Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Дасягнуць такіх поспехаў мог ужо зусім іншы Сяднёў, які пачаўся з мюнхенскага перыяду. На думку Яна Чыквіна, “шасцідзесятыя і сямідзесятыя гады былі якраз парою пераўвасаблення паэта правінцыйнага маштабу — досыць падатлівага на літаратурныя і грамадскія клішэ, хутка зведзенага савецкай суровай рэальнасцю ў сацыяльна-грамадскай структуры ад пазіцыі бяспраўнага раба, потым уцекача-тулягі і амерыканскага чорнарабочага — у сведамага, вольнага інтэлігентнага пісьменніка з шырока адкрытымі поглядамі на свет, людзей, мастацтва, культуру з глыбока абуджанымі агульначалавечымі духоўнымі патрэбамі”20. I ў позні перыяд сваёй творчасці (80—90-х гадах, ужо ў Глен Кове, карыстаючыся назапашанымі ведамі, спазнаўшы еўрапейскі побыт, які так адрозніваўся ад беларускага, Сяднёў зусім па-іншаму паглядзеў на паэзію, аддзяляючы ідэйна-сацыялагічны накірунак ад эстэтычна-духоўнага і асабліва ад унутранага свету асобы, творцы. Сваё стаўленне да перажытага на Байькаўшчыне, да яе сацыяльна-побытавых, грамадскіх, нацыянальна-гістарычных і моўных праблемаў пісьменнік выказаў найбольш шырока ў празаічных жанрах: раманах, '“Масеевай кнізе”, эсэ, успамінах, публіцыстычных і крытычных артыкулах. Сяднёўская ж муза гэтага перыяду амаль цалкам адыходзіць ад матываў, перажыванняў, якія спальвалі душу паэта: турма, зняволенне на мяжы смерці, вайна, пакутлівыя выгнанніцкія дарогі, і засяроджваецца, “ачышчаецца агнём нябесным” — высокай духоўнасню, спавядальнасцю, пошукамі і спазнаннем ісціны, душэўнай гармоніі. I нездарма сваю другую паэтычную кнігу, напісаную ў цішы Глен Кова, Сяднёў назваў “Ачышчэньне агнём”. Паводле ягоных словаў, гэта азначала “ачышчэньне духу, душы праз самую ж духоўнасьць. праз высокую духоўнасьць, праз чысьціню яе, праз агністасьць духоўнага пачатку, праз вогніва закладзенай у чалавеку любові, сапраўднай, бескампраміснай, няпрымірнай да
20 Чыквін Ян. Далёкія і блізкія. С. 30.
скверны любові. Тут адкідваецца вядомае “агнём і мячом”. Тут замілаванасьць, закаханасьць. Туттая блакітная вышыня, што над намі, што атуляе нас. Тут споведзь, як ачышчэньне, і слова, як дзеяньне”21.
I сапраўды, у кнігах “Ачышчэньне агнём” і “А часу больш, чым вечнасьць” па-новаму ажывае паэтычнае слова позняга Сяднёва, раскрываецца яго асабістая духоўная біяграфія, багатыя жыццёвыя ўражанні, бясконца-супярэчлівыя і складаныя зрухі душы. Нездарма цыкл вершаў “Слова” ў кнізе “Ачышчэньне агнём” адкрывае Масеева “Жалейка”, якой папярэднічае эпіграф са славутай Купалавай “Жалейкі”:
Я зноў заснуўшую было жалейку
Бяру і пробую ў ёй галасоў:
Ці хопіць сьветлых, звонкіх думак-слоў, Ці гладка пойдзе песьня-дабрадзейка?
Гэтыя словы вялікага песняра як найлепш падыходзілі да тагачаснага ўнутранага стану Сяднёва-паэта. Ён жыў трывогай за сваю музу, жаданнем паэтычнай вышыні, разуменнем і верай у сілу слова, у Божае і ўласнае натхненне.
...Баюся зноў крануць сваю жалейку, як быццам перад ёй у нечым вінават.
У сполаху й трывозе нейкай настройваю душу я на ранейшы лад.
(Жалейка)2г
Ды ўсё ж, падхоплены раптоўнай сілай невядомай, адкінуўшы, нібы цяжар той, самату, здавалася — у нейкі момант я на вяршыні зноў, як колісь, узьляту.
(Адчуваньне ўзьлёту)2і
Захоплены, я кожны дзень сябе радкамі выкладаю, хачу ўваскрасіць, што ў самаце мяне трывожыла гадамі...
( Надзея)™
21 Сяднёў М. Ачышчэньне агнём. С. 9.
22 Тамсама. С. 13.
23 Тамсама. С. 14.
24 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 16.

Люблю прыгожае на гэтым сьвеце белым, я хараству — адданы рыцар.
