Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Амерыканскі цыкл вершаў (у параўнанні з вершамі першага перыяду эміграцыі) напачатку вылучаецца ўзрастаннем трагедыйнасці пачуццяў, напалам настальгічных матываў, вялікай любоўю да страчанай Бацькаўшчыны. Як ніхто з беларускіх паэтаў-эмігрантаў, Арсеннева змагла дакладна перадаць адчуванні эмігрантаў, якія ўпершыню ступілі на чужую зямлю.
Ня першых сюды нас Кон зь ветрам прыгушкаў, выгнаньнікаў з торбаю, сэрцам і кіем, з прыдушанай мовай, адзінай, што душы адныя адным адчыняе...
Шарэлі карэлыя, ўбогія клункі пад першым сутоньнем у новай айчыне, і горкаю кагаркай плакалі думкі па згубленай, гэнай, што з сэрцаў ня ськінеш...
(Ня першыя, с. 265)
I далей многія вершы, напісаныя ў першыя гады амерыканскага перыяду, поўняцца непазбыўным смуткам і тугой (“Захліствае варам і тугой”, “нас паляць успаміны...”, “туга, якой не выліць”, “ня збыць тугі”, “і хоць воўчай тугой завыўнаю галасіць ня сьціхаюць дні...”, “перад намі — ходаньне з лёсам, новы боль і новыя шляхі...”, “бязь веры, бязь імкненьняў сэрца — пусьціня...”, “ці ня ўдосыць наплачамся мы па краіне
...ЕІяхай бярэмя він прыгнула нас, і крылы апалі, й хлеб чужы нясмачны і важкі, няхай нас апавіў тугой агорклы вырай, — трывайма...
(25 Сакавік, с. 210)
Усе гэтыя пачуцці, з такім майстэрствам перададзеныя ў вершах-элегіях, вершах-успамінах, былі ўласцівыя і самой паэтэсе, яе лірычнай гераіні. За імі паўстае абагулены вобраз беларускай жанчыны, адарванай ад маці-радзімы, як кволы, адзінокі лісток ад роднага дрэва. Гэты паэтычны вобраз вар’юецца бясконца і стварае неперасягальную па мастацкасці трагедыйную постаць беларускі з яе перажываннямі, багатым на думкі, развагі, глыбокія пачуцці духоўным жыццём (“Я ж толькі лісток прыжаўцелы, табе бяз крыві і бязь цела // вятрамі ўкінены ў рукі...”)Песімістычныя настроі асабліва абвострана гучаць у вершах “Хоць вясна”, “Асеньнія лісты” ды і наагул у многіх цыклах.
Паступова паэтэса прыходзіць да высновы — як бы цяжка ні было, “не трэба мяняць душу на каменьне”, нават апынуўшыся ў стане “між берагамі”.
Ужо сплывалі 50—60-я гады ў Амерыцы. У душы, агорнутай несціхальным сумам, ціхай тугой, няма злосці, бунту, неразвязальных пытанняў да непрадказальнага лёсу, якія паўставалі ў першыя дні эмігранцкага жыцця ў Нямеччыне. Яна навучылася “пазіраць на ўсё, што робіцца, — з узвышша”, ужо добра зразумела, што трэба скарыцца, прымірыцца з такім наканаваннем, трэба жыць і тут, прыстасоўвацца да новых абставін і па магчымасці спатольваць душу ў творчасці (“...з усьмешкай боль пякучы браць, // сьпяваць, хоць крыўда сэрца крышыць...”)На пачатку 60-х гадоў ёю напісаны шэраг вершаў, прысвечаных вясне (“Выраі”, ‘Тмах імперыі”, “На ўзьмежку”, “Сон”, “Першыя краскі”, “Іншыя тры”, “Дабранач!”, “Радасьць”, “Галіна”, “Балён”), восені (“Жаўцее ліст”, “Восені”, ‘Тэтак будзеш ты мной”, “Ільвы”, “Ня першыя”, “Адвітаньне”, “Ахвяры”, “Мне рупіць”, ‘Тэта ж восень”, “Зорка”, “Госця”) і цыкл “Аджытае”, у які ўвайшлі ўспамінызамалёўкі “Вясна”, “Лета”, “Восень”, “Зіма” з эпіграфамі з народных песняў. У гэтых творах паэтэса вярталася на радзіму, у сваю маладосць, яны ўяўлялі параўнанне, празрысты адбітак яе былых выдатных вершаў пра красу прыроды на Бацькаўшчыне і тут, на другім кантыненце.
А я ўсё мрою даўніной, брысьці із часам не зьбяруся, вачыма бачу дні, даўно сатлелыя над Беларусяй... Ня можна ў будучыню йсьці, не разьвітаўшыся з мінулым. Яно ж усьцяж са мной...
