Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
дзяцінства асаблівасць душы беларуса, якая не дае забыць, хто ты і адкуль родам (“Пад кашуляй з беларускага радна, // што пашылі на дарогу у нястачы, вельмі моцна б’ецца жылачка адна, // і здаецца яна гэтакай гарачай...”).
Пейзажная лірыка паэта ў эмацыйна-ўспамінальным асвятленні, раскрываючы прыроднае хараство радзімы, выяўляла і падкрэслівала ягоную нязгасную да яе любоў. Маляўнічыя краявіды, карціны, замалёўкі, дэталі, якія дыхаюць паэзіяй беларускай прыроды, дапамагалі таксама стварэнню гістарычнага і сучаснага вобраза Бацькаўшчыны. заключалі ў сабе філасофскі, нацыянальна-патрыятычны змест. I ўжо там, дзе аўтар ад аўтабіяграфічнай канкрэтнасці, захаплення красой прыроды пераходзіць да агульначалавечых, нацыянальных праблемаў, задумваецца над сэнсам уласнага жыцця, яго паэтычны свет зноў страчвае цэльнасць. I хоць у вершах па-ранейшаму адчуваецца “сэрца трапяткога пульс гарачы”, існуе вера, што “Беларусь жыве, не згіне слава Беларусі”, аднак рэальны свет не даваў падстаў для гарманічнага суладдзя ўнутранага і вонкавага, паэтычнага і жыццёвага (“Усё ня так, як думаеш... жывеш // і моўчкі мара твая кане...”). Жыў паэт на чужой зямлі, а мары былі на радзіме, і з кожным годам гэтая раздвоенасць усё больш абвастралася немагчымасцю прывыкнуць да чужых звычаяў і краін.
Адкрываць ня ўмею ніякіх Амэрык я, хоць і дух гартаваў у трапічнай Амэрыцы. Але ў тое, што Сьвет наш — яна, Амэрыка, і не верылася, і не верыцца...
(3 незавершанага, с. 200)
Душа маўчала, муза не захаплялася чужой экзотыкай (“Ня мёд п’юць, а чэмер упалыя грудзі пад сонцам гарачым...”), і ніводнага верша паэт не прысвяціў чужыне. У невялікай мініяцюры “На схіле гор” аўтар выказаўся рашуча-непрымальна:
На схіле гор стаіць мой новы дом...
Ня мой ён, не — чужы і на чужыне, ні скалаў гор, ні сьцен гаспадаром мяне мой лёс ніколі не пакіне...
У гэтыя супярэчлівыя часы роздуму, пошукаў новых тэмаў Дудзіцкі піша верш “Даты і іксы”, прысвечаны Юрку Віцьбічу,
дзе выліў душу свайму аднадумцу і сябру, расказаў, чым і як жыве яго муза.
Пакідаючы попел, узялі адно: лусту хлеба і пляшку кляновага соку. I як змрокі палёў засланілі відно, прыкацілася песьня з дарогаў далёкіх... Галасіла, расла, калаціла абшар і стагнала ад крыўды над шчасьцем разьбітым. Гэтак стогне, гавораць, зямная душа, як плянэты, бывае, зьлятаюць з арбітаў і шчапаюцца напал, імчацца на згін у халодным сусьвету бяскрайнім разьміне... Дзе ж рунеюць шуканьняў людскіх берагі? Дзе шукальнікаў доля скупая пакіне?
(Даты і іксы, с. 121)
Дакладна знойдзеныя метафары-параўнанні ўласнага жыцця з кропляй у акіяне або з разбітай планетай, якая нясецца ў халодным чорным беспрасвецці, — не толькі мастацкі прыём, але і сведчанне трагічнага светаадчування паэта, што пранізвае амаль усе вершы венесуэльскага перыяду. А было іх напісана блізу дваццаці, акрамя змястоўных цыклаў “Да родных, блізкіх і далёкіх”, “Глухія шчасьця крокі”, “Журботныя струны”, аб’яднаных агульнай праблематыкай: радзіма ў жыцці паэта, яго духоўныя далягляды. 3 гэтых цыклаў вылучаюцца вершы “Жыцьцё” і “He прабуджанае сонцам раньне” — своеасаблівы працяг роздуму “Датаў і іксоў”. Тут паэт разгортвае бескампрамісны, праўдзівы дыялог з самім сабою, ставіць перад жыццём пытанні: за што ён вымушаны “несьці зямлі чужой ярмо”, за якія грахі? За тое, што высока ўзняў сцяг беларушчыны, што шукаў, хай памыляючыся, волі для Бацькаўшчыны, за любоў і вернасць роднай мове, за талент паэта? Ці не за ўсё гэта жыццё шпурнула яго на грозны хіб акіяна:
Плыві і кайся, прыліпай да чужых зямель — у Пэру, ля канадскіх пасек, і такое трымай на ўме: за упартасць тваю няпослух, за падняты угору сьцяг не прачнуцца у песьнях вёсны, на абломках скупых жыцьця...
(Жыцьцё, с. 182)
I сапраўды, не гучалі цяпер у ягоных песнях радасныя матывы адраджэння Бацькаўшчыны, толькі няўхільна паўставала пытанне, адрасаванае беларусам: “I чаму ж ахвяры цяжкіх мук не падняць сваіх мільённых рук?” Паэту заставалася толькі філасофскае асэнсаванне пражытага і перажытага.
Роздумам пра тое, як і чым жьшь паэту на выгнанні, прасякнутыя многія творы з цыкла “Незавершанае”:
За днямі дні і месяцы за імі праходзяць, адыходзяць у нябыт. I думкі гнеўныя упоруч з імі плывуць на крылах суму і журбы. Бунтуючыся, стукаюцца ў скроні, пытаюцца — наперад ці назад? Ці мо вось так, як ёсьць яно сягоньня...
(3 незавершанага. с. 202)
Аднак спакой не быў уласцівы паэту. Яму нясцерпна было бачыць і чуць, як кляты дваццаты век точыць цела любай Беларусі.
Рубцуе, бы вогненны выліў вулькану, зьнішчэньне свой поступ на твары стагодзьдзя. Хто ж выйдзе, каб боль наш у вечнасьці кануў, і скажа апошняе: “Досыць жа! Годзе!”?
(На ганьбішчы славы, с. 181)
Дудзіцкі, жывучы ў Венесуэле, заўсёды цікавіўся жыццём беларускай эміграцыі, асабліва літаратурнымі справамі і падзеямі, што адбываліся на Бацькаўшчыне.
У 1955 годзе яму была прапанавана пасада дырэктара Беларускага аддзела радыё “Вызваленьне” ў Мюнхене. Пасля доўгага роздуму, перасцярог Ю.Віцьбіча Дудзіцкі пагадзіўся на гэтую прапанову, хоць многія блізкія і знаёмыя лічылі памылкай такое рашэнне паэта. Сваю згоду ён абгрунтаваў меркаваннямі, дзе выказаў і свае погляды на беларускую справу. У лісце да Ю.Віцьбіча (16 студзеня 1956 г.) Дудзіцкі пісаў: “Я не належу ні да якіх партыяў, ні партыйных угрупаваньняў, я не бяру жаднага ўдзелу ў раздвоеным “маршы” нашае беларускае эміграцыі, я — вораг усякага — грамадскага, палітычнага й нацыянальнага — шальмоўства, на ўсё гляджу выключна вачыма Беларуса, з уцехай і прыхільнасцю стаўлюся да ўсяго добрага, станоўчага,
глыбока нацыянальнага — таго, што цэментуе, кансалідуе нашыя невялікія сілы на эміграцыі ў іхнім цяжкім змаганьні за вызваленьне і незалежнасьць Бацькаўшчыны. Беларуская філія радыё “Вызваленьне” — нашая трыбуна, поле ідэйна-палітычнага змаганьня з балыпавізмам. Сродкі — у нашых руках, чысьціня й вастрыня сродкаў змаганьня выходзяць з чысьціні і сьпеласьці нацыянальнай сьведамасьці, інакш кажучы, поўнасьцю залежаць ад нацыянальнае годнасьйі Беларуса...”
Ю.Віцьбіч адказаў: “Вітаю Вас з пасадай дырэктара Беларускае філіі радыё “Вызваленьне”. Ня сумняваюся ў тым, што Вы, як добры беларус, паспрабуеце зрабіць усё ад Вас залежнае, каб гэтая філія сталася нарэшце запраўды незалежніцкай беларускай, а ня вылучна антыбальшавіцкай, бяз уліку таго, што бальшавік і расеец — гэта “сынонімы”10
* * *
I сапраўды, гады жыцця ў Мюнхене (1956—1962), куды Дудзіцкі пераехаў з сям’ёй, былі для яго незвычайна плённымі і ў беларускіх справах, і ўтворчасці. Пісаў вершы, прозу, успаміны, найперш перапрацоўваў паэмы “Прысяга” і “Зьвер двухногі”, у якіх ва ўсёй шматграннасці і глыбіні паўстала праблема адказнасці мастака-творцы за лёс роднага краю, жыццё Беларусі ў разнастайных аспектах яе гістарычнага шляху.
