Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
канца XVI і пачатку XVII стагодзьдзя ды яшчэ раней, што было ведама ўсяму сьвету, часта занепадала й ня здолела ў noy­Haft меры стаць здабыткам агульначалавечай культуры ў поўным разуменьні гэтага значэньня. Аднак жыцьцё й дзейнасьць славутага доктара Францішка Скарыны, ахвярныя праца й дзейнасьць Вялікага канцлера Льва Сапегі і шмат іншых папярэднікаў і паслядоўнікаў, нацыянальна сьведамых сыноў Крывіччыны-Беларусі, стварылі няўміручыя помнікі нацыянальнае культуры, якія вывучаліся й дасьледаваліся шмат якімі вучонымі й дасьледнікамі шмат якіх нават вялікіх краінаў... У трэцяй чвэрці XIX і першай чвэрці XX стагодзьдзяў (перыяд нашаніўства) ізноў пачынаецца адраджэнскі рух і паклікаюцца да жыцьця лепшыя сілы нашага народу, як у літаратуры (Ф.Багушэвіч, Ядвігін Ш., А.Гарун, М.Багдановіч, Я.Купала, Ц.Гартны ды шмат іншых), так і ў музыцы, архітэктуры й малярсьцве...”5 Дудзінкі выказваў заклапочанасць развіцпём нацыянальнай школы, як настаўнік лічыў, што ў аснову яе павінны быць пакладзены гуманістычны метад педагогаў-рэфарматараў, а навучанне весціся на роднай мове. Свае погляды на гэты конт ён выказваў у артыкулах “Бацькі і дзеці”, 'Тістарычная дата”, “Сьлядамі галоў”, “Янка Купала”, “За культуру і асьвету”. Сам педагог, Дудзіцкі цалкам падзяляў погляды вялікага чэшскага асветніка Яна Амоса Каменскага, якія надзіва стасуюцца з патрабаваннямі нашых дзён наконт адуканыі на роднай мове.
Уладзімір Дудзіцкі настойліва прапагандаваў таксама ідэі культурна-асветніцкай дзейнасці ў працэсах нацыянальнага адраджэння. Ён быў перакананы, што “нацыянальная культура народу ёсьць крыніцай ягонае духоўнае моцы. Гэта той Праметэеў агонь, які дало нам само неба. Калі гэтая крыніца высыхае, калі гэты агонь гасьне, тады параліжусцца розум народу і перастае біцца ягонае сэрца. Згуба свае роднае культуры, замена яе чужой, азначае сьмерць народу. Ён ужо тады ня ёсьць раўнапраўным сябрам у вагульнай сям’і народаў і робіцца нявольнікам чужое культуры. А за культурнай няволяй, як няўхільны вынік яе, наступае і няволя палітычная. Гісторыя ўсіх народаў сьвету навучае нас, што яны за найвышэйшы свой скарб уважалі родную культуру і таму ня толькі рупіліся аб яе захаваньні і раз-
5 Архіўная кніга. С. 13.
віцьці, але і аб пашырэньні між іншых народаў. А з культураў асобных народаў складаецца культура чалавецтва. Народ, які ў гэтую агульную скарбніцу нічога свайго ня ўносіць, спатыкае толькі пагарду”6,
Акрамя публіцыстычных артыкулаў ён шмат пісаў вершаў, асабліва ў 1943—1944 гадах. Паэт лічыў, што сваёй творчасцю ён служыць народу, спрыяе ажыццяўленню нацыянальных ідэй. Нягледзячы на тое што для Беларусі зноў насталі чорныя дні — вайна, разбурэнні, гібель людзей, гучыць “дзікая музыка зброі сталёвай” — не трэба спыняцца ў барацьбе за волю. У 1942 годзе ён піша праграмны верш “Напярэймы жаданьням”, у якім вызначае свае паэтычныя мэты:
Волю слову й душы даць павінны, няйначай, песьню іншую прышласьці выкаваць трэба, каб грымела яна па-над енкам і плачам ад гразкіх каляін у блакітнае неба!
Дарэчы, пра вайну ў Дудзіцкага вершаў мала. Вайна гэтак абяздоліла народ і яго самога, што не было змогі згадваць пра яе бесчалавечнасць, жахлівыя, непамерныя страты.
Пра становішча беларусаў пад час вайны паэт згадваў у адным сваім роздуме:
Злыя хмары плылі з усходу, а вецер упірысты — з захаду. Тады мы, шукаючы броду, ня зналі ні ўсходу, ні захаду. Нагамі мясілі ўсе лужы на глейкай, выбоістай вуліцы, і кожны казаў: “Я дужы, давайце мне іншыя вуліцы!..” Жылі і расьлі. Мацнелі пад бомбамі і пад кулямі...
