Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Для новых, маладых паэтаў пакалення Ільляшэвіча “Новы апокрыф” далучаўся да традыцый “Апокрыфа” Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, як да сімвалу веры. Паэзія Ільляшэвіча была заснаваная на падзеях, праблемах тагачаснай рэчаіснасці, якімі жыла Заходняя Беларусь і сярод якіх фармаваўся Ільляшэвіч як чалавек і творца. Таму і вершы першага зборніка паэта цалкам адпавядалі яго грамадзянскай, палітычнай пазіцыі, мелі сапраўды выразны адбітак маладога задору, веры ў нацыянальна-адраджэнскія ідэі. Гэта асабліва адчуваецца ў праграмным вершы “Гвардыя”, які адкрываў “Веснапесьні”.
Мы маладыя, мы ўдалыя, Мы брацьця волі, сонца й дня! Хай льлюцца песьні аб шчасьці й долі — I болей сьмеху, больш жыцьця!
Такія вершы, перапоўненыя рытарычнымі заклікамі, хоць і не вызначаліся высокай мастацкасцю, аднак успрымаліся як поўная супрацьлегласць той паэзіі, дзе найбольш гучалі ноты тугі, безвыходнасці, апавядалася пра цяжкую, пакутную долю народа. Па-другое, яны гаварылі, што трэба надаць беларускай паэзіі жыццясцвярджальнага пафасу, хоць сам малады паэт таксама не цураўся плачаў-жальбаў, характэрных для беларусаў тужліва-элегічных настрояў. “Там, дзе хаўтурныя песьні // Цягне, імчыць віхура, // Плача аб зорках прадвесьні, // Плача народ-цемната...” “Шлях даўгі, ланцужны — Беларусь мая! // Перапевы сьцюжы — Летняя туга, // Поле не ўзгарана, // Калёсаў паскрып // I ідзе скаваны // Гаротнік-мужык...”). Ільляшэвіч найперш імкнуўся адлюстроўваць становішча народа — сялян, рабочых — тэмы, якія здаваліся маладому аўтару незвычайна важнымі, вартымі гучнага паэтычнага слова. Як і Цішка Гартны ў свой час, Ільляшэвіч шмат пісаў вершаў, прысвечаных гарадскому працоўнаму люду (“Работнік”, “Каваль”, “За работай” ды інш.), і гэтым як бы далучаўся да грамадскіх спраў, барацьбы за вызваленне, знаходзіў шчырыя словы, верыў, заклікаў, марыў: “Толькі вер — і загіне зіма, // I над краем свабодна, прыгожа // Узыйдзе, закрасуе вясна...”, “Калі будзем мы спаць, II Будзе лепей панам, // Хто нам можа што даць?// Мы! Ты сам!..”, “Здаецца б клікаў да работы новай, // Да песьняў веснавых, да шчасьця, да жыцьця!..”, “Я шчасьліў тады, // Калі воляй напоўніцца родны наш край...” Наколькі жыццярадаснай была душа паэта, сведчыць і тое, што такія бадзёрыя вершы пісаліся ў Лукішскай турме, якая прынесла не толькі цяжкія фізічныя і духоўныя пакуты, але ў нечым і загартоўвала, далучала да глыбокага роздуму, аналізу падзей (“Вучуся холаду ў сьцен, II Спакою ў песьнях аб нядолі, // Хачу сцюдзёна выпіць сэнс // Людскіх жаданьняў і патолі...”)У “Веснапесьні”, вядома ж, увайшлі і вершы турэмнай тэматыкі (“Стамілася беднае сэрца ад суму”, “У цэлі расселісь халодныя змрокі”, “Бразнулі з грукатам дзверы”, “На прагулцы”, “Дазорца” ды інш.), аднак лейтматывам гэтага зборніка былі творы, дзе паэт насуперак зіме чакаў і вітаў вясну адраджэння. I нават у назвах большасці яго вершаў гэтага перыяду адчуваецца непераможны, малады аптымізм (“Толькі вер”, “Вясна”, “Бура”, “У маі”, “Песьня жаўрука”, марш “Адраджэньне”, “Песьні, мае краскі”).
У кожным з гэтых вершаў прысутнічаюць нейкая дэталь, вобраз, думка, якімі паэт-вязень перадае перажыванні лірычнага героя ад сутыкнення з турмой, няволяй. У цэлым жа гэтыя вершы не вызначаліся глыбінёй асэнсавання праблемаў і арыгінальнай паэтычнай формай, цікавымі паэтычнымі знаходкамі, адчуваўся пэўны пошук, перайманне высокіх класічных узораў.
