Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Чарнобыль //ЛіМ. 1992. 6 сакавіка.
Малітва. Жыве Беларусь. Развітанне. Між берагамі. Маці. Варта жыць. Восень // Работніца і сялянка. 1992. № 9—10.
Беларусь! Наша Маці-Краіна! // Наша слова. 1992. 9 верасня.
Я не палітык і ніколі ім не была // ЛіМ. 1992. 17 ліпеня.
Згадкі маладосці светлай // ЛІМ. 1992. 9 кастрычніка.
Пра сябе і час // Звязда. 1992. 18 снежня.
Я не палітык і ніколі ім не была // Роднае слова. 1993. № 3.
25 Сакавік // ЛіМ. 1993. 26 сакавіка.
25 Сакавік // Свабода. 1993. № 3—4.
Песня каліноўцаў// Менская Грамада. 1993. № 3.
Жыве Беларусь! // Роднае слова. 1993. № 1.
У гушчарах. Малітва. 1 сніцца мне. Жыве Беларусь! Тваё імя // Настаўніцкая газета. 1993. 18 верасня.
Між берагамі. Меж берегамм. Лучше пнть до дна. О, шнпшнна моя, Беларусь! Лебеднная песня. Еслн людн не добры к тебе. А берег далеко. Магнолмя. He заплачу больше / Пер. Т.Лейко // Неман. 1993. № 2.
Жыве Беларусь! Вячэрняй парою. Красавік. Калыханка. Ізноў вясна. Жоўтая восень. Ахрысціў мяне нехта ў зялёнай дуброве. Лебядзіная песня. Сягоння. Паэтам. Палеглым. Тваё імя// Роднае слова. 1993. № 1.
Шчасце. Мэта жыцця // Голас Радзімы. 1993. 16 снежня.
У Казахстанскай ссылцы: Успаміны // Беларусь. 1993. № 6.
“Хачу толькі, каб Беларусь была свабоднай” // Кнігарня. 1993. 15—28 лютага.
“Хачу толькі. каб Беларусь была свабоднай” // Культура. 1993. 5 ліпеня.
“Хачу толькі, каб Беларусь была свабоднай” // Добры вечар. 1993. 7 снежня.
3 майго жыццяпісу // На суд гісторыі: Успаміны. Дыялогі. Мн., 1994.
У Казахстанскай ссылцы: Успаміны // 3 гісторыяй на “Вы”. Вып. 3. Мн„ 1994. С. 109-118.
Малітва // 3 гісторыяй на “Вы”. Вып. 2. Мн., 1994. С. 5.
Калыханка // Залатыя каласкі. Ч. 2. Мн., 1994. С. 216.
Залаты вальс. Муз. Г.Смоляк//Спадчына “Спадчыны”. Мн., 1994. С. 100.
Вясна. Лета. Восень. Зіма // Роднае слова. 1996. № 2.
Між берагамі. Сонца вясьнянае. Ночы й думкі. Восень. Восень у Вільні. Каб крылы. Хаценьні. Лебядзіная песьня. Сягоньня. Малітва. Нашым паэтам. Memento mori. Паэт. Вечар у Вільні. Сівой вярбой. У гасподзе Падуанскай. Зьняважаным сьцягом. Каб паэты маглі. О, шыпшына мая, Беларусь! У гушчарах // Крыніца. № 11 — 12. С. 25—43.
Кастусь Каліноўскі. Сваты: П’есы // Тэатральная Беларусь. 1996. № 6.
Ночь. Кувшннка. Осыпалнсь жёлтые лнстья. Татарка. С яблонм цветушей. Осень. Угасал алый луч: Раннме стнхм Н.Арсеньевой на русском языке // Неман. 1997. № 10.
Памяці Ядвігіна Ш. // Голас Радзімы. 1997. 27 сакавіка.
Родны край. Муз. Э.Зубковіч // Наша слова. 1998. 2 сакавіка.
Прысяга // Наша слова. 1998. 26 жніўня.
Чарнобыль // Наша слова. 1998. 23 верасня.
Под небом сннмм. Воскресенье. Я человек. Хоть прнходнтся плакать доныне. He плачьте, людн. Молнтва / Пер. С.Евсеевой // Неман. 1998. № 1.
Дождж. Ускрэсні. Вы хочаце. Калі людзі пакрыўдзяць цябе. Малітва // Здравый смысл. 1998. 5—12 жніўня.
Малітва // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
Магутны Божа // Наша слова. 1999. 13 кастрычніка.
Усяслаў Чарадзей: Гістарычная опэра ў IV актах // Спадчына. 1999. № 3.
Малітва // Народная воля. 1999. 7 снежня.