(3 незавершанага, с. 193)
Цяпер яму здавалася, што настаў час вялікай працы па адраджэнні Беларусі, на якое паэт шчыра спадзяваўся. Гэтае адраджэнне ён параўноўваў з вясною, як лепшай парой года, і часта ў многіх вершах сцвярджаў: “Вясна, як хлеб, народу трэба!”,
заклікаў: “Вясна, жыві!”, верыў: “не кране вясна скупая, злая восень-госьця, рудая, чорная...” (вершы “Балючым накіпам свае крыві”, “He прадам я ніколі вясны”, “Пела мне маці”, “Хутчэй, хутчэй”, “He зракуся”, “Упаў блакіт”, “П’ю сок вясны”, “Я з песьняй упоруч пайду”, “Насустрач будучыні нашай”, Крывёю купленае права”). Складаючы песні пра “сьветлы і новы Дзень найвялікшага Прыйсьця”, паэт маліўся нябеснай БагініВясне, прадракаў: “ужо праразаецца воблік вясны, што цемры скарыцца не хоча” і запэўніваў: “не прадам я ніколі вясны ні за якія ў сьвеце чырвонцы...”
Аднак паэту ўжо мала прызнання ў любові да краю, дэкларацый аб прыходзе вясны, апісанняў яе хараства. Сваю задачу ён разумее больш глыбока, з вялікай адказнасцю ставіцца да жыцця, шукае для сваіх ідэй, думак паўнавартаснага мастацкага ўвасаблення. Для сваёй радзімы ён наважыўся “сонцам сьцежку вышыць, пакуль над сьцежкамі сьвятло гарыць...” і пакуль “бой крыві ў маіх жылах ня счах і ня сьціх, голас песьні расьце да нябёсаў...” Яшчэ жывуць у душы ўспаміны пра перажытае, адгалоскі былых пакут, якімі прасякнуты астрожныя вершы, але выспяваюць і новыя песні, разгортваецца лірыка канкрэтных індывідуальных перажыванняў і разам з тым больш выразна акрэсліваецца грамадзянская пазіцыя — служыць Бацькаўшчыне словам.
Боль нясьцерпны працяў да касьцей маё цела на змроку употай, мае песьні на першай вярсьце сівер раніць калючкамі дроту...
Мо скарыцца? Замоўкнуць мо? He!
He замоўкне душы мае песьня: Узьляціць у блакіт, няжывога скране I заплача ля бацькаўскіх весьніц. Прытулюся і я ля разбураных сьцен, ля курганаў укленчу, схілюся і мацней запяю, каб на кожнай вярсьце чутны голас быў мой Беларусі.
(Плача кроплямі золата дзень, с. 67)
Сваю веру ў адраджэнне паэт імкнецца данесці да людзей, заглыбляючыся ў розныя жыццёвыя і часавыя вымярэнні. Ён звяртаецца да такіх святыняў, як мова, што “дадзена нам на ўсе вякі”, да векапомных падзей Двайцаць пятага Сакавіка (верш “Дваішаць пяты”), якія ўпісаны ў гісторыю “крывёй гарачай продкаў”, заклікае моладзь pacui на “сакавітай роднай ніве”, быць вернай яе запаветам (“Беларускай моладзі”). I хоць паэту ўласцівы сумневы і ваганні, роздум аб перажытым краінай і ім самім, але цяпер ён не мае жадання азірацца назад, у гэтыя лёсавызначальныя дні “песьні дум сваіх” аўтар аддае будучыні і сцвярджае: “былое трупам мусіць пасьці...” У вершах паглыбляецца лірычна-публіцыстычнае гучанне, дзе індывідуальнае, асабістае цесна знітавана з грамадзянскімі даляглядамі паэта, гістарычным аптымізмам. Адлюстраванне лёсу Беларусі, што раскрываецца праз асабістае, набывае маштабнасць, перспектыву нацыянальнага вызвалення. У многіх вершах вобраз Беларусі становіцца стрыжнявым лірычным матывам, паўстае і ў канкрэтна-рэалістычным малюнку, і ў абагулена-філасофскім роздуме, узбуйняецца да сімвала, збірае ў адно лірычна-напружанае перажыванне ўсё, што хвалявала сэрца паэта, набывала характар узрушанай споведзі.
Дзеля “прыйсьця сьветлага”, дзеля свабоды паэт заклікае народ “да зброі, да чыну”, асабліва цяпер, калі ідзе вайна, калі “ля Сожу, Дняпра і ля ГІрыпяці, Пцічы калоціцца цела сьвятое Айчыны”, калі моцныя заходнія і ўсходнія суседзі “імкнуцца наш гонар крывіцкі адолець”. Аднак паэт упэўнены, што “скарыцца і пасьці ніхто нас ня змусіць”.