Турэмнае пакаранне не прыйішыла бунтарных настрояў беларускага паэта. Ён працягваў актыўна працаваць на ніве нацыянальнага адраджэння, спалучаючы грамадскую дзейнасць з вучобай на гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта.
У гэты час з Прагі ў Вільню вярнуўся Мікола Ільляшэвіч, які вучыўся ў Карлавым універсітэце разам з У.Жылкам, В.ЖукГрышкевічам, Я.Геніюшам, Л.Гарошкам, братамі Орсамі. Ён таксама далучыўся да работы па аб’яднанні беларусаў; стаў рэдактарам часопіса “Саха”, пісаў артыкулы па нацыянальных праблемах, раскрываючы ролю Расіі ў стаўленні да ПаўночнаЗаходняга краю ад часоў Кацярыны II, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі гісторыю Беларусі, з педагагічнымі мэтамі напісаў навучальны дапаможнік “Кароткі нарыс псіхалогіі”. У Празе на чэшскай мове выйшла кніга Міколы Ільляшэвіча “Беларусь і беларусы”, дзе аўтар ставіў задачу пашырыць у Еўропе звесткі пра Беларусь. Ён аб’ектыўна, з адраджэнскіх пазіцый, паказваў многія гістарычныя падзеі: ролю Беларускага вайсковага з’езда (восень 1917), Усебеларускага з’езда ў Мінску (снежань 1917), заснаванне БНР (сакавік 1918), Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання (лістапад 1920). Кніга М.Ільляшэвіча ў савецкай Беларусі была сустрэта непрыхільна, ніколі не перавыдавалася, аднак еўрапейская грамадскасць мела магчымасць даведацца пра гісторыю, культуру, прыроду Беларусі, жыццё беларусаў у Польшчы, Літве, Латвіі, прачытаць у перакладзе на чэшскую мову вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Ц.Гартнага, казкі А.Сержпутоўскага.
Так браты Ільляшэвічы ад маладых гадоў сумленна і аддана служылі беларускай нацыянальнай ідэі. Аднак Мікола Ільляшэвіч у 1934 годзе вельмі рана (на 28-м годзе жыцця) памёр ад невылечных тады сухотаў, а Хведар, скончыўшы ў 1936 годзе Віленскі ўніверсітэт, абараніў дысертацыю “Друкарня дома Мамонічаў у Вільні (1575—1622)”, атрымаў званне магістра філасофіі. У яго асабістым жыцці таксама адбыліся змены — ён ажаніўся. Жонкай яго стала дзяўчына, якая сябравала з Міко-
лам, на пахаванні якога яны і пазнаёміліся. Працягваючы далей справу Міколы, Надзя (паходзіла з беларускай сям’і Алексюкоў з вёскі Тапаляны блізу Беластока) і Хведар жылі ў Вільні, дзе ў іх нарадзілася двое дзяцей: дачка Марыля (1936) і сын Юрка (1938). Хведар працаваў на месцы Міколы ў Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў родную мову, літаратуру, гісторыю. У гэтыя гады ў гімназіі настаўнікам матэматыкі, а затым дырэктарам працаваў Барыс Кіт, сябра братоў Ільляшэвічаў, які пазней стане сусветна вядомым вучоным, акадэмікам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі.
Сямейныя, настаўніцкія, шматлікія грамадскія абавязкі не перашкаджалі Хведару займацца літаратурнай дзейнасцю. У 30-х гадах ён выдае два зборнікі вершаў: “Зорным шляхам” (1932) і “Захварбаваныя вершы” (1936), піша навуковую працу “Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыццё і літаратурная творчасьць”, звяртаецца да прозы, друкуе шмат апавяданняў.
Зборнік вершаў “Зорным шляхам” пачынаўся (раздзел “Новая Беларусь”) узнёслымі, натхняючымі словамі: “У баявы марш мы выйшлі. Ідзём па вялікай, адвечнай дарозе гісторыі. Часта, зазыўна, грымуча пяе наш хор. Калісьці паўсталі мы з далёкае, дымнае крыві. Цяпер мы йдзём. Бура, запал, — гэта мы! Гэта мы! Кожны крок пяе ў нашым сэрцы напеўнай перамогай. Наперад! Наперад! Мы ўзьняліся па зову прапрадзедаўскай крыві й вітаем далёкую дарогу. За намі — цемра вякоў. Прад намі — сонечныя шляхі. Кожны крок дрыжыць у нашым сэрцы. Далей! Далей! Кліча рытм нашага ходу. Хто слабы, хто нядужы — набярыся сілы з крыніцы нашага запалу... Мільённы крок. Мы творым, мы творым новую Беларусь! Нас многа, нас многа! Наперад! Далей!”1
У такіх публіцыстычна-рытмізаваных радках гучаць не толькі заклікі, але і ўпэўненасць у перамозе беларускага адраджэння. Паэт настолькі быў упэўнены ў праваце і неабходнасці барацьбы за нацыянальнае вызваленне, што без усялякіх сумневаў, прыспешваючы час, пісаў:
Я не баюсь за Беларусь — Яна, працоўная, прачнулась — I песьні радасьці цьвітуць Ад Адраджэньня шуму-гулу...
