Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
I сапраўды, калі перачытваеш вершы, паэмы Сяднёва, рэальна адчуваеш, як праз гэтую прыродную стыхію дакладна акрэсліваюцца пачуцці, перажыванні героя, паколькі вада — своеасаблівая субстанцыя жыцця, магічная трансфармацыя і другое, паэтычнае, нараджэнне. Пра сябе паэт кажа, што ён кропля ў акіяне, у яго нават Бог сцякае блакітнай кропляй, а самому яму часта хочацца быць вадой, ператварыцца ў дождж, раку (“У раку маладым з ручаямі сплыву. Пасля сонца наступнага парай з ракі паднімуся я ў неба... Пракоціцца гром — і на поле, на рэкі, кусты, лазнякі ўпаду я дажджом”). Як у антычнай міфалогіі Бог вады Нептун, з якім адбываюцца незвычайныя метамарфозы, так і паэт-асоба ператвараецца ў дождж і дзейнічае як гэтая стыхія, як сімвал ачышчэння і абнаўлення. Такая трансфармацыя — “парай, дажджом паднімуся”, ужыванне творнага склону як інструмента, як формы і сродку для напаўнення
36	Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 143
зместу, плывучая рытміка садзейнічаюць падмацаванню паэтычнага вобраза вады, праз які паэт імкнецца перадаць плынь часу. У адвечнай плыні вады сціраюцца межы часу і вобраз вады стасуецца з памяццю (гэта адзначаецца і ў паэзіі Барыса Пастэрнака). Вада ў Сяднёва — кладоўка памяці, у якой жыве мінулае (“Прайшлі, як дажджы адзьвінелі, маленства глыбокія дні...”). Вяртанне ў маленства праз успаміны, глыбіня перажыванняў героя спалучаюцца з вадой, небам. Як момант памяці часта выступае вясновы дождж.
Наагул вада, дождж, раса, беларуская прырода ўзгадавалі самога паэта, яго паэзію. Усяго гэтага ён быў пазбаўлены, апынуўшыся ў эміграцыі. Беларусь у памяці Сяднёва — краіна дажджу, вады, расы. Апынуўшыся за яе межамі, ён сумуе па гладзі азёр, рэк, зялёным моры лясоў, таму ў многіх яго вершах паўстае вобраз вады як супрацьстаянне смагі, а яго выгнанніцкая дарога пазначаная двума канцамі (“адзін п’е з нашых рэквадапою, а другі смагай мучыць мяне...”, “Дарогі”, “Ды не дайсьці мне да крыніцаў тых, з якіх мы, прагныя, пілі калісьці...”, “Недасланыя лісты”). I паколькі паэт цяпер больш жыве ўспамінамі, то дакладна знойдзены вобраз вады стала ўпісваецца ў яго мастацкую палітру, выступае спадарожнікам у ягоных жаданнях, імкненні выказаць тугу па страчанай Радзіме. Ён можа адплываць у сваё мінулае, якое ўяўляецца яму затонутым звонам (“Мінулае, звон затонуты, каб голас твой не заціх, я ўсё шчэ масты пантонныя кладу на рэках тваіх...”, “Сястры”), дзень вызвалення для яго такі празрысты, светлы, быццам “на ўзмор’і пенай вымыты салёнай” (“Вызваленьне”). Немалую экспрэсіўную ролю грае вобраз вады і ў любоўнай лірыцы паэта. Воблік каханай паўстае хоць і зямным, але незвычайна прывабным, вочы яе паэт параўноўвае з зорамі, іскрамі агню. Вада нараджае ўспаміны, дождж і цемната даюць магчымасць закаханым сустрэцца, як мароз спыняе плынь вады, так наступае расстанне. Закаханы звяртаецца да мора як да жывой істоты, моліць выкінуць яго на бераг, дзе яго каханая (“Сум няўтольны маю я па той дзяўчыне, што за морам дзесьці у пацёмках шэрых. Я зраблюся, мора, як само ты, сінім, толькі выкінь, мора, на другі свой бераг...”)У гэтым невялікім вершы — цэлая драма закаханых, і вада тут набывае магічную сілу, здольную выканаць іх пажаданні. У лірычных радках паэмы “Мая вайна” туга
героя, яго пакуты закаханага таксама, як і ў вершы, сыходзяць, сплываюць, быццам вясновыя воды, і закаханасць герояў адвечная, “як плынь бесканечных рэк” (“Тваіх вачэй знаёмая імгненнасьць хвалюе, нібы вецер водаў гладзь...”).
