Пакліканыя Літаратура беларускага замежжа Лідзія Савік

Пакліканыя

Літаратура беларускага замежжа
Лідзія Савік
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 479с.
Мінск 2001
115.93 МБ
нуўся ў далёкай Аўстраліі. Віктара Лобача, шчырага прыхільніка савецкай улады, расстралялі смершаўцы. Аляксея Новіка, падпольшчыка і партызана, расстралялі немцы. У полымі гэтай бязлітаснай бойні загінулі маладыя дзяўчаты Маня, Ліза, Клаша.
Раман Кавыля “Із агню ды ў полымя” можна далучыць да прозьт факта. Аўтар, разумеючы сваю адказнасць за праўдзівасць фактычных звестак, добра ўсведамляў, што чытачу неабходна бачыць у яго творы і мастацкую з’яву, і дакумент. Тут якраз і адбылося перастварэнне рэчаіснасці праз досвед асабістых уражанняў і падзей уласнай біяграфіі. Па-мастацку абгрунтавана псіхалагічная “галізна” героя, адкрытасць працэсаў саманазірання, што адбываюцца перад чытачом, які адчувае і біяграфічную праўдзівасць, этычную раўнавагу, і пачуццё ўласнай годнасці галоўнага героя, ці, дакладней, аўтагероя. Аўтарскае “я” аб’ёмна акрэслена, шырока выяўлена ў творы, таму ў ім і пераважае суб’ектыўны, эмацыйна-пачуццёвы падыход да падзей асабістых з жыцця герояў. Міхась Кавыль ствараў свой раман амаль праз паўвека ад узноўленых у ім падзей, таму, безумоўна, не ўсё ў ім можа быць літаральна дакладным. Аднак што да агульназначнага, то памяць аўтара падсвядома рабіла адбор, узнаўляючы праўдзіва і дакладна мінулае, падзеі з беларускага жыцця ў гады вайны, якія ўжо сталі гісторыяй. Безумоўна, ёсць у рамане і аўтарскі вымысел, біяграфічныя неадпаведнасці, моўныя хібы, адчуваецца дыстанцыя паміж рэальным чалавекам і яго літаратурнай роляй, а галоўны герой зусім не падобны на знаёмых нам герояў з твораў савецкай літаратуры. Але ў тым і заслуга пісьменніка, што ён упершыню ў беларускай літаратуры аднавіў падзеі, пра якія ніколі раней не маглі пісаць творцы на Бацькаўшчыне. У нас толькі ў апошняе дзесяцігоддзе XX стагоддзя, калі пачаліся працэсы дэмакратызацыі, разбурэнне савецкай сістэмы, на першы план у мастацтве наўзамен калектывісцкаму выходзіць асабовы аўтарскі пачатак. З’явілася шмат мемуараў, дзённікаў, споведзяў, лірычных мініяцюр, словам, аўтабіяграфічнай прозы. У літаратуры беларускага замежжа гэта заўсёды было асновай творчасці пісьменнікаў. У нас аўтабіяграфічная проза не мела самастойнасці, жанравай самакаштоўнасці. У эмігранцкай літаратуры, і, можа, найболып у творчасці Кавыля, асабліва вылучаецца асоба аўтара — адкрыта, разняволена, нязмушана. Наагул уся творчасць гэтага талена-
вітага мастака слова, асабліва яго паэмы, проза — адна бясконца падрабязная споведзь, дзе ўсё “прапушчана” праз уласнае ўспрыманне і бачанне падзей, свету прыроды і людзей. I гэта не камернасць, тэматычная звужанасць, а натуральны стасунак асабістага і агульназначнага, эмацыйнага і рацыянальнага.
У 90-х гадах айчынная літаратура ўзбагацілася многімі выдатнымі аўтабіяграфічнымі творамі А.Адамовіча, Я.Брыля, С.Грахоўскага, У.Калесніка, Я.Скрыгана, І.Навуменкі, У.Арлова, была выдадзена “Споведзь” Ларысы Геніюш. Проза Кавыля, іншых пісьменнікаў-эмігрантаў, іх успаміны, мемуары не толькі адкрываюць тыя старонкі беларускай гісторыі, пра якія нельга было ўзгадваць на Бацькаўшчыне, але істотна дапаўняюць і добра ўпісваюцца ў сучасную плынь айчыннай літаратуры, важкай адзнакай якой сталі ўзмацненне аўтабіяграфічнасці, цікавасць да факга, дакумента, да асабістых сведчанняў удзельнікаў падзей. Творчасць Міхася Кавыля, дзе роля аўтарскай сведамасці, характар яе праяўлення залежаць ад індывідуальнай канцэпцыі самаўсведамлення і самавыяўлення пісьменніка, ад асабістых светапоглядных і маральна-этычных арыентацый беларуса, сталага прыхільніка нацыянальнай ідэі, якраз і садзейнічае ажыццяўленню працэсаў адраджэння, волі і незалежнасці Бацькаўшчыны, за што змагаюцца сапраўдныя патрыёты Беларусі.
