Пакліканыя
Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
Напачатку першых, найбольш цяжкіх гадоў выгнання, калі Муза паэта была перапоўнена жальбой і плачам па “зрабаваным краі”, па сваім бяздомным, жабрацкім жыцці, ён марыў збудаваць ва ўласным сэрцы храм, знайсці такія словы, якія маглі б “натхніць і раскратаць” кожнага, хто прачытае яго вершы. Пазней, ступіўшы “за парог другой зямлі, ня выклятае Богам”, Кавыль прыходзіць да высновы, што “зьвінець, як сталь, павінен верш паэты”, каб адпомсціць за балючыя раны роднай зямлі, дзе “блудзяць прыблуды”. Менавіта гэтыя ідэі выказваюцца аўтарам у вершах ранняга перыяду творчасці (“Паэзія”, “Нірвана”, “Санэт”, “Ветры сьвішчуць”, “Падзямельная песьня”). А ў такіх праграмных вершах, як “Буду йсьці ад сябе”, “Мая малітва”, “Беларусь”, “Просьба”, “Храм”, паэт, гаворачы пра натхненне, найперш згадвае Беларусь, святую ЕўфрасіннюПрадславу, Пагоню, такія рэаліі рэлігійнага свету, як Храм, Бог, Ісус Хрыстос, Збаўца Уладар, Галгофа, Веліч Тварэння, і з асаблівым замілаваннем піша пра роднае сяло, вясковую хату, ства-
рае чулліва-пяшчотныя вобразы радзімы без усялякага мудрагельства і надуманасці. (“Каля Слуцку ёсыіь адно сяло, // Невялічкае, двароў зь дзесятак. // Калі б вас туды як завяло, // Па-шукайце, калі ласка, хату...”).
Беларусь ты мая, Беларусь, Незгасаная зорка Вэнэра. Я агнём тваім вечным гару, У тваё уваскрошаньне веру.
За трыдзевяць няродных зямель Чую пушчаў, садоў тваіх гоман. Разуквечаны ў чырвань і бель, Бачу, з бурай спрачаецца Нёман.
Крыж Прадславы і Вітаўта меч У грудзёх тваіх зьзяюць і звоняць. У чужацкім крывавым ярме Набірае разгону Пагоня...
(Беларусь, с. 28)
3 гадамі, калі набываўся паэтычны досвед, “сьціхалі болю перагукі”, паэт дае зарок “урэзаць песьні сумнай крыльле”. Яго муза, хоць і была суворай, аднак станавілася ўсё больш сугучнай, раскаванай, гарманічнай (Музе”, “Трыялеты”). Па-ранейшаму “вызвольныя песьні” — галоўнае для паэта, які ніколі не служыў мамоне, жыў музыкай волі, абуджаў “чорствыя сэрцы”, набліжаў “сонцазорную радасьць”, складаў “пераможную песьню жыцьця”. У яго разуменні паэзія — гэта ўсё суладдзе, глыбіні і праблемы існавання чалавека, да якіх не можа быць абыякавым паэт на сваім неймаверна цяжкім шляху да вышыняў Парнаса (“Мамона”, “Маладому паэту”, “Адказ паэту”, “Паэту”, іншыя вершы).
Верш — гэта водгулле струн Тых, што ў душы не ўміраюць, Вечна прыгожае граюць. Верш — гэта сьпеў салаўёў, Сьлёзы Радзімы забранае, Вочы дзяўчыны каханае.
Верш — залатое пяро 3 птушкі, што клічам мы мараю, Той, што за сіняю хмараю.
Верш — гэта крык пачуцьця,
Песьня, што ў грудзях ня месьціцца, Зорка, што ў просіні песьціцца.
Верш — гэта рытмы жыцьця, Тыя, што ў вечнасьці стукаюць, 3 болю адлітымі гукамі.