Аднак не толькі вобраз вады як мастацкі сродак прываблівае паэта. У Сяднёва вада вельмі часта зліваецца з небам, а неба для яго — рай, які ён імкнецца знайсці і на зямлі. Вось такое зліццё вады з небам — гэта не толькі зліццё, а стасоўнасць з душой, творчай актыўнасцю паэта. Хоць на першы погляд такія выразы, як “Сіняе мора нябёс”, “яснасьць і глыбіня нябёс”, — не болып як рамантычны вобраз, але гэта і спосаб паказаць, як “растуць зялёным морам травы”, “сьцякае із зораў сьвятло”. Паэт адчувае дасканалую гармонію, гледзячы ў чыстае неба, ён чуе, як неба кажа: “сінь пральлю...” У яго ўяўленні не толькі дождж і святло цыркулююйь паміж зямлёй і небам, у гэтым прасторы ёсць божыя ангелы, іншыя містычныя стварэнні жывуць у стыхіях зямлі, вады і неба. I найлепшым паэтавым спадарожнікам і сябрам становіцца месяц (“Месяц, мой сябра самотнасьці, ці ж ніколі ў жыцьці ты, як людзі, ня плакаў?..”, “Майму начному сябру”). Месяц для паэта — задушэўны суразмоўнік, “хлопец маўклівай начы”, “неба начнога вясёлы гуляка”, якому смела можна даверыць самыя патаемныя думкі і жаданні.
Духоўную паэзію, санеты, вершы пра каханне, прыроду, як і тэматычна блізкія ім пераклады з класікаў, Масей Сяднёў ствараў у рэчышчы традыцый еўрапейскай паэтычнай культуры. Следам за Багдановічам паэт уводзіў беларускую літаратуру ў кантэкст сусветнай літаратуры, сцвярджаючы, што беларускай мовай таксама дасягаюцца вяршыні сапраўднай паэзіі. Аднак, памятаючы запавет Максіма Багдановіча, які першы пачаў пракладваць для айчыннай літаратуры шырокія еўрапейскія сцежкі, ён не збіўся з нацыянальна-самабытнага шляху, нягледзячы на тое, што большая частка жыцця прайшла на эміграцыі. Відаць, у характары, таленце Сяднёва быў закладзены надзвычай моцны, спадчынна-беларускі генетычны код, калі сваю вернасць Бацькаўшчыне, роднай мове, нацыянальным матывам ён пранёс, захаваў ва ўсе гады выгнання.
Праз прызму высокага еўрапейскага мастацтва Масей Сяднёў зусім па-іншаму паглядзеў на свой уласны лёс, лёс блізкіх, іншай убачыў Бацькаўшчыну і чужыну (цыклы вершаў “Пра-
роцтва Сывілаў” і “Памяць”). Адышлі ў мінулае змрочныя хвіліны жыцця, суцішыўся боль па блізкіх і пакінутай Радзіме — усё гэта стала памяццю, болын высокай і вечнай катэгорыяй, чым сама рэальнасць.
За мной, нібы нявольнікі якія, ляглі мае гады-працаўнікі.
Ня ведаю, як вокам кінеш, лагодным з іх ці быў які.
У шэрым дні мае праходзілі адзеньні, я іх, дзіравыя, як толькі мог, латаў.
I толькі ў сваіх мройных лятуценьнях у сьвет прываблівы я думкай залятаў.
(Заўсёды мне чагосьці не хапае)11
Радзіма з заакіянскага далёка Масея Сяднёва бачыцца ім цяпер з вышыні духоўнага ачышчэння і лагоднасці, нязгаснай памяці пра блізкіх. Менавіта ў гэты час у ягонай творчасці з’яўляюцца вершы, прысвечаныя новай айчыне, Амерыцы, хоць “іншая, бацькоўская мая, бесперастанку біла ў маё сэрца” (“Нью-Ёрк”, “На пляжы ў нядзелю”, “Чужына”, “Выхадны”, “Будуюць дом”, “Адказ на запрашэньне”, “У парку”).
Я здабываў цябе За пядзяй пядзь.
Ты цьвёрдаю навукаю мяне вучыла.
Ня лёгка мне было цябе прыняць,
Яшчэ цяжэй — назваць сваёй айчынай...
(Айчына)№
У вершы “Амэрыка цягніком” паэт распавядае пра свае ўражанні ад сустрэчы з Амерыкай (“Амэрыку я прапусьціў і — усё праз мае вочы...”). । яму трывожна, што Нью-Ёрк, прывабны, але чужы беларускаму сэрцу, дабіраецца і туды, “дзе я жыў раней”. У гэтым непрыманні адмоўнага, што тояць у сабе агромністыя гарадскія мегаполісы для звычайнага чалавека, гучыць занепакоенасць будучыняй (“Адзінокая маці”, “Нью-Ёрк”, “Сучасная балада”, “Атам”), трывога за лёс зямлі і чалавецтва. I нават багаты, утульны і ціхі Глен Коў пасля Мюнхена стаў для паэта месцам новага выгнання, “пантэонам дум і сноў”.
37	Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 22.
38	Тамсама. С. 102.
У параўнанні з Амерыкай Беларусь праз філасофскае асэнсаванне такіх субстанцый, як Лёс, Прырода, Час, паўставала як эстэтычна-этнаграфічнае хараство. У сузіранні гэтага хараства ў цішы Глен Кова на працягу апошняга дзесяціголдзя Сяднёў стварыў паэтычны цыкл “Памяць”, праз які скразным матывам праходзіць тэма Беларусі. “Чым для мяне з’яўляецца Беларусь? Без яе я не мог бы ўявіць сябе як паэта, жыць давялося мне вонках яе, але сама гэтая акалічнасць можа нават стымулявала інтэнсіўнасць майго творства, ці лепей — пульс яго можа быў дзеля гэтага больш напружаным. А што тычыцца мовы, дык яна была не толькі сродкам, а нечым больш. Душой. Лекамі ў найцяжэйшыя часы. Я прыйшоў з ёй у гэты свет, нідзе з ёй не разлучаюся, яна была маёй духоўнай спадарожніцай. Мова і я — гэта адно. Без яе няма чалавека...”39
Асабліва высокім паэтычным натхненнем, любоўю, эмацыйным напалам прасякнутыя ўспаміны Сяднёва пра Бацькаўшчыну ў аўтабіяграфічнай паэме “Беларусь”, пякучыя ўспаміны пра маці, яе нястомныя рукі (“Кросны”), заўчасную, цяжкую і страшную смерць (“Мікола Бугроў”), пра бацьку і сясцёр, родную вёску. “Журботныя ў мяне матывы і згадак шмат пра Беларусь... Макранскія прыпамінаў я нівы і матчын на стале абрус...”
3 іншага боку, гледзячы здалёку на родны край, паэт уражаны несупастаўляльнымі кантрастамі паняццяў “Амерыка і Беларусь”, быццам гэта розныя планеты. У адрозненне ад ранніх лірычных твораў, прысвечаных Бацькаўшчыне, у якіх пераважае больш эмацыйная аснова, у вершах цыкла "Памяць” (“Восень”, “Помнік славы”, “Беларускім паэтам”, “Памяць”, “Мая музыка”, невялікіх паэмах “Беларусь”, “Бабулька”, “Сказ пра нашу кабылу”, “Кросны”) адбываецца прыкметны пераход ад захаплення да глыбокага, разважлівага роздуму над жыццём свайго народа, яго гісторыяй. Паўстаюць яскравыя, рэальныя карціны вясковага побыту глыбіннай Беларусі, раскрываюцца этнаграфічныя, фальклорныя прыкметы. I яго не можа не засмучаць, што і да гэтага часу на радзіме амаль нічога не змянілася. I ўсё ж, нягледзячы на такія супярэчлівыя развагі, на працягу ўсіх эмігранцкіх гадоў толькі Бацькаўшчыне нёс паэт свае тугу і радасць (“Табе аднэй пажалюся я горам: мне сумна, што ты
39 ЛіМ. 1992. 21 жніўня.
ёсьць, смяртэльна, што няма...”). У гэтым чуецца шматгадовая настальгія чалавека, пазбаўленага Радзімы, але які ў думках яе ніколі не пакідаў.
Аўтар сцвярджае ў вершы “Беларускім паэтам”, верачы ў духоўныя сілы народа, што “была ад веку на музыкаў і паэтаў ня беднай беларуская зямля”.
Таксама ведама: зьвялося іх нямала, у беспрасьветнай зьгінула начы. Нам талентаў хіба хапала — ня ўмелі толькі іх мы зьберагчы...
Пасьля вялікіх нашых заваёваў на трон ўсьселася мана: паэтам засталася толькі мова, але адмерці, кажуць, мусіць і яна...40
Беларусь для яго акіян водаў, які пакуль што дрэмле, але не заўсёды будзе спаць акіян! Любоў паэта да роднага народа надзвычай моцная, але іншым разам гарачы боль залівае яго пачуцці... I боль гэты — за родную мову, бо няма мовы — няма народа, няма Бацькаўшчыны... Нягледзячы на тое што амаль пяцьдзесят гадоў прайшло з моманту развітання з Радзімай, Сяднёў, як і раней, “бы з сабою ў змове, думае толькі ў сваёй роднай мове”. Беларускую мову паэт збярог, паводле яго ўласных словаў, “дзякуючы таму сумнаму факту, што амаль паўстагоддзя я не жыў на радзіме і не быў, такім чынам, падуладны працэсу асіміляцыі, працэсу дэнацыяналізацыі, які адбываўся і адбываецца цяпер у Беларусі і які ахапіў усе слаі насельніцтва, у тым ліку — і, можа, найбольш, інтэлігенцыю. Я, так бы сказаць, вывез с сабою беларускую мову ў ейнай “чысьціні”, яшчэ не сапсаваную, такой, якой вывучаў яе ў школе, успрыняў ад нашых класікаў, пазнаў інтуітыўна. 3 такой закансерваванай, зберажонай мовай я й жыў увесь час, ёю карыстаўся, на ёй пісаў, яна была ў мяне адзіным сродкам выяўленьня сябе...” I далей паэт, як бы раскрываючы сваю творчую лабараторыю, свой уласны працэс авалодання багаццямі роднай мовы, адзначае: “Мой уласны правапіс сфармаваўся пад уплывам двух падручнікаў: “Школьная граматыка беларускае мовы” Язэпа Лёсіка