Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
У час горкіх выпрабаваньняў (калі беларускі пісьменьнік часта даслоўна адчувае правакацыйную “траўлю”) няхай яшчэ мацней аб’яднаецца нашая дружная сям’я, няхай дух сяброўства пануе сярод нас, а ідэалы 25 сакавіка непахісна вядуць нас у далейшай нашай працы. Справа, якую мы пачалі, не павінна замерці. “Шыпшына” ўвойдзе ў гісторыю беларускай літаратуры і гісторыю нашага руху. Толькі мы павінны гарачэй праняцца нашай працай, пастарацца, каб наш часапіс выходзіў часьцей, ды — друкам. Я, прызнаюся, сам мала спрычыняўся да працы нашага Згуртаваньня: розныя справы былі на перашкодзе. Я адчуваю, што так ня можа быць далей. Я пачну больш працаваць для нашай літаратуры, што заўсёды ляжала і ляжыць мне на сэрцы...”18
Аднак нялёгка пісаліся вершы ў гэты складаны, цяжкі час, калі паэту здавалася, што надышоў крах усім спадзяванням на адраджэнне Беларусі, ажыццяўленне нацыянальных ідэй. Гэтыя амаль роспачныя настроі, перажыванні паглыбляліся яшчэ і тым, што Ільляшэвіч вельмі хваравіта ўспрымаў палітычны раскол паміж беларусамі-выгнанцамі, бо сам спавядаў ідэі яднання, агульнай працы на ніве беларушчыны. Наяве ён усяго сябе аддаваў гэтай працы, быў у цэнтры лагернага жыцця Ватэнштэта, хоць і адчуваў яго часовасць, нестабільнасць, не прымаў некаторыя бакі лагернай “дэмакратыі”. Захаваліся ўспаміны сучаснікаў пра гэты перыяд жыцця паэта. Адны з іх успрымалі Ільляшэвіча як чалавека “працавітага, адданага, сімпатычнага, ціхага”, гатовага ўзяць на сябе клопаты іншых, другія паважалі яго як паэта, трэція лічылі яго “дарослым бездапаможным дзіцем”, які часта трапляў у складаныя абставіны, нікога не хацеў
18 Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 128.
пакрыўдзіць, аддаваў людзям усё, што мог, іншыя не разумелі і асуджалі паэта за бескарыслівасць, абыякавасць да ўласнага побыту, з прычыны чаго ён часта пакутаваў, цярпеў розныя знявагі, маральныя прыніжэнні. Побач не было духоўна блізкіх людзей, хто б усё разумеў, падтрымліваў. Пакутуючы ад адзіноты, Ільляшэвіч усе гэтыя гады ў Ватэнштэце вёў “Чорны сшытак”, які пазней трапіў у архіў Ю.Віцьбіча і старонкі якога прачытаны толькі цяпер (Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 159— 177). А тады Ю.Віцьбіч пісаў: “ЗША. Саўт-Рывер, 1953 год. Жменька ўжо крыху пажоўклых ад часоў лістоў, вершы, апавяданьні, маленькі зшытак у чорнай вокладцы — гэта ўсё рэчовае, матэр’яльнае, што засталося ў мяне ад Хведара Ільляшэвіча. Пяшчотна пераглядаю лісты і не заўважаю ў іх аніякіх скаргаў на асабістае. Усе аб суродзічах і пасьля гэтага крыху між іншым аб сабе... Я бяру маленькі чорны зшытак. Ён складаецца з пачатых, але ня скончаных вершаў. I яны ніколі не будуць скончаныя. Таму асьцярожна перагортваю кволыя старонкі. I раптам пераконваюся, што гэты зшытак, магчыма, зусім не выпадкова чорны. У ім столькі суму... Можа, ніхто гэтак не сумаваў па сваёй сям’і, як Хведар Ільляшэвіч. I як спалучыць творчасць з чорнага зшытку з заўсёды жыцьцярадасным, энергічным Хведарам Ільляшэвічам? Можа, у ім знайшлі адбітак толькі вузка асабістыя перажываньні, на якія ня мае права жаўнер, што змагаецца за незалежнасьць свае Бацькаўшчыны? А можа часам сваё асабістае гора здаецца маленькім і ня вартым агульнае ўвагі ў параўнаньні з бязьмежна вялізарным горам свайго Народа, за шчасьце якога трэба змагацца?..”19
I сапраўды, у “Чорным сшытку” шмат цікавых празаічных накідаў, настраёвых занатовак, асабістых запісаў, розных цытат, прозвішчаў і самае галоўнае — некалькі глыбока змястоўных вершаў, найперш прысвячэнняў: “Сябром”, “Жонцы”. Гэтыя вершы прыадчыняюць унутранае жыццё паэта, яго духоўны стан, пазначаны тужлівымі настроямі, настальгічнымі матывамі, абумоўленымі чужой краінай, адарванасцю ад родных, няпэўнасйю ўласнага становішча.
