Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
сьвечак. Адзін раз, памятаю, столькі было выпала ўначы сьнегу, што нас зусім засыпала й толькі праз суткі калгасьнікі-суседзі адкапалі нас. Ды ўсё ж мы жылі, відаць, ні голад, ні сьцюжа, нястача ці цемра не патрапяць зламаць чалавека...”
Далей Наталля Арсеннева расказвае, як ранняй вясною яе выклікалі ў раённае НКВД, загадалі ехаць у Паўладар, затым у Маскву. “...Я была страшэнна і зьдзіўленая, і зацікаўленая. Баялася я ўжо менш. Бо калі мяне меліся арыштаваць, як я раней думала, дык пашто было гэта рабіць аж у Маскве, а ня тут, на месцы? I вось я паехала. Кажух пакінула на станцыі, але валёнкі цягнула на нагах, дарма што ад вільгаці яны размоклі і зрабіліся вялічэзнымі. Ад прастуды астаўся кашаль, які мучыў мяне праз усё падарожжа.
На шосты дзень я шчасьліва заехала ў Маскву, знайшла па адрасе на канверце ліста маскоўскае НКВД (на Лубянцы), ізноў выпаўняла там бясконцыя анкеты, адказвала на бясконцыя пытаньні. Энкавэдоўцы стараліся намовіць мяне, каб я падпісала развод із маім мужам, але я адмовілася. I падумаць толькі, што муж мой быў якраз у гэтым часе там, на Лубянцы, можа праз якую сьцяну ад мяне, а я і не падазравала гэтага!
Наагул, і па сяньняшні дзень я ня ведаю, пашто мяне маскоўскае НКВД выклікала аж з Казахстану? Ці яны хацелі паглядзець на мяне, ці намовіць на развод, ці яшчэ што. У канцы яны сказалі мне, што за мяне “ходатайствуют” важныя асобы й што я, магчыма, буду звольненая з ссылкі, а пакуль што маю ехаць назад у Казахстан і аб усёй справе маўчаць. Я так і зрабіла...” (Існуе версія, што Н.Арсеннева была вызвалена па хадайніцтве Я.Купалы, П.Глебкі. — Л.С.)
Ня была я ў хаце больш двух тыдняў, дык і ня дзіва, што мяне рупіла хутчэй пабачыць хлапцоў. Валёнкі так панаціралі мне ногі, што я ўжо не дала рады цярпець, скінула іх і апошнія 5 кіламетраў ішла босая па сьнегу і вадзе. Ногі зрабіліся чырвоныя, і ані ня было холадна, а што найдзіўней, дык я ня толькі не прастудзілася, але й рэшткі папярэдняе хваробы як рукой зьняло!
Праз тры тыдні мы вярталіся дахаты. Быў першы запраўды вясновы дзень. Стэп прачынаўся да жыцьця, пачынаў зелянець...”
Вызвалена была Н.Арсеннева з сынамі напярэдадні вайны.
Радаснай была сустрэча з радзімай майскім днём 1941 года. “Шчаслівы выпадак хацеў, каб схуднелыя да непазнання, на-
чорна апаленыя сухімі казахстанскімі вятрамі мы вярнуліся на бацькаўшчыну, на дзедаву гаспадарку ў Валожыншчыне, яшчэ, на шчасце, не цалкам “раскулачаную” ўтравені 1941 года...” Тады ж быў выпушчаны з Лубянкі і яе муж Ф.Кушаль.
Пазней Наталля Арсеннева напіша верш “Краіне” (з прысвячэннем усім зняволеным), дзе загучыць тэма сталінскіх рэпрэсій:
Некаторых — сібірскай пульгой замяла назаўсёды завея, іншых зноў як сабак, бяз крыжа, жвіраваты прысыпаў пясок...
(Краіне, с. 93)
Да пачатку вайны Наталля Арсеннева паспела два месяцы папрацаваць у абласной газеце ў Беластоку, дзе на той час жыў з сям’ёй і Максім Танк.
Вайна пачалася для Арсенневай уцяканнем, бамбёжкамі, калі давялося пешшу з Беластока дабірацца ў Доры, дзе летам жылі яе сыны. Аднак калі так блізка на свае вочы пабачыла вайну, адчула яе гібельны подых — некуды адышоў страх, з’явілася прага выжыць, дайсці, абняць дзяцей. I гэтыя адчуванні пазней выліліся ў верш “Сьмела, наперад”:
Лёс мне казаў сяньня быць амазонкай, меч даў у рукі, а сэрцу адвагу, годзе сьпяваць па сасонніках гонкіх, годзе зьмярканьні абдорваць увагай. Сьмела, наперад, ня ў сонечны вырай, як бы ні вабіў ён мёдам і хлебам, але праз шэры трыпутнік і пырнік бацькаўскай сьцежкай, радзімаю глебай...