(Верш, с. 172)
Так паступова вызначалася шырокае поле паэзіі Міхася Кавыля, змест і сэнс усёй яго творчасці. Безумоўна, найбольш глыбокімі, кранальнымі былі вершы, прысвечаныя далёкай Бацькаўшчыне, роднай Случчыне (“Край красы, Беларусьчараўніца, // Песьняў хто пра цябе не пяяў?// У забыцьці мне цябе не забыцца // I ў магіле ты будзеш мне сьніцца, // Сінявокая ўцеха мая
I сапраўды, хто толькі не апяваў сваю радзіму, хто толькі не знаходзіў для яе мноства ўзнёслых, цёплых слоў-малітваў, каб выказаць любоў, павагу, нязменную прыхільнасць да краю бацькоў і дзядоў? Аднолькава натхнёна згадваюць яе ўсе пісьменніківыгнанцы. Але паэты-случчакі — Я.Золак, У.Клішэвіч, Р.Крушына, М.Кавыль з асаблівым піетэтам ставяцца да сваёй малой радзімы. Здаецца, усё ўжо сказана, апісана, аднак Кавыль знаходзіць такія моманты, бакі ў асвятленні традыцыйнай для эмігранцкай паэзіі тэмы Бацькаўшчыны, якія па-новаму, з большай эмацыйнай сілай раскрываюць сыноўнія пачуцці аўтара. Найперш ён вызначае свой радавод, ідучы ад асабова-бацькоўскага да агульна-нацыянальнага пачатку, да тых вытокаў-каранёў, адкуль пайшлі волаты беларускага духу, “сваякі бацькавага роду” — Скарына, Міцкевіч, Каліноўскі, і “матуліны сёстры” — Рагнеда, святая Еўфрасіння, а сам паэт ідзе паэтычнымі сцежкамі Купалы, Багдановіча, Дубоўкі, Чарота — сваіх братоў з таленавітага беларускага народа (“Слаўны мой род”). У вершах “Случчына”, “Прытокаю Случы”, “Случчакі”, “Памяці герояў” Кавыль апявае сваю незабыўную малую радзіму, яе адважных сыноў, якія баранілі волю, гонар Бацькаўшчыны.
Случчына, мой сон ты сьветлакосы, Казка на начлезе ў бары;
Матчыныя сьлёзы ў буйных росах, Жаваранка песьня на зары...
(Случчына, с. 136)
Як і многія іншыя паэты, ён, аддаючы належнае настальгічным пачуццям, усё ж не засяроджваецца на іх, не спяшаецца найперш выказаць сваю тугу па страчаным, нягледзячы на тое што амаль у кожным вершы ёсць часцінка ўласна перажытага, звязанага з Бацькаўшчынай і дарагімі людзьмі. Галоўнае для паэта — сканцэнтраваць увагу чытача на слаўнай гісторыі радзімы, на красе яе прыроды, на духоўна багатых беларусах, якія ніколі не здраджвалі нацыянальнай ідэі, куды б ні закідаў іх лёс (“Сыны Беларусі”, “Сакавіковыя матывы”, “Слуцкім героям”, “Сакавіковая ноч”, “Ліст маме”, “Сястры”, “Менск”, “Вільня”, “Пагоня” ды інш.). У такіх лірычных вершах. як “Просьба”, “Я душу невыгойна параніў”, “Беларусь б’е ў сэрцы”, “Жураўлі”, “Бязвусыя гады” ды іншых, паўстаюць яскравыя карціны маленства, малюнкі роднай старонкі, памяць аб якой заўсёды жыве ў сэрцы, нягледзячы на далёкія адлегласці ў часе і прасторы.
Я, толькі вочы замкнуцца, Бачу: сьпяшьшь паміж жыта Босы падлетак у Слуцак...
Слуцак, зарослы малінай, Грушамі, сьлівамі, бэзам. Слуцак, жывая быліна, Душу маю перарэзаў...
Сэрца ў шалёным парыве. Гэтак балюча, балюча...
Колькі йшчэ мне праз Саўт-Рывер Віцца прытокаю Случы?
(Прытокаю Случы, с. 139)
Для паэта Радзіма “Сьвятая Сьвятых”, ён ганарыцца Случчынай — “зямлёй бацькоў-герояў”, якія “жыцьцё няслі ідэі ў дар”. У той жа час ён разумее — яму ніколі не сплаціць доўг матулі-радзіме сваімі вызвольнымі песнямі, як не забыць бацькоўскай хаты, што заўсёды паўстае, “як сонца ўваччу”. У вершах-малітвах паэт просіць Усявышняга лепшай долі радзіме, “каб з душой Сьвятое Еўфрасіньні // выйшла ў людзі МаціБеларусь”. Параўноўваючы дзве айчыны — Амерыку з незабыўнай Бацькаўшчынай — аўтар зычыць Беларусі такога дабрабыту і росквіту. А дасягнуць іх можна тады, калі народ стане гаспадаром уласнага лёсу, калі над краем будзе звінець наша песня,
лунаць бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня — сімвалы, якім засталіся вернымі беларусы-выгнанцы ў “няродных краёх”.
Такімі нацыянальнымі ідэямі прасякнута ўся творчасць Міхася Кавыля. Пра што б ні пісаў паэт, якія б тэмы ні закранаў, усюды — прама ці ўскосна. адкрыта ці ў падтэксце — адчуваюцца гэтыя глыбінна-спавядальныя матывы. Ужо апынуўшыся ў вольнай Амерыцы, паэт і на яе нябачаную веліч глядзінь вачыма беларуса, сэрца якога баліць за свой далёкі, бедны край. Вось перад бяздомным выгнаннікам паўстала статуя Волі, адкрыўся агромністы Нью-Ёрк. Апісваючы яго, аўтар выказвае сваё здзіўленне, захапленне яго прасторамі, дамаміскаламі, цяснінамі вуліц, мастамі над Гудзонам (“места нагодаў, места прыгодаў // прыстань вятроў, акіяну хваляў, // сымфонія фарбаў, бэтону, сталі // горад мільённагаловы, мільённавокі”) (вершы “У акіяне”, '‘Прыстань”, “Нью-Ёрк”, “Месца мала”, “Над Гудзонам”, “Ніягара”, “Гайвэй”). I калі напачатку цяжка даводзілася беларусу, які стаў амерыканскім рабочым (“Лета”, “Жуюць шасцерні цішу”), то праз гады ён ускрос на зямлі Амерыкі, бо тут, як нідзе, землякам-беларусам жылося вольна і бязбедна. Яны маглі свабодна збірацца, выходзіць на дэманстрацыі ў гонар нацыянальных святаў і з нацыянальнымі сімваламі, спяваць свае песні. I часта “ў Сыднэі, Таронта, Рыо-дэЖанейра”, “у маленькім Менску, каля Нью-Ёрка” бы малітва гучала “Люблю наш край, старонку гэту...” (“Сакавіковыя матывы”, “У маленькім Менску”, “I мяне ў шчасьця кнігу...”). I як вынік жыцця ў другой айчыне гучаць словы паэта: “Дзякуй Богу за кут на чужыне...”
3 роднымі разлучаны, Зь нядоляю заручаны, 1 на сэрцы ляжаць цяжкіх думаў разоры. Дзякую, Амэрыка, Мая другая Случчына, За ўтульны куток ды за белыя зоры...
Цяжкія думы паэта, ад якіх не ўцячы ні дома, ні ў чужыне, абумоўлены ўспамінамі пра Бацькаўшчыну, з роздумам пра чалавецтва і сябе самога, пра хуткаплыннасць жыцця і наканаванасць лёсу — гэтым дыхае яго грамадзянская і філасофская лірыка. Паэту “Беларусь б’е ў сэрцы гучнай славай палеглых сыноў”, тых выдатных дзеячоў, імёны і справы якіх павінны
памятаць кожны беларус, дзе б ён ні жыў. Выдатныя вершы Міхась Кавыль прысвяціў Ф.Скарыне, С.Буднаму, К.Каліноўскаму, стварыў сапраўдны паэтычны помнік класікам беларускай літаратуры — Ф.Багушэвічу, М.Багдановічу, Я.Купалу, Я.Коласу, добрым словам згадаў многіх пакутнікаў Гулага: У.Дубоўку, У.Жылку, У.Хадыку, В.Маракова, А.Астрэйку, а таксама сваіх сяброў па пяры, якія разам з ім падзялялі гады выгнання: Ант.Адамовіча, Н.Арсенневу, М.Сяднёва, Х.Ільляшэвіча, Я.Золака, Ю.Віцьбіча (вершы “Сто год!”, “Паэтэса”, “Стаяў ля Ай-Пэтры”, “Сьлёзы дрэў”, “Нож”, “Янка Купала”, “Якуб Колас”, “Масею Сяднёву”, “Янку Золаку”, “Хведару Ільляшэвічу” ды інш.). Гэтымі вершамі-прысвячэннямі паэт паказваў, якія таленты дае свету беларускі народ і як яны сваёй прыгожай, багатай мовай нясуць людзям праўду пра сваю паняволеную Бацькаўшчыну.
Кавыль абсалютна не прымаў савецкай улады, называў яе “чырвонай чумой”, адмоўна ставіўся да яе ідэалагічных догмаў — сталінізму, марксізму, брэжневізму. У вершах “Марш “філёзафаў БССР”, “Помнік”, “Правакатарам”, “Бэнгалія”, “Трывожнае” паэт, нагадваючы, колькі талентаў замардавана ў часы сталінізму, сам яго бязвінная ахвяра, сведчыць і абвінавачвае, але і верыць, што “мужных імёны глыбы ня струшчаць. Ім жыць у вякох”. Характэрна, што пісьменнік не аддзяляе сябе ад эпохі, падсвядома адчувае і сваю віну за шматпакутны лёс Бацькаўшчыны.
3 цыкла грамадзянскай, нацыянальна-патрыятычнай лірыкі асабліва вылучаюцца вершы “Сакавіковая ноч” і “Дзень той прыйдзе”, аб’яднаныя яскрава ўвасобленай нацыянальнай ідэяй. Гэта сапраўдныя гімны “песьнярам, трыбунам і прарокам”, вершы-прадказанні светлага прыйсця, якое трэба так гукаць, “каб пачуў, каму трэба пачуць на ўсёй маці-зямлі”.
Дзень той прыйдзе, як сонца із начнога блуканьня, Дзень той прыйдзе, як песьня маладога каханьня, Што хвалюе і ўзносіць, і чаруе й трывожыць...