Ільляшэвіч X. Зорным шляхам. Вільня, 1932. С. 7.
У пушчах нехта грукаціць, У вёсках, местах — палымніста...
I па палёх ідзе, зьвініць
Дзён новых весьнік — Веснавіста.
Ударым радасна ў трызвон:
Ніхто, ніхто ўжо нас ня зможа!
3 вякоў няволі, стогну, сноў Устае магутна Перамога.
(Я не баюсь за Беларусь)1
Агульны вобраз паэзіі Хведара Ільляшэвіча 20-х гадоў — Веснавіста, як увасабленне новай Беларусі, традыцыйна звязаны з вобразам вясны-адраджэння, абуджэння ўсяго жывога ў прыродзе (“Агніста, руніста, веснавіста // Палымнее Адраджэньне...”, “Родзяіша, творацца новыя дні, // Дні адраджэньня зямлі...”). I як абуджаецца штогод прырода, сцвярджае аўтар, так адродзіцца і Беларусь, якая паўстае ў яго вершах у рамантычна-ўзнёслым асвятленні.
Беларусь, прыбірайся ў краскі, У песьні бурнай і гучнай вясны! Мы збудуем цябе, як у казцы, Сьветлай, яснай, як нашыя сны!...
(Беларусь ты мая расспяваная)3
У зборніку “Зорным шляхам” вершы размеркаваныя па раздзелах, якія даюць уяўленне пра пашырэнне тэматычных даляглядаў паэзіі Ільляшэвіча. “Места агнявокае” — гэта гарадскія матывы, сцэны, малюнкі, людзі, вечаровыя вуліцы, вір бясконцай плыні жыцця, руху — ва ўсім гэтым паўстае ўлюбёная паэтам Вільня, яе імпрэсіяністычны вобраз, які заўсёды быў прыцягальным для паэта як крыніца творчасці і натхнення. У раздзелах “Новая Беларусь”, “Безбярэжжы каласяныя”, “Песьні каханьня”, “Напевы і думы” паўстае тая Беларусь, дзе ён адчуваў сябе барацьбітом за яе волю і незалежнасць, кавалём светлага, новага жыцця ў адроджанай Бацькаўшчыне.
Беларусь! — краіна Сіняя...
Я люблю Цябе да сьлёз...
2 Ільляшэвіч X. Зорным шляхам. Вільня, 1932. С. 9.
3 Тамсама. С. 10.
Вандраваць тваймі пуцінамі Мне прызначыў пэўне лёс.
(Жаданьне)*
Па-ранейшаму не пакідае пасталелага паэта напал веры і аптымізму. Звяртаючыся да маладых паэтаў, ён заклікае: “Пагляньце — колькі сьвету! Як зьзяе даль палёў...”, ‘Тэй, сябры! Сьмела ў бой з перунамі! Успыхне заўтра іншы ўсход!..” Аўтар гарэў нязгаснай верай у светлую вясну роднага краю, імкнуўся перадаць, пераліць гэтую веру ўсім беларусам, быццам хацеў запэўніць сябе і іншых, якое шчасце жыць на гэтай прыгожай зямлі. Любоўна-ласкава ён называе сваю Беларусь “казкаю вяснянаю”, “князёўнаю”, дзе “вёска сьпіць у серабрыстай сарочцы”, дзе паэт “соладка піў арамат прасторных, радзімых палёў...”, дзе “дрэмле маліцвенна лес...” Паэт пасылае малітвы “к прастору-Сусвету”, бясконца прызнаецца ў каханні да сваёй зямлі: “Зямля каханая! Ты чуеш, як я цябе люблю. Ты — усё! Я — твой пясьняр!..” Але яму, сыну гэтай зямлі, баляць усе яе раны, і ён часта пытае сябе і іншых, “чаму мы жывём у такой паняверцы”, а маглі б “жыць панамі на гэтай прыгожай зямлі”, спяваць “песьні аб смачным хлебе”. Аднак дзеля гэтага беларусам самім трэба каваць сваё шчасце, а паэту быць будзіцелем, клікаць народ да волі, стваральнай працы. Такое разуменне ролі паэта Ільляшэвіч выказвае ў адным з характэрных для гэтай тэмы вершаў “Я ізноў”5: