Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
Я іду, а над роднай краінай Цёмнай хмарай ляцяць крумкачы, He даюць мне прасьветлай хвіліны I спакою ні ўдзень, ні ўначы...
(У пошуках долі, с. 31)
Бачу я, што паўсюдна вайна Прынясла незалечныя раны, Дзе віхурай прайшлася яна — Нівы кроўю заліты, стаптаны.
Ліхаімцы рабуюць дабро, Забіраюць жанок, малалетак, Разьліваюць нявінную кроў I драсуюць сялянскі палетак...
(Чорнай птушкаю ночка засьне, с. 81)
Радзіма бачыцца вялікім сялом “у тумане белым” (“Уначы”), над ім спявае завіруха, “уладарка дарог і палёў”, закалыхвае, “адбірае душы людзей” (“Песьня завірухі”), “смуткам і жахам вее сьцюдзёная зіма” (“Заклінаньне зімы”), “ночка-гаспадыня атуліла стомлены абшар” (“На сконе дня”), “поле залітае зольлю” (“Восень”), “нямытае неба, заспаныя хмары” (“Ля рэчкі”), “неба шэрага нудныя далі” (“Адплылі каласістыя дні”). У такіх эмацыйных водгуках на вайну, пазбаўленых плакатна-рытарычных адзнак, адчуваецца імкненне аўтара праз уласна-індывідуальнае ўспрыманне цяжкіх падзей вайны перадаць агульныя перажыванні людзей, што вымушаны жыць пад акупантамі. Натуральным было і выяўленне надзей, што згіне зіма, скончыцца ноч, людзі ўбачаць “Радзіму раскутай”, настане “сьвята свабоды”, “над роднай хатай засьвеціць сонца”.
Усе гэтыя змрочныя і светлыя колеры вершаў Золака ваеннай пары ўдала спалучаюцца як з ладам адчуванняў і настрояў лірычнага героя, так і з жыццёвай канкрэтыкай. Асабістае “я” паэта станавілася неадлучным ад лёсу народа і Бацькаўшчыны, яе адвечным памкненнем да волі. Многія вершы вылучаюцца заглыбленасцю ў стыхію “спадчыннага”, гістарычнага, удалым выкарыстаннем прыёмаў і сродкаў фальклорнай паэтыкі, што
дапамагала аўтару свабодна выяўляць свой унутраны свет, перажыванні і светаўспрыманне лірычнага героя.
Нацыянальна-вызвольная тэма, як і вайна, не магла быць аддюстравана паэтам ва ўсёй складанасці і шматграннасці на аснове нейкай адной стылявой плыні. У творчасці Золака можна адзначыць і публіцыстычны (“заклікальны”) пачатак, і струмень асабова-канкрэтнай лірыкі, аналітычна тонкі, абвострана-чуйны да ўнутранага жыцця героя, яго складаных і зменлівых душэўных настрояў. Стрыманая, разважлівая інтанацыя вершаў паэта ўспрымалася як споведзь чалавека, які існаваў у экстрэмальных сітуацыях вайны. Аўтар не мог, вядома, разгарнуць панараму баёў, франтавых перамог або няўдач, ён пісаў пра тое, што назіраў, адчуваў, бачыў, жывучы сярод мірных людзей, якім трэба было вытрымліваць неймаверныя выпрабаванні, апынуўшыся сярод двух агнёў. Ён разумеў, якія пакуты пераносіць жанчына — маці, салдатка, суцяшаў і абнадзейваў іх, пераконваў, што сын, муж вернуцца з вайны, “усьміхнецца вам ласкава доля” (вершы “Маці”, “Салдатка”). Цнатлівай, прывабнай паўстае жанчына, каханая ў нешматлікіх інтымных вершах. Сэрца чароўнай жанчыны “таямнічае, як сіні туман”, “пагляд васілёчкавых воч”, “сінь вазёрная вачэй” радуе душу. Каханая сагравае яго, як “сонца сагравае прастор залаты”, тады забываецца, што на свеце ёсць боль, страты, вайна: “Я забуду аб долі самотнай, // Як адчую каханьня цяпло”. Каханне згадваецца як радасны ўспамін спатканняў з любай дзяўчынай, якой паэт гатоў падараваць “нізанку зорак”. Вершы Золака пра каханне, напісаныя і ў традыцыйнай форме, і ў форме фальклорнай, як песні-плачы дзяўчыны (“Дзяўчыне”, “Мілы жыта сеяў”, “Гнула, гнула вішаньку”), вылучаюцца шчырасцю пачуццяў, душэўнай цеплынёй, даверлівасцю тону, незвычайнай сціпласцю і тактоўнасцю ў выказванні пачуццяў (“He суцяшай”, “Успамін”, “Як зірну ў бяздонныя вочы”, “Ня пытай”, “Ты прыйдзі, як засьвецяцца зоры”, “He кажы мне, што сэрца астыла”, “Ты параніла сэрца”).
