 20лістапада.
    Сабалеўскі А. Развагі пра п’есу: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Тэатральная Беларусь. 1994. № 1.
    Савік Л. “Мне песня дадзена для мукі...”: Штрыхі да творчага партрэта М.Сяднёва // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993.
    Савік Л. “Мне песня дадзена для мукі...”: Штрыхі да творчага партрэта М.Сяднёва //ЛіМ. 1991. 9 жніўня.
    Савік Л. “Я прыйду з далёкае чужыны...” // Вячэрні Мінск. 1993. 22 верасня.
    Савік Л .“Я прыйду з далёкае чужыны...” Да 80-годдзя з дня нараджэння Масея Сяднёва // Голас Радзімы. 1993. 16 верасня.
    Савік Л. “Я прыйду з далёкае чужыны...”: Жыццё і творчасць Масея Сяднёва // Полымя. 1996. № 12.
    Сачанка Б. Беларуская эміграйыя: Факты і меркаванні // Маладосць. 1988. № 11.
    Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. Мн., 1991.
    Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі. Мн., 1990.
    Сачанка Б„ Сяднёў М. 3 рэдакцыйнай пошты // Маладосць. 1990. № 2.
    Сачанка Б. Наша, беларускае... //ЛіМ. 1992. 17 студзеня.
    Сачанка Б. Трэцяе вока. Мн., 1992.
    Сачанка Б. “Я толькі кропля ў акіяне”: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // На суд гісторыі. Мн., 1994.
    Сачанка Б. “Я толькі кропля ў акіяне...” Інтэрв’ю з М.Сяднёвым / Запіс. С.Сачанка // Маладосць. 1990. № 9.
    Сачанка С. Асаблівасць скланення назоўнікаў у творах М.Сяднёва // Беларуская лінгвістыка. 1995. Вып. 43.
    Сачанка С. Выяўленчая роля паўтору ў творах М.Сяднёва // Беларусіка. Кн. 5. Мн., 1995.
    Сачанка С. Пісьменнік і мова: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // ЛіМ. 1992. 10 красавіка.
    Сачанка С. Паэтычны сінтаксіс: Паводле твораў М.Сяднёва // ЛіМ. 1993. 13 жніўня.
    Сачанка С. Спасціжэнне сябе: Рэц. на “Масееву кнігу” // Звязда. 1995. 18 мая.
    Сёмуха В. Апостал Павел // Наша слова. 1994. 31 жніўня.
    Сенькавец У. Творы М.Сяднёва ў 8-м класе // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1996. Вып. 5.
    Скаруліс С. Пакалечаныя лёсы // Полымя. 1993. № 6.
    Скобла М. Будуйма духоўны пантэон // Голас Радзімы. 1995. 13 ліпеня.
    Скобла М. У чаканні слова ад Масея Сяднёва // Роднае слова. 1993. № 20.
    Скобла М. Масей Сяднёў // Звязда. 2000. 12 лютага.
    Скобла М. Дзярэчынскі дыярыюш. Мн., 1999.
    Станкевіч 10. Выгнаннік // Крыніца. 1997. № 3.
    Сустрэчы перад з’ездам // ЛіМ. 1993. 3—9 ліпеня.
    Тварановіч Г Духоўная паэзія Масея Сяднёва// Крыніца. 1997. № 3.
    Тычка Г. “Вераю я ратую сябе”: Інтэрв’ю з М.Сяднёвым // Беларусь. 1992. № 3.
    Тычка Г. Перад грэшнікам упаў душой // Крыніца. 1997. № 3.
    Тычына М. Сны аб Беларусі // Беларусь. 1993. № 6.
    Учебннк белорусской лнтературы должен воспнтывать культурного человека н патрнота// Советская Белоруссмя. 1997. 12декабря.
    Федарцова Т. Філасофскі змест духоўнасці літаратуры беларускага замежжа // Культура беларускага замежжа. Мн., 1998.
    Федарэнка А. Пра Масея Сяднёва і не толькі // Крыніца. 1997. № 3.
    Хомчанка В. “Я ёсць заўсёды на Радзіме...” // Дзень паэзіі. Мн., 1990. С. 244-246.
    Хомченко В. Стул с гербом н другне крнмннальные нсторнн / Пер. с бел. О.Ждана // Неман. 1993. № 8.
    Хомчанка В. “Я ёсць заўсёды на Радзіме...” // ЛіМ. 1989. 24 лістапада.
    Чыквін Я. Узыходжанне на вышыню // Крыніца. 1997. № 3.
    Шэўчык Я. Рэабілітацыя цягам ужыццё //ЛіМ. 1993. 21 мая.
    Асобныя вершы, артыкулы, успаміны М.Сяднёва, выдадзеныя ў Беларусі ў 90-х гадах
    Патушаныя зоры: Выбраныя вершы; раман “I той дзень надыйшоў” / Прадмова Б.Сачанкі. Мн., 1992.