3 усім, што зблякла, ачарсьцьвела, ня дай Ты, Божа, мне зьмірыцца.
(Як малітва)25
Высокая патрабавальнасць да сябе і сваіх тварэнняў, роздум над прызначэннем паэта і паэзіі асабліва яскрава праяўляюцца ў вершах “Сумляваньне”, “Заседзеўся я...”, “Таямніца”, “Патаемнае”, “I ўсё я нечага чакаю”, “Ноччу на балконе”, як і ў вершах, напісаныху 60-х гадах: “Я не паэт”, “Звычайны я”, “Нараджэньне песьні”, “Сьледам за песьняй”, “Майму вершу”, “Гераіня”, “Простымі словамі”, “Зайздрасьць”. Аднак у вершах 60-х гадоў паэта больш турбуе зямное, перад ім паўстае пытанне, якую памяць па сабе ён пакіне сярод людзей.
Звычайны я. Я славы ня прыдбаў — я толькі кропля ў акіяне.
Мяне сярод клапотаў і забаў ніхто з патомкаў не памяне.
(Звычайны я/6
Я не паэт, калі душы маёй малітваў ня шэпча ў грозныя часы народ.
Я не паэт, калі рашчуленыя рытмы ня плавяць абыякавасьці лёд.
Я не паэт — ня ўзьнёсься я над часам, наш век не задрамаў у радкох маіх паэм. Я не сказаў, адкінуўшы прыкрасы, Куды на хвалях мора мы плывем.
(Я не паэт)11
Я да славы чужое зусім не зайздросны, але славы зрачыся не хацеў бы німала.
Я хацеў бы хоць так уваскроснуць, як Максім Багдановіч, Колас, Купала...
(Зайздрасьць)2*
25 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 21.
26 Тамсама. С. 171.
27 Тамсама. С. 170.
28 Тамсама. С. 181.
У гэтым жаданні пераняць спадчыннасць славутых айчынных паэтаў, вядома ж, няма нічога ад манументу самому сабе, ёсць наймацнейшае імкненне ўзняцца родным беларускім словам да вышыняў сусветнага мастацтва.
У 80-х гадах, пачаўшы засвойваць традыцыі еўрапейскай паэзіі, Сяднёў праз сваё ўласна перажытае — радасць і сум, святло і змрок, боль і памяць — вырываўся на прастору адвечных, хрысціянскіх праблемаў, сцвярджаючы эстэтычныя, духоўныя каштоўнасці нацыянальнага мастацтва. У яго разуменні літаратура не можа быць утылітарнай, бо да той пары, пакуль яна будзе “служыць”, яна і будзе служкай, а не самастойнай стыхіяй, зямлёй і небам нацыі. I беларускіх паэтаў Сяднёў заклікаў:
Паэты беларускія, дужэйце!
Вы спраглых душ валадары.
Прыкмецяць вас на цэлым сьвеце, калі ня будзеце служыць вы пры двары.
(Беларускім паэтам)29
У апошнія гады творчасць Сяднёва асветлена найсвяцейшым з усіх зямных праяў — шчырым, душэўным словам. 3 гадамі да эмацыйнасці паэтычнага слова дадавалася філасофска-аналітычнае асэнсаванне рэчаіснасці, душы чалавека. Звычайна ў лірычным вобразе выступаў вясковы юнак, студэнт, вязень, выгнанец, а пазней — сталы чалавек, які задумваецца над вечнасцю, над уласнымі стратамі і набыткамі. Так з’яўляюцца вершы выразна духоўнага накірунку, напісаныя ў 80—90-х гадах (“Лямпадка”, “У царкве”, “Грэшная душа”, “Дзённае”, “Душа”, “Пачаўся дзень”, “Ёсьць дні пякельна сумныя”, “А ты ўжо зьняверыўся”, “Дзень памінак”, “Расьпяты Хрыстос”, “Ачышчэньне ад скверны”, “Анёл”, “Хлусьлівыя вусны”), сярод іх і біблейска-іранічныя вершы, дзе асэнсоўваюцца вядомыя пастулаты Бібліі.
Як і многія творцы, Сяднёў звяртаўся да Святога Пісьма не толькі як да крыніцы адвечных тэмаў, сюжэтаў, але і дзеля суцяшэння і ачышчэння душы (“Ласку знаходжу і суцяшэньне, Госпадзі, толькі ў цябе!”). Адным з першых яго духоўна-праг-
рамных твораў быў верш “Пазнаньне Бога”, напісаны ў страшным 1936 годзе, калі паэт трапіў за краты.
Вера ў Бога была закладзеная з маленства, ад родных людзей, якія жылі паводле хрысціянскіх запаветаў. Пра іх жыццё Сяднёў раскажа ў творах, напісаных у цішы Глен Кова, калі ўсплывалі ў памяці дарагія абліччы, успаміналася дзяцінства (“Памяць”, “Бабулька”, “Кросны”, “Агонь”, паэма “Беларусь”). Тады ж, у 1983 годзе, была напісана невялікая паэма-прытча “Хлусьлівыя вусны”, у аснову якой пакладзены творча пераасэнсаваны шосты раздзел з кнігі прарока Ісаі.
Прарок Ісая з серафімамі спусціўся на зямлю, каб высветліць, як людзі шануюць Божае слова. Сабралі серафімы самых выдатных прамоўцаў, якія “пачалі навыперадкі адзін перад адным, як у парлямэнце, языкамі менціць...” I хоць гаварылі пераканаўча і прыгожа, аднак не было ў іх прамовах праўды. I як ні ачышчаў Ісая “вуглём як агнём” іх хлуслівыя вусны, яны “з усёй сілы пачалі хлусіць, як хлусілі”, нават серафімы засаромеліся іхнай маны. Па-свойму інтэрпрэтуе Масей Сяднёў Божае слова. Народу, які не разумее сваіх прарокаў, не можа адрозніць праўду ад хлусні, наканавана знікнуць з твару зямлі, перажыць Апакаліпсіс, жудасныя карціны якога наяве разгортваюцца ў “Хлусьлівых вуснах”.
Паэма змушае кожнага, хто яе прачытае, задумацца над сваім жыцйём, усвядоміць, па якіх законах ён жыве, ці варта цярпець такое Боскае пакаранне дзеля несумленных правадыроў-ілжэпрарокаў? Аўтар быццам папярэджвае сваім творам, якая небяспека навісла над чалавецтвам са стратай духоўнасці, але і пакідае надзею, завяршаючы паэму на аптымістычнай ноце. Гэтая светлая вера адчуваецца ў вершах на ўсіх этапах творчасці паэта. Бог літасцівы — адраджэнне можа пачацца з новых, духоўна прасветленых пакаленняў, якія свята будуць трымацца хрысціянскіх запаветаў, бо калі яны парушаюцца, людзі пазбаўляюцца блаславення Усявышняга, і тады на чалавецтва абрынаюцца войны, розныя катастрофы, нянавісць і зло. I хто, як не сапраўдны паэттворца, якому дадзена адкрываць таямніцы існавання неба і зямлі, людзей і Бога, іх духоўных сувязяў, нясе цяжар адказнасці за кожнае прамоўленае Слова, за месіянскую ролю свайго паэтычнага таленту?
У Сяднёва гэтая адказнасць найперш пачынаецца з самога сябе, з далучэння ўласнай душы да “арбіты Бога”. Духоўныя
вершы паэта пераконваюць у шчырасці і праўдзівасці пачуццяў, у міласці да бліжняга. Мы сапраўды адчуваем, як па “боскім і ўзьнёслым спасьцілася” яго душа.
Марнуюся і б’юся у адчаі, баюся глухамані ў цішыні. О, Госпадзі, сваймі ключамі у цемры царства Божае Ты адчыні.
Душа абнятая трывожнай цемрай, ратунку ты прасі ці не прасі.
Няўжо Ты збудаваў свой церам не на зямлі, а толькі ў небесі?30
Цяпер, у свой позні роздум, паэт імкнецца напоўніць духоўнасцю кожны верш, распінае сябе на крыжы натхнення, у пошуках гармоніі, ісціны. Кожны чалавек стаіць перад безданню вечнасці і перад ім, а тым больш перад мастаком з чуйным да бедаў людскіх сэрцам заўсёды паўстае пытанне: “Ці боскае стварэньне ці ты хто?” Аглядаючы свой шлях з вышыні перажытага, Сяднёў з поўным правам можа сказаць, што яго душа, нават калі пакутліва-паўсядзённае гасіла святыя памкненні, заўсёды білася ў светлыя харомы Усявышняга, лавіла заглушаную музыку нябёсаў, якая цяпер загучала на ўсю моц.
... Прыйшоў я да Цябе сягоньня не дакранацца ран Тваіх рукамі, а ціха цалаваць Твае далоні, прабітыя наскрозь цьвікамі.
(Расьпяты Хрыстос)3'
Вось гэтай здольнасцю душою ўспрымаць Госпада, раскрыць свае пачуцці так, каб чытач адчуваў, што “дух Духу прамаўляе”, і адрозніваюцца духоўныя творы Сяднёва ад яго іншых паэтычных медытацый. Таму часта сустракаюцца вершы ў форме малітваў, дзе аўтар просіць у Бога літасці для сябе, для людзей, для свайго народа.