“Напярэймы Жаданьням”
Уладзімір Дудзіцкі
1910 1972
СКЛАДАНАЯ і супярэчлівая постаць Уладзіміра Дудзіцкага — чалавека і пісьменніка, яго жыццё і загадкавы адыход у вечнасць, мастацкая творчасць — пачалі асэнсоўвацца толькі з сярэдзіны 90-х гадоў. Вершы, паэмы, пераклады, проза гэтага выдатнага майстра беларускага слова, рассыпаныя па шматлікіх перыядычных выданнях і архівах на эміграцыі (пад псеўданімамі Ул.Гіцкі, Ул.Гуцька, Мікола Дварэцкі, Уладзімір Дудзіцкі, У.Г., Ул.Д., У.Д.)> упершыню былі сабраныя і выдадзеныя ў 1994—1997 гадах Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку (збор твораў “Напярэймы жаданьням”, “Архіўная кніга”, укладальнік і рэдактар Лявон Юрэвіч). У Беларусі творы У.Дудзіцкага ні разу не выдаваліся, ды і наагул пры жыцці аўтара не выйшла ніводнага зборніка. На прэзентацыі кнігі “Напярэймы жаданьням” у фундацыі П.Крэчэўскага ў Нью-Ёрку беларусы адзінадушна выказвалі думку пра таленавітую літаратурную спадчыну У.Дудзіцкага: “Сёньня адбылося нараджэньне новага пісьменніка... Толькі сёньня мы, людзі, якія з ім жылі і працавалі, усьведамілі, хто такі Дудзіцкі...” (В.Кіпель). “Я быў блізкі з ім, але ніколі не думаў пра яго як пра вялікага паэта. Як з паасобных цаглінак складаецца дом, так з паасобных вершаў, забытых публікацыяў вырас Паэт” (Я.Запруднік).
3 успамінаў сучаснікаў паўстае вобраз прыгожага чалавека “з густымі валасамі, заўсёды падкрэсьлена элегантна апранутага, эстэта, добра адукаванага, з вострым пяром, выключнай памяццю, таленавітага дэкляматара, выдатнага адміністратара і арганізатара. Разам з тым чалавека трагічнага лёсу, з паламаным жыццём, страціўшага самых блізкіх людзей і найперш горача любімую маці.
Дудзіцкі належаў да пакаленьня людзей, скалечаных савецкім ладам. Ён не мог дараваць яму свайго паламанага жыцьця, разбуранай бацькавай сям’і, загубленай маці (расстраляна партызанамі)”1. I калі сёння перачытваеш яго творы — адчуваеш, які гэта незвычайна драматычны свет, створаны мастаком, у якім ён жыў, якім натхняўся, бо гэты свет — яго Бацькаўшчына, роднае беларускае слова.
Песьціў доўга цябе, шанаваў і сьцярог, жывіў сумам і песьняй лясною у часіны крутыя ля чорных дарог, о, жывое праўдзівае слова!...
Прабудзі, падымі і да зораў вядзі супраць плыні праз пушчы, дубровы. Волі цемра начы не здалее радзіць, о, жывое праўдзівае слова!
(Жывое праўдзівае слова, с. 15)2
3 такім прачулым, жывым словам паэт звяртаўся да радзімы, упершыню апынуўшыся як “вораг народа” ў далёкай Сібіры. Але гэтым страшным ударам лёсу папярэднічалі самыя звычайныя падзеі ў жыцці маладога аўтара.
Нарадзіўся Уладзімір Дудзіцкі (сапраўднае прозвішча Гуцька Уладзімір Ермалаевіч) 23 снежня 1910 (8 студзеня 1911) года ў беднай сялянскай сям’і, у якой было 8 дзяцей. Родная вёска Дудзічы, што за 40 кіламетраў ад Мінска, шырока раскінулася на берагах чыстай, прывольнай Пцічы (дарэчы, побач з Дудзічамі знаходзіліся Рудзенск, Цітва, Рудкава — мясціны, адкуль паходзілі таленавітыя беларускія пісьменнікі М.Чарот, У.Хадыка, С.Баранавых, закатаваныя ў гады сталінскіх рэпрэсій).
Бацька памёр рана, і Уладзімір выхоўваўся пры айчыме. Ён вельмі любіў сваю маці, якая хораша спявала (“Помню ў час вечаровы пела мне маці калісьці // песьні пра шчасьце і волю...”). Ад маленства ён жыў і рос сярод вясковай цішыні і прыгажосці, убіраў у сябе водар і чысціню роднага слова (“як запаведзь на зломаным вяку // трымаю ў сэрцы матчыну гаворку...”). Духоўная лучнасць з роднай маці, Бацькаўшчынай пад-
1 Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 10.
2 Усе вершы цыт. па кн.: У.Дудзіцкі. Напярэймы жаданьням. Нью-Ёрк, 1994.
трымлівала паэта заўсёды, з імі ён быў думкамі і сэрцам, куды б ні закідваў яго бязлітасны лёс.
