Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
У вершах Сяднёва “духоўнасйь” раўназначная глыбіннаму сэнсу паняцця “чалавечнаснь”, такім яе гуманістычным пара-
30 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 32.
31 Тамсама. С. 48.
метрам, як любоў, дабрыня, павага, спагада, бескарыслівасць, дапамога, уменне любіць і цаніць у самім сабе дар жыцня, удасканальваць Божы дар — талент, які здольны далучаць людзей да высокага неба ідэалу.
Своеасаблівым працягам духоўнай паэзіі Сяднёва сталі яго біблейска-іранічныя вершы, створаныя на пачатку 90-х гадоў. Яны больш набліжаныя да зямных рэалій мудрым асэнсаваннем Божых законаў, хрысціянскай маралі. Аўтар перавёў біблейскія запаведзі на даступную і зразумелую мову з высокай павагай да іх святасці і некаторай іроніяй да людзей, у тым ліку і да сябе, хто сумняваецца ці парушае божыя ўстанаўленні. Атрымаліся цікавыя, глыбока змястоўныя вершы ў прозе, у якіх з мяккім гумарам, выдатнай беларускай мовай распавядаецца, як Бог стварыў зямную цвердзь ды ўсё жывое на зямлі (“Творчасьць”), Адама і Еву, наказаўшы “не есьці пладоў з дрэва пазнаньня дабра і зла”, а яны не паслухалі, саграшылі, і Бог выгнаў іх з Эдэма, наканаваў Еве ў муках нараджаць дзяцей. Ад Адама і Евы пайшлі мы, непаслухмяныя (“Адкуль мы пайшлі”), з рознымі характарамі. Богу не спадабалася аднастайнасць, і ён з адзінай мовы стварыў вялікае мноства моваў, у тым ліку і беларускую (“Шматстайнасць”). Бог расчараваўся, што сыны і дочкі чалавечыя пачалі распуснічаць, варагаваць, і пашкадаваў, што пусціў іх на свет (“Раскаяньне”), асабліва пасля таго, як Ева нарадзіла Каіна і сказала. што гэта “чалавек ад Госпада”. Але Каін забіў свайго брата Авеля — “дык няўжо і забойцы пайшлі ад Госпада? Як гэта страшна!” (“Вечнае пытаньне”). I ўсё ж Бог цярплівы і літасцівы, ён не даў людзям загінуць у час сусветнага патопу, і яны выратаваліся на Ноевым каўчэгу (“Божая Міласьць”).
Масей Сяднёў, прачытваючы старонкі Святога Пісьма пра Майсея, задумваецца, чаму вядуцца бясконцыя войны і як бьшь з біблейскім “He забі”, з іншымі запаветамі, якія ўвесь час парушаюцца, не выконваюцца людзьмі, і Бог іх не карае (“Майсей-ваяка”, “Майсей міласэрны”, “Майсеевы законы”), хоць гнеў Бога іншым разам бывае вельмі жорсткім (“Саляны слуп”). Звяртаючыся да святых Якава, Аўраама, Ісуса Навіна, паводзінаў біблейскіх жанчын (“Спагадлівая Сара”, “Рааў”, “Руф”), аўтар іх жыццё суадносіць з жыццём і паводзінамі людзей, выказваючы ўласныя меркаванні наконт вядомых біблей-
скіх ісцін, як неабыякавы да гэтых асноў духоўнага існавання чалавек.
Вуснамі свайго памазаньніка Майсея Бог апавясціў цэлы кодэкс законаў-пастановаў.
Сярод іх закон пра нявольнікаў, закон пра пашкоджанне чалавеку, закон пра кражу, закон пра ўдоваў і сірат, Закон пра дзяўчыну і шмат іншых законаў.
У законе пра ўдоваў і сіратаў сказана: ні ўдавы, ні сіраты не крыўдзіце.
Калі ты крыўдзіш іх і яны паскардзяцца мне, Я пачую іхнюю скаргу, і гнеў мой паўстане, і засяку я мячом вас, і будуць жонкі вашы і дзеці вашы ўдовамі і сіратамі.
А ў нас у Беларусі за пакрыўджаных удоваў і пакрыўджаных сіратаў ніхто не пакараны, на галовы крыўдзіцеляў не апусціўся меч кары. Скаргі ўдоваў і сіратаў не даходзяць да неба.
(Майсеевы законы)32
К.алі Бог вырашыў знішчыць — за грахі — Садом і Гамору разам з насельніцтвам, ён усё-ткі дбаў, каб праведнікі засталіся жывымі.
Гэтак праз сваіх ангелаў ён наказаў
Лоту і ягонай жонцы ўцякаць з Садому і Гаморы, але нагадаў, каб, уцякаючы, не спыняцца і не аглядацца назад.
Жонка Лотава, уцякаючы, усё ж аглянулася і невідочна ўвасобілася ў саляны слуп.
