Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
1 сапраўды, гэтым паглыбленнем у асабістае “я”, у духоўны свет лірычнага героя Сяднёў сцвярджаў значнасць, непаўторнасць і высокую каштоўнасць асобы, якая мела права на шчасце, нармальнае чалавечае жыццё. Паступова паэт перастае жыць “сам перад сабой на паядынку”, больш пільна ўглядаецца ў незнаёмую Еўропу, засланяецца прыгожым і свой верш заклікае: “тугу, мой верш, адкінь”, // заўсёды сніся маладое...”
12 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 68.
13 Тамсама. С. 80.
14 Чыквін Ян. Далёкія і блізкія. С. 23.
Цяпер я ў неба болей закаханы
і бег хмурынак разумею болей, чым калі. Гляджу ў неба я — і зажываюаь раны, што атрымаў я на пакутлівай зямлі...
(Цяпер я ў неба...)'5
Лірыка паэта гэтага часу набывае глыбока псіхалагічнае, кантрастнае напаўненне, а пачуцці смутку, тугі па радзіме, якая ўсё аддаляецца, афарбоўваюцца ў светлыя, празрыста-блакітныя тоны неба, верш гучыць і чытаецца лёгка, нязмушана, як, да прыкладу, “Смутак” — гэты шэдэўр сяднёўскай паэзіі, створаны ў пасляваенны час:
Нядзеля, а сьвята няма ў душы.
А смутку багата, як ілу ў кашы.
Зярно ператрэцца і будзе мука.
А смутак у сэрцы —
як сьпеў жаўрука:
калышыцца, смокча і жалем зьвініць.
Душу, як драбочак, ён хоча разьбіць на тысячу звонкіх тужлівых званкоў, і сыпкіх і ломкіх, як іскры з падкоў.
Каб радасьці болей і ўцехі ня меў, ад смутку і болю журыўся, нямеў...
( Смутак)'6
Для перадачы свайго лірычнага “я”, розных адчуванняў і настрояў аўтар выкарыстоўвае самыя розныя формы верша: унутранага маналогу, дыялогу, вершы-лісты, малітвы, невялікія лі-
15	Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 104.
16	Тамсама. С. 132.
рычныя замалёўкі, вершы-звароты (“Радасьць”, “Уночы”, “Дыялог паэта з дарадцам”, “3 недасланых лістоў”, “Сьмерць малітваў”, “Боль”, “Малітва”, “Над морам”, “Разьвітаньне”, “Сінія вочы”, “Хусьцінкі”, “Кляштар”, “Стрыманасьць”, “Будзь мне ты ўсім” ды інш.). У жанравых адносінах для паэзіі Сяднёва гэтага часу характэрныя таксама 4—6-стопныя ямбічныя вершы, белыя вершы, сустракаюцца вершы ў прозе.
Вядома ж, не ўсе вершы, напісаныя ў першыя эмігранцкія гады (1944—1950), роўныя з мастацкага гледзішча. Сустракаюцца звычайныя рыфмаванні, якія ўзнікалі з нагоды нейкіх назіранняў ці раптоўна наплыўшай думкі (“Залатое шуганьне”, “3 вячэрніх блуканьняў”, “Вясна” ды інш.), вершы з рытмічнымі перабоямі, як сведчанне таго, што чалавек прывык думаць рыфмамі і не заўсёды адпрацоўвае, удасканальвае вылітае на паперу. Разам з тым у гэты перыяд яскрава прасочваецца ўпартая накіраванасць пошукаў, імкненне паэта знайсці такія мастацкія формы асэнсавання ўбачанага і перажытага, уласнага светаадчування, якія б адпавядалі часу, маглі б зацікавінь, захапіць чытача. Лепшыя вершы Сяднёва станавіліся папулярнымі сярод беларусаў, друкаваліся амаль ва ўсіх тагачасных эмігранцкіх часопісах: “Наперад”, “Шляхам жыцьця”, “Пагоня”, “Напагатове”, "Шыпшына”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “Божым шляхам”, “Царква”, “Крывіцкі Сьветач”, “Конадні”, “Сакавік”. Паэт стварыў цэлыя цыклы вершаў: “На маршрутах” (вызваленне з турмы, радасць Вольнага Свету), “Як спажытак штодзённы” (расстанне з радзімай, адчуванні выгнанніка), “Роздум” (роздум над сваім уласным лёсам і лёсам Бацькаўшчыны), “Слова” (прызначэнне паэта і паэзіі), “На спынку” (імкненне асэнсаваць лепшае з сусветнай паэзіі, пераклады з Гётэ, Гейнэ, Рыльке, паэмы “Мая вайна”, “Цень Янкі Купалы”, "Забраны Менск”, “Сьмерць музыкі” — пра таленавітага беларускага кампазітара Міколу Равенскага). Усе яны (а многія былі напісаныя ўжо ў 60-х гадах, пазней увайшлі ў кнігу “Патушаныя зоры” (1975) і даюць уяўленне, які адметны, цікавы і глыбокі змест паэзіі Сяднёва, які разнастайны стылёвы дыяпазон, дзе паэт выступае лірыкам, філосафам, публіцыстам, майстрам медытацыі, оды, элегіі. Украінскі паэт Леанід Палтава, які шмат перакладаў Сяднёва на ўкраінскую мову, лічыў, што “Патушаныя зоры” — “новая, расквітнелая зара вольнай беларускай
паэзіі”. Гэта была першая грунтоўна выдадзеная паэтычная кніга Сяднёва (у 40-х гадах выходзілі яго невялікія зборнікі ў Рэгенсбургу і Міхельсдорфе: “У акіяне ночы”, “Спадзяваньні”, “На край сьвятла”). I прысвяціў ён яе “памяці бацькоў — Ларыёна і Маланьні”. Хойь кніга мае назву цыкла турэмных вершаў (“Патушаныя зоры”), аднак гэта толькі адзін з васьмі раздзелаў паэтычнага зборніка, куды ўвайшлі і самыя раннія вершы паэта (цыкл “На досьвітку”).
