Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Многія аўтарскія выслоўі ўспрымаюцца як афарызмы: “Шчасьця — ні на часіну, а гора — на пяцігодкі”, “Вёрстаў кіямі не злічыш”, “Пачаткам заўтрашняга плачу здаецца сяньняшні твой сьмех”, “He карай за нямудрае, Ойча Мой!” ды інш.
Нельга не адзначыйь незвычайную вобразнасць і псіхалагічную дакладнасць у абмалёўцы розных тыпаў вяскоўцаў, асабліва вызначальных рысаў жаночых характараў.
Аўтар мог беражліва, быццам услухоўваючыся ў размову вясковых жанчын, пераносіць у твор адценні іх жывой інтанацыі: цеплыню галасоў, разважлівасць, памяркоўнасць, спачуванне, захоўваючы характэрныя словы, звароты, параўнанні, выразы, якія спрыялі раскрыццю глыбіні перажыванняў, жыццёвай сялянскай філасофіі.
Мілагучнасць, суладнасць, аўтарская замілаванасць хараством роднага краю адчуваецца таксама ў апісаннях прыроды, якім уласцівы яшчэ больш тонкі і складаны механізм моўнавобразнага развіцця — тут і гукапіс, і памяншальна-ласкавыя словы, метафарычная і параўнальная канкрэтызацыя з дапамогаю слоў-характарыстык.
“...Якая цудоўная раніца каля Пцічы! Сонца яшчэ няма, але вялізарнае сьветла-ружовае паўкола падымаецца ўсё вышэй і вышэй. Вось першыя праменьчыкі прыпалі да дробных, танюткіх карункаў вельмі сінюткіх хмурынак і доўга-доўга цалуюцца з імі. На густым берагу аселіцы загарэліся росы...
I цудоўныя сінюткія матылькі...
Росы буйнеюць, буйнеюць, набліжаюцца да матылькоў, і ўсе разам коцяцца сустракаць сонца...” (“I росы, і лотаць”)17.
Аднак, калі параўнаць мову, якой апісвае Дудзіцкі-празаік гэты свет хараства прыроды, душы беларуса і мову, якой Дудзіцкі-паэт раскрывае становішча Бацькаўшчыны, то гэта зусім іншая афарбаванасць, дзе пераважаюць змрочныя, цёмныя, шэрыя колеры.
Для індывідуальна-паэтычнага слоўніка Дудзіцкага характэрна такая сістэма вобразных сродкаў, мастацкіх тропаў, як канкрэтна-пачуццёвых, так і ўмоўна-асацыятыўных, якія найбольш выразна, яскрава і дакладна перадаюць не толькі душэўны стан аўтара і яго лірычнага героя, але і боль за радзіму, веру і бязвер’е, аптымізм і ўпадніцкія настроі.
Трагічны гром! Крышыліся шчыты грымотных гор, каб гора не зацерці. Ад роўніка да нетраў Варкуты згінаўся сьвет у танцы дзікай сьмерці...18
Гэта ж цела братоў і сясьцёр пакалечана на шляхох крыжавых нечуванаю вушчуняй...
(Маем сілу і Край свой, с. 18)
Сьцігавала хаду няўдача на пякельным жыцьця таку, і каціліся сьлёзы плачу на ляшчоткі цяжкіх пакут.
(Зьвер двухногі, с. 115)
Для Дудзіцкага толькі такой і магла быць паэзія супярэчлівага, складанага XX стагоддзя, пазначанага сацыяльнымі катастрофамі, войнамі, рэпрэсіямі, духоўнымі чалавечымі трагедыямі, якія перажываў і сам паэт. Многія эпітэты (“крывёй палуджаныя зоры”, “глейкі сум”, “смуглатвары глыбоцкі вечар”, “волялюбівы, паўнацечны Нёман”, “зыбісты міраж”, “спуджаны
17 Напярэймы жаданьням. С. 232.
18 Архіўная кніга. С. 61.
ранак” ды інш.), параўнанні (“адзін, як прывід уначы”, “як той колас, вятрамі падбіты”, “месяц смутны, як і лёс мой”...), простыя і складаныя паэтычныя тропы яскрава перадаюць незвычайна праўдзівае бачанне і асэнсаванне сучаснага паэту жыцця — побытавае нітуецца з высокадухоўным, словы, якія абазначаюць канкрэтнае, перамяжоўваюцца з абстрактнымі паняццямі і ў тэксце твора набываюць абноўленае нетрадыцыйнае азначэнне. Выкарыстоўвае аўтар і спрадвечнабеларускія словы, якія ў сённяшняй зрусіфікаванай, скалечанай беларускай мове амаль не ўжываюцца, лічацца дыялектнымі, састарэлымі, аднак ужытыя Дудзіцкім у адпаведным кантэксце гучаць па-новаму, перадаючы свежы, вобразны строй аўгарскай мовы (“вуглянее ля сьцежак слава”, “сьцень ракіт”, “суцьмежжа”, “асельцы вязьніц”, “прыкунежыць”, “спрытоньваць”, “літыя бітніцы”, “войнікі-сыны”, “сьцігашалы”, “вузкі стрыб дугі”, “словам луснуў”, “хіжацкі сьмех”, “нечуванаю вушчуняй” ды інш.).
Нялёгка чытаюцца вершы, паэмы Дудзіцкага — трэба пільная ўвага, уваходжанне ў душэўны, унутраны настрой аўтара, учытванне ў даволі складаныя сінтаксічныя канструкцыі, інверсійную пабудову сказа, кальцавую кампазіцыю некаторых вершаў.
Лірызм паэзіі Уладзіміра Дудзінкага, яе змест, духоўнапсіхалагічнае напаўненне вынікалі з непасрэдна-асабістага адчування свету, вельмі блізкага да светаўспрымання М.Багдановіча, нездарма ён так шчодра цытуе свайго ўлюбёнага паэта ва ўласных творах, прысвяціў яму адзін з лепшых сваіх вершаў мюнхенскага перыяду (“Максіму Багдановічу”). Як і ў Багдановіча, любоў да Беларусі ў Дудзіцкага незгасальная, яго душу і памяць заўсёды точыць балючае пытанне: “Калі Тваю зямлю сустрэне радасьць сьветлага ўваскросу?” (“Званы”). I пра што б ні пісаў паэт — гэтае пытанне як фон, як рэфрэн, як падтэкст гучыць амаль у кожным вершы.
У цыкле новых вершаў (“Нашы думкі трывогай будзяцца”, “Сьціскаюць хвалі пеністыя мора”, “Сіняе і чыстае такое”, “Напярэймы зары ўсё ішоў”, “Дзьве дарогі”, “Прыйшлі і вернемся”) спадзяванні на ўваскрэсенне Беларусі то падмацоўваюцца заклікамі-зваротамі да будучых пакаленняў — “мужных арлоў-вызвольнікаў”, то малітвамі “за прыйсьце сьветлае, за шчасьце // Нарадзінаў мае пакутнае радзімы”, то, наадварот, быццам губляючы веру, аўтар роспачна сцвярджае:
He гляджу я цяпер на ўсход, бо на ўсходзе зара ня іскрыцца. 1 ці мала йшчэ высьмягне год у жыцьці сінявокай сястрыцы, бо на ўсходзе зара ня іскрыцца19.
У некаторых вершах, няскончанай паэме ‘Транітныя абвалы” Дудзіцкі імкнуўся паказаць становішча “сінявокай сястрыцы”, якая апынулася паміж гранітнымі абваламі магутных суседніх дзяржаў (“Ляўшун імчаўся з левай стараны, Правун — із правай. Моцны, вытрывалы, згінаў заміны шляху...”). I бяда яе была не толькі ў гэтай залежнасці, але і ў пазіцыі ўласных так званых “патрыётаў”.
Ёсьць такія на сьвеце людзі, пра якіх нават мовы няма... Б’юць сябе кулакамі ў грудзі, каб за лейцы сваіх трымаць.
А чужым — чужаніцам — насьцеж дзьверы хаты, шляхі дарог...
Ім няцяжка шпурляць і красьці, што ў пакутах гадоў зьбярог чалавек — і красу, і годнасьць, срэбра думак, сьвятло сьвятла. Вельмі прыкра, што ў целе родным прэе бросьня жывога тла...
(Ёсць такія на сьвеце людзі)20
He знаходзілі сум і боль паэта суцяшэння ў вершах, усё больш тужлівай і безвыходнай станавілася яго Муза, бо не спраўдзіліся яго надзеі быць карысным, патрэбным Бацькаўшчыне.
I ўсё ж даведалася радзіма, што насіў у “сховах дум” яе таленавіты сын, якая любоў, якія мары пра незалежнасць і волю свайго “сінявокага краю” натхнялі паэта. Апошнім яго творам, напісаным у 1962 годзе, быў верш — гімн роднаму слову:
Я ня жыў без цябе.
Шанаваў і сьцярог, лашчыў ласкай
19 Архіўная кніга. С. 59.
20 Тамсама. С. 65.
