• Часопісы
  • Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

    Пакліканыя

    Літаратура беларускага замежжа
    Лідзія Савік

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 479с.
    Мінск 2001
    115.93 МБ
    Лань, сястра мае роднае Случы! Дзе мой бацька і брат, і каханы? Ты чаму ім вадою гаючай He абмыла крывавыя раны?
    Ты чаўны іх на хвалі пяшчотнай Дзесь загнала ў сьцюдзёную зімў. Як жа быць мне, дзяўчыне самотнай? О, вярні іх, вярні на Радзіму!
    (Каля рэчкі Лані, с. 273)
    Раскрываючы на прасторы народнай свядомасці адну са сваіх асноўных тэмаў — тэму нацыянальнага вызвалення і звя-
    заныя з ёю вехі беларускай гісторыі, паэт вядзе дыялог з мінулымі і будучымі пакаленнямі, выступаючы носьбітам праўды і веры. Гэтая вера выказваецца ў многіх вершах, дзе часта хоць і чуюцца “скаргі душы”, аднак сам аўтар не стамляецца паўтараць: “Мне заўсёды будуць падабацца // Песьні веры, радасьці й надзей...”
    У творах другой паловы 40-х гадоў, напісаных у Нямеччыне (“Спадзяваньні і мары”, “Да волі”, “Хрыстос васкрос” ды інш.), Золак выказвае непахісную веру: “Як Божы Сын — Ісус Хрыстос, // I ты ўваскрэснеш, Краю...” Такія спадзяванні і мары былі неабходныя, каб выжыць на чужыне, захаваць гонар і годнасць беларуса. I вядома ж, Золак, як і іншыя паэтыэмігранты, звяртаецца да Бога з малітвамі за Беларусь (“Бога прашу я”, “Божа Усяўладны”, пакладзеныя на музыку беларускім кампазітарам М.Равенскім).
    О, Божа Усяўладны, о, Божа Магутны, Пазбаў Беларусь ад напасьці, Дай волю краіне і нам, шматпакутным, Дай сілу, надзею і шчасьце!
    Цябе, Божа, молім у сьпеве сугучным: Зьяві сваю добрую волю!
    О, Божа Усяўладны, о, Божа Магутны, Пашлі на.м шчасьлівую долю!
    Мы — дзеці твае, мы з пакораю просім: Пазбаў нас ад цяжкае мукі!
    Мы лёс Беларусі і наш лёс прыносім Табе ў справядлівыя рукі...
    (Божа Усяўладны (Малітва), с. 161)
    Гэтыя вершы-малітвы папярэднічалі непасрэднаму звароту Золака да тэкстаў Бібліі. Наагул звароты да Бога, Святога Пісьма, распрацоўка ці паэтычны пераклад біблейскіх сюжэтаў — адна з характэрных, агульназначных тэмаў літаратуры беларускага замежжа. Калі паэма У.Дудзіцкага “Зьвер двухногі” заснаваная на адным з адкрыццяў (Апакаліпсісе) Святога апостала Яна Багаслова, Р.Крушына стварыў выдатны паэтычны пераклад “Песьні Песьняў Салямона”, то Золак звярнуўся да Псалтыра, зрабіў “вольны перасьпеў” псальмаў, якія друкаваліся першапачаткова ў часопісах “Божым шляхам” і “Шыпшына”.
    Са 150 псальмаў паэт выбраў тыя (119—133 Псальмы), што найбольш адпавядалі яго душэўнаму стану, бо яны — заклік да міласэрнасці Божай, песні надзеяў на Бога, малітвы пра збавенне3. Паэт у гэтых духоўных вершах-пераспевах моліць Бога даць яму сілы, умацаваць веру ў тое, што яго народ стане шчаслівым, а Край — вольным.
    3 глыбіні, о Госпадзе, клічу Цябе:
    Пачуй Ты мяне ў маёй шчырай мальбе!
    А голас мой мкнецца да вушаў Тваіх, Няхай яны чуюць маленьняў маіх.
    Калі ж не забудзеш, о Божа, правін, Ці ж хто устаіць прад Табой, хоць адзін?
    У Цябе й дараваньне й збаўленьне з бяды, Каб людзі Цябе паважалі заўжды.
    I я спадзяюся на Бога майго.
    Душа мая прагне чуць слова Яго.
    Душа мая Госпада прагне йшчэ больш, Чым прагнуць сьвітаньня на варце у золь.
    Надзеі кладзі ўсе на Бога, народ, Бо ласка ў Яго і ключы ад свабод.
    Імкніся ж, народзе, да Бога ў мальбе, I ён усе правіны даруе табе.
    (Псальм 129, Вольны перасьпеў, с. 197)
    Захапляла Золака і паэзія індывідуальнага перажывання, лірыка інтымнай настраёвасці, закаханасці. Паэт напісаў нямала вершаў пра каханне, але мелі яны адмыслова адрасны характар у адрозненне ад інтымнай лірыкі ранняга перыяду.
