Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
скрыжаванні розных паэтык і стыляў. Агулам, мне здаецца, што паэзія, творчасць — рэчы такія інтымныя, як любоў, жыццё і смерць...”9
1	зразумела, найперш глыбіня думкі, а не гладкапіс, сведчыць аб таленце. Мастак павінны маляваць не толькі тое, што бачыць перад сабой, але і тое, што бачыць у сабе. Наталля Арсеннева шмат чытала ў сваёй душы, прыгажосць навакольнага свету, прыроду адчувала як жанчына-паэт больш тонка, узнёсла, абвострана-глыбока, хоць не магла не бачыць таго, пра што пісалі маладыя паэты, змагары за нацыянальнае вызваленне Бацькаўшчыны. I яна піша свой славуты верш “Маладым паэтам”, дзе падкрэслівае розніцу паміж сваім і іх творчымі шляхамі:
Вам дадзелі пакора, цярплівасць і Бог, як старцы, вы па шчасьце ня цягнеце жмені. Вершы вашыя пугамі б’юць па людзёх, агнявымі маланкамі паляць сумленьні.
Я б хацела гарэць і змагацца, як вы, разам з вамі каваць так чаканае раньне, але дні мае іншыя маюць правы: сыпкім золатам ліпаў маняць і цыганяць.
Mae дні
над аржоньнем цьвітуць туманом і плывуць серабраным у даль павучыньнем, і зьвіняць алавяным асеньнім дажджом, і ў лясох верасамі мядзянымі стынуць.
Нібы жоўтая восень,
стаю над жыцьцём і гляджу на яго, хоць навокал — змаганьне. Mae вершы —
над сонным балотам трысьцё, ймгла сівая асеньняга раньня...
(Маладым паэтам, с. 777
У 1937 годзе ў Вільні адбыўся творчы вечар Наталлі Арсенневай, на якім прысутнічаў Максім Танк, іншыя беларускія паэты. Пазней М.Танк успамінаў, што вершы Наталлі Арсенне-
’ Полымя. 1996. № 9. С. 187—192.
вай, прачытаныя на гэтым вечары, “...спадабаліся сваім лірызмам, вобразнасцю. Трэба прызнаць, што са сваіх інтымных пачуццяў яна ўмее вязаць прыгожыя карункі... Увесь вечар мы сядзелі побач. Гаспадар нават нас сфатаграфаваў. Пасля Н.Арсенневай папрасілі й мяне прачытаць свае вершы. Я прачытаў прывезеныя з Атвоцка заключныя фрагменты “Нарачы”. Нехта, калі разыходзіліся, выказаў думку, каб я напісаў пра Арсенневу. Ды я й сам збіраўся адклікнуцца вершам аб нашай сустрэчы...”10
I М.Танк напісаў верш, прысвечаны Наталлі Арсенневай, які быў надрукаваны ў часопісе “Калосьсе” (1937, 1/10), — своеасаблівы водгук на верш “Маладым паэтам” з характэрнай назвай “Нашы шляхі”.
Вялікі патрыёт Бацькаўшчыны, яе верны сын і таленавіты пясняр Максім Танк вітае Наталлю Арсенневу, прызнае незвычайнае дараванне, правамернасць і неабходнасць яе цудоўных, прыгожых песняў. I хоць розныя ў іх песні, але сведчаць яны пра аднолькава самаадданую, гарачую любоў да Беларусі. I пазней, незадоўга да смерці М.Танк пісаў у дзённіку: “Прачытаў “Між берагамі” Н.Арсенневай. Цікавы зборнік і асабліва — прадмова да яго А.Адамовіча — адна з самых глыбокіх і цвярозых ацэнак творчасці.
У “Звяздзе” змешчаны цікавыя здымкі Арсенневай, якой пераваліла ўжо за 90 год, і маладзец, трымаецца бадзёра, піша. На вялікі жаль, што спраўдзіліся словы майго верша, прысвечанага ёй, што нашым шляхам не стрэцца “на пясчаным парозе жыцця”, бо вяртацца дамоў яна не збіраецца. Mae там прытулак, сям’ю, блізкіх...”11 Дарэчы, Наталля Арсеннева перажыла Максіма Танка — яна памерла на 94-м годзе жыцця (1997), Максім Танк — на 83-м (1995).
3 1935 года, нягледзячы на папулярнасць сваіх твораў, добразычлівасць сустрэч у Вільні (свайму ўлюбёнаму гораду раней яна прысвяціла некалькі выдатных вершаў), асабістае і творчае сяброўства з многімі беларускімі паэтамі, высокае натхненне і мноства задумаў, Наталля Арсеннева мала піша, перастае друкавацца ў “Калосьсі”, жыве замкнёным жыццём у Тчэве, а летам у Дорах. Гэта тлумачыцца, па меркаванні У.Калесніка, руплівага,
10 Танк Максім. Лісткі календара. Мн., 1970. С. 123.
11 Танк М. Дзённікі // Полымя. 1997. № 12. С. 107.
таленавітага даследніка заходнебеларускай літаратуры, тым, што ў дэмакратычнай дзяржаве, якой лічылася Польшча, за дзейнасцю літаратараў сачылі не толькі чытачы і крытыка, але і дэфензіва, вайсковая контрразведка. А паколькі муж (Ф.Кушаль) быў польскім афіцэрам, то, вілаць, Наталля Арсеннева дзеля сямейнага спакою мусіла нейкі час устрымлівацца ад публікацыі сваіх твораў. Зразумела, што з гэтай прычыны, хутчэй за ўсё, не быў выдадзены і яе другі паэтычны зборнік “Жоўтая восень”.
I ўсё ж ранні перыяд творчасці Наталлі Арсенневай быў шчаслівым і плённым, кнігі “Пад сінім небам” і “Жоўтая восень” змясцілі блізу 130 вершаў, сямейнае жыццё выглядала забяспечаным і ўладкаваным, сэрца маці радавалася падрастаючым сынам... Гэта быў канец 30-х — пачатак 40-х. Пачынаўся трагічны перыяд не толькі ў жыцці Наталлі Арсенневай, але і ўсяго беларускага народа — ужо грукацела Другая сусветная вайна. Але яшчэ напярэдадні вайны вядомая паэтэса, як і амаль усе беларускія пісьменнікі (блізу 300 чалавек), была рэпрэсаваная і разам з сынамі трапіла ў Гулаг. Так сталінскі дыктатарскі рэжым, распраўляючыся з творчымі асобамі, ураз прымусіў і яе спусціцца з вышыняў узнёслай паэзіі на шэрую пакутную зямлю...
* * *
Вайна пачалася ў 1939 годзе акупацыяй Польшчы, дзе Наталля Арсеннева жыла з сям’ёй больш за 15 гадоў. Вільню і ўсю Заходнюю Беларусь занялі савецкія войскі. Спакойнае, уладкаванае жыццё скончылася. Перад вайною адзін за адным памерлі сястра Вольга, бацька і маці Наталлі Арсенневай, муж апынуўся ў савецкім палоне. Наталля Арсеннева разам з дзецьмі мусіла ратавацца ў бежанстве. Яна пакідае Польшчу і пераязджае да сваякоў у Вілейку, каб знайсці прытулак і працу. Ранняй вясною 1940 года паэтэса разам з іншымі мастакамі слова Заходняй Беларусі была запрошана Саюзам пісьменнікаў БССР у Мінск, дзе асабіста пазнаёмілася з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, многімі іншымі беларускімі пісьменнікамі, хоць успаміны пра гэтае наведванне Мінска былі бязрадасныя. У Беларусі прайшлі працэсы “наодэмаў”, вынішчэнне таленавітых пісьменнікаў, наагул творчай нацыянальнай інтэлігенцыі, што дбала пра сваю мову, гісторыю, культуру. I тым не менш яе вельмі здзівіла
палахлівае папярэджанне А.Кучара, каб не гаварылі гучна на вуліцы па-беларуску, бо ў Мінску такое не прынята...
He думала Наталля Арсеннева, што і яе напаткае лёс гэтак званых “ворагаў народа”. Праз некалькі дзён пасля вяртання з Мінска, 13 красавіка 1940 года на досвітку ў хату ўвашйлі ўзброеныя энкавэдысты і без усялякага тлумачэння пачалі вобыск, а пасля сказалі збірацца. Пра гэты змрочны перыяд свайго жыцця Наталля Арсеннева пазней напісала ўспаміны “У казахстанскай ссылцьг”, якія ўпершыню былі апублікаваны ў беларускай эмігранцкай газеце “Бацькаўшчына” ў 1952 г. (перадрукаваныя ў 1993 часопісам “Беларусь”, а ў 1994 змешчаныя ў зборніку “3 гісторыяй на “Вы”, выпуск 3). Гэта хвалюючы чалавечы дакумент, які дае яскравую характарыстыку савецкай таталітарнай сістэме, хоць і напісаны быў праз далеч гадоў, стрымана і без асаблівых эмоцый.
“...Усіх высланых звозілі на станцыю й ладавалі ў даўжэзны таварны цягнік. Уся станцыя была поўная людзей. Вартаўнікі — грубыя, брутальныя, сплаканыя, напалоханыя жанчыны (іх ды дзяцей было 99 працэнтаў), сваякі й знаёмыя, якія — дарма што бальшавіцкія запалохваньні — прыбеглі праводзіць сваіх блізкіх у далёкую, невядомую дарогу...
Нас ніхто не праводзіў. Нам ніхто нічога не падаваў, хоць мы й ехалі ў вялікую дарогу, ня маючы пры сабе навет куска хлеба. Ды і ці да хлеба тады было? Пачуцьцё страшэннае крыўды сьціскала горла...
Толькі позна ўвечары цягнік рушыў зь месца. Усе плакалі. I гэтыя, сьцісьненыя шчыльна, як быдлё ў цёмных, брудных вагонах, і гэныя, абапал рэйкаў, што ўсьцяж адганяліся прыкладамі энкавэдзістых, — нябачны ў імглістай цемры вялікі, маўклівы натоўп, плакала і я, уткнуўшыся ў клумак з пасьцеляй...
Падарожжа нашае трывала блізу тры тыдні. Цяжка сяньня паверыць, што знайшліся сілы ператрываць усе злыбеды, што выпалі на нашую долю падчас гэтага жудаснага падарожжа... Есьці нам упершыню далі толькі на трэйці дзень, калі мы мінулі межы Беларусі... Найменьшыя дзеці паміралі. Ня было ня толькі што малака, навет вады, каб даць ім. Раз на двое сутак цягнік прыпыняўся на вялікіх вузлавых станцыях і дзяжурныя па вагоне хадзілі пад вартаю па хлеб і зупу. Гэта было ўсё, што мы даставалі, каб не памерці.
Так, пераехаўшы вялікі кусок Расеі, мы перасеклі Урал, вельмі прыгожы ў сваім суровым каменным харасьцьве, і апынуліся ў бязьмежных стэпах заходняга Сібіру.
Я ўвесь час сядзела ля акна й глядзела на кавалачак сіняга неба, што было відаць праз шчэліну... “Толькі вясною бывае неба такое сіняе, толькі вясною бываюць далі такія чыстыя...” — настырліва, у такт колаў, зьвінела увушшу. Гэты верш, што ўвайшоў пазьней у зборнік “Сягоньня”, нарадзіўся якраз аднае вяснавое раніцы ў цягніку, што вёз нас у далёкую ссылку праз аднастайныя сібірскія стэпы.
Пасьля 20 дзён пакуты мы дасягнулі нарэшце мэты... Наш вагон, усе разам, трапіў у глухую калгасную вёску Дзьмітраўку, дзесяткі кіламетраў ад чыгункі. Тут мы доўга сядзелі на вуліцы, у пяску, няведаючы, што рабіць і куды ісьці. Нас проста скінулі з машыны сярод сяла, і ўсё... Нам пашчасціла. Нейкая старая забрала нас да сябе, дала есьці...
Назаўтрае прыехала з раёну НКВД. Сабрала нас усіх у сельсавеце. Доўга перапісвала нас, дапытвала, а нарэшце сказала, што мы не маем права нікуды з гэтае вёскі вьгходзіць, што маем штодня a 7 гадзіне раніцы мэльдавацца ў сельсавеце й што... мусім сабе радзіць як патрапім. “У каго няма грошай — а яны, пэўне ж, ёсьць у кажнага, вы ж памешчыкі, — сказаў адзін з энкавэдзістых, — той можа йсьці пабатрачыць у калгаснікаў. Нам да вас справы няма, і працы мы вам ніякае даць ня можам, пакуль вы “не перевоспнтаецесь” і “не раскулачыцесь”...
1	мы пачалі шукаць заработкаў, старацца хоць як наладзіць жыцьцё... За посьцілку й два ручнікі нанялі “кватэру” ў аднаго калгасніка — месца ў хаце, дзе можна было спаць на глінянай падлозе, і ўзяліся за заработкі, каб не загінуць... Мясцовае жыхарства й само жыло ў вялікай нястачы...
У працы, у тузе прамінула сьпякотнае, распаленае казахстанскае лета. Цяжкай працай мы зарабілі крыху хлеба, але гэтаю зімою нам давялося пазнацца і з голадам, і з холадам. Зімавалі мы ў глінянцы, якую самі сабе змайстравалі і абмазалі з развалінаў старое, закінутае хаты...
А зіма гэтая была запраўды жудасная, вятраная, маразяная, завейная. Тыднямі трымалася страшэнная сьйюжа, дзьмуў безупынны ледзяны вецер з Паўночнага Ледавітага акіяну. Усю зіму мы праседзелі ў нашай зямлянцы пацёмку, бо ня было газы, ні