Наследаванне нацыянальным традыцыям выразна адчуваецца як у інтымнай, настраёвай, так і ў пейзажнай лірыцы Золака. Вядома, пісаць пра Беларусь эмацыйна, захапляцца прыгажосцю яе людзей, прыроды ў перадваеннай савецкай літаратуры лічылася адступленнем ад “прынцыпаў пралетарскага інтэрнацыяналізму”. Золак, як і многія іншыя паэты, добра разумеў
абмежанавасць гэтых установак і ў сваёй творчасці плённа працягваў купалаўскую традыцыю ў вырашэнні патрыятычнай тэмы. Я.Купала наагул быў для Золака, па ягоным уласным прызнанні, богам у літаратуры. Пейзажная лірыка Золака выявіла глыбока эмацыйнае паняцце Радзімы, мела вялікую духоўную перспектыву для будучай творчасці паэта. Прыгожыя малюнкі беларускіх краявідаў — белыя бярозы, лебядзіны пух зімы, спеў салаўя ў вясновым садзе ці жаўрука ў небе, жыта буйное калоссе і “васілёчкі — неба роднага скрылёчкі”, срэбны смех ручая — усё гэта, дарагое аўтару і чытачу, паўстае ў пейзажных вершах “Да бярозы”, “Жніўным вечарам”, “Прылятае з вясной лёгкакрылай”, “Жаўрук”, “У садзе”, “Вясеньні дзень”, “Вечар” ды інш.
У ваенны час незвычайна абвастраліся нацыянальныя пачуцці людзей, бясконца дарагім і важным стала ўсё, што складала змест і сэнс паняцця Радзіма — народ і гісторыя, родная мова, вобраз маці, усе нацыянальныя, духоўна-маральныя багацці — традыцыі, звычаі, сямейны ўклад, паданні, легенды Байькаўшчыны. Усё гэта паэт панясе з сабой у выгнанне. У 1944 годзе, прадчуваючы расстанне з радзімай, паэт напісаў два вызначальныя вершы: “Мой адказ” і “Матулі”, у якіх сцвердзіў сваё паэтычнае і сыноўняе, чалавечае крэда. Верш “Мой адказ” уяўляе дыялог паэта з “добразычліўцамі-ілжэпрарокамі”, якія прадракалі яму, калі прыдуць “нашы”, турму, расстрэл, забыццё людзей (“ты не заслужыш гучнай славы”, не ўбачыш, “як сьпее шчасьцем даль-прасьцяг”...). Але для паэта важная не слава і не “страшная смерць”, а галоўнае, каб народ зноў не трапіў “пад юдаў бот”, не апынуўся пад новай акупацыяй. У вершы “Матулі” — гэтым своеасаблівым развітальным слове-клятве паэт, пакідаючы Бацькаўшчыну, просіць у Маці-радзімы багаславення на змаганне за яе незалежнасць, “лепшую долю”.