    Увесну 1946 года адбылося знаёмства Золака з Лідзіяй Каліноўскай, маладой жанчынай, таленавітай мастачкай (скончыла Варшаўскую акадэмію мастацтва), якая пасля расстрэлу партызанамі мужа ў 1942 годзе, што служыў святаром у вёсцы Валеўка (блізу Свіцязі), вымушана была таксама разам з трыма малымі дзецьмі пайсці ў выгнанне. Як перарастала знаёмства ў духоўную лучнасць, шчырую прыхільнасць — усё гэта адлюстравана ў вершах Я.Золака, прысвечаных каханай жанчыне (“Ваша
    3 У кнізе “Вятрыска з радзімай Краіны” змешчаныя толькі пяць псальмаў з 16. перакладзеных Я.Золакам.
    прыязьнь ка мне, чалавечнасьць // Закранулі глыбока душу...” “Вы прасілі”). Тут якраз той выпадак, калі нават па датах, прастаўленых пад вершамі, можна прасачыць нараджэнне светлага пачуцця, якое назаўсёды звязала лёс гэтых духоўна прыгожых людзей. Спачатку паэт выказвае сумневы: “Вы ад мяне, як неба ад зямлі...”, “Душа мая надломана, разьбіта... // Ці ж хто яе здалее зразумець?!” (верш “Аб чым пісаць”, красавік 1946). Затым узнікае радасна-няўлоўнае адчуванне, калі “душа імкне ў высі”, некуды кліча:
    3 пашанаю сьвятой, глыбокай,
    3 душой узрушанай, бы хвалі, Глядзеў на Вас я. Вы сьпявалі Аб родных нівах сінявокіх.
    У плыні песьні ціхазвоннай
    Узьлёт красы я сэрцам вычуў; Бо Вы — ня толькі Беатрычэ, Вы — мне здавалася — Мадонна...
    (Мая Беатрычэ, 13 травеня 1946 г., с. 150)
    Гэтае ўзвышанае пачуццё, “крышталь душы” паэт баіцца расплёскаць, баіцца пакрыўдзіць, абразіць каханую “нават словам, паглядам”, каб “агонь пачуцьця ня згас”. Узнікаюць супярэчлівыя думкі, а раптам замест “хмелю радасьці іскрыстай” давядзецца выпіць “горыч і ману”? He верыцца ў шчасце, лірычны герой імкнецца не выяўляць агарнуўшыя яго гарачыя пачуцці, каб яны “ракою паўнаводнай // за свае ня вышлі берагі”. Аднак каханне мацней за гэтыя халодныя развагі, міжволі вырываецца лірычная споведзь душы героя:
    Хацеў бы я...
    Упасьці блізу Вашых ног, Шаптаць з пашанай Ваша імя...
    Хацеў бы я, каб толькі мог, Уславіць песьнямі сваімі
    Красу і Вас, як неба дар, Як сонца вечныя праменьні, — Пакуль ня згас у сэрцы жар, Язык ня змоўк у аняменьні...
    (Хацеў бы я, травень 1946 г., с. 152)
    I далей, калі настае поўнае ўзаемаразуменне, шчырасць прызнання, быццам спыняецца бурлівы рух перажыванняў, стыхія сумневаў, у вершах разліваецца палагодненасць двух закаханых сэрцаў, “віюцца ўспаміны” аб вясне былых сустрэч.
    Я помню і дзень незабыўны навекі, Што зьвёў нас аднымі шляхамі ісьці, Піць разам і болі й гаючыя лекі, I долю й нядолю дзяліць у жыцьці.
    (Віюцца ўспаміны, 1 лістапада 1946 г., с. 165)
    Гэтая інтымная лірыка Золака ўражвае стрыманасцю слова, далікатнасцю, цнатлівасцю перадачы пачуццяў, за якімі адчуваецца сапраўднае глыбокае каханне. He адзін верш і акраверш падарыў пазней паэт сваёй Беатрычэ, Мадонне, з абавязковым прысвячэннем — “Лідзіі Каліноўскай”, “Лідусі” (“Люблю я”, “Васількі”, “Тры гады” ды многія іншыя), гэтым абессмяроціўшы імя каханай жанчыны.
    На вялікі жаль, нядоўга цягнулася сямейнае шчасце: Лідзія Каліноўская памерла ў 1963 годзе, ужо калі сям’я Даніловічаў жыла ў Амерыцы. Засталіся яе дзеці4, якім Золак быў клапатлівым бацькам і якім таксама прысвячаў вершы, засталося роднае беларускае слова — адзіная падтрымка ў жыцці самотнага паэта.
    Нібы забыты ў полі колас, Я зноў адзін, зусім адзін... Дзе твой пяшчотны ціхі голас, О шчасьце радасных гадзін?
    Дзе твой пагляд вачэй палючых, Тваіх пяшчот агністасьць дзе?
    I раняць сэрца мне балюча
    Праменьні колішніх надзей.
    4 Засталіся карціны Лідзіі Каліноўскай: пейзажы “Возера Сьвіцязь”, “Заход сонца на Сьвіцязі”, “Сьвіцязь узімку”, “На Прыпяці”, “Нёман каля Жыдомлі”, “Лясная дарога”, “Сьнегапад у лесе”, “Зімовы вечар”; побытавыя абразкі “Зямля і неба”, “Хутар”, “Двор хутараніна”, “Сватаньне”, “Сялянскія мроі”; партрэты “У чаканні мілага”, “Адыграная мэлёдыя”; абразы “Прадвесьне”, “На вячэрню”, “Прыдарожны крыж”; гістарычныя абразкі “Руіны Наваградзкага замку”, “Хата прыгоннага”, “Беларусь”, іконы “Маленьне аб чашы”, Жыровіцкае Божае Маці, Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай, Стрэчаньне Гасподне, “Плашчаніца”.
    Няма твайго цяпла. У далі Ты павязла яго з сабой.
    Нібы на рэчцы бурнай хвалі Імкнуцца думкі за табой.
    (Ізноў адзін, 1963, с. 237)
    У гэтай адзіноце, на чужыне, Янку Золака сапраўды выратоўвалі вершы, у якія ён укладваў душу, спадзяванні і мары.
    Ды шляхам адвечным маё йдзе жыцьцё, Гайдае, як чайку на хвалях.
    Я з ціхай мальбою далоні прасьцёр: Заву сваю песьню з аддаляў.
    Яна, як сяброўка, ідзе да мяне I ласкава зорыйь у вочы, Ня кратае ранаў душы, не кляне, А мне аддаецца ахвоча.
    1	з ёю нуда маё сэрца ня сьсе, 1 чары ка мне завіталі, I мары мае, спадзяваньні усе, Як вырай, вяртаюцца з даляў.
    (Спадзяваньні і мары, с. 143)
    I ў такія моманты, калі да паэта вярталася натхненне, ён пісаў філасофскія вершы, напоўненыя роздумам над праблемамі быцця, лёсам Бацькаўшчыны, уласным жыццём (“Дарога”, “Жыцьцё — вар’яцтва”, “Цяжка сёньня”, “Чорны морак”, “Бацькаўшчыне”, “Новым ворагам беларушчыны”, “Сумежнікам”, “Да волі”, “У дзень нарадзінаў”, “Вобмацкам”). У аўтабіяграфічнай паэме “Мінаючы прыстань” (1947) Золак, быццам абагульняючы сказанае ў гэтых вершах, асэнсоўвае ў шасці невялікіх раздзелах лёс выгнанца, усе мары, сны, думкі якога толькі аб радзіме. У творы ўзнікаюць матывы бясконцай дарогі, бессэнсоўнага жыцця, бо на чужыне, якая “не галубіць, не песьціць”, няма прыпынкаў, і дзе б выгнанец ні знайшоў сабе прыстань — усё адно гэта будзе не дом, бо разбіта душа, спачын якой толькі на родных палетках. Мноства падобных думак занатавана аўтарам у афарыстычных чатырохрадкоўях, напісаных у такі складаны перыяд душэўнага болю і надлому (“Б’ецца, трапечацца бедная рыбка, // Трапіўшы ў сець рыбака. // Гэтак жа б’ешся і ты, чалавеча, // Злоўлены ў нерат жыцьця...”)Глыбокім
    сумам па радзіме перапоўненыя вершы Золака першых гадоў выгнання, калі сапраўды адчувалася нейкая часовасць, тужлівая непрадказальнасць жыцця, побытавага і душэўнага. Аднак паэт, аптыміст па натуры, не ўпадаў у роспач, знаходзіў сілы пераадольваць беды і няўдачы, спадзяваўся на Бога, верыў у лёс, пра што гаварылі яго афарызмы:
    Калі суворы лёс табе дасьць аплявуху, Суцеш сябе, што быць магло б і горш, Пакуль жывеш, ня траць надзеі, веры, Што прыйдзе да цябе прамудрасьць і любоў.
    (Калі суворы лёс, с. 159)
    Ляцяць гады, як спуджаныя коні...
    Юнацтва час хаваецца ў туман...
    Дары жыцьцю, што можаш даць, сягоньня;
    Адкінь спадзевы — заўтрашняга зман!
    (Ляцяць гады, с. 266)
    Для індывідуальна-творчай манеры Золака характэрная не толькі лірычная плынь, але і гумарыстычныя адценні. Ён пісаў байкі (“Лыска”, “Два казлы”, “Зязюля і певень”), эпіграмы (на сяброў-пісьменнікаў Л.Случаніна, Ю.Віцьбіча, С.Хмару, М.Кавыля, А.Змагара, У.Дудзіцкага, Я.Юхнаўца, на самога сябе), эпітафіі, акравершы. Спрабаваў сілы ў класічных формах верша, складаў трыялеты (“Чорны смутак”, “Юнацкія годы”, “Мой дух”, “Папацёмку”), рандэлі, танкі, газэлі (“Цьвет вішні”, ‘Тазэла”, “Танкі”). Перакладаў на беларускую мову вершы А.Пушкіна (“Вязень”, “Пташка”), Т.Шаўчэнкі (“На чужыне”, “Запавет”), Лесі Украінкі (“Надзея”), раздзелы з агульнаславянскага помніка “Слова пра паход Ігаравы” (“Плач Яраслаўны”).