Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Цяпер вучуся я лірычнаму спакою (душу спустошыла лірычная сьпякота і — шчырага — мяне зрабіла хворым). Дарадца прыпісаў мне — перайсці на прозу...
А я пасьпеў, пакутны верш, цябе ўжо прамяняць на прозу...
(Майму вершу^1
46 Внзвольннй шлях. 1976. Кн. 10, жовтень. С. 119.
47 Сяднёў М. Патушаныя зоры. С. 257.
Нават пры адсутнасці паэтычнага натхнення не пісаць Сяднёў не мог. I ён спрабуе свае сілы ў жанры аўтабіяграфічнага рамана, мяркуючы ў “вольных яго водах” асэнсаваць тое, што з ім адбылося, акрэсліць уласны лёс у непасрэдных сувязях з гісторыяй Бацькаўшчыны, падзеямі эпохі. Так з 1956 года пачалі стварацца першыя раздзелы рамана “Раман Корзюк”, што друкаваліся ў часопісе “Конадні” (№ 5—6, 1958), асобныя часткі былі апублікаваныя ў газеце “Бацькаўшчына” да 1966 года. Аднак аўтар неўзабаве ўпэўніўся, наколькі проза адрозніваецца ад паэзіі, патрабуючы не толькі ведаў, высокай празаічнай культуры пісьма, штодзённай працы, але і не меншага натхнення, чым складанне вершаў. “Напісаць верш я мог і ў памяці, стоячы за тым ці іншым варштатам на фабрыцы. Але ня тое з прозай, — адзначаў Сяднёў у прадмове да рамана. — ... Я хацеў напісаць твор, які вызначаўся б пэўнай ступеняй культуры — культурай мовы, стылю, інтэлектуальным узроўнем галоўных персанажаў: у рамане дзеюць не сяляне ў традыцыйным разуменьні гэтага паняцьця, а інтэлігенты. Іншая рэч, ці яны атрымаліся гэткімі. Урэшце, я хацеў напісаць твор, якога ня могуць тым часам напісаць беларускія пісьменьнікі там...”48
Пісаўся раман доўга, пасля першых раздзелаў быў адкладзены і асобнай кнігай выйшаў толькі праз 27 гадоў у Мюнхене (1985, фундатарам выдання быў вядомы амерьтканскі вучоны, прафесар Вашынгтонскага ўніверсітэта, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі беларус Барыс Кіт, якому і прысвяціў Масей Сяднёў гэты твор.
I сапраўды, кніга такой тэматыкі не магла з’явіцца ў Беларусі за савецкім часам. Гэта быў першы ў айчыннай пасляваеннай літаратуры твор, у якім шырока раскрываліся гады сталінскіх рэпрэсій. “Раман Корзюк” адкрывае шэраг успамінаў і твораў, якія маглі выйсці з друку ці стаць вядомымі на Бацькаўшчыне толькі на пачатку 90-х (“Споведзь” Л.Геніюш, “Мая Галгофа” Я.Бяганскай, “Два лёсы — дзве трагедыі” і трылогія “Зона маўчання” С.Грахоўскага, “Аповесць для сябе” Б.Мікуліча, “Алесь Няміра” Л.Случаніна, “Васіль Каліна” У.Клішэвіча, “Кітай, Сібір, Масква” Я.Германовіча, “Без эпітафіі” Э.Ялугіна, “Узнагарода” Я.Скрыгана, нядаўніх твораў В.Быкава, сабраных у кнізе “Сняна”, ды інш.).
48 Сяднёў М. Раман Корзюк. Ныо-Ёрк—Мюнхен, 1985. С. 7.