* * *
Як і іншыя беларускія пісьменнікі, Янка Золак панёс у выгнанне “сцежкай пакут чалавечых” цяжкі свой крыж болю, смутку і надзей. На гэтых сцежках Еўропы, Германіі яму давялося зазнаць амерыканскі палон як афіцэру Беларускай краёвай абароны, “смак” паднявольнай працы ў баўэраў, сустракаць спа-
кутаваных дзяўчат-суайчынніц, маладосць якіх “лёсам аплёвана” (“Паланянка”, “Пра сябе”, “Мазалі”, “Я не паддамся трывогам”). He аднойчы з горыччу прызнаваўся паэт: “прада мной ня жыццё, а бадзяньне // без дарог, без пуцін, наўгад...” Але яму было ўсяго толькі 33 гады і не згасаў у сэрцы агонь беларускасці, спадзяванняў, што Бацькаўшчына паўстане з пекла ваенных разбурэнняў, абудзіцца ад духоўнага небыцця. Ён верыў, што сцвердзіцца нацыянальная ідэя, згуртуе вакол сябе беларусаў у змаганні за волю. I паэт шукаў магчымасці служыць гэтай ідэі і за межамі Беларусі. Даведаўшыся, што ў Рэгенсбургу заснаваўся першы беларускі лагер перамешчаных асобаў, Янка Золак перабіраецца да землякоў і актыўна далучаецца да беларускай справы. 3 1945 і да 1951 года ён працуе ў пачатковых беларускіх школках (Рэгенсбург, Віндышбергердорф), а потым у беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе і Бакнангу. Акрамя гэтай педагагічнай дзейнасці ён сталы ўдзельнік літаратурнага эмігранцкага жыцця. Адразу пасля заснавання літаратурнага аб’яднання “Шыпшына” Золак становіцца яго актыўным сябрам, друкуе свае вершы ў часопісе “Шыпшына”. Разумеючы, якое вялікае значэнне для згуртавання пісьменніцкіх сіл і наагул усёй беларускай эміграцыі мае друкаванае слова, ён наладжвае ў Міхельсдорфе выданне рататарным спосабам часопісаў “Вызваленьне”, “Дзіда”. Паэт сам сябе ўяўляў дзідай шыпшыны і ў 1947 годзе напісаў невялікі верш “Я — дзіда”:
He сарве вецер дзіду ніколі, Хіба зломіць шыпшынавы куст. Вось таму буду дзідай шыпшыны! Гэта воля мая і мой густ.
(Я — дзіда, с. 166)
Аднак галоўнае — ён не пакідае сваёй паэтычнай дзейнасці, перыяд знаходжання ў Нямеччыне (1944—1951) быў даволі плённым: ён напісаў столькі ж вершаў, як і ў ваенныя гады на Бацькаўшчыне (больш за 80). Да ранейшай праблематыкі дадаліся настальгічныя матывы, адчуванні выгнанца з яго бяздомнасцю, адзінотай, бясконцымі думкамі, успамінамі пра родных, блізкіх людзей.
3 Краю роднага, з роднага дому У чужы і няведамы край Мяне выгнаў мой лёс-пустадомак Сумаваць і павольна ўміраць.
Я жыву і — здаецца — вясёлы Па чужацкай вандрую зямлі, Толькі сьняцца мне нашыя сёлы, Сьняцца любыя сэрцу палі...