Характэрна, што паэмы Дудзіцкі пачаў пісаць на радзіме, а ўдасканальваў зусім у іншых абставінах, у іншай духоўнай атмасферы. Агульным для гэтых твораў у мастацкім плане было спалучэнне лірычных, драматычных элементаў з эпічнасцю, выкарыстанне прыёмаў і формаў умоўнасці, асацыятыўнасйі. Паэмы сведчылі пра рост паэтычнага майстэрства Дудзіцкага, пра тое, што асэнсоўваць балючыя для яго праблемы жыцця Бацькаўшчыны ён можа не толькі на эмапыйна-пачуццёвым узроўні, але і на філасофска-гуманістычным, агульначалавечым, агульнахрысціянскім. Наагул паэмы Дудзіцкага належаць да лірыкаэкспрэсіўнай стылявой плыні, якой уласцівыя шматграннае выяўленне асабістых пачуццяў, выкарыстанне літаратурных, біблейскіх, фальклорных матываў, заглыбленасць у гісторыю. Таму ў гэтых творах адчуваюцца глыбокі падтэкст, дынаміка асацыя-
10 Архіўная кніга. С. 29.
цый, раптоўныя пераходы думкі ад адной эпохі да другой, частая змена малюнкаў з беларускага жыцця.
Лірыка-драматычная паэма “Зьвер двухногі” мела аўтарскае прысвячэнне: “Сьветлай памяці тых, што загінулі за сьветлую веру ў няўміручасьць Бацькаўшчыны-Беларусі” і эпіграф з Сафокла: “Праўду ж горкую пазнаў я позна, вельмі позна, пакарала ж мяне кара Бога вельмі грозна!” У такіх выслоўях сканцэнтраваны сэнс, блізкі сваім патрыятычным пафасам духу і зместу паэмы Алеся Салаўя “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”.
“Зьвер двухногі” складаецца з дванаццаці раздзелаў, напісаных пераважна чатырохрадкоўямі. У паэме асабліва моцна вызначыўся трагічны светапогляд паэта.
У пошуках адказу на ўсе балючыя пытанні, якімі ён жыў, Дудзіцкі звярнуўся да Святога Пісьма. Ужо сама назва паэмы гаворыць пра яе цесную сувязь з біблейскімі матывамі. Хто такі Звер Двухногі? Сэнс гэтага паняцця становіцца зразумелым, калі мы звернемся да Новага Запавету і адкрыццяў (Апакаліпсіса) святога апостала Яна Багаслова, дзе апавядаецца пра барацьбу паміж дабром і злом, пра катастрофы, якія “праліваюцца” над светам, пераследы хрысціян, уладу цмока-д’ябла, звера-Дракона, скінутага на зямлю. I “гора тым, што жывуць на зямлі, бо да вас сышоў д’ябал у вялікай лютасьці...” На зямлі біблейскі звер, які меў “сем галоў і быў палобны на барса, ногі ў яго — як у мядзьведзя”11, набывае аблічча звера двухногага, выгляд чалавека, надзеленага ўсемагутнай уладай. “I пакланіліся зьверу, кажучы: хто падобны да зьвера гэтага і хто можа зваяваць яго? I дадзены былі яму вусны, якія маўлялі ганарыста і богазьняважліва, і дадзена яму ўлада дзейнічаць сорак два месяцы. I разьзявіў ён вусны свае для кляцьбы на Бога... I дадзена яму было весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх, і дадзена яму была ўлада над усякім каленам і народам, і родам і племенем... I дадзена было яму ўкласьці дух у вобраз зьвера, каб вобраз зьвера і гаварыў і рабіў так, каб забіты быў кожны, хто ня будзе кланянца вобразу зьвера. I ён зробіць тое, што ўсім — малым і вялікім, багатым і ўбогім, вольнікам і рабам — пакладзена будзе кляймо на правую руку іхную альбо на лоб іхны. I што нікому нельга будзе ні купляць, ні прадаваць, акрамя таго, хто мае
11 Цыт. па: Новы Запавет. Мн„ 1995. С. 370—371.
гэтае кляймо, альбо імя зьвера, альбо лічбу імя ягонага. Тут мудрасьць. Хто мае розум, той хай палічыць лічбу зьвера, бо гэтая лічба чалавечая, лічба ягоная 666”12.
Безумоўна, сугестыўны пачатак твора беларускага паэта, яго шырокія і разнастайныя асацыяцыі, мастацкае пераўвасабленне сцверджанняў Святога Пісьма сведчаць пра добрае знаёмства Дудзіцкага з эсхаталагічнымі творамі еўрапейскай літаратуры, у аснову якіх пакладзены традыцыйныя біблейскія матывы пра лёс чалавецтва, асобных людзей, канец свету, пра адвечную барацьбу дабра і зла, святла і цемры. У сваёй паэме аўтар імкнуўся, аднак, сцвердзіць не сваю глыбокую рэлігійнасць, а спраецыраваць агульначалавечыя. агульнахрысціянскія каштоўнасці, запаветы Бібліі на жыццё Беларусі. I жыццё яе паўстае ў трагічным асвятленні, бо сам паэт лічыў, што родным краем апанавала ўлада звера двухногага.