БІБЛІЯГРАФІЯ
А часу больш, чым вечнасць. Мн., 1995. С. 212—226.
Антонава Т. У землякоў за акіянам. Мн., 1992. С. 111.
Антонава Т. “Усё скача той рыцар на белым кані...” Гутарка з суайчыннікам з ЗША, рэдактарам часопіса “Беларуская думка”, паэтам і празаікам М.Кавылём // Голас Радзімы. 1992. 16 студзеня.
Арлоў У. Пра Міхася Кавыля // Крыніца. 1998. № 1. С. 105—106.
Беларускае замежжа. Жывыя галасы: Адказы на анкету газеты “Літаратура і мастацтва”. 1992. 22 кастрыніка.
Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Мн., 1994. С. 238.
Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т.З. Мн., 1994. С. 59.
“Жыве яшчэ душа ў народзе гэтым...” Інтэрв’ю карэспандэнта газеты “Беларус” з паэтам Міхасём Кавылём (Язэпам Лешчанкам) // На суд гісторыі. Мн., 1994. С. 250—260.
Пранчак Л. “Мабыць, я памру, так і не пабачыўшы Беларусь” // Беларуская Амерыка. Мн., 1994. С. 237—245.
Пранчак Л. “Так і не пабачу Беларусь”: Гутарка з М.Кавылём // ЛіМ. 1995. 30 чэрвеня.
Савік Л. “Завілася ў цернях дарога...” // Полымя. 2000. № 12.
Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні. Мн., 1991. С. 78-80.
Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 454—478.
Асобныя творы Міхася Кавыля, выдадзеныя ў Беларусі ў 90-х гадах
Бацькоўскі дом пакінуў я даўно... Верш // Каласы роднай мовы. Мн., 1990. С. 231.
Адзін, адзін. Помніш, мама? Беларусь (1945). Падзямельная песня. Просьба. Беларусь (1953). Жураўлі: Вершы // Полымя. 1991. № 4. С. 142-145.
Бірута: Апавяданне // Голас Радзімы. 1992. 30 студзеня.
Із агню ды ў полымя: Урыўкі з рамана // Голас Радзімы. 1992. 13, 20, 27 лютага; 5, 12 сакавіка.
Ростань. У вір галавою. Нож. Рандо. Слуцкім героям. Паэтэса (Натальлі Арсеньневай). Салаўі. Жураўлі. Настальгія. Прароцтва. 3 дарог: Вершы / Уступн. слова М.Скоблы // Роднае слова. 1993. № 11. С. 16—24.
Васілёчкі (муз. М.Куліковіча-Шчаглова). Беларусь ты мая, Беларусь (муз. Д.Верасава). Гнуць вятры шыпшыну. Беларусь б’е ў сэрцы (муз. В.Качанскага). Беларускія дзяўчаты (муз. З.Яўтуховіча). Публ. Л.Камінскай // Тамсама. С. 73—74.
Вячоркі. Муз. Г.Смоляк // Спадчына “Спадчыны”. Мн., 1994.
Прароцтва. Макі. Беларусь. 3 дарог. Дзень той прыйдзе. Зіма. Жураўлі. Галашу, як умею / Прадмова М.Скоблы “Калісь на Радзіму вярнуся” // Голас Радзімы. 1995. 26 студз.
Мой шлях: Біягр. нататкі // Крыніца. № 1. С. 106—111.
Однн, однн. Голошу, как умею. Просьба. Прнтоком Случн / Пер. Ф.Ефнмова; Вступ. слово “Между Амернкой н Слутчмной” М.Скоблы// Неман. 1998. № 4. С. 142-149. '
“Здраднік” Міхась Кавыль // Народная воля. 1999. 14 верасня.
Помніш, мама? Верш // Голас Радзімы. 1999. 16 верасня.
“Веру ў народ мой сьмелы”
Уладзімір Клішэвіч
1914 1978
МАЛАЯ радзіма паэта Уладзіміра Клішэвіча — багатая і ўрадлівая на таленты Случчына, адкуль пайшлі ў вялікі свет літаратуры знакамітыя майстры слова Алесь Гурло, Цішка Гартны, Язэп Дыла, Кузьма Чорны, Рыгор Мурашка, Аркадзь Чарнышэвіч, Нічыпар Чарнушэвіч, Ян Скрыган, Аляксей Кулакоўскі, Мікола Хведаровіч, Васіль Сташэўскі, Рыгор Крушына, Лявон Случанін, Уладзімір Случанскі, Янка Золак, Міхась Кавыль, Алена Васілевіч, Максім Лужанін ды іншыя беларускія пісьменнікі.