У прадмове да рамана сам пісьменнік вызначае, пра што гэтая кніга: “Усё пра той жа беларускі нацыяналізм, пра “нацдэмаўшчыну” і пра “нацдэмаў”, пра змаганьне з імі савецкіх органаў бясьпекі. Або можа больш дакладней — пра пошукі беларускай моладзяй, у прыватнасьці студэнцкай моладзяй 30-х гадоў, свае, нацыянальнае Беларусі, пра трагізм гэтьгх пошукаў. У аснову твору пакладзены ня толькі асабісты вопыт аўтара, але ўзяты на ўвагу і вопыт беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі ў цэласьці, што сталася ахвярай чыстак, праводжаных НК.ВД пад час змаганьня з гэтак званым “буржуазным нацыяналізмам”, што быў абвешчаны савецкімі партыйнымі ідэёлагамі ў 30-х гадох “галоўнай небясьпекай” для цэласьці савецкай імперыі. Амаль усе персанажы твору — гэта канкрэтныя, нявыдуманыя людзі з іх сапраўднымі прозьвішчамі. Я толькі трансфармаваў іх у вобразы, каб яны ажылі для чытача нанова. Апрача студэнтаў, настаўнікаў, пісьменьнікаў, паэтаў, мастакоў у кнізе фігуруюць вядомыя беларускія дзяржаўныя дзеячы, палітыкі, вучоныя, уключна з міністрам былога ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). У кнізе засяроджана ўвага на допытах “нацдэмаў” у НКВД і на іхных паказаньнях. Выведзены вобраз “тэарэтыка” ў беларускім пытаньні, што, каб наладзіць адкрыты працэс “наодэмаў’’, шукаў усюды адпаведных для працэсу “мадэляў”, апрацоўваў іх, карыстаючыся самымі неверагоднымі мэтадамі. Сцэны гэтых “апрацовак” у рамане — самыя жудасныя...49
Раман утрымлівае значную інфармацыю, насычаны цікавымі звесткамі, падрабязнасцямі з жыцня даваеннага Мінска, студэнцкай моладзі. Галоўны герой — Раман Корзюк, правобразам якога стаў Мікола Гваздоў (таленавіты паэт, які разам з Сяднёвым вучыўся ў педінстытуце і бьтў арыштаваны на апошнім курсе, трапіў у адзін з лагераў Гулага, дзе і загінуў), звязвае ўсе сюжэтныя лініі ў адзінае цэлае, увасабляе ў сабе многае і з аўтарскай біяграфіі, яго роздуму, пачуццяў, перажыванняў. Рэчаіснасць у рамане паказана ў тых праявах, пра якія не асмельвалася пісаць беларуская літаратура на Бацькаўшчыне. Пісьменнік знайшоў адпаведныя сродкі, уласцівыя толькі мастацкай прозе, каб праз сваіх герояў перадаць падзеі страшных 30-х гадоў. Толькі проза здольная з дапамогаю розных падрабязнас-
49 Сяднёў М. Раман Корзюк. С. 8.
цяў, дэталяў, апісанняў стварыць атмасферу, у якую ўваходзіць чытач, жыве яе буднямі, перажывае і суперажывае героям, спадзяецца на лепшае і страчвае гэтую надзею, ходзіць па вуліцах, бачыць жывыя твары, чуе іх гаворку, інтанацыі галасоў. Асабліва ўдаліся пісьменніку краявіды. Іх у рамане няшмат, але яны выразныя, яскравыя. Так і бачыцца золата дрэў, мінскія восеньскія малюнкі, пра якія можна сказаць, што яны напісаны сапраўдным мастаком. Надзвычай яскрава ўяўляецца побыт студэнтаў, універсітэцкі гарадок, “дзявочы манастыр” у інтэрнаце, лекцыі, прафесар Піятуховіч за кафедрай, і нават перададзеныя яго прадчуванні напярэдадні арышту.
Чытач з дапамогай аўтара і галоўнага героя Рамана Корзюка пабывае ўдаваенным Мінску, пройдзе па вуліцы Урыцкага, каля страшнага будынка, дзе ходзяць вартавыя, а з закратаваных вокнаў сутарэнняў чуваць людскія галасы, валіць смуродная пара... Убачым мы і ваколіцы Мінска, дом у садку, дзе жыве Корзюк, яго гаспадыню, пазнаёмімся з яго бацькамі, даведаемся пра іх трагічны лёс. Незвычайна ўражваюць старонкі, дзе апісваюцца турэмныя дні Цішкі Гартнага, распавядаецца пра арышт Галадзеда, Шаранговіча, Міхася Чарота, Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, самагубства Чарвякова, прычым гэтыя звесткі падаюцца праз успрыманні галоўнай гераіні, студэнткі Валі Камоцкай, якая таксама сядзіць у камеры і даведваецца пра розныя падзеі са шматкоў газет, якія трапляюць да яе з волі. У рамане ёсць сцэны допытаў, праз якія прасочваецца лёс многіх беларускіх “нацдэмаў”, бязглуздыя абвінавачванні следчых: “Тут у нас сядзіць ужо адзін архаравец, прывезены з КраснаУфімску, нацдэм таксама, па прозьвішчу Цьвікевіч, ня чулі выпадкам? Ён ужо адседзеў пяць год, але мы яго прывезьлі зноў у Менск, каб ён мог пераканацца, што Менск тым часам не гаворыць па-беларуску. На першым допыце, пяць год таму, ён пераконваў нас, што калі б мы, балывавікі, не перашкаджалі наодэмам, на вуліцах Менску мы ня чулі б іншай мовы, апрача беларускай. Якая раскоша, га?”50
Асаблівая ўдача аўтара — вобразы Цімошкі, галоўнага тэарэтыка НКВД (карліка з агромністай галавой, які пісаў пратаколы допытаў, сцэнарый будучага, гучнага на ўсю рэспубліку працэсу “нацдэмаў”, і ўсё вышукваў, каго паставіць на чале “контррэва-
50 Сяднёў М. Раман Корзюк. С. 42—43.
люцыйнага нацдэмаўскага загавору”: Галадзеда? Чарвякова? Акалі тыя загінулі, прымерваўся да Купалы і Цішкі Гартнага), і Бермана, старшыні беларускага НКВД, які сам стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Пераканаўча, па-мастацку абгрунтавана напісана сцэна, дзе Берман паказаны ў сям’і, у апошняй, перад арыштам, размове з жонкай — адсюль зразумелымі становяцца іх узаемадачыненні, рэльефней раскрываецца характар гэтага паслядоўніка Ягоды, Яжова, Берыі.
Сяднёў-апавядальнік змог намаляваць у рамане шырокую карціну жыцця ў трыццатых гадах, і ў гэтым сэнсе “Раман Корзюк” — твор эпічны, у якім праявілася прыродная якасць празаіка: пераход ад эпізода да эпізода натуральны, адна сцэна вырастае з другой з пачуццём мастацкай заканамернасці, глыбока-інтуітыўнага разумення развіцця падзей. Версія аўтара пра тое, як у засценках НКВД адбывалася злачыннае дзейства супраць цэлай нацыі, уражвае амаль матэматычнай пабудовай доказаў. Перажыўшы трагедыю рэпрэсій, пісьменнік раскрыў яе з той выпакутаванай праніклівасцю, якая даецца толькі праз асабісты жыццёвы досвед.
Уласны жыццёвы вопыт, успаміны пра маладыя гады, перажытае пакладзеныя аўтарам і ў аснову рамана “I той дзень надыйшоў”, дзе паказаны даваенны і ваенны перыяды жыцця беларускай вёскі. Галоўны герой Мікола Масеевіч — сялянскі сын, студэнт педінстытута, пажыўшы ў горадзе, быццам новымі вачыма ўспрымае вясковае жыццё, яго адвечны працоўны кругабег. Бацька і маці, сястра, каханая дзяўчына, суседзі, блізкія знаёмыя людзі, вясковыя настаўнікі — на ўсіх ён глядзіць з непадробным замілаваннем, але ўжо як чалавек, якому адкрыліся шырокія гарызонты чалавечага быцця. 3 першых старонак рамана адчуваецца асаблівая непасрэднасць героя, шчырасць і малады погляд на свет. Увесь час суперажываеш герою, яго чалавечнасці, імкненню ўнікнуць усялякіх канфліктаў, першаму юнацкаму каханню да вясковай прыгажуні Дусі. Побач з гэтым вонкавым звычайным чалавечым жыццём працякае ўнутранае, асабістае, найбольш важнае, бо кожны чалавек заўсёды шчыры перад самім сабою. А ўнутранае жыццё героя напоўнена трывожнымі прадчуваннямі, якія абвастрыліся асабліва пасля ўдзелу Міколы ў раённай настаўніцкай канферэнцыі, дзе яму, студэнту педінстытута, цікава было паслухаць меркаванні пра тое, што адбывалася
з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры ў Беларусі. I калі настаўнікі выказвалі вялікую трывогу і заклапочанасць бясконпымі пераглядамі падручнікаў, з якіх “выводзіліся ворагі народа” — беларускія пісьменнікі, то іх палемічны запал адразу быў патушаны прамовай “ўпаўнаважанага”, прадстаўніка ўрада, які патлумачыў палітыку савецкай улады па нацыянальным пытанні і ў дачыненні да беларускай мовы.
“Упаўнаважаны крэгляй выкаціўся з-за стала да трыбуны і неспадзявана загаварыў на чыстай беларускай мове.
— Таварышы, мы ня можам пусьціць на самацёк справу беларускіх падручнікаў... Літаратура — дысцыпліна ідэялягічная, магутны сродак у выхаваньні маладога пакаленьня, і нам не абыякава, на якіх узорах прыгожага пісьменства мы будзем узгадоўваць школьнікаў... На жаль, у хрэстаматыю па беларускай літаратуры трапілі творы ідэялягічна заганныя, а то й проста ідэялягічна шкодныя, контррэвалюцыйныя. Аўтары гэтых твораў — носьбіты няпрыймальнай нам ідэялёгіі — і, зразумела, ім ня месца ня толькі ў хрэстаматыі, але і ў нашым савецкім грамадстве... Што тычыцца беларускіх пісьменьнікаў, дык не захаваю — у дачыненьні да іх паўстала неабходнасьць прыняць захады ў кірунку ачышчэньня іхных шэрагаў ад варожага, контррэвалюцыйнага ахвосьця... Сярод вас, бачу, пануе нейкае незадавальненьне нашай палітыкай у галіне беларускай мовы і літаратуры. Вам, бачу, незразумела, чым выклікана гэтая палітыка. Скажу адкрыта — яна выкліканая небясьпекай нацыяналізму ў Беларусі. Беларускія нацыяналісты, пад выглядам беларусызацыі, ажыцьцяўлялі палітыку аддзяленьня, сэпарацыі ад Саюзу, ішлі курсам поўнай незалежнасьці Беларусі. Праследуючы такую мэту, беларускія нацыяналісты асаблівы націск клалі на мову і літаратуру. Узьніклі школьныя граматыкі розных лёсікаў, хрэстаматыі-чытанкі розных чаржынскіх, падручнікі па гісторыі літаратуры розных гарэцкіх і г.д. Падключаліся ж сюды, канешне, і беларускія паэты і пісьменьнікі. Во якраз цяпер мы іх і адключаем...”51