Нараканні на лёс, адзіноту, успаміны аб лепшых днях — гэта тое, нікому не бачнае, жыццё, якое ў падтэксце давяралася
19 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 30.
толькі чорнаму сшытку і дайшло да нас як сведчанне цяжкіх, пакутлівых перажыванняў беларускага паэта. “У гэтым, паводле сведчання Л.Юрэвіча, які рыхтаваў для “Архіўнай кнігі” “Чорны сшытак”, гранічна асабістым сшытку, няма ні аднаго радка, напісанага ад першай асобы. Толькі ў вершах аўтарскае “Я” адкрыта, бо ў паэзіі аўтарскае “Я” звычайна ўспрымаецца, як “Я” лірычнага героя. Лірычным героем аўтар як бы прыкрывае боль сваёй душы. Ва ўсіх іншых запісах Ільляшэвіч нібы старонні назіральнік, дакладней сказаць, пісьменнік, для якога й вонкавыя з’явы, і ўнутраныя аднолькава пераплаўляюцца ў новы, нікім яшчэ ня бачаны сьвет новага твора. Чорны сшытак — гэта быццам накід аповесыді ці рамана, зроблены пісьменнікам, які выключна валодае самымі авангарднымі прыёмамі, у тым ліку “плыньню сьвядомасьці”, кінематаграфічным мантажом, зьмяшчэньнем вобразу і г.д.
Герой чорнай кніжыцы — чалавек вельмі адчувальны, інтэлігентны. Ён глыбока адчувае музыку, фарбы, ён увесь адкрыты да ўспрыманьня вобразнай таямніцы сусьвету. Здаецца нават, што больш за ўсё ён заклапочаны імкненьнем знайсьці свае, адзіныя й непаўторныя вобразныя эквіваленты таму, што адкрывае яго пачуцьцям навакольны сьвет. Ён прыслухоўваецца да гукаў слоў, углядаецца ў дакладнасьць узьнікшага вобразу, нібы ўзважвае яго на нейкіх паэтычных шалях...”20
Халодны і абдзёрты, у дождж, у непагоду на ростані пакінуў мяне лёс.
Ніхто рукі ня сьцісьне, ня скажа слова пацехі.
Ці згіну дзе ў дарозе — ці замерзну, як сабака, завыўшы ў зорнасьць неба?... Пуста і холадна.
Дождж. Вецер.
Ці чуеце вы мой голас...
Ціха. Ноч. Паўночны шторм.
Муцяцца думкі. Я адзін, адзін...
( Сябром)1'
20 Архіўная кніга. С. 153.
21 Тамсама. С. 164.
Усё тое, як і чым ён жыў у выгнанні, Ільляшэвіч выказаў у метафарычных радках верша “Разьвітаньне”: “Я ідудзён пажоўклых восень // у бездарожжах далей валачыць...” Адпаведныя настроі гучаць ва ўсіх вершах апошняга перыяду творчасці (1946— 1948), дзе ён аплаквае “горкія няўдачы пройдзеных дарог” (“Прамінуць учора дзён жыцьцёвых сьлякаць”, “Міраж”, “Клёны”, “Ашалелы вецер”, “Чуць дзень той настане”, “На разьвітаньне”, “Вецер вые і плача”, “Нехта стаў за вакном і маўчыць”, “Чорныя цені”). Бездарожжы выгнання на першым часе Ільляшэвіч яшчэ спадзяваўся адолець:
1 бераг, здаецца, блізка! Я вёслы ўздымаю мацней. Да ціхае, яснае прыстані Мой човен праз буру імкне. I ветразь, як сьцяг, трымаючы, Напружваю сілы ўзлёту.
Я бераг ужо дасягаю — Ды бачу — гэта міраж.
(Міраж)п
Міражом аказаліся яго дачыненні з многімі суайчыннікамі, разам з якімі падзяляў турботы выгнання. Усё часцей у вершах прарываюцца горкія словы-жальбы, скаргі на адзіноту, больш адчувальным становіцца трагічнае светаадчуванне аўтара і лірычнага героя яго вершаў: "... толькі ж цяжка часамі, братцы, // адзіноты палын дадзеў...”, “у душы накіпае плач...”, “неспакойныя цені-хмары // не даюць мне ніяк заснуць...”, “Усё адзін я... А чорныя цені // мне загубу прадуць, прадуць...”, “вецер вые і плача, // шторм у твар мой б’е...”, “крык мой гіне скамечаны // у шуме страшных навальніц...”, “і ніхто, ніхто не бачыць, // як у сіні начны прасьвет // на ваконных рамах азначан // мой павешаны сілуэт...”
Так ня хочацца верыць чамусь, што сярпы ў палёх адзьвінелі, і жніўнёвая ўжо Беларусь адцьвіла ў кустох счырванелых... Мо таму абарваўся напеў, і журбою туманянца вочы...
22 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 86.
Недакончаны верш аб вясне — недасьнёныя сны апаўночы... Нехта стаў за вакном і маўчыць, толькі дождж ціхі шорах рассыпаў. Ападаюць з журбою лісты пад акорды асеньніх іскрыпак.
(Нехта стаў за вакном і маўчыць)22
Абарваныя песні, недаснёныя сны паэта аб радзіме-Беларусі, развітанне з ёй і сваімі марамі пра асабістае шчасце і волю Бацькаўшчыны сталі яго ўнутранай драмай. Пра сваё жыццё і адчуванні апошніх гадоў Ільляшэвіч пісаў у адным з лістоў да Вольгі Таполі: “...Вы хочаце даведацца, як жыву я? Пастараюся апісаць Вам маё жыцьцё. Жыву я ў лягеры. Харчаваньне цяпер няважнае, прыходзіцца крыху і галодным быць, але, вядома, сярод людзей, ды да таго сваіх, усё лягчэй. Сямейныя неяк даюць раду, я ж жыву адзін, працую ў гімназіі, якая ёсць у лягеры, заняты рознымі іншымі справамі. Мой дзень перапоўнены рознай драбязой. Цяпер я маю шмат лекцыяў у гімназіі, трэба рыхтавацца. Нікуды ня езджу, не маю бліжэйшых знаёмых, з якімі мог бы падзяліцца сваімі асабістымі настроямідумкамі. Нейкая туга агортае мяне — гэта вынік лягернага жыньця. Мой пакоік няцікавы: за сьцяной увесь час раздаюцца галасы, вакно выходзіць на сьцяну, крыху відаць далі, але і там баракі і коміны псуюйь выгляд.
Але гэта ўсё, ясна, толькі адна абстаноўка: у душы пісьменніка адбываецца, бязумоўна, цікавае жыцьцё...
На жаль, жыцьцё маё неяк складаецца ўвесь час так, што я не магу вылучна заняцца літаратурай. Я б, безумоўна, мог Hernia напісаць. Прыходзіцца пісаць прыхваткамі, як кажуць. Ненапісанае асыпаецца, як пажоўклыя лісты, па шляхох.
...Я яшчэ напішу некалькі расказаў з больш-менш закончаным сюжэтам. Але маё імкненьне напісаць новыя расказы, дзе ня будзе сюжэту, а будзе толькі кавалак жыцьця, бяз пачатку і канца, падмалёваны лірыкай. Нешта падобнае на “Разьвітаньне”, друкаванае калісь у “Калосьсі”, адборны лірычна. Я часам прыпамінаю, што я напісаў. Усё раскіданае, таму няма ніякага суцэльнага ўражаньня аба мне. Ды я і сам неяк яшчэ ня веру,
23 Ільляшэвіч X. Недапетая песьня. С. 83.
што я пісьменьнік. Расказы: “Шопат зямлі”, “На дарогу”, “Мастацтва”, “Шумяць сосны”, “Разьвітаньне”, “Сыпаўся вішнёвы цьвет”, “У цягніку”, “Спатканьне”, “Сон”, “Танго “Нотурно”, апошняе “На рубяжы” — усё гэта, ясна, толькі спробы. Перада мной, спадзяюся, лепшае. Да 1950 г. я пастанавіў яшчэ прабаваць шчасьця ў прозе. Можа, калі буду жыць, надарацца лепшыя ўмовы і ўдасца напісаць нешта паважнейшае. Толькі я пераканаўся, што каб быць пісьменьнікам, трэба занатоўваць розныя думкі, уражаньні, зарысоўкі, сітуацыі, вобразы. Я калісьці нават завёў быў такі цікавы сшытак, дзе былі ўсялякія магчымыя запісы (усход сонца, шум ветру, сум, роспач). На жаль, цяпер я мала працую. Другая рэч — гэта мова. Чым больш слухаць жывое роднае слова. Я калісь жыў на вёсцы, я адчуваў, як я рос. I, самае галоўнае, мець шмат часу і нічога не рабіць, апрача літаратурнай працы. Гэта важна. Аднак гэта будуць мець хіба нашыя нашчадкі.