Уся кніга напоўненая водарам роднага краю, уласным роздумам і спадзяваннямі аўтара, новымі ўражаннямі і сустрэчамі, памяццю пра бацькоў і Беларусь. Але чым мацней памяць пра іх замацоўвалася ў сэрцы, тым больш абставіны жыцця аддалялі паэта ад Радзімы, не пакідалі надзей на хуткае вяртанне. <
* * *
У 1950 годзе Масей Сяднёў, як і многія іншыя беларусы, што знаходзіліся ў лагеры перамешчаных асобаў у Германіі, вымушаны быў пераехаць у Злучаныя Штаты Амерыкі. Спыніўся напачатку ў Нью-Ёрку, дзе неўзабаве ажаніўся з Вольгай Піліпаўнай Пазняк, беларускай настаўніцай з Глыбокага, якая паходзіла са святарскай сям’і. (Дарэчы, Вольга Пазняк вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі ў той час, калі яе дырэктарам і выкладчыкам матэматыкі быў Барыс Кіт, які стаў пазней сусветна вядомым амерыканскім вучоным, прафесарам Мэрылендскага Вашынгтонскага ўніверсітэта, акадэмікам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, сябрам многіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў). Неўзабаве Сяднёвы пераехалі ў Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). Тут, недалёка ад Нью-Ёрка, Барысам Кітам была заснавана беларуская калонія. Каля дзевяці гадоў Сяднёў працаваў на адной з фабрык Саўт-Рывера. Вершы амаль не пісаліся, і толькі адзін невялікі зборнік быў выдадзены паэтам за гэтае першае дзесяцігоддзе — “Ля ціхай брамы” (1955), куды ўвайшлі вершы, якія ўжо сваімі назвамі перадавалі настрой “тарычэліевай пусьціні”, пачуцці ўнутранага адзіноцтва, бязвер’я, непрымання эмігранцкай размежаванасці, варагавання паміж рознымі беларускімі групоўкамі (“Стомленасьць”, “Расчараваньне”, “Сьмерць малітваў”, “Сьмерць музыкі”, “Здрада”, “Палітычная элегія”, “Я з вамі быў”, “Патрыёты”, “Сябром”, “Ля ціхай брамы” ды інш).
На пачатку 60-х М.Сяднёву пашчасціла ўладкавацца выкладчыкам рускай мовы ва ўніверсітэт штата Індыяна (горад Блумінгтон). Пасля цяжкай фізічнай працы ўніверсітэт стаў для паэта своеасаблівым перыядам адраджэння самога сябе. Навучаючы студэнтаў рускай мове, ён адначасова вучыўся сам, атрымаў Дыплом універсітэта Індыяны (1966). Яму была прысуджана ступень магістра гуманітарных навук па славянскай літаратуры і філалогіі. Да гэтага часу ён ужо авалодаў англійскай, нямецкай мовамі. Пазней у сваіх універсітэцкіх успамінах — “Згадкі”, “Сустрэча, якой я баяўся”, апублікаваных у газеце “Літаратура і мастацтва” (1997, 31 студзеня, 2 мая), Сяднёў падрабязна раскажа пра гэты перыяд свайго жыцця ў Амерыцы, калі ён, апынуўшыся ў блізкім яго душы гуманітарным асяродку, зноў пачаў натхняцца прыгожым. •
“...Як і ўсюды, дзе б я ні быў, пайшлі і мае цветаградскія вершы. Узнікалі яны маім старым (турэмным) спосабам — у “галаве”, на хаду. Трэба адзначыць, што ваколіцы ўніверсітэта былі заўсёды агучаныя музыкай, што йшла-чулася з кансерваторыі (універсітэт славіўся гэтай сваёй музычнай школай), і я любіў у вольны час вандраваць па гэтых ваколіцах. Тут і нараджаліся мае вершы, быццам падказаныя самой музыкай. Прынамсі, музыка вызначала часам рытм майго верша. Здавалася, я й хадзіў у тыя амузычаныя ўніверсітэцкія ваколіцы толькі для таго, каб “здабыйь” вершы. Гэтак і нараджаўся мой цветаградскі цыкл. Назаву з іх такія, як “Відзеньне Бацькаўшчыны”, “Жывы ўспамін”, “Суродзічы мае” ды іншыя. Гэта быў час майго найбольш вострага адчуваньня Бацькаўшчыны...”
