Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Зялезныя дзьверы на рагу Савецкай і Урыцкага адчыніліся й зачыніліся... Зачыніліся не абы як, а з мэталёвым звонам і грукатам — шчыльна і надоўга. Спалох і моцнае дагэтуль хваляваньне мінуліся... Перад вачыма, у цьмяным бляску ліхтароў вырасла вялікая змрочная камяніца — вядомая менская турма...”4
Пакутніцкія крокі і вёрсты прадвызначылі ўсё наступнае жыццё Уладзіміра Дудзіцкага, абумовілі праблематыку ягонай творчасці. Паэтычным, узнятым да высокай трагедыі словам ён
3 Дудзіцкі У. Напярэймы жаданьням. С. 9.
4 Тамсама. С. 228.
імкнецца асэнсаваць і ўвасобіць у творах перажытае. Сярод “асельцаў глухіх вязніц” на першых этапах свайго жыцця ён сустрэў не толькі пісьменнікаў, але і простых людзей, і пазней пачаў маляваць іх партрэты, характары ў адным з першых сваіх буйных твораў — рамане пра савецкія канцлагеры (на жаль, раман застаўся няскончаным). “Мы сустрэліся ў сівых скляпеньнях муроў: нас зьвёў суровы лёс жыцьця, жыцьця, якое ішло “от Москвы до самых до окранн”. Дажджлівым вечарам, у жаўталістую, рудую восень 1934 году, “сацыялістычная індустрыя” імчала нас у далёкія пусткі Сібіру.
“Труд перевоспнтывает человека” — такім шыльдам сустрэлі нас драцяныя загароды канцэнтрацыйнага лагеру на ўскраіне катаржанскага гораду Новасібірску. Седзячы на абтоку гэтага людскога ганьбішча, я пазнаваў непазнанае і глыбей адчуваў малаадчутае Радзімы: красу палёў і шум бору, сівыя туманы і тугу матчыных песьняў, сінь вазёраў і асалоду любасьці да роднае зямлі. Было крыўдна і балюча, але:
Каму паскардзішся, каму, каму жывое скажаш слова? Вазьму лепш плач я перайму вятроў і звон лістоў кляновых...
Гэты плач і звон, што, здавалася, даносіліся з Бацькаўшчыны, былі жывільнай стравай душы, крыніцаю будучае творчасьці ў новым часе, калі былі б у стане прачнуцца зьняволеныя “песьні і думы”...
Прайшлі, прамінулі гады. Зарубцаваліся раны, але не сплямілася перажытае. Душа беларуса жывучая, ня ўмее маўчаць ні ў часіны радасьці, ні смутку. Яна сьпявае і вядзе напярэймы жаданьням, а жаданьнямі гэтымі ёсьць шчырасьць і праўда жыцьця, ці гэта на Бацькаўшчыне, ці, як суджана ізноў злым лёсам, — на чужыне...”
Вось гэтую шчырасць і праўду жыцця Уладзімір Дудзіцкі паспрабаваў прыадчыніць у вершах, напісаных у гады зняволення, якія поўняцца непрыхаванымі думкамі сапраўднага нацыяналіста ў лепшым сэнсе гэтага слова, заклапочанага станам спраў на Бацькаўшчыне (вершы: “Жывое праўдзівае слова”, “Навальніца”, “Маем сілу і Край свой”, “На парозе пары”, “Па-над кручай”, “Жыву і ня жыву”, “Каб хоць раз усьміхнулася шчасьце”, “Ня першы раз”, “Hi маністаў, ні зораў”, “Жы-
вой крыві жывыя цельцы”, “Мая родная”, “На небе — зоры”, “3 першых вершаў”, “Маўклівасьць дум”). Ужо ў свае маладыя гады і асабліва пад час зняволення У.Дудзіцкі раз і назаўсёды ўсведаміў, што “край наш забраны”, і ўсё пазнейшае жыццё непрымірыма ставіўся да савецкай улады, яе ідэй, законаў, сталінскай палітыкі. Паказальным у гэтым сэнсе быў верш “Маем сілу і Край свой”. Ужо сама назва вызначыла асноватворную думку верша (“Права жыць і тварыць нам гісторыя выдала // I цяпер, як ніколі, — змаганьне упартае // Мы пазналі цану маляванага ідала і чаго абяцанкі ягоныя вартыя...”).
Зямля — у ярме, самі — скуты і змораны. У вязьніцах —
з маленства.
Hi слова ні права нам...
I далей, звяртаючыся да чалавечай годнасці і гонару беларусаў, паэт ставіць пытанне, дакуль жа будзем маўчаць, скарацца перад рознымі заваёўнікамі? (“Хіба ж рук мы ня маем, вачэй сваіх, розуму?”). I, пераконваючы сваіх землякоў у перавазе нацыянальнай незалежнасці, паэт звяртаецца да народа, глыбіннай Беларусі:
Нельга далей скарацца, ўпівацца прынесеным і клясьйіся да стомы чужому у шчырасьці.
Гляньце:
Край наш цудоўны расьпялі й павесілі на крыжы апляваным...
Як зьдзек такі вынесьці?
Чую голас братоў:
“Жыць ня хочам так далей мы.
Хіба ж лёгка да сьмерці быць ліху падлеглымі? Маем сілу
і Край свой
з блакітнымі далямі, дык ці варта, скажэце, быць белымі нэграмі?” (Маем сілу і Край свой, с. 18)
Такіх вершаў Дудзіцкі напісаў нямала. Яго грамадзянска-патрыятычная лірыка, пазбаўленая рыторыкі і напышлівых слоў, была скіравана на тое, каб узварушваць “сэрцы чэрствыя”, “посніцу духу”, выкрываць “юдаў-прадаўцаў”, хітрых прыстасаванцаў. У вершы “На парозе пары”, своеасаблівым дыялогу паэта з самім сабою, унутраны голас сцвярджае, што для творцы важна “не слава й багацьце, а гонар душы” (“He буду ніколі душою крывіць і ад хмелю чужога далонямі пляскаць...”)Так вызначыў паэт асноватворную думку сваёй узмужнелай Музы. Далей яго паэтычнае крэда будзе ўдакладняцца і выспельвацца па меры набыцця аўтарам жыццёвага і мастацкага досведу, але нязменна яно звязваецца з жыццём любай Бацькаўшчыны.
Вершы паэта-вязня, страшнай няправай сілай адарванага ад радзімы, поўняцца вострымі праблемамі, душэўнымі перажываннямі. Уражвае вобраз лірычнага героя, нязломнага вязня, а найперш уменне аўтара перадаць яго тужлівы настрой, трагедыйнасць становішча. Гэтым закратная лірыка Дудзіцкага блізкая да лірыкі М.Сяднёва 30-х гадоў, які таксама зведаў турму і высылку. Дудзіцкі паказаў свайго героя нязломным, моцнага духу чалавекам, які здолеў узняцца над безданню сваіх думак, якія сягаюць з халоднага сібірскага краю да “братоў майго любага роду”. Вязню хочацца вырвацца з путаў няволі, але замест радасці спаткання з радзімай “ня цьветам, а пылам зялезнай лускі асыпаюць душу Марыінскія краты”. У адным з лепшых вершаў гэтага перыяду “Hi маністаў, ні зораў”, які складаецца з чатырох частак-карцін — явы і летуценняў, — паўстае яскравы і запамінальны вобраз лірычнага героя, адзінокага вязня ля турэмнага вакна з яго цяжкімі думамі і светлымі марамі.
Жудасная турэмная рэчаіснасць на момант адступае, і перад вачыма вязня паўстае вёска, сады ў вясновай квецені, бяседны стол у роднай хаце, браты і сёстры, любая маці, воблік якой будзе спадарожнічаць паэту ўсё жыццё. Гэтыя мроі і туга па роднай старонцы выльюцца ў кранальна-шчымлівыя радкі, напісаныя ў 1933 годзе, якія могуць служыць эпіграфам да ўсяго жыццёвага і творчага шляху Уладзіміра Дудзіцкага:
Ня першы раз і не апошні, мусіць, баліць душа, і рады не дасі.
Сьніцёся мне вы, рэкі Беларусі, і ты, журботная вазёраў сінь...
(Ня першы раз, с. 25)
Катаржныя гады ў “нялюбай чужыне” можна лічыць першым выгнаннем беларускага паэта. Аднак пасля сібірскага канцлагера Дудзіцкаму забаранілі вяртацца на радзіму, і паводле прадпісання НКВД ён мусіў на два гады выехаць у Ташкент, дзе прытулкам былі сады і мясцовая чайхана (“He пытайся, мой любы дружа, // як жывецца ў краі гэтым, // буду несьці ў сэрцы мужнасьць, II пакуль песьня яшчэ не спета...”)Ад перамены клімату і кепскіх побытавых умоў паэт цяжка захварэў, што дазволіла пры канцы 1937 года вярнуцца на Беларусь. Але, як ён пазней успамінаў, — “ведамыя мае каты з Менскага НКВД загадалі асесьці ў Віцебску”. Тут здолеў падрыхтавацца і здаць экстэрнам экзамены за педінстытут, атрымаць дыплом настаўніка, адначасова працуючы ў газеце “Віцебскі пралетары”. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школе, на медычным рабфаку і ў педінстытуце. Аднак у 1940 г. быў звольнены з усіх гэтых пасадаў, не патрапіўшы забяспечыць “партыйнасць” у выкладанні літаратуры. Зноў апынуўся пад пагрозай арышту і вымушаны быў з’ехаць, хавацца ў розных мясцінах Беларусі і Расіі.
He снаваліся з душы паэта вершы ў гэты перыяд няўстойлівасці, няпэўнасці, страху. Пачаўся самы пік сталінскіх рэпрэсій, паўторна арыштоўвалі, расстрэльвалі многіх таленавітых пісьменнікаў ці высылалі на дзесяцігоддзі ў Сібір, на Калыму. За 1937—1940 гады Дудзіцкі напісаў не шмат вершаў, ва ўсякім разе да нас дайшло ўсяго 4: “Гады крылатыя”, “На папялішчы руж”, “Васільковыя гады”, “Красою майскаю сады”, галоўны лейтматыў якіх — боль па загубленых талентах, маладых гадах, недапетых песнях. Свайму сябру па няшчасці, паэту Сяргею Астрэйку (1912—1937), які пасля паўторнага арышту ў 1937 годзе быў расстраляны, Дудзіцкі прысвяціў верш “На папялішчы руж”, дзе з няўцешным шкадаваннем гаворыць пра абарваныя струны таленавітай Музы маладога паэта, закатаванага ў самым росквіце творчых і жыццёвых сіл.
Беларускія таленты наагул уяўляліся Дудзіцкаму ў выглядзе квітнеючага майскага сада, дзе ў той страшны час раптоўна засыхалі і гінулі дрэвы як паэтычныя сімвалы творцаў, якіх вырывала з каранямі злая, чорная навала рэпрэсій.
Асмеліўшыся вярнуцца ў 1940 г. у Мінск, Уладзімір Дудзіцкі доўга шукаў прытулку і працы, але дзе б ні ўладкоўваўся, аду-
сюль праз непрацяглы час звальнялі як “ворага народа”. Толькі ў 1941-м, напярэдадні вайны, яму ўдалося знайсці месца выкладчыка ў ветэрынарным тэхнікуме ў Курасоўшчыне, прыгарадзе Мінска. Адчувалася, як хацелася яму пісаць вершы, нягледзячы на цяжкія перыпетыі лёсу, як жылі яны ў душы нявыказанымі словамі, трапнымі метафарамі, параўнаннямі, выліваліся ўзнёслымі паэтычнымі радкамі.
* * W
3 пачаткам вайны паэт не меў ніякіх ілюзій наконт таго, што з дапамогай немцаў Бацькаўшчына можа набыць незалежнасць. Наадварот, падымаючы тэму вайны, ён пісаў пра фашыстаў, якія “ўчора за сьпінай нашаю // нашай сьмерці кавалі нажы...”, і лічыў, што толькі самі беларусы здабудуць сабе волю ў барацьбе супраць усялякіх акупантаў. Горача падтрымліваючы ідэі нацыянальнага адраджэння, ён актыўна ўключыўся ў дзейнасць “Беларускага культурнага згуртавання”, якое пад час вайны ўзначальваў Аўген Калубовіч (куды, дарэчы, уваходзілі Н.Арсеннева, Я.Ліманоўскі, кампазітар М.Шчаглоў, этнограф А.Шукелойц, акцёр В.Селях), шмат пісаў, друкаваў свае вершы ў газетах і часопісах (“Менская газета”, “Раніца”, “Новая дарога”, ‘Толас вёскі”, “Новы шлях”), падрыхтаваў да выдання кнігу апавяданняў, напісаў паэму “Клятва духу” — першы вялікі паэтычны твор, якія, аднак, не былі выдадзеныя.
У сваіх публіцыстычных артыкулах Дудзіцкі імкнуўся асэнсаваць страты, нанесеныя беларускай зямлі як паланізатарскай, так і русіфікатарскай палітыкай блізкіх суседзяў, казаў пра адлучэнне чалавека ад сумленнай працы, руйнаванне лепшых традыцый жыцця беларускага народа, пра тое, што афіцыйная савецкая ідэалогія была скіравана на выхаванне людзей-манкуртаў, якія не помнілі свае нацыянальныя карані, гісторыю, мову, выкрываў уладу пустадомкаў, вынішчэнне цвету беларускай нацыі пад час масавых рэпрэсій, трагедыю працавітага сялянства, якое высялялі ў пусткі Сібіры і Поўначы ў гады прымусовай калектывізацыі. Звяртаючыся да гісторыі, пісаў пра славутых сыноў беларускай мінуўшчыны, што стваралі неўміручыя помнікі культуры, гісторыі, літаратуры: “Нашыя сіла і слава, здабытыя цаною крыві і жыпьця, цаною глыбокае мудрасьці нашых прашчураў у залатую пару вялікага нацыянальнага ўздыму