Пасля вясковай школы і Мінскай сямігодкі, дзе і пачаў пісайь першыя вершы, Уладзімір Дудзіцкі паступіў у Мінскі Белпедтэхнікум (1927), які тады насіў імя У.Ігнатоўскага, a выкладчыкамі былі Я.Лёсік, Я.Колас, дзе вучыліся многія будучыя беларускія пісьменнікі. Такое нацыянальна сведамае беларускае асяроддзе найлепш спрыяла творчаму настрою, натхняла маладых паэтаў, якія часта на літаратурных вечарах у прысутнасці Я.Купалы, Я.Коласа чыталі свае першыя вершы. Адсюль пачынаецйа ранні перыяд творчасці Уладзіміра Дудзіцкага (1929—1932) з яго ўзнёслымі юнацкімі парываннямі шчырага вясковага хлопца, якога “ніхто і нішто не сагне”, з яго “лірайвольніцай”, што звініць “крані — гудзе, бы звон”. Яна павінна захапляць людскія сэрцы раскаваным чалавечым духам, сонечным настроем (вершы: “I мала слоў”, “Дарэмна прамяняў”..., “А я — наадварот” ды інш.).
Аднак не доўга панаваў гэты ўзнёслы настрой. На пачатку 30-х, калі ў краіне пачаў усталёўвацца сталінскі таталітарны рэжым з яго ідэалагічнай дыктатурай, прымусовай русіфікацыяй і асіміляцыяй, У.Дудзіцкі разам з іншымі здольнымі студэнтамі быў выключаны з тэхнікума як “нацдэм”. Некаторы час жыў у доме арыштаванага раней Антона Адамовіча, дзе ў багатай бібліятэцы Адамовічаў перачытваў творы У.Дубоўкі, Я.Пушчы, У.Жылкі і многіх іншых забароненых пісьменнікаў. Пасля яму з дапамогаю Лукаша Калюгі і Уладзіміра Хадыкі ўдалося ўладкавацца стыльрэдактарам у газету “Савецкая Беларусь”. He пакідаў думку пра далейшую вучобу. Скончыў падрыхтоўчыя курсы пры Беларускім універсітэце і паступіў на літаратурна-лінгвістычны факультэт Вышэйшага педінстытута. Але неўзабаве быў выключаны, арыштаваны і ў 1933 годзе высланы на 3 гады ў Сібір разам з Л.Калюгам, З.Астапенкам, С.Астрэйкам, М.Нікановічам, У.Сядурам ды іншымі беларускімі пісьменнікамі. Пачаліся гулагаўскія этапы, “юнацтва, выпітае ў турме”, а ў творчасці — “Песьні няволі” (1933—1935) (“Пра ўсё : чым жыў, жыву, што нашу па сьвежых сьцежках пералому // раскажа верш праўдзівы мой. Душу раскрыў яму...”). Гэтаму цыклу вершаў папярэднічалі горкія ўспаміны паэта-вязня: “Цяжка ўспамінаецца зіма 1933 году. Ноч 26 лютага абарвала крылатае
юнацтва, скавала думкі, рукі НКВД... Кожнае часіны ўсё новыя й новыя, гэта — мае сябры: студэнты, журналісты, пісьменьнікі — беларусы.
Калі мінула халодная абыякавасьць, паўстала пытаньне: за што?! Далей думкі ня йшлі: яны прыціскаліся нейчым плачам і крыкам аб ратунку. Чорна-зямлістыя, акамянелыя твары зьняволеных, здавалася, гаварылі: “He хвалюйся, пашкадуй здароўя, безь пябе яго выматаюць... чалавек жывучы...”3 Аднак не мог паэт не думаць, што адбываецца і чаму столькі людзей засадзілі за краты, не мог не раскрыць сваю душу ў вершах. 3 песняў няволі вылучаюцца “Крокі і вёрсты”, “На парозе турмы”, “А ратунку не было й няма”, “Пакуль песьня яшчэ не спета”, дзе аўтар стрымана, нешматслоўна выказвае свой прыгнечаны ўнутраны стан, пакутлівы боль ад гэтага неспадзяванага няшчасця, што абрынулася на яго. Раптам “белы сьвет зьмярцвеў, скамянела, сцішылася сэрца”. Паэту здаецца, што ў турме ён прыме сваю смерць. Адчуваецца ў вершах цяжкі псіхалагічны настрой, засяроджанасць на ўласных самаадчуваннях.
Ужо тады паэт быццам прадбачыў свой лёс, які наканаваў яму “нялюбую чужыну”, а з ранніх гадоў — турму і высылку. 3 пазнейшых успамінаў У.Дудзіцкага яскрава паўстаюць моманты арышту, вобыску, турма “Амерыканка” і яе скляпенні: “У сярэдзіне “чорнага ворана” нікога не было. Сам — і голыя рукі. Біся ілбом у сьцены, маліся, а хочаш — прасі ратунку, ня будзе табе радачкі. Няпрыемна і вельмі цяжка, аднак цешыла адно: і там я не адзін буду... У тым страшэнным згубішчы, куды імчаць мяне доўгія чорныя скуранкі, сустрэнуся — і гэта напэўна — з сябрамі, з блізкімі, магчыма, з роднымі...