(Сьмела, наперад, с. 150)
Пачалася жорсткая і страшная нямецкая акупацыя, якая прынесла шмат гора людзям. Наталля Арсеннева ўсе 4 гады акупацыі жыла ў Мінску, працавала ў “Менскай (Беларускай) газэце”, зведала вялікі мацярынскі боль, калі загінуў яе старшы сын Яраслаў, але не спынілася яе творчае гарэнне. Наадварот, ваенны перыяд, як гэта ні парадаксальна, найбольш значны
і плённы на яе літаратурным шляху, які Казахстанскай высылкай і вайной быў літаральна пасечаны на дзве амаль супрацьлеглыя часткі. У тэматычным рэчышчы гэта зусім іншая Арсеннева. Яна ўжо сапраўды не баіцца ісці “праз шэры трыпутнік і пырнік бацькаўскай сцежкай, радзімаю глебай”, апускаецца з вышыняў сіняга неба, высокай красы паэтычных летуценняў і пільна ўглядаецца ў тое, што дзеецца сярод людзей. Пра ваенныя гады паэтэса ўспамінала: “Пачаліся гады, якія ня кожнаму даводзіцца перажыць нат у нашыя несамавітыя часы — нямецкая акупацыя Беларусі, жорсткая й безаглядная. A 22 чэрвеня 1943 ro­fla доля не ашчадзіла мне найвялікшае гора, якое толькі можа стацца ўдзелам маці: ад міны, што ўзарвалася ў Менскім гарадскім тэатры, перапоўненым школьнай моладзьдзю, загінуў мой першародны сын.
Ня ведаю, ці ёсьць на сьвеце вастрэйшы, глыбейшы боль, чымся хаваць сваё дзіця? Думаю, што няма. Бо мінула ад таго чэрвеньскага дня ўжо блізу чвэрць стагодзьдзя, а боль жыве ўва мне, недзе глыбока, і сяньня...”12
Беларускі народ зноў, як гэта было не раз на яго гістарычным шляху, апынуўся на перакрыжаванні ваенных дзеянняў сваіх больш магутных суседзяў. Гінула ні ў чым не павіннае мірнае насельніцтва, гарэлі, дашчэнту вынішчаліся вёскі і гарады; уся Беларусь, каб выстаяць, мусіла неяк прыстасоўвацца, выжываць ва ўмовах фашысцкай акупацыі. Многія найыянальна сведамыя беларусы, у тым ліку пісьменнікі, што перанеслі пакуты сталінскіх рэпрэсій, апынуўшыся пад акупацыяй, пачалі змагацца за вольную, незалежную ад усялякіх акупантаў Беларусь, арганізоўвалі нацыянальна-патрыятычны вызвольны рух. Гэтыя ідэі цалкам прыняла Наталля Арсеннева, хоць вершы пачатковага ваеннага перыяду поўняцца глыбокім роздумам, сумневамі, супярэчлівымі пачуццямі. Нагледзеўшыся на жахі вайны, паэтэса задумваецца: а ці наагул патрэбны цяпер вершы? (“... У час вайны не да санетаў, // не да мадонаў Рафаэля...”).
У гэты перыяд на першы план у творчасці Наталлі Арсенневай выходзяць тэмы нацыянальна-патрыятычная і прызначэння паэта ў часы цяжкіх выпрабаванняў народа. “Што, што пачаць, каб быць заўсёды // на грабяні народнай хвалі, // каб
12 Беларускі сьвет. 1989. № 21.
чуць сябе — душой народу?..” — паўстае балючае пытанне. Раздумваючы, шукаючы адказ на гэтае пытанне, яна стварае выдатны цыкл вершаў аб прызначэнні паэта і паэзіі (“Сягоньня”, “Пясьняр”, “Зоры сітца”, “Хто ён, паэт?”, “Восьтолькі выпішуся трохі”, “Вы хочаце”, “Слоў ня трэба шукаць”, “Музыка”, “Хараство”, “Салаўі”, “3 камарынай песьняй”, “Наіпым паэтам”, “Усёроўна” ды іншыя).
Напачатку яна была ў страшэннай разгубленасці, унутранай раздвоенасці — каго слухаць: голас душы, сэрца, як раней, імкнуцца ў стыхію неба, “у чар мядзяных лістападаў, шасьціць ціхой і мудрай радай?..” А можа, “спаліць, падзерці стары канон вершаскладання, бо не краса, не мроя паняй у век крыві, агню і сьмерці...” Яна зноў і зноў раздумвае над праблемай — хто ён, паэт?
Хто ён, паэт?
Біблейны мытар, прарок натхнёны, сьвету лекар, ці чалавек з душой, ускрытай лязом хістаньняў, скрозь нясыты жыцьця і сьмерці, славы, зьдзеку? Мячом ягоным шэпт ці крыкі?
Пра што і як пісаць ён мае?
(Хто ён, паэт?, с. 99)
Найбольш абвострана гучань яе сумневы ў вершы “Сягоньня” (“Сягоньня кожны верш хаўтурным звонам звоніць...”), Дзе выказваюцца драматычныя супярэчнасці паміж імкненнем аўтара выказаць душэўны боль пры выглядзе жахлівых разбурэнняў і ахвяраў вайны і роспач ад няўмення паказаць усё гэта, знайсці адпаведныя словы. У працяг гэтай тэмы яна піша верш “Музыка”, герой якога з адчаю і немагчымасці выказаць свае пачуцці, прымірыць непрымірымае — вайну, смерць, разбурэнні і мастацтва — разбівае ўлюбёную скрыпку, а тым самым душу і талент. Але ці не азначае гэта адыход ад барацьбы, слабасць і здраду? Паступова да яе прыходзіць перакананне, што “каб паэтам быць, дык трэба ўсіх крыніц напіцца”, трэба, неабходна быць песняром і цяпер, “калі дзень наш — із сьмерцяй братаньне”. У 1941 годзе яна напісала свой праграмны верш “Пясь-
няр”, дзе ўпэўнена прагучалі менавіта гэтыя перакананні. Да таго ж у многіх вершах Наталля Арсеннева прад’яўляе вялікія патрабаванні да сябе як да паэта, які павінен быць мужным, моцным духам. У такія апакаліпсічныя дні паэту проста наканавана быць асілкам, чараўніком, валадаром, ён — цэнтр сусвету, а таму не можа быць слабым, а, сціснуўшы зубы, мусіць пераадольваць нягоды, няўдачы, асабістыя боль і страты, не спыняцца, не паіць журбою верш, а снаваць веліч ідэяў, “натхнёна гарэць за чалавецтва... і гінуць, каб на руінах жыцьця зноў красавала жыцьцё!..” (“,..У грудзёх маеш толькі адно // неспакойнае, людзкае сэрца, // за ўвесь сьвет, // за ўсіх чыста, // за ўсё...”)
У гэтыя цяжкія, пагрозлівыя дні паэтэса выдатна разумела, што нельга адгароджвацца ад лёсу народа, краіны, дзе смутак, гора, роспач, дарагія магілы, што трэба адысці ад апявання прыгажосці зямлі, сіняга неба, зорных ночаў, залатой восені, а ўбачыць і апісаць кранальным паэтычным словам тое, што прынесла чалавецтву вайна. Але дзе і якія знайсці словы, каб выказаць набалелае?
Дзе іх шукаць?
Ці ў душы,
ці — у заплаканых хатах,
ці мо ў лісьці, што лягло ў ледзьве прымерзлую гразь?
Слоў гэткіх сяньня няма... Вось і ня хочацца кратаць рыфмамі чорныя дні, сэрца тугою араць...
(Ня хочацца, с. 87)
Аднак гэта толькі часовы наносны настрой, сапраўды пошукі адпаведных слоў у дасягненні той паэтычнай вышыні, каб “сьвет сказаў: “Але, о, ён паэт наўзьдзіў!”
I быццам развітваючыся са сваёй ранейшай музай, рыхтуючыся ліць новыя слоў званы, Арсеннева піша верш “Варта жыць!” (“...Варта вечна чагось спадзявацца, // чуцца часткай айчыны, малой, а жывой, // песьціць сьцерплыя пальцы адвечнаю працай, // разьвіваць слоў і чынаў бясконцы сувой, і тварыць...”)
Так адбываецца пераход Наталлі Арсенневай да новай у яе творчасці нацыянальна-грамадзянскай тэматыкі. Няпросты роздум, ваганні, сумневы, супярэчлівыя пачуцці пра неабходнасць,
вартаснасць паэта ў гадзіну найцяжэйшых выпрабаванняў народа, пошукі слова-набата сярод пакутаў, смерці, пажараў вайны заканчваюцца ясна і рашуча-натхнёна: “Знайшла свой шлях... // Іду з краінай // пад новы плён араць папар...”
Вызначыўшы свой шлях — служыць паэтычным талентам народу і радзіме, Наталля Арсеннева сапраўды ўзняла многія тэматычныя пласты ў'беларускай літаратуры. Паэтэса па-ранейшаму заставалася над палітыкай, хіба што, як і многія беларусы, жыла ілюзіямі пра вольную і незалежную пасляваенную Беларусь. Гэтая надзея і вера натхняла, служыла вялікім стымулам яе творчасці. Цяпер, калі ў новых вершах і сустракаюцца малюнкі прыроды, апісанні яе красы, то яны выконваюць зусім іншую эмацыйную нагрузку, служаць фонам, уступным або заключным акордам да асноўнай праблемы, тэмы, ідэі твора.