Уладзімір Сідаравіч Клішэвіч — адзін з гэтага сузор’я мастакоў слова — нарадзіўся 27 лютага 1914 года ў працавітай сялянскай сям’і, у вёсцы Краснадворцы, дзе і цяпер жывуць яго сваякі. Прага ведаў і любоў да літаратуры прывяла вясковага хлопца пасля заканчэння Старобінскай сямігодкі, Слуцкіх настаўніцкіх курсаў, рабфака БДУ на літаратурны факультэт Мінскага вышэйшага педінстытута (цяпер Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка), дзе ў 1933—1936 гадах вучыліся многія беларускія паэты, якія хораша пачыналі свой творчы шлях: Валеры Маракоў, Тодар Кляшторны, Тодар Лебяда, Мікола Гваздоў, Сяргей Грахоўскі, Масей Сяднёў. Аднак усе яны сталі ахвярамі бязлітасных сталінскіх рэпрэсій. Давялося і Уладзіміру з 4-га курса педінстытута пайсці па катаржных этапах ад Мінска да Калымы. Ён быў асуджаны за “нацдэмаўшчыну” і атрымаў 10 гадоў зняволення за ўдзел у міфічнай контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая быццам існавала ў педінстытуце. У прадчуванні арышту Клішэвіч напісаў верш (1935) “I жыцьцё і нямая трывога”, дзе выказаў думку, што і яго не абміне трагічны лёс беларусіх “нацдэмаў” (“Замяце хутка сьнегам зіма // Шлях трывожны і шлях адзінокі”). Амаль пяць гадоў малады паэт адпаку-
таваў на калымскіх капальнях. У жніўні 1940 года ён разам з М.Сяднёвым, Т.Лебядой быў прывезены ў Мінск на перагляд справы. 3 пачаткам вайны, калі велізарную калону зняволеных з Мінскай турмы гналі па магілёўскай дарозе, Клішэвічу, Сяднёву, Лебядзе, Хмару, Бярозкіну, іншым вязням пашчасціла цудам ацалець і ад нямецкай бамбёжкі, і ад энкавэдысцкага расстрэлу ва ўрочышчы Цагельня пад Чэрвенем (Ігуменам) 26 чэрвеня 1941 года.
Вярнуўшыся ў родную вёску, Уладзімір доўгі час адыходзіў ад перажытага, не мог паверыць, што вырваўся з пекла, якое перакрыжоўвала чалавечыя лёсы, ператварала іх у лагерны пыл. Аднак маладосць брала сваё, у душы паэта зноў пачала ажываць “срэбных словаў жывая крыніца”, вытокі якой, пачаўшыся з глыбіняў бацькоўскай зямлі, не перасыхалі ніколі. Першыя юнацкія творы Клішэвіча друкаваліся з 1931 года ў раённай і акруговай слуцкай газетах. Вершы, што снаваліся ў памяці, падтрымлівалі яго ў Мінскай турме, на перасыльных этапах, калі маладому паэту згадваліся дарагія сімвалы далёкай радзімы, якая, здавалася, развітвалася з ім сінім васільком “у калосьсі дымным”, выраем журавоў “у блакіце восені”, туманамі балот, зажуранымі вербамі, зялёным лесам, “акордамі песьняў”, што “краналі сэрца і душу да сьлёз”.
I ты, мой верш, мой верны дружа, Ты быў адзінай мне апорай — Ці я згінаўся перад сцюжай, Ці быў засмучаны ад гора...
(3 табою мы заўсёды неразлучна)'
Вяртанне з Гулага было бязрадасным, бо вакол грукацела вайна, зноў на радзіме гаспадарылі чужынцы. Гітлераўцы ладзілі ў Беларусі свае фашысцкія парадкі, і трэба было думаць, як жыць далей. Клішэвіч не пайшоў на службу да немцаў, крыві на яго руках няма, ён працягваў працаваць па сваёй прафесіі ў “Слуцкай газэце”, якая выходзіла з дазволу акупантаў, а паводле савецкіх законаў гэта лічылася здрадай, супрайоўніцтвам з ворагам. Аднак, калі перачытаць вершы Клішэвіча, створаныя ў ваенны час, то можна зразумець, як цяжка было сэрцу паэта.
1 Клішэвіч У. Далячынь. Саўт-Рывер, 1964. С. 25.
Творы гэтыя з поўным правам можна назваць “песнямі акалелай душы” — столькі ў іх роспачы, прыгнечанасці, безвыходнасці, змрочных думак і перажыванняў.