Як толькі песьняю сваёй зайдуся — і Байькаўшчына ў сэрца хлыне мне, і лёгка робіцца ў начной задусе, і быццам не на яве я, а ў сне...
(Відзеньне Бацькаўшчыны)'1
Засумаваў я па табе, радзіма, па недаступнай па тваёй красе. Кудысьці адыходзіш ты ўсё міма і забываешся, даруй мне, пакрысе...
(Жывы ўспамін)'*
17	Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 103.
18	Тамсама. С. 157.
У 1969 годзе Сяднёў прымае прапанову амерыканскіх уладаў узначаліць беларускую рэдакцыю радыёстанцыі “Свабода” ў Мюнхене і пераязджае з сям’ёй у Еўропу. I толькі ў 1983 годзе Сяднёвы зноў вярнуліся ў Штаты і пасяліліся ў Глен Кове — прыгожым, багатым прыгарадзе Нью-Ёрка на беразе акіяна.
Мюнхенскі перыяд быў цікавым і багатым у сэнсе агульнай адукацыі і падвышэння культурнага ўзроўню. Нягледзячы на вялікі аб’ём працы на радыё, Сяднёў у арыгінале пачаў перачытваць нямецкіх класікаў (Гётэ, Гейнэ, Наваліса, Мёрыке, Гэльдэрліна, Рыльке), да таго ж Мюнхен славуты сваімі музеямі, цэрквамі, саборамі. Захоплены красой горада, Сяднёў пазней напіша верш “Мюнхэн”:
На колькі год, у пошуках красы, сумуючы па нечым недаступным, прытулак у цябе знайшоў чужынец, родам з Беларусі.19
Беларускі выгнанец цяпер меў магчымасць штогод з сям’ёй вандраваць па краінах Еўропы, якім пазней прысвяціў многія вершы (“Італія”, “Венецыя” ды інш.), дзе выказаў сваё захапленне незвычайнай красой ужо не свайго роднага кута, а чужо-га — багатага, уладкаванага (“Я закаханы ў загоны чужой стараны...”).
Сяднёў дыхаў гэтай чужой, але надзвычай разнастайнай культурай, браў лепшае, высокаэстэтычнае, прыгожае. У Еўропе ён меў доступ да бібліятэк, архіваў, спасцігаў літаратуру, асновы рамантызму, сучаснага мастацтва ў яго высокіх узорах. Пазнанне агульначалавечых дасягненняў у галіне культуры было ўзыходжаннем да сапраўднай паэзіі і духоўнасці.
Аднак найбольш шчаслівымі ў творчых адносінах для Сяднёва сталі менавіта гады жыцця ў Глен Кове. Хоць, па яго ўласным прызнанні, ён адчувае сябе тут як у ізаляцыі — далёка ад Радзімы, амерыканскіх беларусаў-землякоў, але “тут я не згас, а ўспалымнеў творча”. Тут напісаныя і выдадзеныя яго паэтычныя зборнікі “Ачышчэньне агнём”, “А часу больш, чым вечнасьць” (Глен Коў—Нью-Ёрк, 1985), раманы “Раман Корзюк” (Нью-Ёрк—Мюнхен, 1985), “I той дзень надыйшоў” (Глен
19 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. Глен Коў — Нью-Ёрк, 1985. С. 74.
Коў—Ныо-Ёрк, 1987), выбраныя пераклады твораў украінскіх паэтаў на беларускую мову (Эдмантон, 1989), “Очншенне огнем” (Нью-Ёрк, 1989) — пераклады рускага паэта В.Крэйда вершаў Сяднёва на расійскую мову. У Глен Кове напісана “Масеева кніга” — плён самых апошніх гадоў.