і казкай лясною, каб ня ўмерла, крый Божа, ля чорных дарог Беларускае роднае слова. Ня згінайся, малю я, расьці і жыві. Будзь і сокам, і звонам вясновым, але ў сэрцы маім, у іскрыстай крыві — Беларускае роднае слова! Кожным гукам зьвіні, пладзі песьню-красу. Ты — жыцьця майго скарб і аснова!
Як малітву, цябе у сусьвет панясу — Беларускае роднае слова!
(Роднае с.юва, с. 192)
ж ж ±
У 1962 годзе Дудзіцкі з сям’ёй з Мюнхена зноў пераязджае на амерыканскі кантынент і некаторы час працуе ў Нью-Ёрскім аддзяленні радыёстанцыі “Свабода”, затым становіцца выкладчыкам рускай мовы ў адной са школ штата Індыяна, дзе на той час у Блумінгтонскім універсітэце працавалі беларускія паэты М.Сяднёў і У.Клішэвіч. Але і тут Дудзіцкі доўга не пратрымаўся, зноў вярнуўся ў Венесуэлу, і на пачатку 70-х гадоў след яго зусім губляецца. Паводле сведчання жонкі, Веры Уладзіміраўны, паэт вельмі пакутаваў ад цяжкага суму па радзіме і нездарма ў яго вершах рассыпаны шматлікія згадкі-пытанні: “Калі ж, калі зьнітуюцца з Радзімай пад сонцам дум сьпялюткіх невады?..”, “Знаёмы, родны водар поля..., дзе лугоў краса, гаі і рэчкі, азёры думныя, лясы — найдаражэйшы скарб прыроды...” У адным з вершаў паэт выказваў рэальную надзею, што “давядзецца мо’ калі адведаць бацькавы вуглы...”
Ён настолькі ўяўляў сябе ў роднай вёсцы, што не аднойчы перад вачыма паўставала жывая карціна вяртання:
Вось і дом...
I крывая рабіна ў жалобе — бязь лісызя, і чырвонае сонца
у хмарах над лысай гарою...
Я маўчу.
Я да клямкі дзьвярэй дакрануцца баюся і паклікаць... каго?
Цішыня — ні бацькоў і ні любай...
(Я ня ведаю, дзе ты, с. 165)
He вытрымаўіпы гэтай цяжкай настальгіі, Уладзімір Дудзіцкі, паводде адной з версій, надумаў прыехаць на радзіму, і тут ён знік, быццам і не было яго на свеце.
* *
Спрабавала яго сляды на Бацькаўшчыне расшукваць і я. Ад Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі быў накіраваны запыт наконт лёсу Уладзіміра Дудзіцкага. Адказ быў такі: “В КГБ РеспублйКй Беларусь ймеются сведенйя на Гутько (Дуднцкого) Владймйра Ермолаевйча, 1910 года рожденйя, уроженца дер. Дудйчй Пуховйчского района Мянской областа, который Постановленйем Особого Совешанйя прй Коллегйй ОГПУ от 10 августа 1933 года по обвйненню в контрреволюцйонной деятельностн был заключен в йсправйтельно-трудовой лагерь сроком на трй года.
Определеннем Судебной коллсгйй по уголовным делам Верховного суда БССР от 24 августа 1956 г. уголовное дело на Гутько В.Е. пройзводством прекрашено за недоказанностью состава преступленйя.
Сведенйй о возможной повторной судймоста й дальнейшей судьбе Гутько В.Е. в КГБ, йнформацйонных центрах МВД— УВД Республмкй Беларусь й МВД Россййской Федерацйй не нмеется.
5 йюля 1993 г.
Н.О.Председателя Комнтета — А.Кулеш”.
Прачытаўшы гэтую афіцыйную паперу, я намерылася пабываць у роднай вёсцы паэта, бо, зразумела, паўстала пытанне: калі ён сапраўды прыляцеў у Савецкі Саюз і не быў затрыманы адразу ў Маскве, то не мог найперш не прыехаць у Дудзічы.
На сённяшні дзень у Дудзічах (дзе знаходзіўся некалі палац Ельскіх) старажылы хоць і памятаюць вялікую сям’ю Гуцькаў, але ніхто не ведае, што адзін з васьмі дзяцей гэтай звычайнай сялянскай сям’і стаў беларускім паэтам Уладзімірам Дудзіцкім і кнігі яго выдадзены ў далёкай Амерыцы. Паводле словаў пляменніцы паэта Вольгі Фёдараўны і былога настаўніка Аляксандра Кучынскага, які, дарэчы, разам з Уладзімірам Гуцькам адбываў у 30-х гадах сібірскую высылку, пасля вайны Уладзіміра Гуцьку-Дудзіцкага ніхто ў Дудзічах не бачыў.