Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Шматлікія вершы, артыкулы, навелы пісьменніка, рассыпаныя па замежных выданнях (газ. “Бацькаўшчына”, “Беларусь”, “Беларускі эмігрант”, “Беларускае Слова”, час. “Шыпшына”, “Сакавік”, “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі” ды інш.), да гэтага часу не сабраныя і не даследаваныя.
“Заснавальнікі і рэдактары “Нашай Нівы”, “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава ва ўкраінскай прэсе” (1971) ды інш. 3 1970 па 1985 г. быў старшынёй Рады БНР.
Цяпер літаратурнае жыццё эміграцыі засяроджана ў асноўным у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва (БІНІМ), фундацыі П.Крэчэўскага, заснаванай у 1964 г. у Нью-Ёрку.
I ўсё ж вымушаная эміграцыя — найвялікшая бяда для чалавека, асабліва для творцаў, бо яшчэ Адам Мійкевіч, стаўшы эмігрантам, сцвярджаў, што “паэзія — гэта Айчына”. Нездарма асновай тэматычнага накірунку творчасці пісьменнікаў-эмігрантаў стала Бацькаўшчына, нацыянальна-гістарычная праблематыка і, паводле словаў В.Кіпеля, “катастрофа Беларусі пад бальшавіцкім панаваннем — тэмы, забароненыя ў літаратуры на Бацькаўшчыне” (“Архіўная кніга”, с. 6). Паэты, празаікі на замежжы, працягваючы ў пэўным сэнсе традыцыі нашаніўства, імкнуліся стварыць нешта новае ў беларускай літаратуры, хоць і былі адлучаныя ад літаратурнага і культурнага працэсу на радзіме, разумеючы, што пры камуністах яны ды іхная творчасць ніколі не вернуцца на Беларусь. Аднак і на эміграпыі пісьменнікі, асабліва напачатку, трапілі ў вельмі складаныя ўмовы. He маючы прэстыжных спецыяльнасцяў, не валодаючы англійскай мовай, ніхто з іх не жыў з пісьменніцкай дзейнасці. Усе мусілі ўладкоўвацца на самыя розныя работы, якія давалі хоць нейкі заробак дзеля пражыцця, і толькі ў рэдкія вольныя хвіліны аддаваліся творчасці. Беларуская эміграцыя ў ЗША, як і ў іншых краінах далёкага замежжа, наагул лічыцца па матэрыяльным становішчы сярэднестатыстычнай у адрозненне ад рускай, яўрэйскай, польскай. украінскай, у яе асяроддзі няма асабліва багатых сем’яў, фундатараў, якія б маглі фінансаваць выданні кніг, часопісаў. Усё гэта робіцца праз розныя фонды, ахвяраванні землякоў. Таму выхад кожнай кнігі, паэтычнага зборніка, часопіса, газеты — прыемная і агульназначная падзея для ўсяго эмігранцкага асяродку. Для многіх аўтараў абставіны складваліся так, што пры жыцці яны не змаглі выдаць ніводнай сваёй кнігі (як таленавітыя паэты У.Дудзіцкі, М.Вярба). Нават у Ю.Віцьбіча, пры яго творчай актыўнасці, аўтарытэце, грамадскай энергіі і працавітасці пры жыцці выйшаў невялікі зборнік нарысаў “Плыве з-пад сьвятое гары Нёман” (Мюнхен, 1956).
Пры ўсёй разнастайнасці мастакоўскіх індывідуальнасцяў, узроўню таленту аднолькавым у пісьменнікаў-эмігрантаў было адно пачуццё: бязмежная любоўда роднай зямлі, сум па ёй, боль за яе. Таму і пераемнасць вобразных асацыяцый, падабенства лірычных ходаў, блізкасць настрояў і інтанацый, асабліва ў паэзіі, былі натуральнымі і непазбежнымі. Колькі разоў у розных паэтаў згадвалася пра сны аб радзіме, тугу па родных мясцінах, харастве беларускай прыроды — і заўсёды абуджалі яны тыя ж пачуцці любові, болю, тугі — і гэта не штамп, не запазычанне, не перапевы, а ў кожнага сваё, адпакутаванае, кожны раз новы водгук душы творцы і новае чытацкае суперажыванне. I калі гаварыць пра жанравае развіццё эмігранцкай літаратуры, то найбольшыя здабыткі назіраюцца менавіта ў паэзіі. Гэта нацыянальна-патрыятычная праблематыка вершаў Н.Арсенневай і У.Дудзіцкага, іх бязмежная закаханасць у хараство беларускай прыроды, уменне дакладна, эмацыйна перадаць глыбінную існасць беларускай душы, духоўная паэзія М.Сяднёва, пошук новых формаў для беларускага верша (Р.Крушына), развіццё класічных формаў верша (А.Салавей). Упершыню ў беларускай літаратуры і менавіта ў эмігранцкай паэзіі з’явіліся вянкі санетаў (М.Кавыль, А.Салавей), новая для беларускай літаратуры, адкрытая свету, адметная творчасць Янкі Юхнаўца, якая фармавалася і на беларускай, і на традыцыях еўрапейскай літаратуры, на своеасаблівай цеснай спалучанасці літаратурна-эстэтычна-філасофскіх ідэй. Я.Юхнавец, прадстаўнік, паводле яго ўласных словаў, метаду асаныізму, што азначае “Асацыяцыя ўсіх літаратурных метадаў”, школ, стыляў, якія існавалі дагэтуль...” У большасці ж сваёй паэты-эмігранты карысталіся традыцыйнымі для беларускай літаратуры мастацка-вобразнымі сродкамі, характэрнымі для айчыннай паэзіі.
Пісьменнікі-эмігранты, асабліва празаікі, імкнучыся застацца ў гістарычнай перспектыве сваёй нацыі, таксама выкарыстоўвалі традыцыйныя формы нарыса, апавядання, аповесці, рамана. Эпічныя творы К.Акулы, проза Ю.Віцьбіча, тэматычна блізкі ёй раман пра антыбальшавіцкія паўстанні “Случчына ў вагні” А.Змагара, гістарычныя рэчы У.Случанскага, раманы М.Сяднёва, проза У.Глыбіннага, А.Саковіч, М.Кавыля, апавяданні М.Цэлеша, А.Галіны, фельетоны Л.Крывічаніна — усе
гэтыя аўтары, не адыходзячы ад мастацкіх пошукаў беларускай дітаратуры, распрацоўвалі тэмы, якія не маглі закранацйа айчыннымі пісьменнікамі. Новай для беларускай літаратуры XX ст. стала проза А.Жмені (а. Леў Гарошка), заснаваная на рэлігійна-хрысціянскіх ідэях, а таксама проза У.Глыбіннага, звязаная з новымі месцамі пражывання і вандровак беларусаўэмігрантаў.
На эміграцыі амаль не развіваліся драматургічныя жанры літаратуры. Ёсць некалькі п’ес у Н.Арсенневай, М.Кавыля, М.Цэлеша, А.Кавалеўскага (1921 — 1963)6драматурга, празаіка, акцёра, рэжысёра, які жыў у Францыі і рана пакінуў гэты свет. У 1996 г. выйшла кніга Я.Юхнаўца “Драматычныя начыркі”. Затое шмат напісана ўспамінаў, мемуараў, сярод якіх вылучаюцца “Кітай, Сібір, Масква” Я.Германовіча (В.Адважнага), “Мэмуары” (у 2 т.) Я.Пятроўскага, “Эпізоды” Я.Кіпеля, успаміны У.Дудзіцкага, А.Калубовіча, А.Змагара, Л.Галяка, К.Мерляка, Ю.Весялкоўскага ды інш. Многае з успамінаў, прозы, паэзіі яшчэ не сабрана і не апублікавана (дарэчы, у “Полымі” ў 1998 г. № 9— 11 надрукавана “Маё мястэчка” В.Сініцы-Стомы).
6 Аўген Кавалеўскі нарадзіўся ў Маскве, дзе працаваў бацька (пазней рэпрэсаваны і расстраляны ў 1937 г.), але неўзабаве пасля нараджэння сына сям’я вярнулася ў Мінск. Падлеткам А.Кавалеўскі браў удзел у пастаноўках тэатра юнага гледача. На здольнага юнака звярнуў увагу Я.Міровіч, накіраваў яго ў тэатр-школу пры БДТ-І. Пад час вайны жыў у Мінску, у 1944 раза.м з маці пайшоў у выгнанне. А.Кавалеўскі быў стваральнікам ансамбля “Жыве Беларусь” у лагеры ДП у Нямеччыне, куды ўваходзілі оперныя, балетныя, драматычныя, кампазітарскія і музычныя таленты, якія апынуліся на замежжы. Пазней ансамбль стаў Тэатральнай студыяй. Быў адным з арганізатараў згуртавання беларусаў Францыі, заснавальнікам часопіса “Моладзь” (Парыж). Аўтар вадэвіляў (“Нечаканыя заручыны” — 1943; “Вясновы жук” — 1946; “Госці з Тунісу” — 1948; “Вясёлы майстра” — 1949), скетчаў (“Лекар мімаволі”, “Баязліўцы”, “Сучасны людаед”, “Дзед Мікіта”, “Встреча” — на рус. мове), драматычных эцюдаў (“Навагодні госць”), п’ес (“Ліхадзейка”, “Случчакі”, “Обречённые” — на рус. мове). Пісаў апавяданні (“Алеся”, “Паміраючы сокал”, “Калека”, “Першы подых”), фельетоны (“Дзіўныя рэчы”, “Дыялектыка” ды інш.), творы для дзяцей (“ Шапка-неўглядка” — п’еса; “Таямніца Замчышча” — аповесць). Найбольш значныя творы: аўтабіяграфічныя аповесці пра лёс свайго пакалення: “Людзі ў полымі”, “Я мушу жыць”. Вершы друкаваў пад псеўданімам Аўген Залешын. Творы публікаваліся ў часопісах “Моладзь”, “Сакавік”, “Шыпшына”, “Баявая Ускалось”, газеце “Бацькаўшчына” (да гэтага часу не сабраныя і не даследаваныя).
Многія паэты, празаікі займаліся перакладчыцкай дзейнасцю, асабліва з польскай, украінскай, еўрапейскіх літаратур (драмы Г.Гаўптмана ў перакладзе Н.Арсенневай, вершы Мікелянджэла, Гётэ, Мёрыке, Рыльке ў перакладзе М.Сяднёва, раман Г.Сянкевіча ў перакладзе У.Дудзіцкага ды інш.).
Тут правамерна паставіць пытанне: якія адрозненні існуюць паміж эмігранцкай і “падсавейкай” (тэрмін Ант. Адамовіча) літаратурамі? Найперш трэба ўлічваць, што ў пісьменнікаў былі розныя краіны пражывання, розныя ўмовы, абставіны, падзеі, што ўплывалі на іх творчасць. Што ж адбываецца з творцам, які стаў выгнанцам? Ці можа ён заставацца самім сабой — беларусам, рускім, украінцам, ці можа пісаць? Па-першае, адбываецца як бы раздваенне асобы, што звязана з вялікімі зменамі, якія перажываюць многія пісьменнікі на чужыне. Гэтыя змены — найперш несупадзенне ўласнай ідэнтыфікацыі з той культурай, у якой даводзіцца няпер жыць, стан паміж дзвюма культурамі: уласнай, кантакт з якой паступова страчваецца, і новай, да якой напачатку чалавек адчувае непрыманне, адчужэнне. Імкненне да цэльнасці стымулюе адыход у мінулае, мінулае жыццё становіцца падменай жыцця сённяшняга, абцяжаранага ўспамінамі, настальгіяй. I чым горшай была выгнанніцкая доля, асабліва ў першапачатковы перыяд неўладкаванасці, матэрыяльнай нястачы, тым яскравей паўставалі ў памяці абрысы бацькоўскага дому, дзяцінства, юнацтва, воблікі родных. Гэтыя ўспаміны дазвалялі забываць тугу выгнання і душою жыць у згодзе з усім тым святым, добрым, адвечным, чым была для чалавека айчына. Пісьменнікі, пакінуўшы радзіму ў такім стане і ўзросце, як беларускія, мелі дастатковы духоўны і адукацыйны набытак, добра разумелі неабходнасць далучэння да лепшых здабыткаў культуры чужой краіны, наагул да сусветнай культуры. Але найперш яны не згубілі сваю нацыянальную адметнасць. Існуе думка, што паэт на чужыне не можа стварыць нешта значнае, што ён часцей замаўкае. Так здарылася і з многімі беларускімі талентамі. Аднак вядома, што сам па сабе факт знаходжання на чужой зямлі не з’яўляецца перашкодай для творчасці. “Вось ужо дванаццаць гадоў, — пісала М.Цвятаева, таленавітая паэтэса трагічнага лёсу, — і з кожным годам усё больш хваравіта, прадвызначана ідзе ў эміграцыі спрэчка: ці можа ўзнікнуць на эміграцыі паэт ці не можа, і чаму не можа, а калі можа, то чаму
яго няма? — спрэчка, пасля двух-трох мыльных пузыроў, якія разляцеліся на нашых вачах, якая паступова сышла да аднагалоснага прысуду: паэта ў эміграцыі быць не можа, бо няма глебы, асяроддзя, мовы. Няма каранёў!”7
Супрацьлеглыя меркаванні выказваў У.Хадасевіч: “Гісторыя ведае шэраг выпадкаў, калі менавіта ў эміграцыі ствараліся кнігі не толькі выдатныя самі па сабе, але якія сталі завяззю для далейшага росту нацыянальных літаратур. Гэта літаратура французскай эміграцыі, польская літаратура, створаная эмігрантамі — А.Міцкевічам, Ю.Славацкім і Красінскім... Зразумела, гэта не азначае, што глеба радзімы для літаратуры гібельная, але гэтым красамоўна пацвярджаецца, што нацыянальная літаратура можа існаваць і па-за айчыннай тэрыторыяй”8. Дарэчы тут згадаць творчасць А.Герцэна, яго асаблівую ролю ў стварэнні вольнай рускай прэсы ў Лондане і яе ўплыў на фармаванне поглядаў рускага грамадства XIX ст.