(Сум па радзіме, с. 131)
Амаль у кожнага пісьменніка-эмігранта ёсць вершы на адну і тую ж настальгічную тэму. Яны маюць нават аднолькавыя назвы, як у Н.Арсенневай, А.Салаўя, У.Дудзіцкага, так і ў Я.Золака: “Малітва”, “Званы Сьвятой Сафіі”, “Неадасланыя лісты”, “Хрыстос васкрос”, “Дваццаць пяты дзень Сакавіка”, вершыўспаміны пра далёкі дом (“Бацькаўшчыне”, “Сум па радзіме”, “Сустрэча”), маці (“Ода маці” ды інш.). Вершаваныя творы розных паэтаў пачатковага перыяду эміграцыі мелі шмат агульнага таксама ў характары адчуванняў і думак, у жанрава-стылёвых адзнаках. Натуральным было выказванне аднолькава-ўсхваляваных, глыбокіх пачуццяў, прызнанняў у бязмежнай любові да пакінутай радзімы. Паэзія эмігрантаў мела шмат падобнага, але не аднастайнага. У кожнага аўтара быў свой накірунак эмоцый, характар вобразнасці, свая паэтычная мова, што ні ў якім разе не зніжала іх мастацкай вартасці. Наадварот, сцвярджала сапраўдныя пачуцці любові і прыхільнасці да роднага кутка зямлі. Шматкроць паўтораныя, яны, аднак, кожны раз успрымаліся чытачом з новай вялікай сілай суперажывання і спагады кожнаму пісьменніцкаму лёсу. Золак ніколі перад людзьмі не выстаўляў напаказ свае перажыванні, аднак адкрываў душу ў вершах. Яго простыя, не гучныя словы казалі пра шчырасць і чысціню пачуццяўда Бацькаўшчыны, да маці і каханай жанчыны (“I я пішу. Няхай ня гладка, // А так, як хочу і ўмею, // Бо для сябе, а не для кніжак...”)Паэт, выказваючы разнастайныя пачуцці лірычнага героя, у многіх вершах імкнецца данесці да родных, да Бацькаўшчыны цяжар становішча выгнанца, ягоныя сны, мары, спадзяванні на сустрэчу.
Нуда мне сушыць розум, сушыць сэрца, Смыліць тугой аб доме і аб вас.
Няўжо мне з вамі болей не сустрэцца? Няўжо ўначы прамень надзеі згас?
(Неадасланы ліст, с. 133)
У чужой старане паэту ў перазвоне царкоўных званоў чуецца мілая сэрцу мелодыя Полацкай Сафіі, якая нясе надзею, як і васілёк на палявых дарогах, што самотна пытаецца: “А ці ж вернемся ў Край свой назад?” Сэрца паэта “згарае для роднага Краю”, “імкне на Радзіму” (“Над роднай Краінай // Вітае няспынна II Крылатае сэрца маё...”). Эмацыйная настраёвасць творчасці Золака эміграннкага перыяду выяўлялася не ў пафасна-публіцыстычным накірунку, а ў лірычна-пранікнёным, асабіста-камерным пдане. Аўтарскае “я” цесна судачынялася з індывідуальна-непаўторным вобразам лірычнага героя. Непасрэднасць, інтымнасць, метафарычная вобразнасць спрыялі раскрыццю глыбінных зрухаў душы героя і самога паэта, які паставіў за мэту ў сваіх вершах славіць родны край, несці ў свет “роднай мовы чароўныя гукі”. Паэт згадваў гераічныя моманты беларускай гісторыі — ад паўстання Кастуся Каліноўскага, які “люду свайму і Радзіме // здабыць хацеў шчасьця пару” (верш “1863”) да слаўнага 25 Сакавіка, калі рака народнага гневу разарвала путы няволі (“Дваццаць пяты дзень Сакавіка”), і да Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання (“На прасторах Случчыны”, “Каля рэчкі Лані”). У вершы “На прасторах Случчыны” трагічныя дні Слуцкага паўстання раскрываюцца аўтарам праз вызначальна-асабістыя эмоцыі, апісанні смелай кагорты случакоў, якія, працягваючы справу К.Каліноўскага, сталі пад белчырвона-белы сцяг “край свой бараніць”. Фалыслорная форма верша “Каля рэчкі Лані”, плачы-звароты маладой случанкі да сіл прыроды — да сонца, ветру, восені, маці-зямліцы, рэчкі Лані — снвярджаюць незгасальную народную памяць пра змагароў за волю.