Ідэі і высновы многіх вершаў знайшлі свой працяг і больш глыбокае і грунтоўнае ўвасабленне ў першай паэме Дудзіцкага “Клятва духу”, якая была прысвечана “любай і дарагой мне Maui”.
Акрамя паэмы “Клятва духу” Дудзіцкі падрыхтаваў за гэты час зборнік вершаў “Напярэймы жаданьням”, кнігу апавяданняў, падпісваючы некаторыя творы псеўданімам Мікола Дварэцкі. Аднак кнігі гэтыя таксама не былі выдадзеныя. Надыходзіла цяжкая пара вымушанага расстання з Радзімай. He спраўдзіліся надзеі на самавызваленне Беларусі, яе нацыянальную незалежнасць, але свае ідэі, нязгасную любоў да Бацькаўшчыны паэт пранёс праз усё жыццё і творчасць.
Выгнанне пачалося ў 1944 годзе пакутлівым роздумам: “Ісьці ці застацца? Пайду... Іду. Супыняюся і... застаюся...” Ваганні, надзіва сугучныя супярэчліваму, роспачнаму стану душы Алеся Салаўя, з якім яны разам апынуліся на выгнанніцкіх дарогах Еўропы, ягоным “Песьням сьмерці”, матывы якіх быццам паўтараюцца Дудзіцкім:
Заставацца — небясьпечна, а пайсці — бліжэй да згіну. Сьмерць жыўцом хутае плечы, уціскае ў дамавіну... Выскаляецца ад млосыді, кіем стукае ў дзверы...
(3 незавершанага, с. 193)
Дудзіцкі не баяўся “пазіраць у вочы Беларусі”, ён ні ў чым не быў вінаваты перад сваім народам, але застацца азначала загінуць у канцлагерах Гулага. Паэт добра памятаў 1933 год, калі на этапах ад мінскай турмы да астрогаў Марыінска, Новасібірска, Ташкента яму балюча згадвалася: “Дзе ж вы, сёстры, браты, засмучоная бедная маці?.. Я ж з маленства такі з вамі шчыры і сэрцам вам заўжды адданы...” Адчуўшы тады смяротную тугу па блізкіх, па родным краі, ён разумеў, як цяжка будзе перажыць расстанне з імі назаўсёды (“У новы край, далёкі і нязнаны, // з пакункам дум — тугой набраклых мар // нясу гадоў ліхіх пякельны дар — скамененую горам немач раны...”). I ўжо прайшоўшы выгнанніцкімі шляхамі праз Германію, Аўстрыю, Іспанію, паэт пісаў у 1945 годзе:
Са мною ты наяву і ў сьне, мой родны край, блізкі і блізка... Табой жыву. Малюся, як вясьне. Ты — песьняў-дум найлепшая калыска. Нідзе, я ведаю, сябрьі, нідзе ня знойдуць лепшага у сьвеце вочы. О, родны край! Куды мой шлях вядзе — у бок паўдзённы ці паўночны?
(0, родны край, с. 110)
Паэзіі Дудзіцкага гэтага часу ўласціва незвычайна трагедыйная афарбаванасаць. Пра свае адчуванні, асабліва на першых кроках расстання з Бацькаўшчынай, ён кажа шчымліва-кранальнымі словамі: “Mae песьні на першай вярсьце сівер раніць калючкамі дроту...”, “Дома маці пакінуў адну, // кроплі буйныя сьлёз пякучых...”, “Нават песьні раптам анямелі, адплываючы ў нязнаны край...”, “Няўжо спачыну, ласкі не знайду і сэрца блізкага і любага ня ўбачу?..”, “I не радуюць сьцежкі вачэй, і ня цешаць, і дум не вяселяць...”, “Імкнуўся боль душы ўняць красою восеньскага лісьця...”, “У сэрцы сваім нясу я свежую рану разлому...”. I не дзіва: тут, на беларускай зямлі, пачынаўся ягоны радавод, заставаліся блізкія, родныя людзі.
Лёс пакінутай радзімы, жыццё беларусаў, бязмежная туга становяцца ў творчасці Дудзіцкага эміграцыйнага перыяду асноўнымі тэмамі. Павандраваўшы не па сваёй волі па свеце, паэт добра ўсвядоміў, што толькі “ля роднай бацькаўскай мяжы мне доля жыць прываражыла”. Заглыбляючыся ў гэтыя перажыванні, ён адчувае сябе адзінокім, пазбаўленым звыклага асяроддзя, вандроўнікам, таму цяпер у ягонай мастацкай палітры найбольш сустракаюцца тужлівыя азначэнні сімвалаў адзіноты і душэўнага болю (“Адзін, адзін...”, “бяздомны сын”, “бруснічны сум”, “як той колас у полі”, “як зерне на таку”, “акалелы месяц”, “журботныя струны”, “маўклівасьць дум”, “чорная карта”, “прывід у начы” ды інш.).