Я не веру ў гэта:
я ўвесь час аглядваюся назад і — не слупянею. (Саляны слуп)і3
I ўсё ж праз лёгкую іронію і гумар біблейскіх вершаў выразна адчуваецца аўтарская занепакоенасць недасканаласцю і агрэсіўнасцю чалавечага роду. Людзі аказаліся не здольнымі жыць
32 Сяднёў М. Масеева кніга. С. 179.
33 Тамсама. С. 180.
паводле Божых запаветаў і ўсе правілы высокай духоўнасці сталі для іх толькі напамінам пра тое, як далёка яны адышлі ал Божага ідэалу. Але Бог, ахвяраваўшы сваім сынам Ісусам Хрыстом. смерцю Месіі ад рук няўдзячных людзей, зноў і зноў сцвярджае цудам яго Уваскрэсення, што людзі могуць вярнуцца да хрысціянскіх запаветаў, здабыць шчасне на зямлі, калі іх душы асвецянйа верай і любоўю (санеты “Раскуты Хрыстос”, “Прыход Ісуса Хрыста”).
З’явай высокай духоўнасці сталі ў творчасці Сяднёва вершы пра каханне, да якіх далучаюцца ўспаміны “лепшых хвілін”, вершы-захапленні жаночай красою, лірычныя споведзі пра закаханасць, недасяжнасць ідэалу той адзінай, здольнай натхняць музу паэта.
Некаторыя вершы пра каханне як пра адно з найпрыгажэйшых і духоўна-ўзнёслых пачуццяў напісаныя ў форме санета — самай дасканалай класічнай форме паэзіі. I хоць сам аўтар прызнаваўся, што ў яго “няма на форму гэту ўменьня”, аднак ягоныя санеты “Арфэй”, “Лада”, “Лебедзь”, “Жаночая просьба”, “Раскуты Хрыстос”, “Прыход Ісуса Хрыста”, “Патрэба падману”, “Сьвятло і змрок”, “Мэтамарфоза” ўражваюць глыбінёй, адзінствам зместу і формы, раскрываюць прываблівасць платанічнага кахання, якое сімвалізуе любоў як усеабдымнае пачуццё да ўсяго прыгожага, духоўнага, без чаго не можа існаваць чалавек: музыкі, паэзіі, красы прыроды, Бога, зорнага неба, жаночай пекнаты і прыгажосці.
Каханне для лірычнага героя Сяднёва — гэта “царства сьвятліні”, “уратаваньне ад саматы”, “узьнёслая краса”, “уваскрэсеньне душы”, “лепшых хвілін успамін”, “жарсьці-хаценьні”, “пяшчотнасьць, лагоднасьць, любасьць ува ўсім”, “пламень асалоды” і ў той жа час немагчымасць дасягнуць і зразумець адвечны ідэал жанчыны. Чаму загараюцца і гаснуць пачуцці? (“Люблю цяпер цябе я, як зямлю, — калісьці я любіў цябе, як неба...”)Ці бывае вечнае каханне? Як і ў паэтаў-рамантыкаў, у Сяднёва вечнае каханне і каханая — гэта нешта духоўна-ўзвышанае, што стала жыве ў думках і пачуццях, крыніца натхнення. У вершы “Мая Lorelei” паэт згадвае каханую сваіх юнацкіх летуценняў:
Ёсьць месца такое ў лесе, з ім можа зраўнацца рай.
Там, на Палесьсі, Жыве мая Лёрэляй...
Гадаючы ўсё аб нечым, на бераг, дзе бору край, самотная, кожны вечар прыходзіць мая Лёрэляй...34
“Ты ў сьне прыходзіш да мяне””, “А мо цябе я сам стварыў?”, “Пра што б ня думаў я — вяртаюся я да цябе”, “Калышацца між намі мора”, “Хоць вас няма, ды мне прывабна, што ўсё-ткі вы дзесьці ёсьць”, “разлучаныя акіянам” — гэтыя маналогі лірычнага героя ў вершах “Ты”, “Ты падабаешся ўсё мне”, “Душа маркоціцца мая”, “Раманс”, “Разлучаныя акіянам” сведчаць аб нязменных пачуццях, якія жывуць у душы паэта да той адзінай, недасягальнай і ў прамым, і ў пераносным сэнсе, што навечна засталася ў яго сэрцы і цяпер з далечыні гадоў узвышаецца да ідэалу.
Шмат ва ўсім гэтым ад нямецкіх, англійскіх паэтаў-рамантыкаў (Байрана, Шэлі), якіх глыбока творча ўспрымаў беларускі паэт. I менавіта многія вершы Гётэ, Гейнэ пра каханне Сяднёў пераклаў на беларускую мову, бо яны блізкія паэту сваёй духоўнай узнёсласцю, пранікнёным лірызмам, цнатлівым стаўленнем да жанчыны, каханай.
“Што змушае перакладаць?— раздумвае паэт. — Дзеля суперажываньня стану прыгожага, дзеля спасціжэньня таямніцы творчасьці вялікага мастака, дзеля таго, каб зарадзіць і сябе творчай энергіяй, нарэшце — каб пазнаёміць чытача-беларуса з вяршынямі іншых літаратур, дзеля прэстыжу беларускай літаратуры як гэтакай. Я не ўзяўся б перакладаць рэч, якая мне не падабалася б...”
Упершыню на беларускай мове ў перакладах Сяднёва загучалі санеты Мікеланджэла, Гётэ, вершы Гейнэ, Мёрыке, Рыльке. Яны вабілі паэта не толькі сваёй дасканалай формай, але і вытанчаным зместам. Калі Гётэ, як ніхто з еўрапейскіх класікаў, змог раскрыць веліч і прыгажосць сапраўднага, узвышанага кахання, то Гейнэ захапляў філасофскім асэнсаваннем таямніц сусвету, узаемадачыненняў чалавека і прыроды, Наваліс — глыбокім адлюстраваннем сваіх крызісных настрояў, а пасля “Эолавай
арфы” Мёрыке — гэтай чысцейшай лірыкі — Сяднёў лічыў, што ў паэзіі не могуць з’яўляцца рытарычныя вершы. Выдатны пераклад Сяднёва “Прысьвячэньня” да “Фауста” Гётэ гучыць на той жа дасканала-ўзвышанай ноце, што і пераклады В.Брусава, Б.Пастэрнака, беларускага перакладніка В.Сёмухі.
У сваёй паэзіі Сяднёў, арыентаваны больш на духоўныя, эстэтычныя, чым на сацыяльныя каштоўнасці, адкрываў тэмы, звязаныя з традыцыямі сусветнага мастацтва. У яго творчасці ажываюць вобразы класічнай паэзіі: Прырода (Зямля, Вада, Неба, Месяц, Зоры), Дом, вольналюбівы Дух, адлюстраваныя ў цесным спалучэнні з душэўным станам паэта, што сведчыць пра своеасаблівы пантэізм, рамантычнае ўспрыманне рэчаіснасці. Паэты-рамантыкі таксама звярталіся да прыроды, выдатна адчувалі ўсе нюансы яе прыгажосці, магутнае ўздзеянне на пачуцці чалавека, апісвалі натуральныя прыродныя ландшафты. У паэзіі Сяднёва можна перажынь усе поры года, атаясамліванне вясны, восені, навальніцы, дажджу, ветру, вады, акіяну з жывымі разумнымі істотамі, настрой якіх мяняецца, як змяняецца ноч і дзень (“Зажурылася восень”, “Лістапад”, “Белыя воблакі”, “Мора ў паходзе”, “Акіян і неба”, “Скарга хваляў”, “Засмучаныя горы”, “Кавалкі холаду”, “Белыя ночы”, “Цяпер я ў неба болей закаханы”, “Адзіноцтва”, “Таямніца”, “Нараджэньне песьні”, “3 вячэрніх блуканьняў”, “Майму начному сябру” ды інш.). Калі больш пільна ўчытацца ў гэтыя вершы, то можна заўважыць, што сілы прыроды граюць у творчасці Сяднёва ці не галоўную ролю. Таямніца свету здаецца яму больш зразумелай уначы. Уначы паэт больш чулы, ён углядаецца ў зоры, як у божыя вочы (“I тысячамі зор з мальбою і дакорам глядзелі вочы Бога...”), адчувае сябе ўпэўненым, моцным (“I здаецца на зямлі мы двох: я сам і Валадарства Бога”).
У небе рухаецца зорны карагод, пераліваецца, дрыжыць мігценьне. Маўклівы, я сачу сусьвету ход, сумуючы па нечым, у зьдзіўленьні...
(Ноччу на балконе)*5
Ноч асацыюецца з вадой, з акіянам, ноч для яго як маці, што ахутвае сваім цяплом, як маці-радзіма, да якой ён звяртаецца:
Сьпяць акіяну твайго воды, як сон, варочаецца імгла. Нашто-ж, скажы, між Захадам і Усходам вачыма сінімі ты прарасла?
(Беларусь)*
Сталым выкарыстаннем вобразу ночы як выразнай мастацкай выявы Сяднёў наследуе традыцыям паэтаў-рамантыкаў. У нямецкага паэта Наваліса — ноч калыша наша жыццё, паралельна падобныя асацыяцыі мы можам знайсці і ў Цютчава. Прафесар Нью-Ёркскага ўніверсітэта Зоя Юр’ева напісала цікавы артыкул пра творчасць Сяднёва: “Вобраз вады ў паэзіі Масея Сяднёва, беларускага паэта ў выгнаньні”. Яна лічыць, што вобраз вады — асноўная дамінанта мастацкай палітры, ён здольны набываць розныя формы, эмойыі, падспудныя, патаемныя, як у грамадзянскай, так і ў любоўнай, прыродаапісальнай лірыцы. Ідыёматычныя выразы, дзеясловы служаць для артыстычных экспрэсій, маюць метафарычную якасць, іх можна параўнаць з плынню вады. Вада выступае найбольш фундаментальным, істотным элементам, яна жаночага роду, звязаная з мацярынствам, зменлівая, але арганічна цэлая. Вада звязваецца з Радзімай, параўнанне Беларусі з акіянам мае найбольш глыбокае і экспрэсіўнае значэнне.