(Прадмова да ненапісанае паэмы, с. 218)
Паступова наладжваўся эмігранцкі побыт, Амерыка станавілася добрым прытулкам для выгнанцаў. Але гэтае вонкавае жыццё істотна адрознівалася ад унутранага, духоўнага стану такіх творчых натур, якімі былі паэты. У Наталлі Арсенневай часта наступалі моманты (“суцішуся й сягну ў душу як найглыбей...”), калі яна цалкам жыла ўспамінамі і, звяртаючыся да сваёй музы, прасіла: “Будуй, твары, // не дай душы астыць...”
Імкні пяро, і ня спыняйся над крыжамі. Хто іх ня меў, хто сэрца ў кроў не разьбіваў — ня ўскрэсьне з намі!..
(Прадмова да ненапісанае паэмы)
Імкні ж, паэт, разліся ў гімнах... Ці мо яшчэ табе замала у нашай мове слоў жывых? Іх шмат, як зор, як зерняў жвіру на срэбных плёсах нашых рэк. Вучы ж прысталых дыхаць шырай, шугаць, за Родны Край гарэць!
(Імкні, паэт, с. 225)
Паэтэса стварала роднаму краю ўзвышаныя гімны, якія і сёння нікога не пакідаюць абыякавым:
О, Беларусь, 0, Беларусь мая! Імя Тваё — такі пякучы сымбаль болю! Ды шчыра ўсьцяж яго багаслаўляю я: ізь ім я — .
чалавек, у долю і ў нядолю...
Імкліваю Вяльлёй пяе сівы Гудзон, Мурамі Вільні таюць небасягі...
I ўскласьці я хачу на струны, як Баян, шнур пальцаў-лебядзёў, і граць, і граць з жадою, о, Беларусь, о, Беларусь мая, паўз боль пякучы граць Табе, Табою!
(Тваё імя, с. 286)
У многіх філасофскіх вершах (“Зарана”, “Хоць вясна”, “Ня так лёгка”, “Каб паэты маглі” ды інш.) Наталля Арсеннева гаворыць пра ўласныя адчуванні, змаганне з самой сабою, пра жаданне
не паддавацца слабасці, змагацца з неспрыяльнымі абставінамі, а па-ранейшаму “раздаваць сваё сэрца ў песьнях”. Яна згадвае пра маладосць, з неспакоем піша пра старасць, пра адказную, але і звычайную ролю мастака (“хоць я й паэт, і я — звычайная душа”), пра жыццё і смерць, адраджэнне, паэтычнае хваляванне і ўменне валодаць сабой (“багаславёныя змаганне, боль і праца! // Праз іх, хоць плачам мы, ірвёмся — ды жывём!”). Шмат такіх глыбокіх разнастайных вершаў, змястоўных, роздумных, было напісана паэтэсай у 50—60-х гадах, у якіх няма рыторыкі, павярхоўнай дэкларацыйнасці, агульных разважанняў, а ёсць сапраўдныя перажыванні, якія кранаюць чытача шчымлівымі пачуццямі, перапакутаванасцю таго, пра што піша паэтэса.
Беларусы-эмігранты заўсёды шырока адзначалі вялікія падзеі і даты сваёй нацыянальнай гісторыі. Наталля Арсеннева адгукалася на іх паэтычнымі творамі. Гэта найперш падзеі Слуцкага паўстання і 25 Сакавіка — дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). Пра гэтыя падзеі ніколі не пісала беларуская савецкая літаратура, але яны знаходзілі сваё адлюстраванне ў творчасці ўсіх пісьменнікаў-эмігрантаў. Угодкам Слуцкага паўстання і 25 Сакавіка прысвечаны змястоўны цыкл вершаў “Сыны й маці”, “Лістапад”, “Мы йшлі”, “Усіх памятаем мы”, “Над паўстанскаю магілаю”, “Вы пайшлі паміраць”, “Ты не адна”, слуцкая аповесць у вершах “Косы”, “25 Сакавік”, “Дай, добры Кон”, “Ён граць ня сьціхне”. I хоць для творчай індывідуальнасці Наталлі Арсенневай быў не ўласцівы публіцыстычны верш, аднак яна ў паэтычным слове змагла перадаць трагічную самаахвярнасць слуцкіх паўстанцаў, сцвердзіць неперасяжную значнасць для беларускай гісторыі акта 25 Сакавіка.
Гераічна-патрыятычныя матывы асабліва выразна гучаць у вершы “Ты не адна” (“...не адна ты, Случчына, у нас, // Hi першай ты ня была, ні на табе й канцы...”), у якім Наталля Арсеннева згадвае слаўныя, але і цяжкія змагарныя дарогі нашай нацыянальнай гісторыі: нязможныя бітвы пад Воршай, Грунвальдам, Ворсклай, Амсьціславам, пачын Каліноўскага, у шэрагу гэтых незабыўных падзей 25 Сакавіка, Слуцкае паўстанне, Катынь і Монтэ-Касына, дзе гінулі і ваявалі беларусы.
Хто нас не прадаваў, не браўся йрваць з карэньнем, хто парасткаў зялёных не таптаў?
Ці ўвосень не па іх галосе Палата, ўздыхае прадзед-Нёман, і старанна складае сказ народ...
(Ты не адна, с. 244)
Аднак асноўным ідэйна-сэнсавым накірункам мастацкагістарычных твораў паэтэсы з’яўляецца тэма Слуцкага паўстання (лістапад—снежань 1920 г.): “Мы пайшлі паміраць, каб жыла Беларусь”. // Гэтак звалася драма, якую прад светам // вы зайгралі тады...”
Перадумовы гэтай драмы падрабязна апісаныя ў паэтычнай аповесці “Косы”, якая мае прысвячэнне: “Беларускай маці”. У вобразе маці, прыгожай маладой жанчыны з доўгімі льнянымі косамі, якімі так любіў забаўляцца яе маленькі сын, паўстае сама Беларусь, у хаце якой не часта ззяла сонца. Трагічна скончыўся Слуцкі чын, надышла ноч і нават яна ўздыхнула ў спагадзе “й мільёны, мільёны грамніц // затрымцелі над шляхам апошніх паўстанцаў...”
Аднак, нягледзячы на тое што паўстанне было жорстка задушана, гэтая вялікая падзея не страціла гістарычнай значнасці, — да такіх высноў прыходзіць Наталля Арсеннева. Яна сцвярджае, што ніколі Бацькаўшчына не забудзе сваіх адданых сыноў, якія дзеля яе ахвяравалі ўласнымі жыццямі.
Гераічна-патрыятычныя вершы Наталлі Арсенневай і сёння гучаць надзвычай надзённа, спрыяюць выхаванню нацыянальнай сведамасці беларусаў. “Вызваленчы заклік, скіраваны да гістарычнай памяці, ушчэмленага нацыянальнага гонару народа, успрымаецца як пэўная ідэйна-мастацкая антытэза сацыялагізаванаму “абкраданню”, прымітывізацыі айчыннай гісторыі. Паўстанцкая Случчына — здавалася б, усяго толькі лакальная, хоць надзвычай гераічная, поўная самаахвярнасці падзея — узносіцца на магутных крылах паэтычнай фантазіі да вышыняў усебеларускага вызвольнага сімвалізму. Драма Случчыны — агульнанацыянальная драма, наш беларускі ўрок і зарок ад нявольніцтва...”16
Паэтэсе вельмі хацелася, каб гэты “беларускі ўрок”, як “зарок ад нявольніцтва”, засвоілі ўсе беларусы: і тыя, хто жыве на
16 Каўка А. Краса калючая шыпшыны... Патрыятычная лірыка беларускага літаратурнага замежжа// Вяртання маўклівая споведзь. С. 299.
Бацькаўшчыне, і тыя, хто мусіў яе пакінуць. Яна піша глыбокі па ідэйнай змястоўнасці верш з сімвалічнай назвай “Сыны й Маці”, які мае прысвячэнне: “У Слуцкія ўгодкі нашым блудным сыном прысьвячаецца”, дзе найперш звяртаецца да выгнанцаў:
Мы — Бацькаўшчыну любім шчыра ўсе.
Так прысягае з нас, прынамся, кажны сяньня. Хто сьніць яе — сівым аўсяньнем у pace, хто — крыжам з галіны над наспаю пяшчанай... Хто зноў — крыніцаю у зрубе, што аброс па бровы мохам цёмным, хто — рачулкай, дзе мые й мые косы вербалоз, хто — міртай на вакне ў вузенечкім завулку... А хто — ужо й ня сьніць...
Што ім Твае ніўя, рамонкі на мяжы, сасоньнікі, зязюль куваньне на світаньні, што, Маці, ім Твае ці раны, ці крыжы, калі ўсьцяж прагаю працятыя іх сяньні? Усе ад усяго, што ім ня тхне грашмі, зь нясмакам шчырым лена вернуць пысы, й Ты, Маці Беларусь, і Твой упойны міт — для іх адно сівы, даўно астыглы прысак...
I далей, малюючы да болю праўдзіва-шчымлівую постаць Маці-Беларусі з выцягнутай далонню і белай ад “пакуты і стыду”, паэтэса заклікае: